XIV. МАЛІТВА БЕЛАРУСА—НАЦЫЯНАЛІСТАГА[1]

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,

Вялізных сонцаў і сэрц малых,

Над Беларусяй ціхой і ветлай

Рассып праменьне Свае хвалы.

Дай спор у працы штодзённай, шэрай,

На лусту хлеба, на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласьць — дай!

Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,

Учынкам нашым — пашлі ўмалот.

Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай

Краіну нашу, і наш народ!

Загрузка...