Маё цнатлівае дзіця
З дзівосамі ў вачах!
Бяжыць ракою час, і мы
На розных берагах,
Але, я думаю ты, з ласкай
У падарунак прымеш казку.
Я болей твой не чую смех,
Ды тварык твой не бачу,
І месца больш мне не знайсці
Ў тваім жыцці юначым.
Мне шчасця і з таго хапае,
Што зараз казку ты чытаеш.
Прыпомніш ты спякотны дзень
І казачку-прыгоду -
Я ў вушы словы клаў, а ты
Вясло свае у воду -
Дзень рэхам ў памяці гучыць,
Хаця нам час “Забудзь” крычыць.
Прыпомніш ў час, калі прыйдзе
Мне вестка та цяжкáя,
Што вечны сум і вечны сон
Мяне ужо чакае!
Я, нібы неслух той, што ноччу
У ложак класціся не хоча.
Няхай на вуліцы мароз,
Няхай вятры злуюцца,
Ў пакойчыку гарыць камін
Ды дзетачкі смяюцца.
І чары казкі непрыкметна
Суцешаць хай шаленствы ветра.
Хаця гісторыю маю
Суправаджае цень,
Тугі аб прыгажосці, што
Была ў той летні дзень -
Туга не дакранецца бляску,
Той радасці, што ёсць у казцы.