9.


Ага, нічога!... Луг па траве хутка прайшоў. Потым краем лесу. Паўз хутара. Да шашы падыйшоў. Прабраўся на насып, дачакаўся, што ніводнай машыны не відно, ды і шуснуў упоперак праз брук. А тут сабака. Харэвічаў, здаецца. I што ён тут робіць, так далёка ад вёскі? Добра, што ля самай дарогі куча ламачча ляжала. Як змяя, прашмыгнуў Ігнаська пад кучу — цела ў яго зараз як змяінае, гнуткае, вузкае. Толькі поўсць вельмі густая, горача. Хутчэй бы да ракі, недалёка ўжо, метраў дзвесце, а тут сабака ў двух кроках енчыць, зямлю дзярэ, ды палкі зубамі грызе. Хоча да Ігнаські-выдры дабрацца. Крыкнуў на яго Ігнаська як звычайна — «Пайшоў вон!», атрымалася ціўканне птушынае. А сабака яшчэ болыи раз'ятрыўся: «А-вой! А-вой! Людзі! Тут звер! Выдра! Людзі! Сюды!»

«Восьтабе і на... — падумаў Ігнаська. — Што, калі на сабачы брэх і праўда хто-небудзь прыбяжыць? I пойдзе вось гэтае бліскучае футра на шапку каму-небудзь... Не, трэба рабіць нешта!»

Паціху перабраўся пад кучай на яе процілеглы бок. Прыслухаўся. Саба­ка на тым баку капаецца, ды сукі грызе, ажно трэск стаіць. Вылез, ды прыкрываючыся стаўбурамі, падростам лясным, ды ў зарасці папараці — і з усяе сілы да ракі. А як засталіся лічаныя метры, пачуў — сабака па следзе ідзе: «А-яй! А-вой! Лаві! Уцякае!». «Лаві-лаві цяпер», — усміхнуўся ўнутрана Ігнаська і ў ваду. Увайшоў надзіва ціха, нават не плюхнуў, ну, можа толькі ледзве-ледзве. А як лёгка плыць! На задніх лапах паміж пальцамі скураныя перапонкі, яку качкі, ці гусі. 3-за іх лапа быццам у ласту ператвараецца. На беразе, праўда, не надта зручна было, затое ў вадзе — цуд. I цела, выгінастае, абцякальнае, такую хуткасць можна развіваць! Удыхнуў Ігнаська паветра і нырнуў, бо сабака па следзе на бераг ужо прыйшоў. Нырнуў і пайшоў па плыні. Вось гэта кайф! У масцы ныраць — велізарнае задавальненне, але ніякага параўнання з гэтымі пачуццямі. Чародка плотак пад карчом стаіць. Убачылі Ігнаську-выдру — пырснулі ва ўсе бакі.

Пагнаўся за адной Ігнаська, проста так, дурэючы. Дык можа на якіх пяці метрах дагнаў. Хацеў зубамі схапіць, нешта яго падмывала зрабіць так, але пашкадаваў. I што цікава — плотка тая так ужо «манеўравала», такім зігзагам уцякала, а Ігнаська зусім лёгка гэтыя зігзагі паўтараў. Ганяўся так за плоткай, потым двух стронгаў знайшоў — за каменем стаялі — і за імі. I толькі праз якіх пяць хвілінаў успомніў, што пакуль наверх не вынырваў, за паветрам. А дыхаць яшчэ не хочацца!

Вынырнуў пад самым берагам, у куст, што галінкі ў вадзе палошча. Прыслухаўся. Сабака далёка ззаду застаўся. Бегае па беразе, злуецца. А ніжэй па рацэ чалавечыя галасы чуваць. Навінскія хлопчыкі купаюцца. Яны кожны дзень усе разам сюды ходзяць. Раней і Ігнаська з імі хадзіў, разам весялей.

Ціха апусціўся ў ваду — нос нейкім чынам сам замкнуўся, смешна, але зручна, вада не трапляе — і зноў уніз, дзе купальня. Купальня іхняя — гэта яма, метры два з паловаю-тры ў глыбіню. Ніжэй ямы — пясчаная мель. Так што, калі хто з сілаў выбіваецца, трэба толькі крыху ўніз праплыць, а там можна на ногі станавіцца.

Вынырнуў Ігнаська ля супрацьлеглага берагу. Зноў у куст. Каб яго ніхто заўважыць не здолеў. Высунуў з вады вусатую мордачку і скрозь галінкі цікуе. Гоман стаіць, хоць вушы затыкай! Відаць усе дзеці навінскія прыйшлі. Дзяўчынак шмат. Раней яны не хадзілі, апошнім часам далучыліся. Скачуць здзірвановагаўзвышэнняўваду не горш захлопцаў! Не, усёжгорш. Хлопцы галавой уніз, а той-сёй з усялякімі выкрутасамі, «бомбачкай», нават сальта спрабуюць круціць, а дзяўчаткі толькі «салдацікам», нагамі ў ваду. I яшчэ насы пальцамі заціскаюць. Недатыкі! Ваду ў носе цярпець, бачыце, не могуць! А сярод іх Толік круціцца. То штурхне якую, з «тумбы» спіхне, то паднырне, ды за лыткі схопіць. Вада ў рацэ празрыстая, што крышталь, Ігнаську добра відаць. Пішчаць дзяўчаткі, сварацца, а Толіку хоць кол на галаве чашы! Зазлаваў Ігнась — і за дзяўчатак, і за старую крыўду, і што дагэтуль не можа Навіны наведваць. «Далібог, — думае, — паднырну і ўкушу». А Толік гэтым часам «ластаўкай» з тумбы нырнуў, і сажнямі па купальні то па плыні, то супраць. Потым на спіну перавярнуўся, на спіне паплыў. Стаміўся, відаць, вырашыў адпачыць. I як яно атрымалася — можа выгнуўся ў паясніцы замоцна, можа яшчэ што — але накрыла хваляй Толікаў твар і хлебануў ён вады. Перавярнуўся на жывот, вочы вырачаныя, спалоханыя, закашляўся, і яшчэ хлебануў. Узмахнуў адной рукой і знік з паверхні. Дзяўчаты ў адзін голас завішчэлі, але ніхто на дапамогу не кінуўся. Вядома — страшна.

У той момант забыўся Ігнаська, што ён — выдра. Забыўся, што ўкусіць толькі што Толіка збіраўся, каб адпомсціць за нанесеныя крыўды. Нырнуў і што было сілы да Толіка. А той павольна да дна апускаецца. Вочы расплюшчаныя, і кашляе. Ну, грудная клетка тузаецца, і з кожным такім сутаргавым рухам з рота бурбалкі вырываюцца. Імгненна падляцеў да яго Ігнаська, хацеў рукамі за валасы схапіць, ды ўзгадаў, што рук зараз няма. Тады ўчапіўся зубамі за трусы і з усяе сілы пацягнуў уніз па плыні, на плыткае месца. Плынь хоць і не вельмі хуткая, ды крыху дапамагала. Вось і водмель пясчаная. Далей, далей. Так, каб хлопцы ўбачылі. Цягнуў, упіраючыся лапамі ў дно ажно пакуль трусы не садраў. Тут ногі хлапечыя замільгалі ў вадзе, некалькі хлапчукоў падхапілі Толіка пад рукі, на бераг павалаклі. Ігнаську, здаецца, не заўважылі. Ён зноў пад той куст на супрацьлеглым беразе. Вывалаклі Толіка на бераг — дзяўчаткі зноў у піск. Што за племя, гэтыя дзяўчаты — ну ўбачылі чалавека без трусоў, дык чаго вішчэць?! А хлопцы — малайцы, качаць Толіка пачалі. Проста перакочваць па беразе. Кашлянуў Толік фантанам вады і пачаў дыхаць.

Як дзеці пайшлі і павялі пад рукі Толіка, Ігнаська счакаў крыху, потым выплыў на сярэдзіну купальні. Нырнуў, прайшоўся па дне. Кругом белы пясок, дзе-нідзе плямы рачнога смецця. Правы бераг абрывісты, амаль вертыкальны. У беразе ля самага дна дзірка. Гэта ўваход у бабрыную нару, яе Ігнаська даўно ведае. Але раней добра разгледзець не хапала паветра. Тут корч ад старога дрэва, карані. I між каранёў чорная адтуліна. Ігнаська прыпаў да дна і разглядаў. Сярод карэнняў некалькі акунёў. Паласаценькія і флегматычныя. Стануць за пал кай і думаюць, што іх не відно...

Муць пайшла з нары... Што там? Плынню воблака муці знесла — тырчыць адтуль бабёр. Задніца ў адтуліне, а галава, пярэднія лапы, грудзі вытыркаюцца, вісяць над дном. Футра невядома якога колеру — усё ў дроб­ных паветраных бурбалачках, таму здаецца бабёр ртуццю абліты. Верхняя губа неяк падціснута, і з-за яе вялізныя два зубы відаць. Шырокія і плоскія, як стамескі. Яны і ёсць стамескі — імі бабёр драўніну грызе. «Твар» у бабра ад гэтай падціснутай губы і зубоў здаецца вельмі непрыязным. 3 такім тварам цётка Марыля з Радашковічаў казала Ігнаську, што пасля прыбіральні трэба ісці ў ванны пакой рукі мыць. А навошта? Ён на рукі не...

Паглядзелі адзін на аднаго Ігнаська-выдра і бабёр. Потым бабёр вылез, праплыў па крузе над Ігнаськам, і лёг перад ім на дно. Носам да носу. I ўсё з тым жа... тварам. Яку цёткі Марылі. Потым развярнуўся і паплыў прэч. А заднія лапы ў яго таксама з перапонкамі. Калі штурхае ваду — перапонкі расчыняюцца, і атрымоўваецца вялікая лопасць для веславання. А калі нагу падбірае, то яны сціснутыя і ў вадзе не супраціўляюцца.

Счарнелы ад стомы вярнуўся пад вечар на хутар. А там мама. Бровы насупленыя, вочы строгія:

— Ты дзе валэндаўся паўдня?

— Так... Па лесе хадзіў. — Не зусім схлусіў, быў жа у лесе. А што казаць? Што пад кучай ламачча ад сабакі хаваўся?

— На рэчцы быў?

— Ну, скупнуўся крыху. Горачаж... — Ілгаць нельга, тым болыи маме.

— Адзін?

(Ну што гэта за допыт? Адзін — не адзін. Ну — так, шмат разоў казана, каб без дарослых на раку не хадзіў. Калі чакаць, каб з дарослымі на раку купацца пайсці, можна за лета ні разу туды не трапіць...)

— Ну — адзін...

— Колькі разоў табе гаворана, каб без дарослых не хадзіў?! Вунь сёння Толік гэты, з Мінску, ледзве не патануў. Хлопцы выратавалі. Васіль Трусаў, Жэнік Казюнін і Ясь Бацэвіч. А ты не тое, каб з дарослымі — адзін купаешся. Скажу тату, каб вылупцаваў!

(Не скажа... Во — пайшла інфармацыя... Вася Гірэйка, іх усю сям'ю ў вёсцы Трусамі чамусьці клічуць — герой! А сам плаваць не ўмее. Жэнік Трацяк, у яго бацькі няма, а маці мянушку «Казюня» прыляпілі, той плавае, але ж на глыбокае не кінуўся — таксама герой. I Ясік... Эх, што тутскажаш?!...)

Загрузка...