VIII. ПРА ПАТРЫЯТЫЧНЫЯ ПАВІННАСЬЦІ

— Што такое патрыятызм?

— Патрыятызм — гэта шчырая любасьць да свайго роднага народу і да свайго роднага краю. А патрыёт — гэта той чалавек, які стараецца дапамагчы свайму народу і працуе у гэтым кірунку як мага.

— Чаго мы хочам для свае Бацькаўшчыны?

— Кажны з нас любіць Беларусь і хацеў-бы бачыць яе шчасьлівай. А гэта стасцца тады, як усе беларусы будуць сьведамымі сынамі свайго народу і калі самі беларусы будуць добра гаспадарыць на сваёй зямлі. Дзеля гэтага ня толькі самым трэба любіць Бацькаўшчыну і працаваць для ейнага дабра, але трэба яшчэ навучаць і прыхіляць да гэтага усіх беларусаў, з якімі спатыкаешся, будзіць у іх гэтыя высокія добрыя пачуцьці.

— Якая патрыятычная павіннасьць кажнага беларуса?

— Сьвятая павіннасьць кажнага беларуса заўсёды і усюды прызнавацца да свайго народу, дбаць аб гонар свае нацыі ды пільна выконваць усё, што прычыняецца да узмацаваныія і адукацыі нашага народу.

Дбайма-ж аб родны край, пільнуймася-ж сваіх павіннасьцяў перад ім. Стараймася, каб імя Беларус заўсёды, ува усіх народаў сустракалася з пашанай.

— Якім спосабам беларус можа дбаць аб умацаваньне і адукацыю свайго народу?

— Кажны чалавек павінен свой народ любіць, ім ганарыцца, для ягонага дабра і славы жыць і працаваць; як мага дбаць аб уздым славы і гонару яго. Кажны патрыёт-беларус болей, чымся хто іншы, няхай стараецца выконваць свае патрыятычныя павіннасьці, бо у нас болей, чымся у іншых, працы, бо мы асталіся ад іншых. Беларускі патрыёт можа дбаць аб узмацаваньне і красаваньне свайго народу праз сям'ю і школу і праз грамадзкую працу.

Загрузка...