VI. ПРА БАЦЬКАЎШЧЬІНУ

— Што такое Бацькаўшчына?

— Бацькаўшчына — гэта той край, дзе мы нарадзіліся і вырасьлі, дзе жывуць нашыя бацькі і жылі дзяды, дзе жыве увесь беларускі народ.

— Дзе маюць Беларусы сваю Бацькаўшчыну?

— Нашая Бацьшаўшчына — гэта беларуская зямля, дзе беларусы жывуць спакон веку, абрабляюць гэтую зямлю сваймі рукамі, паліваюць яе сваім потам і крывёй, баронячы яе ад ворагаў. І ў нас самых, у нашым характары адлюстравалася нашая Бацькаўшчына, а у сэрцы мы носім ясную, ніколі нягасную памяць аб ёй. Бацькаўшчына — гэта нашыя бацькі і нашыя дзеці, гэта наш край. У кажным з нас захавана мінуўшчына і будучыня роднае нашай зямлі. Таму мы з сваймі сем'ямі, маемасьцяй, з усімі нашымі таварыствамі, з нашымі сёламі і гарадамі належым да вялікае нашае Бацькаўшчыны — Беларусі.

— Адкуль узяліся на гэтай зямлі Беларусы?

— Гэтую зямлю Беларускую засяляе наш народ ад найдаўнейшых часоў. Як памяць людзкая сягае, заўсёды на гэтай зямлі жылі Беларусы. Яны аселі на гэтай зямлі ў той час, як яна была неабробленая і дзікая і сваймі рукамі, сваёю няўтомнай працаю перарабілі яе на ураджайную і багатую.

Загрузка...