14.


Ой-ёй-ёй! Як усё цела баліць! I рукі-ногі, і скабы, што не дыхнуць. Нават нос! Учора гадзіны дзве ля валуна завіхаўся. Галінкі, траву ў зубах цягаў, каменні з крушні лычам ладкатваў, зямлю капаў. Так страшна было дзікам застацца! Дадому вярнуўся ледзве жывы ад стомы. Мама ў час вячэры: «О-о, Ігнаська! Ды ты ўжо сліш! Давай, сынку, мый ногі і ў ложак. «Як не хацелася ісці на вуліцу ногі мыць, каб хто ведаў! Ой, як баліць! I ўставаць не хочацца. Можа, ну яго, не ставіць сёння з Алегам жыўцы? Паспаць яшчэ?

Не. Дамаўляліся, Алег чакае. Нельга не прыйсці. Тата кажа, што калі хочаш, каб да цябе адносіліся добра, трэба ва ўсім быць пу..., слова забыўся, ну... рабіцьтое, аб чым дамовіліся, не спазняцца, выконваць абяцанні. А мама — «як хочаш, каб адносіліся да цябе, так і ты павінен адносіцца да іншых». Трэба ўставаць.

— Мам-мам-мам! — аўтаматнай чаргой выстрэльвае Ігнаська. Мамутакі зварот смешыць, і яна тады нашмат болыи згаворлівая. — Можна мы сён­ня з Алегам на рыбу пойдзем? Да раніцы? Гэта мы дамовіліся жыўцоў наставіць звечара, а ранічкай, на самым світанку праверыць. Можна, мам?

— Чаму гэта да раніцы? Што — дома нельга пераначаваць ды падняцца ўранні? Ночы халодныя ўжо, памерзнеце. Яшчэ захварэеце, барані Бог.

— Мама, мы дамовіліся ўдзень шалаш пабудаваць на беразе. Потым карасікаў налавіць для насадкі. Потым, у канцы дня — жыўцоў па рацэ наставіць. I ўжо каб па цемры дадому не ісці, мы ў шалашы пераначуем. Сена туды нацягаем. Вогнішча раскладзем. Не змерзнем! Ну, мама... — заканькаў Ігнаська, убачыў, што мама непрыхільна ссунула бровы. — Ну залаценькая... Ну гэта ж так цікава! Я ж не адзін, я з Алегам. Ён старэйшы. Ён дужы, знаеш які! Адной рукой на турніку падцягваецца!

— Рыгорка! — Клікнула са двара тату. — Ведаеш, што наш мужычок прыдумаў? Просіцца з Алегам, дырэктаркі маслазавода сынам, нанач на рыбалку. Што скажаш?

— Што скажу? Пара ўжо крыху самастойным станавіцца. А не памерзне­це? Начамі халаднавата... Дроў паболей нацягайце, каб хапіла. Спаць вам відаць не ўдасца, будзеце ўсю ноч вогнішча паліць. А ты, маці, ссабойку харошую збяры. Сала, цыбулі. Паляндвіцы вэнджанай урэж. Ну, сама ле­лей ведаеш. На вось, Ігнаська, мой сцізорык, жыць на прыродзе без нажа нельга. Толькі асцярожна — вельмі востры. I не згубі. Ты ж у нас майстра што-небудзь згубіць...

— (Зараз пра трусы будзе казаць. Дасталі з тымі трусамі!)

— Ты ж нават трусы згубіў! Гэта ж трэба — трусы згубіць!... Не-ве-рагодна! «Воўк з'еў!»(Ну, сапраўды — было. Але даўно-даўно, гадоў пяць таму. Ці нават шэсць? Яны тады ў іншым месцы жылі. Далёка адсюль. Так даўно, так далёка, што ўжо можна і забыцца было б. Дык не — то мама, то тата пры выпадку ўзгадваюць. Думаюць так у ім беражлівасць выхаваць.)

Ігнаська тады яшчэ плаваць не ўмеў. Якраз тады і вучыўся. I навучыўся. Хадзіў са старэйшымі хлолцамі на раку Удранку. Тыя з разгону — бултых у ваду! Ігнаська за імі, не зважаючы, што не плавае. Рукамі па вадзе б'е, бурбалкі пускае, захлёбваецца, тоне ўвогуле. Тут хто-небудзь са старэйшых падплыве і выцягне. Паляжыць Ігнаська на беразе, адкашляецца і зноў — бултых! Ізноў нехта выцягне. I гэтак штодзённа. А прыйдзе дадому — мама: «Дзе быў? На рэчцы? У кут! Мы што табе казалі — на рэчку не хадзіць!». Пастаяў Ігнаська пару разоў у куце і пачаў маме хлусіць — маўляў не быў на рэчцы. А мама на такія словы — цоп за трусікі, а яны мокрыя. I зноў — у кут. Ды на яшчэ болыиы тэрмін — за двайную правіну, за рэчку і за ману. Але ж і Ігнаська не дурны! Калі так, то будзем прыходзіць у сухіх трусіках. I пачаў ён скакаць без трусікаў, пакідаў на беразе. Балазе дзяўчынаку кампаніі той не было. Выключна мужчынская кампанія.

I так некалькі разоў нармалёва прайшло, паверыла мама, што на рачулцы не быў, што па вёсцы шпацыраваў. Можа і далей бы так працягвалася, але...

Неяк скокнуў Ігнаська і пачаў, як звычайна, ваду глытаць, рукамі малаціць, паветра часам хапаць — ужо з'яўляліся першыя навыкі на вадзе трымацца — ніхто яго не выцягвае. Неяк даплюхаўся да плыткага, вылез на бераг, а там ужо няма нікога. Пакуль змагаўся, уцяклі ўсе. А можа, проста — пайшлі. Ігнаська там самы малы быў, асэнсоўваў, што ён не раўня астатнім, штояготолькі церпяць. Таму і не пакрыўдзіўся амаль. Пайшлі і пайшлі. I яму час дадому ісці. Толькі вось трусікаў на месцы, дзе пакінуў — няма! Ігнась туды, Ігнась сюды — не, няма! Доўга шукаў, а потым хмызамі, агародамі, за парканам — дахаты. З’яўляецца перад мамай і татам у першабытным выглядзе, тыя, натуральна яго пытаюцца наконт адсутнасці трусоў, маўляў, а дзе трусікі, Ігнаська? Апусціў Ігнаська ад сораму вочы долу: «Ня­ма...» — і тут як чорт за язык тузануў: «Воўк з'еў...»

Зарагаталі тата з мамай, так зарагаталі, што зразумеў Ігнаська — уцэліў адказаць. Не будзе ніякага спагнання. Ой, лелей бы не ўцэліў! Лелей бы ў куце пастаяў. Бо ўжо колькі гадоў, як што — «ты нават трусы згубіў!», «што? воўк з'еў?».

Загрузка...