XV. ПРЬІСЯГА БЕЛАРУСА[2]

Над гонар і славу,

Народную справу

Над чары каханьня

І перакананьне,

Што розум дыктуе,

Заўсёды я волю,

Ня здраджу ніколі.

Хай хмара навісьне

Над соннай зямлёю,

Хай гора прыцісьне

Зялезнай рукою, —

Я роднае мовы,

Ня кіну ў нядолі,

Ня здраджу ніколі.

Бушуе хай бура,

Віхор хай злуецца.

Хай вецер панура

Завые на рэчцы, —

Я роднага краю,

Што рвецца да волі,

Ня здраджу ніколі.

Хай гром з пярунамі.

Грыміць і страляе,

Маланка агнямі

Хай бліскае, зьзяе, —

Свайго я народу —

Бяз хлеба і волі —

Ня здраджу ніколі.

Хай срэбра, дукаты

Мне сыплюць пад ногі

І скажуць: «Багаты

Будзь! Кінь род убогі!».

Я плюну з пагардай,

Народу-ж і волі

Ня здраджу ніколі.

Да самага скону

Усякім прымусам

І сіле прыгону

Скажу: «Беларусам

Па век застануся».

Свае ўласнай волі

Ня здраджу ніколі!

Загрузка...