***
ППРБ (Першыя Прасталыткі Рэспублікі Беларусь)
Бывае, згадаю – і прасьляжуся.
Першыя Прасталыткі Рэспублікі Беларусь,
распачаўшы кар’еру яшчэ школьніцамі,
так валодалі аральнымі здольнасьцямі,
так рассоўвалі межы ўяўнага і магчымага,
што агаломшаныя мужчыны
прыводзілі да іх за руку
нават дзяцей і ўнукаў.
У чаргу выстройвалася самая размаітая публіка:
маладыя дэпутаты маладое рэспублікі,
прадстаўнікі творчых прафэсіяў,
адэпты ўсіх вядомых канфэсіяў,
вэтэраны Афганістану, героі працы.
Толькі-толькі пачалі зьяўляцца
гандоны з водарам фруктаў,
у крамах прападаць прадукты,
тытунь і алькагольныя вырабы…
Я сканчаў тады школу й ніколі не паверыў бы,
што гэтыя гейшы
скурвяцца, як курвіцца ўсё першае:
першыя сябры, настаўнікі, мары.
Што сустрэну аднойчы ў бары
Лілі, прыдарожную каралеўну,
сьпітай, пад руку зь нейкім брыдкім аленем.
Ейныя вочы разьядацьмуць катаракта і скруха.
Але сьцёгны і рукі
памятацьмуць усіх, хто прайшоў празь яе і забыў,
кожную суку:
ад першага прэзыдэнта
да апошняга
валацугі.