19.


— Чар, ты пра што будзеш пісаць? — шэпча сусед па ларце, Валерка Кашалеўскі. — Я пра тое, як буду пракурорам. Пракурора ўсе баяцца, ён садзіць у турму.

— Пра машыну такую... Доўга казаць... Адчапіся. — Ігнаська мачае ў чарніліцу пяро, асцярожна страсае лішняе чарніла, нахіляе галаву і піша:

«Тэма сачынення: Мая мара.

Як я вырасту і вывучуся, я хачу вынайсці такі апарат, каб можна было, падключыўшыся да любой жывой істоты, адчуць тое, што адчувае яна. Такі апарат можна выкарыстоўваць паўсюль. Напрыклад, доктар можа падключыцца да хворага і адчуць, што ў яго баліць, бо сам чалавек не заўсёды ўмее правільна распавесці пра сваю хваробу. Або ветэрынар гэтак жа мо­жа зразумець, на што хварэе жывёла.

Гэты апарат могуць выкарыстоўваць нават вайскоўцы. Ляціць бусел над умацаваннямі немцаў ці лелей пугач, бо пугач лётае ўначы і яму хапае святла зорак, каб усё бачыць, а нашы навялі на пугача апарат і бачаць усё, што і ён. Атрымоўваецца разведка.

А яшчэ, калі чалавек шчаслівы, да яго могуць падключыцца іншыя...

...Я назаву гэты апарат «Усяслаў»...

Загрузка...