***

просты выпадак, простыя людзі

яны ішлі адзін адному насустрач

п’яная жанчына

ў белым гарнітуры

і п’яны мужчына

ў чорным

на хвілю яны пераглянуліся

гарэў ліхтар

у вачох быццам рыбіны

плавалі дэманы

і пакуль яны стаялі і хісталіся

адзінокія, маўклівыя

чорная фарэль жарсьці

пераскоквала з аднаго ў другога

“эх...” скрушна падумала яна

“бля…” безвыходна паўтарыў ён

і разышліся

каб потым

засынаючы кожны ў сваім сямейным коле

сваім сямейным ложку

думаць пра што заўгодна

шпалеры лецішча працу

гемарой хуткую старасьць

толькі не пра дэманаў мілосьці

што на хвілю вынырнулі на паверхню

Загрузка...