1

Ю. Вітан-Дубейкаўская, Мае ўспаміны, Вільня. 1994, с. 19.

2

„Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі”, укладальнік Лявон Юрэвіч, Нью-Ёрк 1999, с. 250-251.

3

Я. Найдзюк, І. Касяк, Беларусь учора і сяньня, Менск 1993, с. 327.

4

Праф. Карскі, Белоруссы, Вильна, 1904 г. Кн. I, бач. 4—19. Паводле Карскага граніцы Беларусі прадстаўляюцца наступна. На захадзе ад ст. Корсаўка мяжа зварачвае на паўдз.-усход да р.Сінюхі, скуль ідзе проста на захад, а ад воз.Чарза на паўн.-захад, кіруючыся да межаў б. Рэжыцкага павету. Адгэтуль ідзе ламанай лініяй ізноў на паўдз.-усход да гранiцы б.трох паветаў: Люцынскага, Себежскага i Дрысенскага. Ад гэтага пункту граніца ідзе на паўдз.-захад па лініі аддзяляўшай б. Дрысенскі павет ад Люцынскага, Рэжыцкага і Дзьвінскага ў кірунку Дзьвіны да Прыдруйска (прыблізна). Далей па Дзьвіне граніца ідзе да Дзьвінска, скуль на паўн.-захад. да Ілукшты. На гэтай лініі суседзямі беларусаў зьяўляюцца латышы.

Ад Ілукшты мяжа ідзе на паўдзён. крыху на захад ад воз. Дрысьвяты да р. Дзісны, перарэзаўшы каторую праходзе ў Сьвянцяншчыне каля літоўскіх воласьцяў Цьверычы, Гадуцішкі, Сьвянцяны i далей на захад ламанай лініяй па мяжы даўнейшага Віленснага павету амаль да Кернава, каля якога пераходзе на левы бераг Вяльлі ў паўдзённым кірунку. Ад ст. Рудзішкі ідзе на паўдз.-усход і ўсход да мяжы б. Лідзкага павету, скуль пераходзе ў Ашмянскі павет, дзе каля Гаранава зварочвае на паўдз.-захад да Бастун і Забалацьця, а пасьля на поўнач да Эйшышак. Ад Эйшышак ламанай лініяй зварачвае на паўдз.-захад і захад да Друзгенік. Суседзямі беларусаў на гэтай лініі зьяўляюцца літоўцы.

Каля Друзгенік (па беларускім баку) граніца ідзе ў Сувальшчыну, займаючы частку Сэйненскага i Аўгустоўскага паветаў, дзе суседзямі беларусаў зьяўляюцца ўжопалякі. У Сувальшчыне граніца ідзе на Копцева да Аўгустоўскага каналу, далей каналам i p. Нэтай да Горадзеншчыны. Тут граніца ідзе на паўдзён каля Сухаволі (на захад) на Кнышын, Хорашч, Сураж, да р. Нарвы. Суседзьмі на гэтай лініі зьяўляюцца палякі.

За р. Нарвай на паўдзён ідзе ўжо ўкраінская мяжа па р.Нарве праз Бельскі павет да Белавескае пушчы і далей па р. Нараўцы да м. Шэрашава, скуль на Пружану (па ўкр. баку) да Картускае Бярозы. Адгэтуль зьвяртае на паўн.-усход да р. Шчары, пасьля ідзе р. Бобрыкам на паўдз.-усход праз Лунін, Лунінец да р. Прыпяці, а пасьля гэтай ракой да Дняпра, далей па Дняпры да м. Любэча, скуль ідзе на ўсход праз м. Рэпну на Седнева. Ад Седнева граніца паварачвае на поўнач ламанай лініяй. Каля Хрэнаўкі граніца зварачвае на ўсход аж да р. Дзясны, пасьля ідзе гэтай ракой аж да б. Арлоускае губэрні. Суседзямі беларусаў на гэтай лініі ёсьць украінцы.

У Арлоўскай губ. пачынаецца граніца з расейцамі, якая ідзе на захад ад Бранску праз Жукаўку, далей на поўнач, адразаючы да Беларусі заходнія часткі б. Жыздрынскага і Масальскага паветаў і пераходзіць у Смаленшчыну. У Смаленшчыне граніца ідзе ламанай лініяй па межах даўнейшых паветаў дарагабускага і бельскага. Каля Зубцава ў Цьвершчыне граніца зварачвае на паўн.-захад, ідзе па паўдзень ад Ржэва і падходзе да вытакаў Дзвіны і Волгі, скуль кіруецца на захад.

5

Над падрабязьнейшым азначэньнем маскоўскай і ўкраінскай межаў працавалі галоўна: Н. Дурново, H. Сокалаў i Д. Ушакоў — аўтары . “Опыта диалектологической карты русскаго языка в Европе сь приложениемъ очерка русской диалектологий". Москва, 1915, стр. 132, там-жа мапа; I. Голанаў:

«Несколько новых данных к вопросу о географическом распространении диссимилиятивнаго акания, — Сборник статей в честь акад. А. I. Соболевскаго. А. Н. С. Ленинград 1928; П. Растаргуеў: «Северско-белорусскій говор. Изследования в области диалектологии и истории белорусских говоров». Изд. І.В.К Ленинград 1927, Московская Диалектологическая Коммисія; П. Бузук «Да .характарыстыкі паўночна беларускіх дыялектаў. Гутаркі Невельскага і Вяліскага паветаў», Менск, 1926; В. Ганцаў: «Диялектолёгична клясыфикация украйнськіх говорів. Зап. Ист. Филелёг. Виддилу У.А.Н.. Кіів. 1924 і іншыя. Апіраючыся на гэтых і іншых досьледах др. Я. Станкевіч усьлед за Маск. Дыялект. Камісіяй азначае ўсходнюю граніцу з маскоўшчынай гэтак: пачынаецца на граніцы б. пав. Сычоўскага і Зубцоўскага, далей ідзе ўздоўж ракі Вазузы, дзелячы Сычоўскі павет прыблізна на дзьве роўныя часткі, потым праз Вяземскі павет бліжэй да яго заходняе граніцы, далей уздоўж граніцы б. паветаў Дарагабускага і Юхнаўскага t праз паўн.-усх. частку б. Ельнінскага ўваходзе ў б. губ. Калускую, ідзе тут па р. Балве, наступна ў б. Арлоўскай губ. пераразае б. пав. Бранскі ў паўднёва-заходнім кірунку і ўваходзе ў б. пав. Трубчэўскі, у якім адразае невялікі заходні кут на карысьць чыстае 6еларушчыны; у б. Мглінскім павеце ў Чарнігаўшчыне адразае невялікі ўсходні кут да пераходных беларускіх дыялектаў; уваходзячы ізноў у б. Трубчэўскі павет праходзе ўздоўж яго граніцы з б. Мглінскім і Старадубскім паветамі і далей па р. Дзясьне. Граніца ўкраінская на аснове тых-жа досьледаў адсоўваецца на паўдзён ад граніцы Карскага i прабягве па старой гістарычнай мяжы прыблізна na даўнейшай адміністрацыйнай граніцы б. губ. Менскай і Горадзенскай з б. губ. Кіеўскай і Валынскай (J. Stankiewicz: Stan badaс nad klasyfikacj№ djalektуw jкzyka biaіoruskiego. Balticoslavlca, T.II, 6. 122—126. Тут-жа аўтар рачова аналізуе вывады вышэй успомненых і іншых дасьледчыкаў).

6

А. Смоліч. Географія Беларусі, выд. 3. Вільня, Віл. Выд. Клецкіна, б. 145-146.

7

Ibidem, б. 4.

8

Я. Станкевіч, о с. і я гож «Беларускія плямёны і іхняе разсяленьне». Родная мова, N1.2-3-4.1930 r.1930 г. Вільня. У гэтых працах аўтар грунтоўна даказаў беларускую аснову пераходных гаворак. Але апрача філёлёгічных ёсьць i гістарычныя аргумэнты на карысьць беларускае асновы, да чаго мы яшчэ вернемся.

9

Існаваньне пушчы між балтамі i беларусамі, калянізаванай з абыдвух бакоў дапушчае і Лаўмянскі. — H. Јowmianski. Studia nad pocz№tkami spoіeczeсstwa і paсstwa litewskiego, t.1.6. 50-56. Дапушчэньне гэта ёсьць надта праўдападобным.

10

Глядзі H. Јowmiaсski, o.c. б. 50—56.

11

А.Смоліч. Географія Беларусі, Вільня, 1923 г. выд. 3, бач. 12—20. Глядзі так-жа Siemiradzki. Geologja Ziem Polskich, Woііosowicz — Litwa і Biaіoruњ.

12

А. Смоліч, о. с. б. 21-40.

13

Ibidem, б. 55.

14

Пpaф. M. Шчакaцixiн. Нарысы з Гісторыі Беларускага Мастацтва, т. І. Менск, у розных мясцох.

15

А.Смолiч. Географія Беларусі, Вільня, 1923. б. 113—116.

16

Карскі, о. с. бач. 24-28.

17

Каменны пэрыяд у жыцьці чалавецтва характарызуецца ўжываньнем прыладаў з камяня, рагоў, касьцей i дрэва. Каменнага пэрыяду, як унівэрсальнай на зямлі эпохі з азначаным пачаткам i агульнім канцом, не існавала. Розныя плямёны i народы перажывалі ў розную пару гэтую культуру, а яшчэ і сяньня ёсьць народы на гэтай ступені разьвіцьця. Каменны пэрыяд дзеліцца на больш старэйшую пару — палеоліту, калі чалавек вырабляў сабе прылады з крэмня, яшмы i іншых цьвёрдых пародаў, бяз ніякае ix шліхоўкі, і пазьнейшую — нэоліту,— калі прылады вырабляліся з мякчэйшых пародаў i шліхаваліся з помаччу вады і пяску. Найбольш ужыванымі прыладамі шліхаванымі былі тапары i малаткі (шмат гэткіх знаходкаў на тэрыторыі Беларусі можна бачыць у Беларускім Музэі ў Вільні). Між гэтымі порамі была пара мэзоліту, калі побач із шліхаванымі ўжываліся нешліхаваныя прылады.

18

Ceмeнтковскій. Белорусскія древности в. 1. б. 85.

19

У існаваньні чалавека ў Беларусі ў пару палеоліту апрача вышэй успомненых дадзеных, праф. А.Сьпіцына не пераканалі i знаходкі Е. Раманава, якія ён залічыў да палеоліту. Дачка Раманава прыслала ў Акадэмію Навук СССР дзьве пляншэты з гэтымі знаходкамі. Знаходкі апісаны Е. Раманавым у працы «Матеріялы по исторической топографіі Витебской губ. 1898 г.", б. 18-23.

20

Даклад К. Палікарповіча ў гістарычна-архэолёгічнай Камісіі Інстытуту Беларускае Культуры ў Менску (глядзі Гістарычна-архэолёгічны зборнік №1 Інст. Белар. Культуры, Менск, 1927, б. 358—360, апрацаваньне З. Даўгялы).

21

Вывучэньнем гэтых стаянак займаліся беларускія архэолёгі Г. Мірчынк, В. Громаў, С. Замятнін. К. Палікарповіч, А. Ляўданскі (глядзі „Запіскі Аддзелу Гуманітарных Навук, кн. II. Працы Архэолёгічнае Камісіі, том 11. Бел. Акад. Нав. Менск, 1930, дзе зьмешчаны іхнія працы).

22

Згэтага відаць, што нэолітычны чалавек гусьцей жыў на ўсходзе Беларусі. Пярэчыў-бы гэтаму факт, што нэолітычных знаходак адносна мала адкрыта ў Смаленшчыне. Трэба аднак узяць пад увагу, што досьледы Смаленшчыны з гэтага гледзішча пачаліся толькі ў 1924 г. беларускімі архэолагамі. Гэтак А. Ляўданскі ў 1924 г. знайшоў першую нэоліт. стаянку ў 20 клм. ад Смаленска каля ст. Катынь, а другую ў 1925 г. 24 клм. ад Смаленска недалёка ад вёскі Ніжніх Нямыкараў. У гэтым-жа 1925 г. H. Савін знайшоў нэоліт. стаянкі ў Дарагабужскім павеце, каля Дарагабужу i ўніз па Дняпры ў в. Хатычкі, Бізюкова, Аляксейкава, Бабаедава i на р.Угры пры ўтоку ў яе р. Вароны. Ёсьць сьляды нэолітычных стаянак i каля в.в. Ліцьвінава і Стара-Меншыкава, Вяземскага пав. Магчыма дзеля гэтага, што адносная рэдкасьць нэоліт. знаходак у Смаленшчыне аб'ясьняецца спозьненымі досьледамі, як дапушчае і А. Ляўданскі, але ня выключаецц думка, што нэалітычны чалавек тут радзей. Тады трэба было-б лічыць, што гэты чалавек найгусьцей жыў у сярэдняй Белаврусі (глядзі А. Ляўданскі. Неалітычныя стаянкі ў Смаленскай губ. Гістарычна-архэолёгічны зборнік Інястытуту Беларускае Культуры № 1. Выданьне І.Б.К. Менск, 1927., б. 177-179).

23

Падамо тут найгалаўнейшыя працы гэтых дасьледчыкаў, у як1х можна знайсьці дадзеныя аб нэолітычных знаходках у Беларусі. А. Сeмeнтковскій. Белорусскія древности в. I. Спб. 1890 г. А.Уваров. Археологія Россіі т. 2. Москва 1891 г„ б. 39-46, 51-53, 137-138. E. Tyszkiewicz. Badania archeologiczne, Wilno, 1850 г. Ф. Добрянскій. Каталогь предметовъ Музея Древностей, состоящаго при Виленской Публичной Библиотeк, Вильна, 1879 г. Татуръ. Очеркъ археологическихъ памятниковъ на пространстве Минской губерніі. К. Туszkiewicz. O kurhanach na Litwie і Rusi Zachodniej, Berlin, 1868 г. H. Авенаріусь. Заметка о раскопках въ Минской губерніі въ 1889 и 1890 годахъ (Труды Виленскаго Одделенія Моск. Предвар. Комитета по устройству въ Вільне IX Археологическаго Съезда. Вильна, 1893). М. Кустінскій. Докладъ о раскопкахъ въ области Кривичей (Древности, т. IV. Москва. 1874 г.). Е. Романовъ. О раскопкахъ въ Могилевской губерній (Древности, т. XII. Москва, 1888 г.). Яго—ж. Раскопки въ Могилевской губ., въ 1888 г. (Древности т. XIII. в. I. Москва. 1889 г.). Яго-ж. Археологіческія разведки въ Могилевской губ., Вильна, 1912 г. Яго-ж. Матеріялы по исторической топографіі Витебской губ., Могилевъ, 1898 г. Я г о—ж. Археологіческій очеркъ Гомельскаго уезда, Вильня, 1910 г. П. Лерхъ. Орудія каменнаго і бронзоваго вековъ въ Европе (въ Изв. Имп. Арх. Общ. т. IV. Спб. 1863 г.). Глядзі так-жа: Каталогъ Собранія древностей г р. А. С. Уварова, Москва, 1887 г., б. 21 i Каталогъ предметовъ выставки VIII археологическаго съезда, Москва, 1890 г.

24

Праўда, у 1869 г. у Вільні паўстаў г. зв. „Северо-Западный Отдълъ Импер. Русскаго Географ. Общества", пры якім была створана сэкцыя архэолёгіі, якая магла-б заняцца сыстэматызаваньнем архэолёгічных досьледаў і іx вывучэньнем. Аднак да 1910 г. увесь аддзел разам з сэкцыяй існаваў толькі на паперы. У 1910 г. ён быў узноўлены. Аддзел зьмясьціў некалькі прац архэолёгаў-аматараў, перэважна з курганнай пары, у сваіх „Записках" i плянаваў сыстэматычнае вывучэньне краю з гледзішча яго архэолёгіі, аднак гэтаму перашкодзіла вайна (глядзі „Записки" Сев.-зап. отдел. Имп. Рус. Геогр. Общ. за 1911—1913 г., выдадзеныя ў Вільні). З гледзішча архэолёгічнага мелі сваё значэньне ладжаныя ў розных гарадох Імпер. Археол. Обствам у Маскве штогоднія архэолёгічныя зьезды, на якія прыгатаўляліся даклады аб архэолёгічных здабытках у розных краінах б. Расеі і між іншым у Беларусі.

25

На стаянкі на берагох вазёр натрапілі В.Шукевіч у Лідчыне, вазёры Дуба, Мачулы і інш., Е. Раманаў у б. Себескім пав. (Глыбочанскае воз.), К. Палікарповіч у б. Клінцоўскім пав. (Кажаноўскае воз.). К. Палікарповіч у 1926 г. знайшоў нэолітычную стаянку каля бапота Печанеж, Касьцюковіцкага раёну ў вадазборы р. Бесядзі (прыток Сажа). Гэты факт пярэчыў-бы ўспомненым выснавам, але Палікарповіч тлумачыць, што балота Печанеж у нэолітычную пару было возерам, а з часам замянілася на балота. Апошняя знаходка Палікарповіча (каля балота Печанеж) мае вялікую вагу. Як вядома, у архэолёгіі пануе адносная хронолёгія. Няма магчымасьці ўстанавіць абсалютныя даты трываньня нэоліту ў Беларусі. Знаходкі каля Печанежа паводле Палікарповіча могуць спрычыніцца да ўстанаўленьня абсалютнае хронолёгіі, а гэта шляхам дасьледваньня часу паўстаньня тарфяністага балота на месцы возера на аснове арганічных астачаў у тарфянішчах (глядзі К. Палікарповіч—Нэолітычная стаянка каля балота Печанеж на Калініншчыне, Гіст.-арх. зборнік І.Б.К. № 1, Менск 1927 г., бач. 235—240). Тады магчыма было-б азначыць час, калі панаваў нэолітычны пэрыяд у культуры насельнікаў Беларусі. Дагэтуль нэолітычную пару ў Беларусі прыблізна азначаюць не пазьней, як на 1000 гадоў да Нар. Хр. (Аб гэтым глядзі Л.Нідэрле. Человечество въ дойсторіческіе времена, переводъ Волкова, Спб. 1898 г., бач. 174, А, Спицинъ. Обозреніе невкоторыхь губерній и областей Россіі въ археологическом отношеніі ў розных месцах. Карскі, Белоруссы кн. 1. бач. 30 — 32, які паўтарае прыпушчэньне першых двух). Ёсьць гэта аднак пакуль што толькі гіпотэза.

26

Аб шалашы, як жыльлі чалавека ў пару нэоліту, глядзі працу А. Ляўданскага. Нэопітычныя стаянкі ў Смаленскай губ. (Гіст.-архэолёг. Зборнік І.Б.К. № 1, 1927, Менск). Выснавы свае аўтар апірае на аснове знаходак стаянкі ў в. Ніжнія-Нямыкары ў Смаленшчыне. З гэтага гледзішча-знаходкі ў Ніжніх-Нямыкарах надта вартасныя.

27

Уваровъ о. с. бач. 39 — 41, Сементковскій, о. с. бач. 80,, Лерхъ, о. с. бач. 168 і наст. Татуръ, о. с. бач. 58.

28

Сементковскій о.с. бач. 80, Уваровъ, о. с. бач. 39. Гэтай-жа думкі трымаецца і В. Данилевичъ. Очеркъ історіі Полоцкой земли до конца XIV столетія, Кіев, 1896 г., бач. 40—41.

29

Сeмeнтковскiй о. с. б. 81 — 82. Думку гэтую можа пацьвердзіць іншая епасьцярога, паіменна, што напр. у Полаччыне знойдзены месцы з мноствам няскончаных каменных прыладаў, што, пвводле некаторых дасьледчыкаў, дае асновы дапушчаць выраб гэтых прыладаў у мэтах гандлю (Глядзі Уваровъ, о. с. бач. 41, Лерхъ, о. с. бач. 168 i наст., Татуръ. о. с. бач. 58). Думку гэту паўтарае i В. Данілевіч, о. с. бач. 41.

30

Знаходкі, зь якіх можна было-б рабіць выснавы аб хаўтуровых звычаях нэолітычнага чалавека трапляюцца вельмі рэдка. Заслугоўвае на ўвагу знаходка ў в. Зыкаве, б. Менскага пав. Тут знайшлі паіменна магілку, складзеную з каменных пліт у форме невялікае скрынкі, а пры нябошчыку аказаліся крамнёвы клін і чатыры гліняных начыньні. Каменныя могілкі знойдзены i ў іншых мясцовасьцях (глядзі В. Данілевіч о. с. б. 41—42).

31

М. Шчакаціхін. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. I. Выд. Інст. Белар. Культуры. Менск, 1928 г.), глядзі так-жа часапіс „Неман" 1932 г., № 3, Вільня. На аснове падобнасьці орнамэнтыкі нэолітычнае пары у Беларусі з орнамэнтыкай Скандынавіі і Фінляндыі праф. Шчакаціхін робіць вывад, што ўжо ў гэтую пару існавалі сувязі між Скандынавіяй i Беларусьсю.

32

Карскі, о. с. б. 35. Знаходкі чужых грошаў гісторыкі тлумачаць гандлёвымі зносінамі з адпаведнымі краямі. Адменнай думкі трымаецца, між іншым, ведамы дасьледчык беларускае Севершчыны Д.Самаквасаў. Ён, aпiраючыся на сьвядоцтвах Юлія Цэзара i Тацыта, пярэчьіць магчымасьці гандлю з Рымам у разгляданую пару. Скарбы рымскіх грошаў, што знаходзяць у славянскіх землях, а ў тым ліку і Беларусі, тлумачыць тым, што Славяне. выйшаўшы із сваёй дунайскай прарадзімы, прынясьлі з сабой у новыя сялібы нажытыя ў гандлі з Рымам грошы (Д.Самоквасовъ. Северянская земля и Северяне по городищамъ и могиламъ. Москва, 1906 г.. бач. 88—91). Думка гэта ёсьць, аднак, мала праўдападобнай. Славяне маглі прынясьці ў новыя сялібы рымскія скарбы, што сваедчыла-б, што яны зналі грошы i іx цанілі. Але чым вытлумачыць тады знаходкі іншых, апрача рымскіх, грошы, як ня гандлям з адпаведнымі краямі? Прарадзіма-ж Славянаў была адна. Ды і Самаквасаў, замыкаючы час высяленьня Славянаў з дунайскай прарадзімы між панаваньнем рымскіх імпэратараў Траяна і Сэптымія Сэвэра нічога не гаворыць, як выясьніць знаходкі ў славянскіх землях рымскіх грошаў ад Сэптымія Сэвэра да ўпадку Рымскае імпэрыі (V ст. па Н. X.). Тут адзіна магчымым тлумачэньнем будзе дапушчэньне існаваньня гандлёвых зносінаў, усё роўна безпасярэдных ці пасярэдных.

33

Гл. Шафарикъ. Славянскія древности, переводъ Бодянскаго, 1 т; кн. II, бач. 10—24. L. Niderle. Staroveki, 6. 112, Карскі, о. с. б. 37—38.

34

Браун. Разысканія въ облости готославянскихъ отношеній. Спб. 1899 г., бач. 82—84.

35

Карскі, о. с. бач. 39—40.

36

А. Лаппо-Данілевскій. Скіфскія древности. Заметки Отд. русск. и слав. арх. И.Р.Д. Общ. т. IV. бач. 354, Карскі, о. с. бач. 37.

37

Гэтак Сапуноў, спыняючыся над гэтымі апавяданьнямі, цалком правільна гатоў бачыць i ў Беларусі “край Кіммэрыянаў, апісываны чорнымі хварбамі ў Адысэі Гомэра і шчасьлівы “край Гіпэрборэйцаў", што жылі ў поўным дастатку колькі ім хацелася, a калі жыцьцё надаядала, кідаліся з высоніх скалістых гораў і ўміралі (Сапуновъ. Река Западная Двина, бач. 1—40).

38

Глядзі Tomaschek. Kritik der altesten Nachrichten uber den Skythischen Norden, Sitzungsberichte d. K. Аkademie d. W. Phil.-Hist. К. В. 117, 3—5, Бpayн, о. с. бач. 84.

39

Голубовскій. Исторія Смоленской землі, б. 22—25. В. Данилевичъ, Очеркъ исторіи Полоцкой земли, б. 40—42, цалком падтрымлівае аргумэнтацыю Галубоўскага.

40

Европеусъ. Об Угорском народе. Тут аўтар паказвае на Вуграў, як насельнікаў Беларусі побач з фінамі. Блізка стаіць да гэтай тэорыі і H.Надеждинъ. Опытъ исторической географіі русскаго міра, б. 50 — 54. Крытыкуе пагляд Европеуса што да Вуграў В. Данилевичъ, о. с. б. 45.

41

К. Віgа. Die Yorgeschichte der aestischen (baltischen) Stamme im Lichte der Ortsnamenforchung. Leipzig, 1924, b. 22-35.

42

Kapскi, о. с. б. 40—44. Kaлi на тэрыторыі Беларусі спатыкаецца шмат назоваў балтыцкага паходжаньня, дык гэта ня можа азначаць, што там, дзе гэтыя назовы ёсьць, жылі балты. Магло здарыцца, што беларускія плямёны зжыўшыся з чужымі назовамі і выходзячы ў новыя мясьціны давалі там балтыцкія назовы рэкам і вазёрам, прынесеныя з сабой. Магчыма гэтым тлумачыцца факт, што шмат рэк i вазёр у Беларусі ў розных куткох яе маюць аднолькавыя назовы.

43

Карскi, о. с. бач. 32—34, Нідэрле, Человечество, бач. 597.

44

Ibidem, бач. 34.

45

Карскі, о. с. бач. 35—38.

46

Ibidem, бач. 47.

47

M. Шчакаціхін, Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва, т. 1, Менск, 1928 г.

48

Ланглуа и Сеньобосъ. Введеніе въ ізучэніе йсторіі. Перевод Серебряковой, С.П.Б. 1899 г.

49

Даўнейшыя гродзкія суды ў Беларусі ня маюць нічога супольнага з сучаснымі гродзкімі судамі, бо разглядалі толькі найважнейшыя каральныя справы, не падлягаючыя цяперашнім польскім гродзкім судом. Акты горадзенскага земскага суду.

50

Пад «Усходняй Беларусяй» разумею Смаленшчыну й Браншчыну.

51

Таксама, як у некаторых мясцовасьцях замест “грамада” кажацца грумада — пад уплывам вусьняных м.п.

52

Завітая ад дзеяслова завіць, што азначае закруціць, закончыць.

53

XVIII том актаў Віл. Арх. Комісіі мае мноства точна апісаных капавішчаў. Там шмат хто можа знайсці знаёмыя сабе назовы й мясцовасьці. Дзеля этнографіі й досьледаў над копнымі судамі важна было-б запісаваць назовы мясцовасьцяў, паходзячыя ад слоў “капа”, “капавішча" й “копішча”.

54

XVIII том актаў Віл. Арх. Ком. Nr 205, Nr. 324.

55

Ня ўсе адчак мяшчане зьбіраліся на капу. У тых местах дзе было ўведзена майдэборскае права, мяшчане, падлягаючы яму, часта адмаўляліся выходзіць на капу. Затое мяшчане іншых юрысдыкцыяў, як прыкладам ваяводзкія, клябанскія, манастырскія на капу выходзілі.

56

Гарачая капа гналася па сьлядох праступніка і мела на мэце затрымаць яго. З прыроды гэтага свайго заданьня яна не магла быць вельмі вялікай, бо спраўнасьць яе тады была-б малая.

57

XVIII том дае пэўныя асновы дзеля таго, каб цьвердзіць, што капа, калі й дапушчала жанчынаў як сьведак, дык рабіла гэта вельмі неахвотна й выняткава. Затое жаліцца перад капой жанчыны дапушчаліся аднолькава з мужчынамі.

58

Сьведчуць аб гэтым напр. акты № 141 й 186 ХVІІІ тому.

59

Валынь была інкорпорована да Кароны ў 1569 г.

60

Сьцяпан Батура.

61

У Вялікім Князьстве.

62

Жыгімонт III.

63

Яшчэ ў часе малітваў перад брамай места адзін палачанін спытаўся ў Кунцэвіча: «Уладыка, ці моцна трымаешся нашае рускае веры?» Іншы ізноў крыкнуў: «Калі прыходзіш да нас з добрым намерам, — вітаемо цябе; калі-ж не, — тады няхайбы ты лепш ніколі не ўваходзіў у Полацак». Гэтыя воклікі паўтарыліся вастрэй, калі ў катэдру сьв. Зофіі разам з Кунцэвічам увайшлі і езуіты.

64

Пісьмо гэтае было напісана ў беларускай мове. Пасьля было перакладзена на польскую і расейскую мовы. Аўтар пераклаў яго з польскага тэксту, зьмешчанага ў працы Чацкага «О Litewskich i Ruskich prawach», — на беларускую мову, карыстаючыся сучаснай беларускай транскрыпцыяй, але пакідаючы асаблівасьці стылю Сапегі. Ці арыгінал пісьма захаваўся да нашых часоў, гэтага аўтару, на жаль, устанавіць не ўдалося.

65

Пісьмо да Крыштафа Радзівіла з дн. 5.6.1588г. і інш.

66

Гэты скарб сяньня раскіданы па ўсей Расеі і Польшчы. Часткі Мэтрыкі знаходзяцца ў Ленінградзе, Маскве, Варшаве (найстарэйшыя акты ад 1386 да 1551 году). Агулам Літоўская Мэтрыка абыймала акты Вялікага Князьства да 1794 год і мела 556 тамоў, у якіх у хронолёгічным парадку адзначаны ўсе важнейшыя здарэньні дзяржаўнага жыцьця.

Загрузка...