— Дзе жывуць беларусы?
— Беларусы жывуць на жыцьцёвай прасторы Беларусі!
— Ці жывуць беларусы па-за межамі Беларусі?
— Так, дзеля таго, што над беларусамі панавалі даўжэйшы час чужынцы, беларусы ня раз змушаныя былі пакідаць сваю Бацькаўшчыну, ды выціраць чужыя куткі. Вельмі шмат беларусаў за часоў царскіх перасяляліся у Сібір, у Амэрыку, у Бразылію, а таксама у іншыя старонкі.
Бальшавікі-ж гвалтам высылалі беларусаў на Мурман, у Казахстан ды іншыя далёкія краіны. 3 прычыны бальшавіцкае і польскае акупацыі Беларусі, шмат беларусаў з палітычных прычынаў змушана было выяжджаць ці проста нават уцякаць за межы, у Нямеччыну, Чэхію, Францыю, Амэрыку, каб такім чынам ратаваць сваё жыцьцё і магчы далей працаваць на карысьць Беларусі і беларускага народу.
— Ці багатая беларуская зямля?
— Беларуская зямла багатая, бо у Беларусі добра родзіць збожжа, бульба, лён, каноплі, буракі, а таксама вельмі каштоўная расьліна коксагыз, з якое можна рабіць каўчук. Растуць таксама розныя травы, дзякуючы якім можа добра раэьвівацца жывёлагадоўля. Ураджайнасьць коксагызу можа прычыніцца да шырокага разьвіцьця гумовае прамысловасьці. Дзякуючы-ж таму, што растуць буракі, можа разьвівацца цукровая прамысловасьць, а збожжа, бульба ды лён — гэта галоўныя асновы сьпіртовае і тэкстыльнае прамысловасьці. У Беларусі ёсьць багата дрэва, лесу, дзе вядзецца шмат розных зьвяроў, дзе растуць грыбы і ягады. Шмат таксама на Беларусі ёсьць азёраў і рэкаў, шмат багатых рыбамі. Рэкі зьяўляюцца таксама вельмі дагоднымі камунікацыйнымі шляхамі і вельмі добра спрыяюць электрыфікацыі і разьвіцьцю прамысловасьці. Беларусь багатая на торф, які зьяўляецца ня толькі добрым палівам, але з яго можна рабіць бэнзыну і розныя іншыя вартасныя хэмічныя прадукты. Знаходзяцца на Беларусі і залежы зялезнае руды і бурага вугальля. Натраплялі ужо у нашым краі на жаролы нафты і знаходзілі соль. Агулам, аднак, бяручы, нутраныя багацьці нашага краю яшчэ дакладна не дасьледжаныя, але і тое, што ёсьць, што мы бачым, зьяўляецца вялікім багацьцем. Дасюль, нажаль, Беларусь ня мела свайго добрага гаспадара. Чужынцы, — расейцы і палякі, якія у нас так доўга гаспадарылі, — стараліся толькі эксплёатаваць наш край і вывозілі нашае багацьце, ня дбаючы аб дабры і разьвіцьці нашага краю. Калі-ж будзе добрае кіраўніцтва, калі беларусы будуць магчы спакойна працаваць на сваіх гаспадарках, у прамысловасьці, гандлі, тады у Беларусі будзе дабрабыт і дастатак.