Стар. 144. …кіруюцца ў сваёй дзейнасці «Апошнім пісьмом Германа Герынга». — Герынг Герман (1893–1946) — палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч нацысцкай Германіі; рэйхсміністр Імперскага міністэрства авіяцыі, рэйхсмаршал Вялікагерманскага рэйха (1940). Паводле прысуду Нюрнбергскага трыбунала прызнаны адным з галоўных ваенных злачынцаў. Быў прыгавораны да смяротнага пакарання цераз павешанне, але напярэдадні казні скончыў жыццё самагубствам.

1963
Права на праўду (стар. 146)

Друкуецца паводле арыгінала машынапісу, які захоўваецца ў БДАМЛМ: ф. 12, воп. 1, адз. зах. 858, арк. 1–11. Упершыню са скарачэннямі — газ. «Літ. і мастацтва», 1963, 26 лют. пад назвай «Праблема старая і — новая!» у рубрыцы «Пісьменнік і час».

Датуецца часам першай публікацыі.

На 1-м аркушы машынапісу штэмпель: «Атрымана. 1963 г. № 377» і злева ўверсе рэдакцыйныя паметы: «3 экз. Змешчана ў № 17 за 1963 г. [Подпіс неразб.]». На 11-м аркушы — подпіс В. Быкава.


Стар. 146. …Міхась Стральцоў крыху перабольшвае, калі піша ў сваім артыкуле, што «наш час небывалы па размаху ўзаемапранікнення розных ведаў, навук і з’яў мастацтва». — Стральцоў Міхась (Міхаіл; 1937–1987) — беларускі паэт, празаік, крытык, перакладчык. Размова ідзе пра артыкул: Стральцоў М. Зробім традыцыяй пошукі // Літ. і мастацтва, 1962, 23 кастр.

Стар. 146. У найбольш развітых краінах свету навука і асабліва тэхніка, усё больш узаемаўплываючы ў сваім паступальным развіцці, узняліся бязмерна высока, аднак пры ўсім гэтым практычнае ўздзеянне іх сенсацыйных дасягненняў на жыццё народаў часта мізэрнае. […] Ці не нараджаюцца новыя яго ўвасабленні, узброеныя найноўшымі навукова-тэхнічнымі сродкамі знішчэння, і таму ці меншай стала небяспека для жыцця на зямлі? — Выкраслена падчас рэдагавання ў газ. «Літ. і мастацтва».

Стар. 146. Вось чаму нельга не пагадзіцца з многімі слушнымі наконт гэтага думкамі Івана Навуменкі… — Размова ідзе пра артыкул: Навуменка І. Галоўнае — чалавек // Літ. і мастацтва, 1962, 11 снеж.

Стар. 147. «Жыццё — гэта праўда», — пісаў чэшскі літаратар Карэл Палачак незадоўга да сваёй гібелі ў крэматорыі Асвенціма. — Палачак Карэл (1892–1944) — чэшскі пісьменнік; па адных звестках загінуў у 1944 г. у Асвенціме, па іншых — у 1945 г. у польскім г. Глівіцэ. Асвенцім — маецца на ўвазе комплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці, які знаходзіўся ў 1940–1945 гг. паблізу з г. Асвенцімам, у 1939 г. указам Гітлера далучаны да тэрыторыі Трэцяга рэйха. У 1941–1945 гг. у Асвенціме былі забіты 1 млн 400 тыс. чалавек. У сусветнай практыцы прынята выкарыстоўваць нямецкую назву «Аўшвіц», а не польскае «Асвенцім».

Стар. 148. У творах знікла шчырасць пісьменніка — гэтая нічым не кампенсаваная ўмова творчасці, а менавіта адсутнасць яе… — Закрэслена, уверсе напісана: «Адступленні ад жыццёвай праўды, ад прынцыпаў рэалістычнага мастацтва».

Стар. 148. …у гэтым я бачу самы першы наш абавязак. — «Самы першы» выкраслена.

Стар. 148. …першы вопыт нашых літаратараў, іхнія няўдачы ўжо сведчаць аб тым. — Выкраслена.

Стар. 148. …плён. — Закрэслена, уверсе напісана: «след у свядомасці людзей».

Стар. 148. …ва ўсёй мярзотнасці. — У публікацыі: «ва ўсіх брыдкасцях».

Стар. 149. …у аснову якога пакладзена рэалістычнае як ёсць, а не як павінна быць. — Закрэслена, уверсе напісана: «не прыгладжана, не аздоблена ружовымі фарбамі».

Стар. 149. …прыхільнікам рэалістычнага напрамку… — Закрэслена, уверсе напісана: «тым мастакам, якія не абыходзяць вострыя вуглы».

Стар. 149. …сакратар ЦК КПСС Л. Ф. Ільічоў. — Ільічоў Леанід (1906–1990) — савецкі партыйны дзеяч; у 1961–1965 гг. сакратар ЦК КПСС, старшыня Ідэалагічнай камісіі; ідэолаг хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі.

Стар. 149. Варта ўспомніць, што партыя не пабаялася выкрыць факты куды больш красамоўныя і непажаданыя ў жыцці, чым тыя, што трапляюць у некаторыя кнігі, што крытыка… — Выкраслена.

Стар. 150. «Святло над зямлёй» — Раман Сямёна Бабаеўскага (1909–2000), расійскага пісьменніка; лаўрэата трох Сталінскіх прэмій (1949, 1950, 1951).

Стар. 150. «Шырокія гарызонты» — Раман Алеся Стаховіча (Аляксандр; 1907–1956), беларускага пісьменніка.

Стар. 150. …выракліся свае шчырасці… — Выкраслена. Стар. 150. …існуючага… — Папраўлена на «дадатнага».

Стар. 150. …адмаўленне… — Папраўлена на «даследаванне».

Стар. 150. …асабліва калі мець на ўвазе аднолькавасць ідэйных поглядаў і метаду творчасці. — Выкраслена.

Стар. 150. …найбольшага аўтарскага самавыражэння… — Закрэслена, уверсе напісана: «паглыбленай увагі да чалавечай асобы».

Стар. 150. …В. Адамчыка… — Адамчык Вячаслаў (1933–2001) — беларускі пісьменнік.

Стар. 150. …светлай маладой… — Выкраслена.

Стар. 150. …па зялёнай вуліцы і ў дарагім афармленні выдаюцца, ахвотна рэцэнзіруюцца… — Выкраслена.

Стар. 150. А колькі там абсалютна «правільных» герояў і колькі там станоўчага! — Выкраслена.

Стар. 151. …па-за метадам сацрэалізму… — Закрэслена, уверсе напісана: «у рэчышчы крытычнага рэалізму».

Стар. 151. «Ганна Карэніна» — Раман рускага пісьменніка, класіка рускай літаратуры Льва Талстога (1828–1910).

Стар. 151. …карціна М. Данцыга… — Данцыг Май (нар. у 1930) — беларускі мастак; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).

Стар. 152. …«Хлеб» М. Савіцкага, «Вясна» А. Малішэўскага… — Савіцкі Міхаіл (1922–2010) — беларускі мастак; народны мастак БССР (1972) і СССР (1983). Малішэўскі Альгерд (нар. у 1922) — беларускі мастак; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).

Стар. 152. …ці паспрабаваў хто напісаць пра гэты твор у друку (як гэта зрабіў у «ЛіМе» выкладчык А. Скір)… — Скір А. Спыніўшыся каля адной карціны: нататкі гледача // Літ. і мастацтва, 1963, 8 студз.

Стар. 152. …у пытаннях элементарнае справядлівасці… — Выкраслена.

Стар. 152. …абыякавасць… — Папраўлена на «безуважнасць». Стар. 152. …хто з іх прывёў каго маладзейшага ў літаратуру, дапамог у пачатку шляху? — Закрэслена, уверсе напісана: «або рэцэнзію на кнігу маладога літаратара».

Стар. 152. …рэцэнзія Піліпа Пестрака на першы зборнік Рыгора Барадуліна. — Пестрак Піліп (1903–1978) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Размова ідзе пра рэцэнзію на кнігу Р. Барадуліна «Маладзік над стэпам» (Мінск, 1959): Пестрак П. Дзверы ў шырокі свет // Літ. і мастацтва, 1960, 9 студз.

Стар. 152. Некаторыя ў гэтых адносінах бачаць старую, як свет, праблему бацькоў і дзяцей, але, здаецца, у наш час і ў нашай краіне няма такой праблемы ў шырокім яе разуменні — ёсць другая, вузейшая — праблема некаторых беспрынцыпных, запалоханых за доўгія гады культу бацькоў, і хіба што здараецца — абыякавых да народнага лёсу дзяцей. […] Нягледзячы на перыядычныя часовыя палёгкі, свет прадаўжае жыць пад задыякам вадароднае бомбы. — Выкраслена.

Стар. 153. …матыў пераадолення, закрануты ў сваім артыкуле Б. Бур’янам… — Бур’ян Барыс (1924–2009) — беларускі крытык, празаік. Размова ідзе пра артыкул: Бур’ян Б. На арбіту эпохі! // Літ. і мастацтва, 1962, 30 кастр.

Стар. 153. …і жабрака, і ўласніка, і раба. — Закрэслена, уверсе напісана: «усё, што перашкаджае шчырасці і праўдзівасці».

Стар. 153. …часам да невырашальнасці… — Выкраслена.

Стар. 153. …анемічна мастацтва. — Папраўлена: «робіцца анемічным мастацтвам».

Стар. 153. За выключэннем некаторых прыватнасцей, варты падтрымкі багатыя слушнымі думкамі артыкулы М. Стральцова, Б. Бур’яна, І. Навуменкі, В. Тараса, А. Мальдзіса і іншых. Гэта радуе, калі пісьменнікі выразна разумеюць свой абавязак і поўны рашучасці яго выканаць. У гэтым добры грунт пад заўтрашні дзень нашай літаратуры. — Выкраслена. Мальдзіс Адам (нар. у 1932) — беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік. Тарас Валянцін (1930–2009) — беларускі паэт, перакладчык. Размова ідзе пра артыкулы: Мальдзіс А. Каб з пер’я вырасталі галубы // Літ. і мастацтва, 1963, 4 студз.; Тарас В. Вечны агонь праўды // Літ. і мастацтва, 1962, 7 снеж.

1964
Таленавітая аповесць (стар. 154)

Друкуецца паводле арыгінала аўтарызаванага машынапісу, які захоўваецца ў БДАМЛМ: ф. 42, воп. 1, адз. зах. 433, арк. 1–8. Упершыню — часоп. «Полымя», 1964, № 7.

Датуецца паводле пазнакі напрыканцы машынапісу — 8 мая 1964 г. Рэцэнзія на аповесць «Абжыты кут» (Маладосць, 1963, № 11, 12) Алеся Асіпенкі (Аляксандр; 1919–1994), беларускага пісьменніка, сцэнарыста [у публікацыі ў «Полымі» падаецца як рэцэнзія на кнігу «Абжыты кут» А. Асіпенкі (Мінск, 1964)].

Машынапіс (8 арк.) з аўтарскай і рэдактарскай праўкай. На 1-м арк. уверсе рэдакцыйная памета: «Полымя № 7 [неразб.] 12.V.64». На 8-м, апошнім арк. — подпіс В. Быкава і дата — 8/V–64 г. Сярод істотных правак, зробленых Быкавым, вылучаюцца наступныя:


Стар. 156. …агульнапрынятае пустаслоўе… — Першапачаткова: «дэмагагічнае балабонства».

Стар. 157. Так яна працягвае жыць і цяпер, не разумеючы ўсёй нізкасці сваіх звычаяў. — Першапачаткова: «Так яна працягвае жыць і цяпер, не разумеючы грамадскіх перамен у краіне і ўсёй нізкасці сваіх звычаяў».

* * *

Стар. 155. З часоў коласаўскага Сцёпкі Баруты… — Герой аповесці Я. Коласа «На прасторах жыцця».

Стар. 155. …што селянін на сваёй зямлі павінен гаспадарыць, знаходзіць на ёй творчы пачатак і паэзію працы… — Словы «гаспадарыць», «творчы», «паэзію працы» ў машынапісе падрэслены.

Стар. 158. В. Бялінскі — Бялінскі Вісарыён (1811–1848) — рускі літаратурны крытык, публіцыст.

[Інтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] (стар. 158)

Друкуецца са скарачэннямі паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1964, 9 кастр., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Галоўнае — праўда…». Запісаў А. Вярцінскі.

Датуецца часам першай публікацыі.

1965
Высокий накал (стар. 163)

Друкуецца паводле «Лит. газеты», 1965, 5 чэрв., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «По страницам „Полымя“».

Датуецца часам першай публікацыі.

Замест аўтабіяграфіі (стар. 164)

Друкуецца паводле: Быкаў В. Зб. тв.: у 6 т. Мінск, 1994. Т. 6. Аповесць, апавяданні, драма, публіцыстыка. Упершыню ў кн.: Пра час і пра сябе. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў / склад. і падрыхт. тэкстаў Я. Казекі. Мінск, 1966, дзе апублікавана пад назвай «Тры абзацы аўтабіяграфіі». Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Тры абзацы аўтабіяграфіі».

Датуецца паводле пазнакі ў кн. «Пра час і пра сябе» — 18 чэрвеня 1965 г.


Стар. 164. Майн Рыд (1818–1883) — англійскі пісьменнік, аўтар прыгодніцкіх раманаў.

Стар. 164. Джэк Лондан (1876–1916) — амерыканскі пісьменнік, найперш вядомы як аўтар прыгодніцкіх апавяданняў і раманаў.

Стар. 164. Гайдар Аркадзій (сапр. Голікаў; 1904–1941) — расійскі дзіцячы пісьменнік, удзельнік Грамадзянскай і Другой сусветнай войнаў.

Стар. 165. Быў два разы паранены, ляжаў у шпіталях… — У сапраўднасці Быкаў быў паранены тройчы, але ў шпіталях ляжаў двойчы (у студзені — красавіку 1944 г., у снежні 1944-га — лютым 1945 г.), трэці раз, па словах Быкава, рана была лёгкая, адзін асколак выцягнулі, але яго абломак застаўся ў правай руцэ на ўсё жыццё.

Стар. 165. Сталінград для краіны быў аднойчы ў вайну… — Маецца на ўвазе Сталінградская бітва (17 ліпеня 1942 г. — 2 лютага 1943 г.) — баявыя дзеянні савецкіх войскаў па абароне г. Сталінграда і разгрому вялікай стратэгічнай нямецкай групоўкі. Сталінградская бітва, разам з бітвай на Курскай дузе, стала пераломным момантам у ходзе ваенных дзеянняў падчас Другой сусветнай вайны.

Стар. 166. Генрых Бёль (1917–1985) — нямецкі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1972).

Улада праўды (стар. 166)

Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1965, 27 жн., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «Надрукавана ў „Полымі“»

Датуецца часам першай публікацыі.

Рэцэнзія на раман «Мост» Івана Шамякіна (1921–2004), беларускага пісьменніка, драматурга, грамадскага дзеяча; народнага пісьменніка БССР (1972) (апублікавана ў часоп. «Полымя», 1965, № 6, 7).

У сувязі з гэтай рэцэнзіяй В. Быкаў пісаў у лісце да Я. Брыля:

«Сапраўды, мы вельмі чэрствыя адзін да аднаго, нават аднадумцы, у большасці падвержаны сальераўскаму пароку і не кожны здольны пераступіць цераз сябе, каб парадавацца чужой удачы. У гэтым сэнсе „Мост“ для мяне — радасць, у тым ліку і мастацкая (як для чытача), але найбольш за аўтара, які, даволі пакружыўшы, вяртаецца на „кругі свая“, да сваёй, чалавечай, хоць і абскубанай, але праўды. Вось гэты аўтарскі кірунак і змусіў мяне падтрымаць аповесць, я сам напісаў рэцэнзію і „ЛіМ“, трохі яе папатрашыўшы, надрукаваў».

Стар. 170. Прыгадваючы тут нядаўняе меркаванне крытыка Б. Бур’яна, выказанае ім у «ЛіМе»… — Бур’ян Б. На арбіту эпохі! // Літ. і мастацтва, 1962, 30 кастр.

У пошуках ісціны (стар. 171)

Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1965, 5 лістап., дзе ўпершыню апублікавана.

Датуецца часам першай публікацыі.

Артыкул надрукаваны з наступным уступным словам: «Не так даўно ў Рыме адбыўся чарговы кангрэс Еўрапейскага таварыства пісьменнікаў. У складзе савецкай дэлегацыі ў рабоце кангрэсу прыняў удзел празаік Васіль Быкаў. Ніжэй друкуюцца яго нататкі».


Стар. 172. …з яго лідэрам Ісідорам Ісу… — Ісідор Ісу (1925–2007) — французскі паэт румынскага паходжання.

Стар. 172. Бекет Сэмюэл (1906–1989) — ірландскі празаік, паэт, драматург; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1969); прадстаўнік мадэрнізму ў літаратуры.

Стар. 172. Жане — Дакладней: Жэне Жан (1910–1986) — французскі празаік, паэт, драматург.

Стар. 172. Оруэл Джордж (сапр. Блэр Эрык Артур; 1903–1950) — англійскі пісьменнік.

Стар. 172. Олбі Эдвард (нар. у 1928) — амерыканскі драматург.

Стар. 172. Хакслі Олдас (1894–1963) — англійскі пісьменнік.

Стар. 172. …аж да Камю, Сартра і Іянеска… — Камю Альбер (1913–1960) — французскі філосаф-экзістэнцыяліст, празаік, драматург; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1957). Сартр Жан Поль (1905–1980) — французскі пісьменнік, філосаф-экзістэнцыяліст. Іянэска Эжэн (1909–1994) — французскі драматург румынскага паходжання; адзін з заснавальніку эстэтычнай плыні абсурдызму (тэатра абсурду).

Стар. 173. Джойс Джэймс (1882–1941) — ірландскі пісьменнік, прадстаўнік мадэрнізму.

Стар. 173. Кафка Франц (1883–1924) — нямецкамоўны пісьменнік чэшскага паходжання (нарадзіўся ў г. Празе, у той час — частка Аўстра-Венгерскай імперыі).

Стар. 174. Ботэз Демастэнэ (1893–1973) — румынскі паэт.

Стар. 174. Б. Сучкоў — Сучкоў Барыс (1917–1974) — расійскі літаратуразнавец; у 1967–1974 гг. дырэктар Інстытута сусветнай літаратуры.

Стар. 174. Вейдле Уладзімір (1895–1979) — французскі літаратуразнавец, культуролаг, гісторык культуры рускай эміграцыі і паэт расійскага паходжання (нарадзіўся ў С.-Пецярбургу). Эмігрыраваў з Расіі ў Парыж у 1924 г.

Стар. 174. В. Аксёнаў — Аксёнаў Васілій (1932–2009) — расійскі пісьменнік, дысідэнт, адзін з арганізатараў і аўтараў альманаха «Метрополь». Пратэстуючы супраць выключэння з СП СССР за арганізацыю альманаха «Метрополь» пісьменнікаў Я. Папова і В. Ерафеева, заявіў аб выхадзе з СП. Часова выехаўшы ў ЗША ў 1980 г., на наступны год даведаўся аб пазбаўленні савецкага грамадзянства (было вернута ў 1990 г.). Да 2004 г. жыў у ЗША. У апошнія гады — у Францыі і Расіі.

Стар. 174. Ф. Феліні — Феліні Федэрыка (1920–1993) — італьянскі кінарэжысёр; лаўрэат пяці прэмій «Оскар» (1957, 1958, 1964, 1976, 1993).

Стар. 175. …у заходнегерманскім горадзе Дзюсельдорфе фашысцкія і абскурантысцкія элементы распачалі раз’юшаную кампанію супраць аднаго з прагрэсіўных літаратараў ФРГ Гюнтара Граса. Быў падпалены дом пісьменніка і спалены на гарадской плошчы ягоныя кнігі, таксама як і кнігі Эрыка Касцера, Франсуазы Саган і іншых пісьменнікаў. — Грас Гюнтар (нар. у 1927) — нямецкі пісьменнік, скульптар, мастак; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1999). Кестнер Эрых (1899–1974) — нямецкі пісьменнік, сцэнарыст. Саган Франсуаза (сапр. Куарэ; 1935–2004) — французская пісьменніца, драматург. Быкаў, мусіць, памыліўся, бо Г. Грас падчас Другой сусветнай вайны у 15-гадовым узросце быў прызваны для абслугоўвання зенітнай батарэі, а ў 1944 г. быў залічаны ў 10-ю танкавую дывізію войск СС, у складзе якой удзельнічаў у красавіку 1945 г. у баях супраць савецкага войска.

Аднак кнігі Э. Кестнера былі сапраўды спалены ў 1934 г. Нямецкім студэнцкім саюзам у супрацоўніцтве з Гітлерюгендам, маладзёжнай арганізацыяй нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі, — у ліку 25 тыс. «негерманскіх» кніг (сярод аўтараў былі таксама К. Каўцкі, К. Маркс, Г. Ман, Э. Рэмарк, З. Фрэйд і інш.).

Пяром аналітыка (стар. 175)

Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — часоп. «Маладосць», 1966, № 2. Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай».

Датуецца паводле пазнакі напрыканцы машынапісу артыкула, які захоўваецца ў БДАМЛМ (ф. 37, воп. 1, адз. зах. 393, арк. 56–60), — 24 снежня 1965 г.

Аўтарызаваны машынапіс (5 арк.) з нязначнай праўкай пад назвай «Перад выбарам» (назва закрэслена, рэдактурай часоп. «Маладосць» уверсе напісана: «Сцілом аналітыка»), рэдакцыйнай паметай на 1-м арк. — «2 экз.», на апошнім подпіс В. Быкава і дата — 24/XII–65.


Стар. 176. …вакол «Птушак і гнёздаў»… — Раман Я. Брыля.

Стар. 176. …«Каласоў пад сярпом тваім»… — Раман Уладзіміра Караткевіча (1930–1984), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, перакладчыка.

Стар. 176. «Людзі на балоце» — Раман Івана Мележа (1921–1976), беларускага пісьменніка, драматурга; народнага пісьменніка Беларусі (1972).

Стар. 176. «Сэрца на далоні» — Раман І. Шамякіна.

Стар. 176. …выказаную Стэндалем ісціну… — Стэндаль (сапр. Бейль Мары-Анры; 1783–1842) — французскі пісьменнік.

Стар. 176. …Кулакоўскага… — Кулакоўскі Аляксей (1913–1986) — беларускі пісьменнік.

Стар. 176. …дасягнуты за апошнія гады… — У машынапісе: «за паслякультаўскія гады», але падкрэслена і папраўлена.

Стар. 178. Уільям Фолкнер (1897–1962) — амерыканскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1949).

Стар. 178. Толькі ці варта?! — Далей з новага абзаца ішло, але закрэслена: «Ці варта таксама замілоўвацца і таяць ад штучнай радасці пры выглядзе, можа, яшчэ сціплых сваіх спраў? Апяваць тое, што наўрад ці заслугоўвае песні? Рамантызаваць там, дзе найперш трэба выкрываць? Славасловіць тых, хто мае патрэбу ў дзейснай падтрымцы і дапамозе?»

Стар. 178. …гэта труба, вечавы звон, барабан… — У машынапісе: «гэта труба, вечавы звон, барабан ці там-там».

1966
Природа поэтического (стар. 179)

Друкуецца паводле газ. «Гродненская правда», 1966, 23 сак., дзе ўпершыню апублікавана.

Датуецца часам першай публікацыі.


Стар. 180. …«Илиаду» Гомера… — Гамер (VIII ст. да н. э) — старажытнагрэчаскі паэт; аўтар эпічных паэм «Іліяда» і «Адысея».

Стар. 180. «Слово о полку Игореве» — Поўная назва — «Слова пра паход Ігараў, Ігара, сына Святаславава, унука Алегава». Літаратурны помнік старажытнарускай літаратуры канца ХІІ ст., сюжэт якога заснаваны на няўдалым паходзе 1185 г. паўднёварускіх князёў на чале з Ігарам Святаславічам супраць полаўцаў.

Стар. 180. …В. Маяковского, С. Есенина… — Маякоўскі Уладзімір (1893–1930), Ясенін Сяргей (1895–1925) — расійскія паэты; класікі рускай літаратуры.

Стар. 183. …Н. А. Некрасова… — Някрасаў Мікалай (1821–1877) — рускі паэт, празаік, публіцыст; класік рускай літаратуры.

[Интервью для АПН] (стар. 185)

Друкуецца са скарачэннямі паводле машынапісу (5 арк.), які захоўваецца ў Архіве В. Быкава (Гродна). Упершыню — Татаринов М. Художник суровых горизонтов: в гостях у писателя Василя Быкова // Культура и искусство: вестник Агентства печати «Новости», 1966, № 12 (216). Друкавалася таксама: Татаринов М. Художник суровых горизонтов: в гостях у писателя Василя Быкова // Советская Каракалпакия, 1966, 16 крас.

Датуецца не пазней за 23.ІІІ.1966 г. — паводле пазнакі на машынапісе.

Інтэрв’ю было падрыхтавана з наступным уступным словам: «В. В. Быков — талантливый белорусский прозаик. Широко известны его изданные в Минске и Москве повести — „Журавлиный крик“, „Фронтовая страница“, „Третья ракета“, „Альпийская баллада“, „Западня“. В первых номерах журнала „Новый мир“ за 1966 год опубликована его новая повесть — „Мертвым не больно“.

Война застала парнишку далеко от отцовского дома, В самом начале лета сорок первого года Василь из родной белорусской деревни на Витебщине приехал в украинский городок Шостка, где жил его дядька. Было ему тогда семнадцать лет, за плечами десятилетка, мечтал поступить в индустриальный институт. Но гостевать долго не пришлось. Местный военком взял Василя и многих его сверстников в армию буквально под самым носом у наступавших фашистов. Не прошло и месяца, как вместе со своей частью он оказался в Воронеже. Но тут вышел приказ — ребят двадцать четвертого года рождения отпустить, пусть чуток подрастут. Так оказался Василь Быков на Волге, под Саратовом. Работал. Призвали в сорок втором. После недолгого пребывания в запасном полку направили в пехотное училище в Саратове».


Стар. 186. …в самом конце сорок восьмого года написал рассказ «В первом бою» на основе личных фронтовых впечатлений. Его напечатала газета «Гродненская правда». — Быков В. В первом бою // Гродненская правда, 1949, 19 июня.

Выступленне на V з’ездзе СП БССР (стар. 189)

Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню ў кароткім пераказе — Разам з партыяй, разам з народам // Літ. і мастацтва, 1966, 20 мая; Богданова З. Достойно служить народу // Лит. газета, 1966, 21 мая; цалкам — часоп. «Крыніца», 1990, № 4 пад назвай «Прамова на V з’ездзе пісьменнікаў Беларусі». Друкавалася таксама ў кн.: Быкаў В. На крыжах: выступленні, артыкулы, інтэрв’ю. Мінск, 1992.

Датуецца не пазней за 13 мая 1966 г. — дня выступлення на V з’ездзе СП БССР.

Гісторыя з’яўлення прамовы вядомая з успамінаў В. Быкава:

«Зусім нечакана ў Горадні паявіўся мой перакладчык Міхась Гарбачоў. Ранкам проста зь цягніку ён прыбег да мяне на Алега Кашавога, сказаў, што прыехаў інкогніта, бо мае дужа пільную справу. Праз публікацыю маёй аповесьці, да якой і ён спрычыніўся, у ЦК КПСС падняўся вялікі скандал, рыхтуецца закрытая пастанова на гэты конт, якая чорт ведае што можа нарабіць. Таму трэба папярэдзіць — прызнаць крытыку і павініцца. Найлепш таемна, у выглядзе асабістага ліста ў ЦК. Я, натуральна, не пагадзіўся, Міхась пачаў націскаць. Мы ўсчалі спрачацца, сварыцца і, вядома, піць. Спрачаліся і пілі ці ня суткі запар, але да згоды так і не прыйшлі. Сказана было шмат усялякай п’янай лухты, але нямала і прынцыповага, што неадольнай мяжой разьдзяліла мяне з маім перакладчыкам. У канцы ён сказаў: што ж, аповесьць, канешне, цяпер ня выдадуць, будзе ляжаць, бы запасны капітал у сэйфе. Можа, калі-небудзь… […]

Правёўшы Гарбачова на маскоўскі цягнік, я засеў за прамову. Нячаста я выступаў на пісьменьніцкіх зборышчах такога роду, але тут рашыўся. (Пасьля некаторыя з маіх дужа інфармаваных апанэнтаў абсалютна дарэмна звальвалі гэта на невінаватага ў тым Гарбачова.) Дый Алесь Адамовіч сказаў па тэлефоне: прамаўчаць ты ня маеш права, асабліва калі за цябе могуць пацярпець іншыя. За дзень я накідаў выступ з маімі поглядамі і маімі нязгодамі. Прыехаўшы ў Менск, даў прачытаць тое некаторым маскоўскім гасьцям — Аскоцкаму і Лазараву, яны не пярэчылі. Хіба толькі Лазараў, які крыху ведаў маю ня надта спрактыкаваную манеру выступаць, сказаў: не затараплівай. Тое было правільна: я стараўся прачытаць напісанае як мага хутчэй, і тое выглядала кепска. Чытаў у вялікім нэрвовым напружаньні, пры абсалютнай цішыні ў залі, а як скончыў, заля нечакана грымнула воплескамі. Некаторыя ў задніх шэрагах нават усталі. Начальства ў прэзыдыўме, вядома, сядзела з каменнымі тварамі. […] Ворагаў той прамовай я, вядома, набыў нямала (усё кіраўніцтва, якое пасьля доўга пазьбягала са мной вітацца), але паболела і сяброў». Быкаў пісаў жонцы А. Твардоўскага Марыі Іларыёнаўне: «…могу сообщить Вам относительно моего выступления на съезде в мае 1966 года: ни в Москве, ни в Минске оно не печаталось, давалось только изложение его, тенденциозное и ругательное. Потом его напечатали на Западе и у нас велось следствие, как оно попало туда».

У БДАМЛМ захоўваецца стэнаграма выступлення В. Быкава: ф. 78, воп. 1, адз. зах. 45, арк. 82–93. У Архіве В. Быкава (Гродна) на адной з папак пісьменнікам пакінуты накіды да выступлення, якія былі зроблены простым алоўкам і якія могуць быць датаваны 13 мая 1966 г.:

«Я не падзеляю аптым[істычнай] думкі, шчодра выказанай учарашн[імі] дакладчыкамі адносна высокіх дасягн[енняў] нашай літ[аратуры].

У кожнай сітуацыі можна знайсці выпадкі для прыкладаў, для аптымістычных высноў. У гэтым сэнсе я думаю, што нашы дакладчыкі ўчора ў поўнай меры выкарысталі гэтую магчымасць, таму я хачу найбольш закрануць другі бок нашай літаратурнай справы. Мне думаецца, што калі мераць па „большому счету“ — як гэта адзіна і магчыма ў адносінах да мастацтва, становішча ў літ[аратуры] трохі іншае.

Нават у рус[кай] літ[аратуры] яно не [неразб.].

Можа быць, каму-небудзь весялей было б пачуць ад мяне пакаянне ў духу Го Мо-жо, але што ж, пара [неразб.] вучыцца гаварыць тое, што думаеш».

* * *

Стар. 193. Гогарт Уільям (1697–1764) — англійскі мастак, тэарэтык мастацтва, заснавальнік нацыянальнай школы жывапісу. Ілюстратар і аўтар сатырычных гравюр, Гогарт многія творы стварыў з мэтай выхоўвання мастацкай творчасцю маральнага пачатку ў чалавеку і выкаранення заган.

Стар. 194. Я мог бы прывесці красамоўныя прыклады з уласнай практыкі, з жыцця ўсім нам вядомага Аляксея Карпюка, які за наіўную спробу напісаць праўдзівую літаратурную аўтабіяграфію свайго, я б сказаў, гераічнага жыцця паплаціўся ўжо шмат чым і, мабыць, паплаціцца яшчэ. — Размова, мусіць, ідзе пра публікацыю аўтабіяграфічнага твора А. Карпюка «Мая Джамалунгма» (Маладосць, 1965, № 1). Сам Карпюк гаварыў падчас выступлення на гэтым жа з’ездзе СП: «Чатыры гады я працаваў загадчыкам агенцтва „Інтурыст“. Калі ж у мюнхенскай „Бацькаўшчыне“ з’явілася хвалебная рэцэнзія на маю аўтабіяграфію з „Маладосці“, сакратар нашага абкама партыі т. Міцкевіч даў загад: мяне з „Інтурыста“ прагнаць па прынцые — калі вораг хваліць, значыць, я кепскі». У лісце ж да 1-га сакратара ЦК КПБ П. Машэрава Карпюк пісаў адносна аўтабіяграфічных фрагментаў свайго незавершанага твора «Мая Джамалунгма»: «…мне кажется, что вокруг этих фрагментов слишком много создали шума. Вместо того, чтобы автору указать на недостатки в них, началась расправа.

Вскоре после напечатания моей биографии были наказаны тт. Панченко и Асипенко (я перед ними очень виноват). Затем меня из-за этого произведения уволили из „Интуриста“ (некоторые товарищи для этого подделали так, будто я дал… американцу документ!). Вычеркивают все время мои книги из списков издательств (днями т. Коновалов опять вычеркнул меня из очередного списка). Страдают из-за меня даже родные и посторонние люди. Недавно кандидат фил[ологических] наук т. Козлов принес в „Гродненскую правду“ рецензию на мою книгу, ему ее вернули, заявив:

— Карпюк в опале, разве вы не знаете?!

Директор 12-й СШ, где работает моя жена учительницей, завел в горкоме партии разговор о поощрении И. Карпюк, но получил за эту взбучку…

И т. д. и т. п. сей этой ерунды не хочется описывать.

Если меня выгонять с работы, не печатать тех книг, которые уже приняты читателем, преследовать даже членов семьи и посторонних лиц, так это уже будет называться не работа с автором, сделавшим промахи в произведении, а — местью».

Стар. 194. Луначарскі Анатоль (1875–1933) — савецкі дзяржаўны дзеяч, філосаф, пісьменнік, мастацтвазнавец; акадэмік АН СССР (1930); народны камісар асветы РСФСР (1917–1929); старшыня Вучонага камітэта пры ЦВК СССР (1929–1933); адзін з арганізатараў савецкай сістэмы адукацыі. Садзейнічаў арганізацыі БДУ ў Мінску (1921).

Стар. 195. Беларуская літаратура — не толькі тое, што выдадзена ў ведамстве Захара Пятровіча. — Матузаў Захар (1911–1977) — дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва БССР.

Стар. 195. Дзённікі і нататкі Даўжэнкі… — Даўжэнка Аляксандр (1894–1956) — расійскі кінарэжысёр украінскага паходжання (нарадзіўся ў Чарнігаўскай губерні), пісьменнік, сцэнарыст; народны артыст РСФСР (1956); лаўрэат Сталінскай (1941, 1949) і Ленінскай (1959, пасмяротна) прэмій.

Стар. 195. …шматпакутныя творы Гарэцкага… — Гарэцкі Максім (1893–1938) — беларускі пісьменнік, класік беларускай літаратуры. У 1930 г. быў арыштаваны па абвінавачванні ў прыналежнасці да Саюза вызвалення Беларусі; у 1931 г. асуджаны да высылкі на пяць гадоў у Вятку (Расія); у 1937 г. зноў арыштаваны і затым расстраляны; у 1957 г. пасмяротна рэабілітаваны.

Стар. 195. Варта памятаць, што Лукаш Бэндэ ўвайшоў у нашу культуру гэтак жа назаўжды, як і тыя пакутнікі, якіх ён загубіў. — Бэндэ Лукаш (1903–1961) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Прыкрываючыся ў 1930-я гг. ідэяй новай культуры, цалкам адмятаў культурны набытак мінулага, абвяшчаючы пры гэтым дакастрычніцкую беларускую літаратуру контррэвалюцыйнай, прасякнутай буржуазналіберальнай ідэалогіяй. З гэтых пазіцый займаўся палітычнай і літаратурнай дыскрэдытацыяй Я. Купалы, Я. Коласа. Абвінавачваў членаў літаратурных аб’яднанняў «Узвышша» і «Полымя» ў буржуазным нацыяналізме, дэкадэнцкіх ухілах, называў іх класавымі ворагамі савецкай дзяржавы. Дзякуючы вульгарызатарскай дзейнасці Бэндэ былі рэпрэсаваны многія выдатныя прадстаўнікі беларускай літаратуры.

Стар. 195. А. Макаёнак — Макаёнак Андрэй (1920–1982) — беларускі драматург; народны пісьменнік БССР (1977).

Стар. 195. Магчыма, гэтыя словы не ўсім спадабаюцца. Можа, замест іх камусьці хацелася б пачуць ад мяне пакаянне ў духу Го Мажо. — Го Ма-жо (1892–1978) — кітайскі пісьменнік, гісторык, археолаг, дзяржаўны дзеяч; першы старшыня Акадэміі навук КНР (1949–1978); лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1951). В. Аскоцкі сведчыў: «Адна з цэнтральных газэт, магчыма, тая ж „Літаратурная“, перадрукавала ўнікальнае па ўгодлівасьці, самапрыніжэньні і ўкленчваньні пакаяньне кітайскага акадэміка-пісьменьніка перад „вялікім кормчым“. На гэты знакавы прыклад труслівага ўслужэньня ўладзе і спашлецца Васіль Быкаў на наступны дзень, узьняўшыся на трыбуну зьезда». У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца выразка з прыгаданым артыкулам:

«…Друзья и товарищи обычно считают меня деятелем культуры, некоторые даже называют писателем, поэтом и в то же время историком. За несколько десятков лет я написал и перевел ряд произведений объемом, пожалуй, в несколько миллионов иероглифов.

Однако если подходить к этому с критериями сегодняшнего дня, то все написанные мною до сих пор произведения, строго говоря, нужно полностью сжечь, они не стоят ничего.

В чем же состоит главная причина? Она заключается в том, что я не овладел идеями председателя Мао, не вооружился идеями председателя Мао и поэтому иногда у меня бывает очень туманная классовая точка зрения. […]

Конечно, я действительно работник литературы и искусства и притом председатель Всекитайской ассоциации работников литературы и искусства. Нельзя сказать, что я не несу ответственности за появление сквозняка и вредного ветра. Прошло более 20 лет со времени опубликования „Выступлений на совещании по вопросам литературы и искусства в Яньани“ председателя Мао. Я читал их много раз. Иногда на словах могу говорить о необходимости служить рабочим, крестьянам и солдатам, о необходимости учиться у них. Но все это остается лишь на словах. Только говорить о марксизме-ленинизме, только писать о марксизме-ленинизме — это не значит работать понастоящему, не значит претворять его на практике, не значит поступать в соответствии с указаниями председателя Мао, не значит овладеть идеями председателя Мао.

Мне очень стыдно. Председатель Мао еще 20 лет тому назад учил нас, чтобы мы служили рабочим, крестьянам и солдатам. Сегодня не мы служим рабочим, крестьянам и солдатам, а рабочие, крестьяне и солдаты служат нам. Рабочие, крестьяне и солдаты, изучив произведения председателя Мао, сейчас пишут лучше нас. Мы, работники пера, работники литературы и искусства, историки, философы, особенно должны заняться глубоким самоанализом. Мне лично очень тяжело сознавать, что я действительно не преобразовал себя как следует. […]

— Многие крестьяне, — заявил Го Мо-жо, — фактически изучают произведения Мао Цзедуна лучше любого из нас, изучают намного лучше нас — интеллигенции. Мы, интеллигенты, разглагольствующие философы, историки и прочие, по сравнению с ними просто не можем считаться таковыми…

Нам действительно стыдно. Особенно стыдно мне. Сам я, как член партии и вроде бы ученый, должен просто рыдать. […]

Хотя мне уже за семьдесят, но у меня есть еще мужество и воля; иными словами, если мне нужно поваляться в грязи, то я хочу это сделать; если мне нужно запачкаться мазутом, то я хочу это сделать, и даже если нужно будет обагрить тело кровью в случае нападения на нас американского империализма, то я также хочу бросить в американских империалистов несколько гранат».

Урокі жыцця (стар. 196)

Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1966, 2 снеж., дзе ўпершыню апублікавана.

Датуецца часам першай публікацыі.

Рэцэнзія на аповесць «Вікторыя» А. Адамовіча (Маладосць. 1966, № 2; Неман. 1966, № 3) надрукавана разам з рэцэнзіяй Б. Бур’яна пад агульнай назвай «Алесь Адамовіч. „Вікторыя“. Дзве думкі».

У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца машынапіс і чарнавая рэдакцыя пачатку артыкула (адпаведна 1 арк. з праўкамі чорным чарнілам і 1 арк. фіялетавым чарнілам), а таксама рукапісныя тэзісы да рэцэнзіі — 2 арк. простым алоўкам і з паметамі чорным чарнілам.

1967
Черный хлеб правды (стар. 199)

Друкуецца паводле арыгінала аўтарызаванага машынапісу з Архіва В. Быкава (Гродна). Машынапіс (10 арк.) са шматлікімі праўкамі рукой Быкава сінім чарнілам і чырвоным алоўкам. Упершыню — часоп. «Новый мир», 1967, № 11 са значнымі скарачэннямі і пад назвай «Быть достойными нашего читателя».

Датуецца часам першай публікацыі.

Надрукавана як адказ на анкету «Полвека советской литературы» часоп. «Новый мир», нагодай для чаго паслужыла 50-годдзе савецкай улады (на анкету таксама адказалі Р. Бакланаў, А. Бэк, М. Карым, Э. Межэлайціс, К. Паўстоўскі, М. Рыленкаў, В. Сёмін). Значна перапрацавана і, мусіць, скарочана ў «Новом мире» была яшчэ першапачатковая рэдакцыя артыкула В. Быкава, на карысць гэтага сведчыць ліст І. Вінаградава:

«Дорогой Василь!

Посылаю Вам окончательно выправленную (после всего нашего редакторского варварства) верстку анкеты. Она уже послана на подпись и для утверждения — это текст, который мы решаемся предложить и будем отстаивать. К сожалению, согласовать его с Вами предварительно не было ни малейшей технической возможности — согласовывать имело смысл только окончательный текст, а этот вид он приобрел только вчера — после всех внутренних согласований и увязок. Не сердитесь на нас за это, ради бога, — это все-таки, как Вы понимаете, совершенно исключительный случай. И именно потому, что он исключительный, убедительно просим Вас не вносить больше никакой правки (кроме разве лишь крайне необходимой и притом допустимой) и смиренно принять все наши — увы, тоже необходимые — изъяны, сокращения, смягчения и т. п. Если у Вас будут какие-нибудь принципиальные соображения — позвоните сразу же мне или Мише Хитрову (наш новый отв[етственный] секретарь) — через Софью Ханановну (по телефону Твардовского). Но, думаю, Вы все понимаете и без моих призывов. Тем более что еще совсем неизвестно, будет ли вся эта наша анкета вообще напечатана.

Ваш И. Виноградов. 28.ХI/67 г.»

Трэба думаць, першая рэдакцыя анкеты В. Быкава адносіцца да 13 ліпеня 1967 г., бо ў гэты час ён пісаў У. Лакшыну: «Вчера послал 5 страничек в № 11-й. Только вряд ли они туда подойдут: путано и отнюдь не юбилейно».


Стар. 199. Теперь уже стала совершенно очевидной та истина, что сокрытие правды, какого-нибудь нежелательного явления в обществе гораздо опаснее, чем даже самое нежелательное его обнародование. […] Важнейшие реформы в экономике вряд ли были бы возможны без всестороннего публичного исследования наметившихся в ней конфликтов и неувязок. — У часоп. публікацыі гэты фрагмент выглядае наступным чынам: «Совершенно очевидно, например, что важнейшие реформы в экономике, предпринятые в последние годы нашим государством, вряд ли были бы возможны без всестороннего публичного исследования наметившихся в ней тендений, конфликтов и неувязок».

Стар. 199. Немало книг о нашем недавнем прошлом ценны главным образом своей мерой постижения правды, даже безотносительно к их чисто художественным, литературным достоинствам. — Адсутнічае ў часоп. публікацыі.

Стар. 199. В самом деле, когда мы читаем «Брестскую крепость» С. С. Смирнова, «сельские» книги В. Овечкина, Е. Дороша, Б. Можаева, С. Крутилина, последнюю повесть Ч. Айтматова или совершенно беспощадные в своей жизненной оголенности «Матренин двор» или «Один день Ивана Денисовича» А. Солженицына, то приемы стиля, красоты языка и хитрости композиции как бы утрачивают для нас все свое немаловажное, в других случаях решающее, значение. — У часоп. публікацыі: «В самом деле, когда мы читаем, например, „Брестскую крепость“ С. С. Смирнова, „сельские“ книги В. Овечкина, Е. Дороша, С. Крутилина, Л. Иванова, П. Ребрина, „Из жизни Федора Кузькина“ Б. Можаева, последнюю повесть Ч. Айтматова, „Один день Ивана Денисовича“ А. Солженицына, то поражаемся прежде всего заключенной в этих произведениях концентрированной силе правды жизни, психологической точности характеров, жизненной емкости ситуаций». Авечкін Валянцін Уладзіміравіч (1904–1968) — расійскі пісьменнік, драматург. Дораш Яфім (1908–1972) — расійскі пісьменнік; сябра рэдкалегіі і загадчык аддзела прозы часоп. «Новый мир» (1967–1970). Мажаеў Барыс (1923–1996), Круцілін Сяргей (1921–1985) — расійскія пісьменнікі. Айтматаў Чынгіз (1928–2008) — кіргізскі пісьменнік; народны пісьменнік Кіргізскай АССР (1974). Іваноў Леанід (1914–1999), Рэбрын Пётр (1915–1987) — расійскія пісьменнікі.

Стар. 199. Правда жизни народа, воплощенная в образах искусства, стала важнейшей эстетической категорией нашего искусства. […] Несмотря на свою общепризнанность, правда далеко еще не стала надоевшей роскошью и все еще являет собой черный хлеб жизни, имеющие обыкновение нелегко доставаться тому, кто добывает его в поте лица. — Адсутнічае ў часоп. публікацыі. Залатускі Ігар (нар. у 1930) — расійскі крытык, пісьменнік.

Стар. 200. Что до той правды, которую связывают с прозой о войне, то для меня она открылась с «Окопов Сталинграда» В. Некрасова. […] Порой создавалось впечатление, что сторонники «облегченной» военной доктрины, пережив крушение ее на войне, перенесли эту доктрину на литературу о войне. — У часоп. публікацыі: «Что до той темы, которая особенно близка мне как литератору, то для меня она открылась с „Окопов Сталинграда“ В. Некрасова. Позже, помнится, поразили „Двое в степи“ Э. Казакевича. Впрочем, нельзя не сказать, что и до этих книг были хорошие вещи о войне — очерки, рассказы, „Волоколамское шоссе“ А. Бека, „Красная ракета“ Г. Березко и другие книги». Бярозка Георгій (1905–1982) — расійскі пісьменнік, сцэнарыст, кінарэжысёр беларускага паходжання (нарадзіўся ў Вільні) (у арыгінале ў Быкава памылкова — «А. Березко»).

Стар. 200. Казалось, большинство написанного о войне в первое послевоенное десятилетие лежало за пределами военной реальности и уж наверняка вне моего личного военного опыта. […] Это, разумеется, не могло не озадачить и отбивало желание не только к литературному творчеству, но и к литературному чтению. — У часоп. публікацыі: «Казалось, многое из написанного о войне в первое послевоенное десятилетие лежало вне моего личного военного опыта».

Стар. 201. Но вот с появлением первых военных повестей Г. Бакланова и Ю. Бондарева и некоторых других вещей все стало на свое место. […] «Батальоны просят огня», «Пядь земли» наряду с «В окопах Сталинграда», «Волоколамским шоссе» явились вершиной нашей военной прозы и таковой остаются невзирая ни на какие критические наскоки, ставшие обычными для всякого сколько-нибудь стоящего произведения. — У часоп. публікацыі: «Многое прояснило для меня появление первых военных повестей Г. Бакланова и Ю. Бондарева и некоторых других вещей. Оказалось, что не случайна та война, которую пережил любой фронтовик, эта памятная настоящая война во всей ее доподлинности явилась со страниц книг. Да и каких книг! „Батальоны просят огня“, „Пядь земли“ встали рядом с повестью В. Некрасова и „Волоколамским шоссе“ А. Бека и вместе с ними дали начало одной из наиболее плодотворных традиций нашей военной прозы. Это была высокая литература еще и потому, что правда войны в ней нашла подлинно художественное воплощение, что весьма нелегко и требует от художника, кроме мужества, еще и таланта».

Стар. 201. Это они своей истинной драматичностью, беспощадной правдой в изображении многотрудного лиха войны и, самое главное, всесторонним рассмотрением человеческого поведения на войне обусловили появление несколько позже таких отличных книг на тему войны, как «Самый далекий берег» А. Злобина, «Неудача» Ю. Гончарова, «На войне как на войне» В. Курочкина, повестей и рассказов В. Богомолова, В. Рослякова, К. Воробьева, М. Пархомова, В. Балтера, В. Астафьева, О. Горчакова и др. Побудительный пример их пошел еще дальше, на периферию, и отозвался в произведениях А. Адамовича, А. Гончара, А. Карпюка, Л. Первомайского, М. Слуцкиса. — У часоп. публікацыі: «Это они своей истинной драматичностью, достоверностью изображения войны и, самое главное, всесторонним рассмотрением человеческого поведения на войне обусловили появление несколько позже других отличных книг о войне». Ганчароў Юрый (1923–2013), Курачкін Віктар (1923–1976), Раслякоў Васілій (1921–1991), Вараб’ёў Канстанцін (1919–1975), Балтар Барыс (1919–1974), Гарчакоў Авідзій (1924–2000) — расійскія пісьменнікі. Первамайскі Леанід (1908–1973) — украінскі паэт, драматург. Слуцкіс Міколас (1928–2013) — літоўскі пісьменнік; народны пісьменнік Літоўскай ССР (1984).

Стар. 201. …правде жизни. — Тут і ніжэй у часоп. публікацыі «истина».

Стар. 201. В противном случае она, мягко выражаясь, без надобности. — У часоп. публікацыі «бесполезна». У машынапісе далей з новага абзаца ішло, але выкраслена: «Пожалуй, банальным стало утверждение, что за годы Советской власти культурно вырос читатель. Это действительно так, и в этом удивительном росте одно из главнейших достижений нашего строя. Он, этот читатель (не тот, разумеется, который читает лишь с точки зрения воспитания молодежи, а массовый, рядовой, читающий для себя, для потребности своей души) — наш общественный барометр, наш судья и наша негласная совесть. Но он неизменно требует правды, только правды о народной жизни, какой бы она ни была, он всегда чрезвычайно чуток к малейшей фальши, недомолвкам и особенно к приукрашиванию его далеко еще не идеальной жизни». У часопіснай публікацыі гэты фрагмент пададзены наступным чынам: «Общепринятым стало утверждение, что за годы советской власти культурно вырос читатель. Это действительно так, и в этом удивительном росте — одно из главнейших достижений нашего строя. Он, этот читатель, наш общественный барометр, наш судья и наша негласная совесть. И он всегда чрезвычайно чуток к малейшей фальши, недомолвкам и особенно к приукрашиванию жизни».

Стар. 202. …для собственно литературы в ее изменчивой прихотливой судьбе. — У часоп. публікацыі «для самой литературы».

Стар. 202. Опыт относительно этого у нас богатый. — У часоп. публікацыі: «Опыт относительно этого у нас есть».

Стар. 202. Все-таки это хорошо, что настоящей литературой руководит не коньюнктура, не мода, а единственно правда жизни, и тут уж ничего не поделать кому бы то ни было. — У часоп. публікацыі: «Все-таки это хорошо, что настоящей литературой руководит не какая-то мода или коньюнктура, а лишь правда жизни».

1969
[Вступительное слово к рассказам Теодора Вульфовича] (стар. 203)

Друкуецца паводле копіі арыгінала аўтарызаванага машынапісу з Архіва В. Быкава (Мінск). Машынапіс (1 арк.) за подпісам В. Быкава.

Датуецца паводле пазнакі напрыканцы машынапісу — 14/V–69 г.

Уступнае слова да апавяданняў расійскага кінарэжысёра і сцэнарыста Тэадора Вульфавіча (1923–2004) было напісана В. Быкавым, мусіць, на замову рэдакцыі часоп. «Дружба народов», дзе ў той час працаваў В. Аскоцкі, — на карысць гэтага сведчыць ліст да Аскоцкага: «Только вот теперь собрался сделать то, что обещал, прежде по ряду причин было не до того. Рассказы мне нравятся, правда, „Шоссе“ больше „Знамени“, я написал что-то. Но вот я думаю, что если пойдет у вас, то только один, второй же (а именно „Знамя“) не пройдет никаким образом. Поэтому в моей врезке надо будет соответственно исправить множественное число на единственное». Аднак такая публікацыя ў часоп. «Дружба народов» не знойдзена.

1971
Четверо из одного города (стар. 204)

Друкуецца паводле часоп. «Дружба народов», 1972, № 1, дзе ўпершыню апублікавана.

Можа быць датавана студзенем 1971 г., што вынікае з ліста В. Быкава да В. Аскоцкага, які працаваў у той час у рэдакцыі часоп.

«Дружба народов»: «Валя, не сочти за услугу, зайди к вашему товарищу, ведающему вклейками репродукций, и скажи ему, что если он не намерен использовать мою статейку о гродненских художниках, то пусть вышлет мне ее. А то ведь еще зимой (в январе) срочно, торопливо писал и до сих пор никакого звука. И ребята уже изождались. Выходит, я подвел… А я хотел сделать добро им…»


Стар. 207. …молодой гродненской художницы Л. Наливайко. — Налівайка Людміла (нар. у 1940) — беларускі мастак, педагог, мастацтвазнавец.

Жывапісец (стар. 208)

Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1971, 5 лют., дзе ўпершыню апублікавана.

Датуецца часам першай публікацыі.

Артыкул напісаны да 50-годдзя Івана Мележа.

Людская памяць (стар. 209)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Людская памяць». Упершыню — «Лит. газета», 1971, 10 сак. у рубрыцы «Самое дорогое читательское письмо» і пад назвай «Нет без вести пропавших».

Датуецца часам першай публікацыі.


Стар. 209. аповесць «Здрада» — У публікацыі ў «Лит. газете» — «Фронтовая страница», пад такой назвай аповесць вядомая ў пер. на рускую мову.

Стар. 209. Хіба проста растлумачыць Уладзіміру Шчарбаку з Сібіры… — У публікацыі ў «Лит. газете» далей ідзе з новага абзаца: «Сколько их, братьев, у такого Щербака из повести! Сколько их в Белоруссии и Сибири, на Украине и на Урале! Кто и что утешит их горе, принесет успокоение? Свои радости, заботы, время наконец? Нет, никогда…»

Стар. 210. Я прачытаў ваша апавяданне. Там вы пішаце пра салдата Турка… — Размова ідзе пра апавяданне Быкава «Чацвёртая няўдача» (1961).

Стар. 211. …а ёсць людзі, салдаты з іх асабістым лёсам, які заўчасна абарвала вайна. — У публікацыі ў «Лит. газете» «а есть бойцы-освободители».

[Интервью «Литературной газете»] (стар. 211)

Друкуецца паводле «Лит. газеты», 1971, 18 жн., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Василь Быков: Урок человеческого достоинства» ў рубрыцы «Накануне новой книги». Інтэрв’ю ўзяла Э. Тахтарава.

Датуецца часам першай публікацыі.

Інтэрв’ю надрукавана з наступным уступным словам: «Все повести Василя Быкова — о войне. Увиденное и пережитое на фронте стало основным материалом его книг: от первых рассказов, написанных в 1955 году, до „Сотникова“.

Сейчас на рабочем столе писателя — новая повесть. О чем она? Догадаться нетрудно: о войне.

Кореспондент „ЛГ“ Э. Тахтарова попросила писателя поподробнее рассказать о своей новой работе».

Званы Хатыні (стар. 212)

Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — газ.

«Известия», 1971, 13 лістап. Друкавалася таксама ў кн.: Быков В. Третья ракета. Альпийская баллада. Сотников. М., 1972; Быков В. Колокола Хатыни / пред. И. Штокмана. М., 1987; «Праўдай адзінай»; у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.

Датуецца часам першай публікацыі.

Ніжэй падаюцца істотныя разыходжанні паміж публікацыяй ў Зб. тв., 1994 і першапублікацыяй.

Стар. 212. …якая прадстаўляе некалькі сотняў беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх жыхарамі. — Адсутнічае ў першапублікацыі.

Стар. 214. Тры гады няспынна гінулі людзі, і гэта была цяжкая плата народа за сваю незалежнасць, якая абышлася Беларусі ў два мільёны дзвесце трыццаць тысяч чалавечых жыццяў. — У першапублікацыі далей ідзе: «Погиб каждый четвертый».

* * *

Стар. 212. У французаў ёсць Арадур, у чэхаў — Лідзіцэ. — Арадурсюр-Глан — мястэчка ў Францыі, якое было знішчана немцамі ў 1944 г., а мясцовыя жыхары, у тым ліку дзеці і жанчыны, былі расстраляны ці спалены жывымі. Лідзіцэ — шахцёрскі пасёлак у Чэхіі, які ў 1942 г. быў знішчаны нямецкай дывізіяй СС; мясцовыя жыхары былі ці расстраляныя (мужчынскае насельніцтва старэйшае за 16 гадоў), ці адпраўленыя ў канцэнтрацыйны лагер (жанчыны і дзеці).

Стар. 212. Імперскі міністр па справах акупіраваных усходніх абласцей небезвядомы А. Розенберг… — Розенберг Альфрэд (1893–1946) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, ідэёлаг Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі НСДАП); начальнік Знешнепалітычнага ўпраўлення НСДАП (1933–1945); рэйхсміністр усходніх акупаваных тэрыторый (1941–1945). Прысудам Нюрнбергскага трыбунала названы адным з галоўных ваенных злачынцаў.

Стар. 214. Ваявалі нават дзеці (Марат Казей) і глыбокія дзяды (браты Цубы). — Казей Марат (1929–1944) — юны беларускі партызан-разведчык; за смеласць і адвагу ў баях быў уганараваны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ст., медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі»; вяртаючыся з разведкі, быў акружаны немцамі і таму падарваў сябе гранатай; пасмяротна ўганараваны зоркай Героя Савецкага Саюза (1965). Цубы Іван і Міхаіл — жыхары беларускага Палесся, адзін з якіх адмовіўся паказаць немцам месца знаходжання партызан, другі завёў іх у балота; абодва былі расстраляныя; у гонар подзвігу родная вёска братоў Навіны перайменавана ў Цубы.

Стар. 215. Фрыц Шменкель (1916–1944) — нямецкі і савецкі салдат, партызан Другой сусветнай вайны. Расстраляны немцамі ў 1944 г. у Мінску. Герой Савецкага Саюза (1964, пасмяротна).

Аляксандр Твардоўскі (стар. 217)

Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — газ. «Літ. і мастацтва», 1971, 24 снеж., дзе апублікавана пад назвай «Пухам табе зямля!». Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Аляксандр Твардоўскі»; у пер. на рус. мову пад назвай «Слово об учителе» ў кн. «Колокола Хатыни», у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.

Датуецца часам першай публікацыі.

Артыкул напісаны з выпадку смерці А. Твардоўскага і апублікаваны разам з артыкуламі П. Панчанкі і А. Вялюгіна пад агульнай назвай «Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі». У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца копія машынапісу артыкула (6 арк.) пад назвай «Пухам табе зямля!» і падзагалоўкам «Памяці Аляксандра Трыфанавіча Твардоўскага». Адзінае разыходжанне машынапісу з першай і далейшымі публікацыямі — пасля сказа: «Менавіта там зімою 1940 года…» ідзе наступны сказ: «Маючы на ўвазе вызначэнне В. Бялінскага адносна пушкінскага „Яўгенія Анегіна“ ў якасці энцыклапедыі рускага жыцця, можна без усякае рызыкі перабольшання сказаць, што „Васілій Цёркін“ — энцыклапедыя Вялікай Айчыннай вайны нашага народа». Гэты сказ пакінуты і на адзінай захаванай старонцы аўтарызаванага машынапісе чарнавой рэдакцыі артыкула з праўкамі простым алоўкам [Архіў В. Быкава (Гродна)], і ў аўтарызаваным машынапісу пераклада артыкула на рус. мову з нязначнымі праўкамі сінім чарнілам [8 арк.; Архіў В. Быкава (Гродна)], які пачынаецца наступным чынам:

«Группа советских писателей возвращалась из заграничной поездки. Через 20–30 минут наш реактивный лайнер должен был приземлиться в Шереметьеве, но минуло и 30, и 40 минут, а мы все летели. Наконец, часа через полтора — долгожданная посадка, идет дождь, в мокром асфальте сияние огней. Оказывается, наше приземление состоялось в Киеве — Москва не приняла по причине ненастья.

Пришлось выходить. Это был Борисполь с его новым помещением аэровокзала, таможней и всеми неизбежными в подобных случаях формальностями. Пограничная охрана как всегда придирчивосдержанно начала проверять наши документы, таможенники принялись за чемоданы и наши проездные декларации. Но вот когда очередь на проверку дошла до высокого, несколько грузноватого человека в сером пальто, молодой сержант-пограничник приветливо заулыбался.

— Вас мы и так знаем. Проходите, Александр Трифонович.

В зале ожидания народу было не много, он не спеша прошел между рядами стульев, выбирая, где сесть, и кто-то из пассажиров, узнав его, предложил место рядом с собой за столиком:

— Товариш Твардовский, садитесь с нами.

И он сел среди незнакомых людей, принявших его как своего знакомого. Сразу начался живой шутливый разговор в присутствии нескольких женщин, по всей видимости, украинских колхозниц, которые вежливо улыбались ему как знакомому. Спустя какое-то время тут уже пели, и он как равный участвовал в этом пении. Под высоким потолком бориспольского аэровокзала звучали украинские, русские и даже одна белорусская песня, которую запел он. Постепенно вокруг собрался широкий круг людей, и буфетчица из-за стойки с любопытством тянула шею, чтобы лучше рассмотреть человека, с детства знакомого ей по портретам в учебниках литературы».

У гэтым жа машынапісе ёсць некалькі сказаў, якія адсутнічаюць ва ўсіх публікацыях (ідуць пасля сказа: «Несколько лет назад напечатаны его дневники-воспоминания „С Карельского перешейка“…»):

«Интересно заметить, что записи эти несут на себе знак как бы двух разных авторов, разделенных между собой тремя десятками прожитых лет, но при том с радостным удовлетворением постигаешь их творческую самонезависимость, наблюдаешь за постепенным „прозрением“ первого, совершающимся перед глазами читателя. Вот он, молодой военный кореспондент, приболевший в ленинградской гостинице и томящийся в нетерпеливом ожидании „близящегося дела“, для него война — еще только не лишенная риска романтика с ее простыми и несколько наивными приятностями вроде глотка воды из неизвестного колодца, вкуса гуляша из красноармейского котелка в артполку. Тогда уже было близко, но еще не настало время, когда со всею своей неотвратимостью пришло понимание „великой трудности войны“, горечь неудач, а также в муках добытая истина: „ни хрена, жить можно“. Очень скоро, однако, на этих страницах начинается дыхание настоящей войны, поданной рукой уже другого автора — многоопытного, пожившего, умудренного четырьмя годами следующей, Великой войны».

Таксама ва ўсіх публікацыях адсутнічае і наступны фрагмент (ідзе пасля сказа: «Имея ввиду определение В. Белинского относительно пушкинского „Евгения Онегина“…»):

«Помимо множества других самых завидных качеств, в этих записках приятно впечатляет необычайная авторская наблюдательность, его удивительно свежая, ничем не замутненная память, просто невероятная, без чего-то существенно-душевного, чем владеет далеко не каждый из наших даже и даровитых мастеров слова. Меня, например, просто ошеломила при чтении одна обычная, сделанная без всяких претензий, зарисовка убитых». Далей, мусіць, павінен быў ісці наступны фрагмент з «С Карельского перешейка (Из фронтовой тетради)» А. Твардоўскага (з прыкладзенай да пераклада артыкула прыгаданай вышэй старонкі чарнавой рэдакцыі), які, аднак, быў закрэслены: «Лежали они, видно, уже дня два. Налево, головой к лесу, лежал молоденький розовощекий офицер-мальчик. Сапоги с ног были сняты, розовые байковые портяночки раскрутились. Направо лежал перееханный танком, сплющенный, размеченный на равные части труп. Потом — еще и еще. Свои и финны. У всех очень маленькими казались руки (окоченевшие). Каждый труп застыл, имея в своей позе какое-то напоминание, похожесь на что-то. Один лежал на спине, вытянув ровно ноги, как пловец, отдыхающий в воде. Другой замерз, в странной напряженности выгнувшись, как будто он хотел подняться с земли без помощи рук. Третий лежал рядом с убитым конем, и в том, как он лежал, чувствовалось, какой страшной и внезапной силой снесло его с коня — он не сделал ни одного, ни малейшего движения после того, как упал. Как упал, так и окаменел…»

Трэба таксама адзначыць, што артыкул у гэтай рэдакцыі заканчваецца наступным сказам: «— Искусство мстительно…» У сваю чаргу ў кн. «Колокола Хатыни» і ў Зб. тв., 1986 заканчэнне іншае: «В этом замечательном пророчестве его завет нам, тем, кто волею судьбы пережил его, кому продолжать его дело, отстаивать в литературе дорогие для него идеи добра и справедливости» (пасля абзаца: «„Искусство мстительное…“»). Да таго ж у якасці даты напісання артыкула ў абодвух выпадках памылкова ўказаны 1979 г.


Стар. 220. …пачынаючы ад Аркадзя Куляшова… — Куляшоў Аркадзь (1914–1978) — беларускі паэт, перакладчык; народны паэт БССР (1968).

Стар. 220. …А. Вярцінскага… — Вярцінскі Анатоль (нар. у 1931) — беларускі паэт, драматург, крытык, перакладчык.

Стар. 221. «Евангелле ад Мацвея» Пазаліні — Фільм П’ера Паала Пазаліні (1922–1975), італьянскага кінарэжысёра.

1972
Эта жестокая память… (стар. 222)

Друкуецца паводле газ. «Известия», 1972, 7 сак., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «Встречи по вашей просьбе». Інтэрв’ю вёў М. Матукоўскі.

Датуецца часам першай публікацыі.

Інтэрв’ю папярэднічае наступнае ўступнае слова: «Белорусский прозаик Василь Быков хорошо известен читателю. Его произведения печатаются в журналах, выходят отдельными изданиями. В первом номере журнала „Новый мир“ за 1972 год опубликована его новая повесть „Обелиск“. Его повести „Третья ракета“ и „Альпийская баллада“ легли в основу одноименных фильмов. И каждое произведение — о суровых годах Отечественной войны, о трудных, героических, порой трагических судьбах людей».

Перадгісторыя з’яўлення інтэрв’ю вядомая з аповеда яго аўтара М. Матукоўскага: «П. М. Машеров и А. Т. Кузьмин пригласили в Минск главного редактора газеты „Известия“ Льва Николаевича Толкунова. Лев Николаевич приехал не один, а с каким-то замзавотделом ЦК КПСС. Фамилии его, к сожалению, не помню […].

Их разместили в одной из маленьких правительственных гостиниц на улице Фрунзе, как раз напротив моего дома. „По долгу службы“ я сопровождал московских гостей по городу, в Беловежскую пущу, в Хатынь. Настроение после возвращения из Хатыни было соответствующим. Лев Николаевич предложил выпить за память безвинных жертв Хатыни. И вдруг он спросил:

— А как живет Василь Быков?

Я не успел даже рта раскрыть, как московский „замзав“ взвился чуть не до потолка и произнес такую гневную, злобную тираду, что я просто опешил от неожиданности. Смутился немного и Лев Николаевич от такой злобной агрессивности своего спутника. А тот разжигал себя все больше и больше.

— Этот подонок, этот предатель, враг партии и Советской власти только позорит высокое звание писателя! Ему давно пора уматывать за границу и гавкать из их подворотни!

— За что вы так о Быкове? — еле смог я вставить.

— За его подлую, предательскую литературу! Он же апологет предательства! У него в каждом произведении изменник, подлец, черная душа! Он же на каждого советского солдата выливает ведро грязи! Потому что сам ползает по этой грязи и выискивает самых грязных и вонючих! Потому что сам такой! Литература — это обобщение! Выходит, что на фронте были только одни трусы и предатели?! Ведь войну выиграли мы — из этого надо исходить!..

И вот тут не выдержал я. Я совершенно забыл, с какой фигурой разговариваю, что рядом сидит мой главный редактор. По некоторым деталям я почувствовал, что „замзав“ говорит с чужого, „генеральского“ голоса, озвучивает аргументы из антибыковских газетных рецензий. Мне захотелось морально раздавить этого зарвавшегося „цекиста“, может быть, одного из тех, кто организовывал травлю Василя Быкова. Логика моих аргументов была такой… Вы как работник ЦК говорите о личности, в которой не разобрались и не хотите разобраться. Да вы в ножки должны поклониться ему за то, что он разрабатывает, может быть, самую неблагодарную для писателя тему — пытается разобраться в природе предательства. И вы считаете эту тему ненужной, неинтересной для писателей и для нас, читателей? А вы сами-то хоть разобрались в ней? Тогда дайте мне ответ, потому что я его не знаю: почему тысяча солдат стреляет по врагу, а тысяча первый поворачивает автомат и стреляет по своим? Что это? Гены? Наследственность? Воспитание? Или обстоятельства? И вам это не интересно?

И вдруг слышу спокойный, тихий голос Льва Николаевича, о присутствии которого в горячке забыл:

— Не горячитесь, Николай Егорович. Вы правы.

И тут во мне мгновенно сработал профессиональный газетчик.

— Лев Николаевич! Давайте напечатаем хороший материал о Василе Быкове!

— Согласен. Готовьте. Только долго не тяните.

…Через несколько дней я передал в редакцию по телетайпу беседу с Василем Быковым, хотя он был убежден, что ее не напечатают. Мы ее назвали „Эта жестокая память“. Она была напечатана 7 марта 1972 года».

У сваю чаргу В. Быкаў сведчыў: «Неяк завітаў да Міколы Матукоўскага, які адразу павёў мяне ў свой габінэт на новай кватэры на Бранявым завулку ў Менску. Там ужо быў Генадзь Бураўкін, зь якім яны вычытвалі гранкі набору, што атрымалі з „Известий“. Гэта быў артыкул Матука пра Быкава — ці ня першы ў цэнтральным друку, які меў на мэце даказаць грамадзтву, што Быкаў — наш, савецкі пісьменьнік, не які там паліцай ці ўласавец. І што ягоныя пэрсанажы — патрэбныя і карысныя, бо на вайне былі ня толькі героі, але і баязьліўцы і здраднікі. Што ж, я быў удзячны маім сябрам, якія памагалі мне і раней (і яшчэ будуць памагаць пасьля) у маім літаратурным лёсе. Мабыць, і праўда, артыкул у цэнтральнай газэце недзе штось зрушыў, наступныя падзеі паказалі ягоны несумненны плён».

Між тым у Архіве В. Быкава (Мінск) захоўваецца экзэмпляр газеты, у якім пісьменнікам зроблены пэўныя праўкі — выкраслены наступныя фрагменты з інтэрв’ю (мусіць, з мэтай яго далейшага перадруку): «В Витебске я оставил художественное училище, решив поступить в индустриальный институт. […] А я был просто ранен…».

«Меня буквально потрясло то, что я открыл для себя. […] Я убедился, что партизанская тема открывает перед писателем огромные возможности»; «Вот почему на страницах моих повестей и расстреливаются люди вроде Авсеева, Блищинского, Рыбака и Лешки»; «Режиссер и актер [Олег Ефремов]»; «Понятно, я хочу, чтобы получилось»; «Потом закончу повесть и для „Известий“ напишу небольшой лирический рассказ, тему которого я определил для себя, как своеобразное эхо войны. Ну а дальше… Поживем — увидим».

Стар. 224. Зоя Космодемьянская — Касмадзям’янская Зоя (1923–1941) — першая жанчына, якая падчас Другой сусветнай вайны была ўганаравана звання Героя Савецкага Саюза (1942, пасмяротна). Чырвонаармец дыверсійна-разведвальнай групы, якая была накіравана ў нямецкі тыл (паводле афіцыйнай версіі — партызанка). Была схоплена немцамі падчас спробы падпаліць хлеў. Пасля катаванняў павешана.

Стар. 224. Режиссер и актер Олег Ефремов уговорил меня попробовать свои силы в жанре театральной драматургии. — Яфрэмаў Алег (1927–2000) — расійскі акцёр, рэжысёр; народны артыст РСФСР (1969) і СССР (1976); з 1970 г. галоўны рэжысёр МХАТа.

Стар. 225. Потом закончу повесть и для «Известий» напишу небольшой лирический рассказ, тему которого я определил для себя как своеобразное эхо войны. — Мусіць, размова ідзе пра апавяданне «На речном берегу» (Известия, 1972, 14 окт.; пер. аўтара); упершыню — Круты бераг ракі // Літ. і мастацтва, 1972, 13 кастр.

Зайздросны лёс (стар. 225)

Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1972, 3 лістап., дзе ўпершыню апублікавана.

Датуецца часам першай публікацыі.

Артыкул напісаны да 90-годдзя Якуба Коласа.

Всё минется, а правда останется… (стар. 226)

Друкуецца паводле: Быков В. Собр. соч.: в 4 т. М., 1986. Т. 4. Повесть. Рассказы. Публицистика. Упершыню са скарачэннямі — зб.: Воспоминания об А. Твардовском / сост. М. И. Твардовская. М., 1980 [апублікавана без назвы ў рубрыцы «Из писем и откликов»; у 2-м выданні (М., 1982) — пад назвай «…А правда останется»]. Упершыню цалкам — кн. «Колокола Хатыни».

Датуецца паводле пазнакі падчас першай публікацыі — 1972 г. У кн. «Колокола Хатыни» і Зб. тв., 1986 у якасці даты напісання памылкова ўказаны 1982 г.


Стар. 226. …критические залпы всевозможных калибров грозили незадачливому автору совершенно стереть его с литературного лица земли. — Размова ідзе пра шальмаванне Быкава і яго аповесці «Мёртвым не баліць», якое было распачата па ініцыятыве і з санкцыі ЦК КПСС пасля публікацыі аповесці ў 1966 г. у часоп. «Новый мир» (№ 1, 2).

Стар. 226. …как раз в канун майских праздников, пришел из Москвы небольшой конверт с редакционным грифом снаружи и поздравительной открыткой внутри… — Паштоўка наступнага зместу:

«Дорогой Василий Владимирович!

Сердечно поздравляем с праздником 1-го Мая. Желаем здоровья, весенней бодрости, успехов в труде, светлых дум и настроений — Все минется, а правда останется — А. Твардовский».

1973
Міхась Савіцкі (стар. 229)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Правда», 1973, 4 ліп. пад назвай «Полотна, опаленные войной» у рубрыцы «На соискание Государственной премии». Пад гэтай жа назвай друкаваўся таксама ў кн. «Колокола Хатыни» і ў Зб. тв.: у 4 т., т. 4.

Датуецца часам першай публікацыі.

У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца аўтарызаваны машынапіс (3 арк.) са значнымі праўкамі сінім чарнілам. Ніжэй прыводзяцца істотныя разыходжанні паміж машынапісам і пазнейшай рэдакцыяй артыкула, якая, трэба меркаваць, рабілася паводле першапублікацыі, бо скарачэнні ў абодвух выпадках ідэнтычныя.

Стар. 229. …ідучы на шляху эпічнага даследавання ўсенароднага подзвігу. — У машынапісе: «пластически исследуя ее в направлении эпического истолкования этого небывалого по напряжению и силе всенародного подвига».

Стар. 229. …«Партызанская мадонна». — У машынапісе далей ідзе: «эта живописная песнь песней войны и материнства».

Стар. 229. Старажытны сюжэт… — У машынапісе: «Древний, почти библейский сюжет».

Стар. 230. …самотна сціснутыя вусны. — У машынапісе далей ідзе: «Без разъяснений и подробностей ясно прочитываются их нелегкие судьбы, их недавние подвиги».

Стар. 230. …вялізарныя ахвяры сярод насельніцтва Беларусі. — У машынапісе далей ідзе: «до сего дня не достигшего своей довоенной численности».

Стар. 230. …пажылы, працавіты, умудроны жыццём селянін… — У машынапісе: «старый, наверно, немало повидаший и повоевавший на своем веку, но все еще не переставший трудиться на земле крестьянин».

Стар. 230. …магчыма, успамінаючы ў гэтыя хвіліны тых, хто тут працаваў раней, а можа, і загінуў на гэтай зямлі, багата палітай чалавечым потам і крывёю. — У машынапісе першапачаткова было, але закрэслена: «их лица спокойны, взгляды серьезны, даже на лицах молодых — углубленность и забота хозяев. И мы проникаемся сознанием того, что жизнь этих людей связана с полем, старшие отстояли его в войну, кого-то, наверно, погребя [?] на нем, молодые вспахали, теперь им сообща с умом и заботой хозяйствовать на нем».

Стар. 231. А зусім нядаўна масквічы і госці сталіцы… — У машынапісе першапачаткова было, але закрэслена: «Несмотря на столь замечательный итог, которым мог бы гордиться любой художник, в свои пятьдесят с небольшим лет народный художник Белоруссии Михаил Андреевич Савицкий полон сил и новых художнических дерзаний, талант его всегда в поиске, напряженной, не знающей устали работе».

Стар. 231. …і выдатнага жывапісца нашага часу. — У машынапісе: «и неиссякаемого мастерства». Далей з новага абзаца ішоў рукапісны тэкст, які, аднак, закрэслены: «Талант народного художника Белоруссии М. А. Савицкого всегда в поиске, напряженной, не знающей устали работе».

* * *

Стар. 229. Цыкл ягоных карцін, прысвечаных партызанам і вылучаных на атрыманне Дзяржаўнай прэміі СССР… — Дзяржпрэміяй М. Савіцкі ўганараваны ў тым жа 1973 г.

Стар. 230. …гінуў у Бухенвальдзе і Дахаў… — Бухенвальд — адзін з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Германіі, які месціўся паблізу з г. Веймарам на федэральнай зямлі Цюрынгія; з ліпеня 1937 г. да красавіка 1945 г. у лагеры знаходзілася каля 250 тыс. чалавек, загінула каля 56 тыс. Дахаў — адзін з першых канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Германіі, створаны ў сакавіку 1933 г. паблізу з г. Мюнхенам.

Як была напісана аповесць «Сотнікаў» (стар. 231)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Литературное обозрение», 1973, № 7. Друкаваўся таксама ў зб.: Литература и современность. Сб. 13. Статьи о литературе 1973–1974 г. / ред. колл. Г. И. Ломидзе и др. Сост.: В. М. Литвинов, В. Д. Оскоцкий. М., 1975; у кн.: «Колокола Хатыни»; Слова, пришедшие из боя. М., 1980; у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.

Датуецца часам першай публікацыі.

У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца арыгінал машынапісу артыкула на рус. мове пад назвай «От замысла к вополощению» — 9 арк. са значнымі праўкамі сінім чарнілам рукой В. Быкава, на адвароце апошняга арк. — два малюнкі: партрэт вайскоўца ў касцы і чалавека ў будзёнаўцы.


Стар. 233. …красамоўна паблісквалі тры знаёмыя літары «РОА». — Руская вызваленчая армія (Русская освободительная армия), якая была створана падчас Другой сусветнай вайны ў асноўным з савецкіх ваеннапалонных ці эмігрантаў. Кіраваў арміяй генерал-лейтэнант А. Уласаў.

Стар. 235. Чытач-астраном з Масквы паведаміў, што малады месяц, які тою парой паяўляецца ў небе вечарам, не можа свяціць і ноччу: да поўначы ён павінен зайсці. Гэта правільна, і я пасля гэта выправіў. — Быкаў атрымаў некалькі падобных лістоў ад чытачоў, аднак ні ў першым кніжным выданні «Сотнікава», ні ў публікацыях у зборах твораў усё ж не выправіў гэтую астранамічную недакладнасць — гл.: Быкаў В. Сотнікаў. Абеліск. Аповесці. Мінск, 1972, с. 42; Быкаў В. Зб. тв.: у 4 т. Т. 2. Мінск, 1981, с. 164; Быкаў В. Зб. тв.: у 6 т. Т. 2. Мінск, 1992, с. 35.

Стар. 236. Напісаная па-беларуску, аповесць гэтая спачатку з’явілася ў перакладзе на рускую мову і толькі праз паўгода была надрукавана ў беларускім часопісе «Полымя». Для таго было некалькі прычын, і адной з іх з’явілася праблема мастацкага перакладу, якая заўсёды востра стаіць перад нашымі брацкімі літаратурамі. — Пазней Быкаў больш дэталёва распавядаў пра гэта — гл.: Быкаў В. Поўны зб. тв.: у 14 т. Т. 8. С. 262–264. Трэба дадаць, што «Сотнікаў» ужо быў надрукаваны ў часоп. «Новый мир» (1970, № 5), а ў рэдакцыі «Полымя» яшчэ разважалі, ці варта публікаваць аповесць? Захаваліся лісты самых уплывовых асоб тагачаснага Саюза пісьменнікаў — М. Танка і П. Броўкі — яны красамоўна сведчаць пра крытычныя заўвагі, зробленыя Быкаву, і пра тое, каму ён у тым ліку абавязаны тымі зменамі ў творы, на якія ў выніку яго прымусілі пайсці. Так, М. Танк пісаў рэдактару «Полымя» П. Кавалёву:

«Зараз аповесць чытаецца з большай цікавасцю, хоць і цяпер яна, напэўна, выкліча шмат заўваг чытачоў. Я — за тое, каб яе надрукаваць у часопісе „Полымя“, параіўшы аўтару крыху праясніць агульны фон, каб не такая фатальная „обреченность“ ляжала на героях гэтай аповесці, і, можа, хоць у фінальнай сцэне паказаць галоўных віноўнікаў усёй трагедыі — фашысцкіх захопнікаў. Я не буду раіць, якія сюжэтныя хады можна было б зрабіць. Аўтар — пісьменнік вопытны. Яны яму відней».

У сваю чаргу П. Броўка прад’яўляў больш прэтэнзій:

«Калі я адлажыў аповесць і падумаў, якое пачуццё яна ў мяне выклікала? Бясспрэчна нянавісць да здраднікаў-паліцаяў, ну і канечне да немцаў, хоць іхнюю лютасць можна было б паказаць больш. А то доўгі час яны наогул застаюцца па-за сцэнай.

Што б мне хацелася? Бачыць аповесць надрукаванай з некаторымі папраўкамі і дадаткамі, якія аўтару зрабіць было б не вельмі цяжка.

Па-першае, хоць у парадку адступлення паказаць хоць бы адну падзею гераізму партызанаў. Хай бы яна звялася, скажам, да разгрома невялічкага гарнізона дзесьці ў воласці, у невялікім мястэчку. А то ўвесь час яны ўцякаюць (гэтыя Рыбак і Сотнікаў).

Па-другое. Вельмі прыкра, калі Рыбак вядзе Сотнікава на смерць. Можа, адзінкавы такі выпадак і быў, але гэта неўласціва нашаму партызанскаму руху. Можа, варта было б пазбегнуць гэтага, а калі не, дык было б добра, каб Рыбака (нягледзячы на яго пераход у паліцаі) усё роўна павесілі. А то выходзіць, што здрадніцтва, шкурніцтва перамагае».

Пасля ж абмеркавання «Сотнікава» на пасяджэнні рэдкалегіі «Полымя» Быкаву быў накіраваны наступны ліст:

«19 жніўня 1970 г.

Паважаны Васіль Уладзіміравіч!

Як Вы папрасілі на паседжанні рэдкалегіі нашага часопіса — пасылаем Вам асноўныя нашы заўвагі па Вашай аповесці „Сотнікаў“.

1. Хацелася б, каб Вы, калі можна так сказаць, праяснілі агульны фон аповесці: можа б, хоць у парадку адступленняў ці праз успаміны галоўных герояў паказалі адну-дзве падзеі гераізму партызан, каб мясцовыя паліцаі не адчувалі сябе „гаспадарамі“ і г. д.

2. Ці не можна некалькі зняць з герояў фатальную „обреченность“, каб яна не ляжала ў іх увесь час на плячах. Добра было б, каб Сотнікаў у Вас хоць бы ў апошні час — пасля допыту і на плошчы — быў больш мужны і цвёрды, — ён жа „касцяк“ усёй аповесці. Пажадана, каб Вы некалькі праяснілі яго разважанні ў тым плане, у якім гаварылася на паседжанні рэдкалегіі. (Сотнікаў думае: варты людзі ці не, каб за іх аддавалі жыццё; яго развагі пра адукацыю Рыбака і вышэйшы кодэкс чалавечнасці, пра біблію на матчыным камодзе і г. д.)

3. Можа, дзе больш падкрэсліць, што Рыбак — катэгорыя сацыяльная. Адсюль — ясней стануць вытокі яго здрады.

4. Хацелася, каб Вы абавязкова паказалі больш галоўных віноўнікаў усёй трагедыі — фашысцкіх захопнікаў, а не мясцовую паліцыю: вядома, што паліцаі былі толькі фашысцкімі паслугачамі і г. д.

5. Ці трэба, каб стараста „круціўся між двух агнёў“, калі ён ідзе служыць да немцаў па заданні партызан.

6. Не хацелася б, каб людзі „праходзілі міма“ Басі — Вашай гераіні, — калі яна хаваецца ад немцаў і паліцыі…

Просім Вас уважліва паставіцца да заўваг і тыя з іх, якія, на Вашу думку, слушныя, улічыць пры дапрацоўцы аповесці.

Друкаваць яе будзем, як толькі атрымаем ад Вас папраўлены рукапіс.

Па даручэнні рэдкалегіі: П. Кавалёў. І. Пташнікаў».

Сяргей Залыгін (стар. 237)

Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — «Лит. газета», 1973, 1 жн. пад назвай «Зоркость исследователя, страсть художника» ў рубрыцы «Штрихи к портрету». Друкаваўся таксама пад назвай «Зоркость исследователя, страсть художника» ў кн. «Колокола Хатыни» і ў Зб. тв.: у 4 т., т. 4; у пер. на бел. мову ў кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Сяргей Залыгін».

Датуецца часам першай публікацыі.

Напісаны да 60-годдзя расійскага пісьменніка Сяргея Залыгіна (1913–2000). Пра гэты артыкул В. Быкаў пісаў у лісце да В. Аскоцкага: «Писать статей я не умею, не туда направлены мозги, как говорил один наш покойный профессор, но тут „Литературка“ уломала, и мне неудобно было отказаться от такой кандидатуры, какой является С. П. Залыгин. Человек и писатель он оч[ень] хороший, и я его люблю, хотя, конечно, эта любовь в творческом смысле больше внушена повестью „На Иртыше“, чем романом „Южно-американский вариант“ или даже „Соленая пядь“. Ты прав, об этой повести у меня было написано больше, нежели о романах, но в редакции подрезали. Не знаю, м[ожет] б[ыть], автор иначе расценивает свой последний роман, или, б[ыть] м[ожет], я написал „не очень“, но он мне что-то не написал…» У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца машынапіс (2 арк.) пачатку артыкула са значнымі праўкамі сінім чарнілам пад назвай «Неутомимый исследователь жизни» (першапачатковы варыянт: «Исследователь жизни») і падзагалоўкам «К литературному портрету Сергея Залыгина» (першапачатковы варыянт: «Штрихи к портрету С. П. Залыгина»). Уверсе пазнака рукой Быкава — «июнь 73 г.». Ніжэй прыводзяцца істотныя разыходжанні паміж гэтым машынапісам і публікацыяй у Зб. тв., 1994.


Стар. 237. …узброенага эстэтычнымі і тэхнічнымі ведамі нашага веку. — У машынапісе далей ідзе: «Эта книга содержит множество самых проникновенных, зачастую неожиданных суждений и выводов, возможных лишь для широко и самостоятельно мыслящего человека науки».

Стар. 238. …але таксама і паэтам. — У машынапісе далей ідзе: «чье отношение к великим художникам прошлого эмоционально и поэтично».

Апроч таго, у Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваюцца яшчэ два машынапісы гэтага артыкула са шматлікімі праўкамі рукой В. Быкава сінім і чорным чарнілам і простым алоўкам. Першы машынапіс (9 арк.) — ранняя рэдакцыя артыкула пад назвай «На крутых поворотах истории» і падзагалоўкам «Несколько мыслей о последних произведениях Сергея Залыгина» (першапачатковы варыянт: «Cубъективные заметки о творчестве Сергея Залыгина»). На 1-м арк. уверсе паметы: «2 экз.», «май 73 г.». Другі машынапіс (10 арк.) — пазнейшая рэдакцыя артыкула (назва і падзагаловак закрэслены). На апошнім, 10-м арк., — подпіс В. Быкава. Ніжэй падаюцца істотныя разыходжанні паміж другім машынапісам і публікацыяй у Зб. тв., 1994.

Стар. 238. Стаўшы распараджальнікам лёсаў тысяч людзей, сібірскі селянін Мешчаракоў, сам штодзённа рызыкуючы жыццём, не страціў і каліва свайго прастадушша, цярпімасці да чужой слабасці, здольнасці да суперажывання чужому гору. — У машынапісе гэтаму сказу папярэднічае наступны: «Сибирский крестьянин Мещеряков, вставший на защиту завоеваний революции, казалось бы, подобно своему земляку Брусенкову должен ожесточиться в кровавой борьбе с контрреволюцией и вытравить из своей души малейшие намеки на все сердобольное, человеческое. Но — нет».

Стар. 239. Вераломства белых, якія ў рашаючы момант прымянілі «слёзную сценку», вымусіла Мешчаракова на крайні сродак, супраць якога ён у прастадушным пратэсце і кінуў аб зямлю сваю мярлушкавую папаху… — У машынапісе далей ідзе: «Именно белые и неблагоприятно сложившиеся обстоятельства заставили этого крестьянского вожака, признанного мастера партизанской войны, обратиться к араре, когда исход важнейшего сражения решался не армией, не умельством и доблестью ее главкома, а бабами, стариками и ребятишками. Но другого выхода не было, враг грозился разорить все, что с таким трудом в течение нескольких месяцев создавалось в партизанской столице — Соленой Пади.

Собственно роман — это именно несколько немногих месяцев, отмеченных тревогой, ожиданием колчаковского наступления, подготовкой к его отражению. В нем почти сплошь действует крестьянская масса и ее революционные руководители, которые средства к достижению бесспорной и всем очевидной цели, к сожалению, понимают различно».

Стар. 239. У той час, як для Мешчаракова рэвалюцыйная барацьба вызначаецца галоўным чынам формулай за (за ўладу Саветаў), дык Брусянкова яна куды болей вабіць сваёй другой часткай — супраць (супраць контррэвалюцыі), тут ён адчувае сябе болей упэўнена і праяўляецца больш поўна. — У машынапісе далей ідзе: «В понимании Мещерякова революция — средство установления новой, более справедливой жизни, для Брусенкова же она в значительной степени самоцель, подходящий момент для достижения крепкой самоличной власти. „Революцию совершали все, на восстание шли все, но власти сделать никто из вас не смог. Ни один! Революционную власть — ее надо делать уметь и успеть“. Брусенков с завидной увренностью полагает, что он-то власть делать умеет, и он ее делает. Беда лишь в том, что делает он ее сообразно собственному, весьма кустарному представлению о власти, определяющей доминантой которой для Брусенкова является не столько созидание, сколько разрушение и подавление.

Понятно, что в таких условиях бок о бок работать этим двум столь различным по своим характерам людям непросто, и если Мещеряков при его огромной популярности в армии воздерживается от решительных мер, на которые его многократно провоцирует Брусенков, то опять же в силу его демократичности и человеческой терпимости».

Стар. 239. Залыгін умее пачуць і перадаць на сваіх старонках і гнеўны гул рэвалюцыйнага натоўпу, і ціхі спакутаваны голас жанчыны, якая асуджана марнець ад страху за жыццё малых дзяцей. — У машынапісе далей ідзе: «С одинаковой убедительностью автор выписывает в романе характер партизанского комиссара Петровича и покрестьянски расчетливого маряшихинского вожака Петра Петровича Глухова, этот сложнейший и в социальном смысле чрезвычайно наполенный образ. Полифония „Соленой Пади“ поистине поразительна. Удивительно, что площадный гул революционных мас, заполняющий почтив все главы романа, нисколько не заглушает одиночных голосов многочисленных его персонажей от эпизодического Власихина Якова до главного — Мещерякова. При столь густой заселенности романной площади всем его поселенцам находится свое место и возможность для наибольшего их самопроявления. Романист в данном случае уподобляется дирижеру большого оркестра, который уверенно руководит всеми инструментами, не оставляя без внимания ни малейшей фальшивой ноты даже в самой хорошей игре.

А игра была всякая, играли зачастую без нот, при всем старании дирижеров и исполнителей не все получалось, как надо».

Стар. 240. Найвялікшая ломка ў сельскай гаспадарцы, калі спрадвечная сялянская краіна Расія абагульняла свае дробныя малазямельныя гаспадаркі і прыступала да будаўніцтва загадкавага ў сваёй невядомасці калектыўнага жыцця, — гэта стала тэмай аповесці «На Іртышы». — У машынапісе: «Происходила величайшая ломка в сельском хозяйстве, вековая крестьянская страна Россия обобщала свои измельченные малоземельем хозяйства и приступала к устройству неведомой, загадочной и пугающей коллективной жизни».

Стар. 240. Гэты апошні — родны брат Брусянкова, над якім у рашучы момант не аказалася Мешчаракова, які некалі пры першым сваім паяўленні ў Салёнай Падзі вызваліў з-пад расстрэлу Власіхіна… — У машынапісе далей ідзе: «В Крутых Луках, к сожалению, партизанского Главкома уже не было, со времени событий в Соленой Пади прошли годы, обстановка в стране изменилась, настало время других героев.

Но некоторые из прежних остались.

Именно в силу того, что общественный климат благоприятствовал одним и не очень способствовал другим человеческим типам, победа в Крутых Луках осталась за председателем тройки Корякиным».

Стар. 240. Менавіта яна праз шмат гадоў і прымусіла пісьменнікагуманіста расказаць нам аб гэтай забытай драме, якой бы сумнай або выключнай яна ні была. — У машынапісе далей ідзе: «Высокая человечность литературных героев неотделима от человеческих же качеств их автора. Уж так заведено в искусстве, что литературные персонажи — родные создания автора, который при самых благих намерениях не в состоянии создать нечто такое, чем не обладает сам. Конечно, в известной степени художник — лицедей, актер, владеющий способностью перевоплощаться в различные образы, но тем не менее остается бесспорным, что человек ничтожный, пустой, обладай он самыми изощренными способностями этого перевоплощения, не в состоянии вызвать к жизни характеры правдивые и сколько-нибудь значительные.

Уроки исторического опыта, извлекаемые из лучших произведений Залыгина, с должной настойчивостью убеждают, что великие дела в жизни народа должны делаться чистыми руками людей с незапятнанной совестью, какими являлись истинные революционеры. Трудность же тех давних лет состояла в том, что революция, являясь делом миллионов, привлекала множество различных голов и различных рук, и в тех случаях, когда в ней действовала плохо организованная стихия, становились неизбежными всяческие искривления и перегибы».

Стар. 241. І вось пісьменнік іх рэалізуе ў новай раманнай ёмкасці, амаль цалкам запоўніўшы яе вобразам Ірыны Віктараўны Мансуравай. — У машынапісе далей ідзе з новага абзаца: «Случилось так, что то ли в силу читательской „привычности“ к прежним проблемам С. Залыгина, то ли от простого непонимания, этот последний его роман воспринят некоторой частью критиков чуть ли не как ординарная любовная история, каприз стареющей женщины, женский адюльтер».

Стар. 241. …у лёсе жанчыны змянілася многае… — У машынапісе далей ідзе: «отпала причина скитаться в душных стогах, спасая жизнь ребятишек, как скиталась мещеряковская Дора, исчезла надобность отдавать свою жизнь на благо мировой революции, как ее жаждала отдать Тася Черненко».

Стар. 242. Ва ўсякім выпадку відавочна, што праблематыка яго ўжо сама па сабе здольна навесці на спрэчкі, і такія спрэчкі, як вядома, ужо ўзнікалі. Я дапускаю, што да рамана можна паставіцца па-іншаму, прачытаць яго інакш, але ж наватарскі твор заўжды спрэчны. — У машынапісе: «Во всяком случае очевидно, что проблематика его оказалась несколько неожиданной для широкого круга читателей, что уже само по себе способно возбудить споры. Но ведь произведение новаторское всегда спорно».

Стар. 243. Наўрад ці хто адважыцца аспрэчваць зараз той факт, што наша літаратура прыкметна ўзбагацілася выдатнымі старонкамі, якія выйшлі з-пад пяра таленавітага майстра Сяргея Залыгіна. — У машынапісе гэтаму сказу папярэднічае наступны: «Безусловно, можно по-разному относиться к этому и другим произведениям Залыгина, можно любить одни и оставаться равнодушным к другим».

Стар. 243. Талент таму і талент, што, прыглядваючыся да жыцця, бачыць у ім далей і чуе больш, чым многія іншыя, і таму павучальныя нават яго яўныя, а тым больш уяўныя недахопы. — У машынапісе адсутнічае, замест гэтага сказа ідзе: «Теперь уже ясно видать, что некоторые из важнейших этапов нашей истории были бы недоосознаны, недовыяснены и, может быть, недопоняты, если бы на них не пал свет с его суровых и прекрасных страниц». Далей у машынапісе ідзе: «Так не следует ли больше доверять таланту, который потому и талант, что, приглядываясь к жизни, видит в ней дальше и слышит больше, нежели многие другие, и что он значителен даже в своих явных или кажущихся недостатках, могущих, как это нередко случается, по прошествии времени оказаться достоинствами.

Но это, последнее, уже не имеет прямого отношения к предмету нашего разговора. В данном случае несомненно, что мы имеем дело с книгами яркого и признанного мастера, великолепного знатока жизни, ее честного и неутомимого исследователя». Але гэты фрагмент быў выкраслены, побач злева Быкавым пазначана: «Со слов: — и до конца опустить».

Стар. 243. Для Сяргея Залыгіна гэты год юбілейны. Яму спаўняецца шэсцьдзесят, што можна лічыць узростам творчай сталасці. — У машынапісе адсутнічае.

* * *

Стар. 241. Ганна Аркадзьеўна Карэніна — Гераіня рамана «Ганна Каренина» Л. Талстога.

Стар. 241. Ганна Сяргееўна фон Дзідэрыц — Гераіня апавядання «Дама с собачкой» А. Чэхава.

Рыгор Бакланаў (стар. 243)

Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — газ. «Лит. Россия», 1973, 14 верас. пад назвай «Верность памяти» і падзагалоўкам «К 50-летию со дня рождения Григория Бакланова». Друкаваўся таксама пад назвай «Верность памяти» ў кн. «Колокола Хатыни» і ў Зб. тв.: у 4 т., т. 4; у пер. на бел. мову у кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Рыгор Бакланаў».

Датуецца часам першай публікацыі.

Пры наступных, пасля першай, публікацыях (кн.: «Колокола Хатыни», «Праўдай адзінай») у артыкул былі ўнесены невялікія стылёвыя праўкі.

Что всего важнее (стар. 246)

Друкуецца паводле кн.: Кобец-Филимонова Е. Жаворонки над Хатынью: повести [Для ст. школ. возраста. Пер. с бел. авт.]. Минск, 1982. Упершыню — у кн.: Кобец-Филимонова Е. Жаворонки над Хатынью. Повесть [пер. с бел. автора.] М., 1973, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці прадмовы пад назвай «Мы не можем этого забыть».

Датуецца часам першай публікацыі.

Прадмова да кнігі беларускай пісьменніцы Алены Кобец-Філімонавай (1932–2013), у якую ўключаны аповесці «Жаворонки над Хатынью» і «Голубой экспресс». Падчас другой публікацыі прадмова была пашырана: былі дапісаны першы і апошні абзацы, да таго ж была зменена назва.

1974
[Выступленне на вечары з нагоды 50-годдзя] (стар. 249)

Друкуецца паводле арыгінала рукапісу (1 арк.), які захоўваецца ў асабістым архіве Н. Гілевіча. Упершыню — Слова В. У. Быкава на вечары ў гонар яго 50-годдзя. 19.VI.1974 г. // Дзеяслоў, 2008, № 3 (34).

Магчыма датаваць 19 чэрвеня 1974 г., днём выступлення.

Н. Гілевіч прыгадваў ва ўступным слове да першапублікацыі слова В. Быкава: «Гады два назад, перабіраючы паперы свайго хатняга архіву, я наткнуўся на невялікі жоўты, з грубай паперы, канверт. На канверце надпіс: „Выступленьне Быкава на сваім 50-годдзі (арыгінал)“. Так, укладзены ў канверт лісток аказаўся рукапісам Слова Васіля Уладзіміравіча, якое было прамоўленае ім на юбілейным вечары 19 чэрвеня 1974 года. Вечар адбыўся ў Доме мастацтваў, у невялікай, чалавек на восемдзясят, залцы. На большае кіраўніцтва Беларусі не размахнулася. Але аўдыторыя была бясспрэчна элітная — пісьменьнікі, навукоўцы, дзеячы мастацтва і культуры. Сядзеў у цэнтры прэзідыума і сакратар ЦК КПБ А. Кузьмін. Па заканчэньні вечара Быкаў запрасіў чалавек шэсць-сем блізкіх сяброў на чарчыну — у рэстаран „Потсдам“, дзе ён загадзя заказаў стол у г. зв. Сялянскай зале. Калі рассаджваліся, ён працягнуў мне закладзены ў газету рукапіс і папрасіў: „Пакладзі, калі ласка, у свой „саф’ян“ маё выступленьне, а то магу забыць тут. На разыходзе аддасі“. Я паклаў газету ў тэчку, але на разыходзе, пасьля добрага „пасяджэньня“, ні ён, ні я ня ўспомнілі пра гэта. Толькі праз некалькі дзён я апытаў у сваім „саф’яне“ ўзятую на часовае захаваньне паклажу. Патэлефанаваў Васілю. „Ну, хай ляжыць, сказаў, калінебудзь забяру. У цябе не прападзе“».


Стар. 249. …М. Васілька… — Васілёк Міхась (Касцевіч Міхаіл; 1905–1960) — беларускі паэт; працаваў у газ. «Гродзенская праўда».

Стар. 249. Я ўдзячны роднаму майму часопісу «М[аладосць]», з якім звязана амаль што ўсё мной напісанае. — У часоп. «Маладосць» былі надрукаваны наступныя аповесці Быкава 1959–1974 гг.: «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя».

Жыццём абавязаны (стар. 250)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — «Лит. газета», 1974, 6 лістап. пад назвай «Жизнью обязан» у рубрыцы «Слово о боевом друге».

Датуецца часам першай публікацыі.

У публікацыі ў «Лит. газете» Пётр Міргарад (1919–1944) памылкова названы Паўлам.


Стар. 250. Тры беларускія пісьменнікі і сябры — А. Адамовіч, Я. Брыль і У. Калеснік — стварылі цудоўную кнігу, сабраную са сведчанняў сотняў людзей, цудам уцалелых пры масавых фашысцкіх акцыях. — Калеснік Уладзімір (1922–1994) — беларускі крытык, літаратуразнавец, пісьменнік; загадчык кафедры літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956–1988); сакратар Брэсцкага абласнога аддзялення СП БССР (1956–1970). Размова ідзе пра кнігу «Я з вогненнай вёскі…» (Мінск, 1975).

Стар. 252. вёска Севярынаўка — Насамрэч — сяло Вялікая Севярынка.

[Інтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва»] (стар. 254)

Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1974, 8 лістап., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Абавязак быць чалавекам». Інтэрв’ю ўзяў А. Мажэйка.

Датуецца часам першай публікацыі.

Інтэрв’ю апублікавана з наступным уступным словам: «…Доўгачаканы званок з гасцініцы: „Я — тут. Быкаў“. Сустрэча і — размова».


Стар. 254. …разам з такімі сусветна вядомымі майстрамі літаратуры, як Кайсын Куліеў і Леанід Мартынаў. — Куліеў Кайсын (1917–1985) — балкарскі паэт; народны паэт Кабардзіна-Балкарскай АССР (1967). Мартынаў Леанід (1905–1980) — расійскі паэт.

Стар. 256. Б. Сцяпанаў — Сцяпанаў Барыс (1927–1992) — беларускі кінарэжысёр; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1976).

Стар. 256. Віктар Сакалоў (нар. у 1928) — расійскі кінарэжысёр; заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1987).

[Интервью газете «Труд»] (стар. 256)

Друкуецца паводле газ. «Труд», 1974, 17 лістап., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Василь Быков» ў рубрыцы «Знакомые лица». Інтэрв’ю вёў С. Пархомаўскі.

Датуецца часам першай публікацыі.

Інтэрв’ю надрукавана з наступным уступным словам: «Белорусского писателя Василя Быкова не надо представлять читателям газеты. Его произведения общеизвестны — „Третья ракета“, „Альпийская баллада“, „Атака с ходу“, „Обелиск“, „Сотников“, „Волчья стая“. Василь Быков пишет о войне, о людях войны. И хотя на эту тему у нас в стране выходит очень много книг, повести Василя Быкова отличаются от всех каким-то своим, особым взглядом на минувшее, на великий ратный подвиг советского человека. За повести „Обелиск“ и „Дожить до рассвета“ Василю Быкову только что присуждена Государственная премия СССР».


Стар. 260. …и еще есть одна пьеса — «Решение». Она была напечатана в журнале «Неман» года два назад, но еще не ставилась. — Быков В. Решение // Неман, 1972, № 8.

[Інтэрв’ю БЕЛТА] (стар. 260)

Друкуецца паводле газ. «Звязда», 1974, 14 снеж., дзе ўпершыню апублікавана ў якасці інтэрв’ю карэспандэнту Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БЕЛТА) пад назвай «Прэм’ера ў тэатры».

Датуецца часам першай публікацыі.

Інтэрв’ю надрукавана з наступным уступным словам: «Для шматлікіх паклоннікаў таленту вядомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Васіля Быкава гэты год стаў адкрыццём яшчэ і Быкава-драматурга. Першымі пазнаёміліся з ім землякі пісьменніка: у Гродне, у абласным драматычным тэатры, упершыню была пастаўлена яго псіхалагічная драма „Апошні шанц“. Гэтымі днямі адбылася сустрэча з Быкавым-драматургам у Мінску: у акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыўся грамадскі прагляд „Апошняга шанца“.

П’еса працягвае галоўную для пісьменніка тэму — тэму народнага подзвігу.

Пасля спектакля В. У. Быкаў сказаў карэспандэнту БЕЛТА…»


Стар. 260. …Сцэнічныя вобразы нараджаліся на маіх вачах, і я шчыра ўдзячны рэжысёру спектакля Валерыю Мікалаевічу Раеўскаму, акцёрам Леаніду Рыгоравічу Рахленку, Галіне Кліменцьеўне Макаравай, Паўлу Васільевічу Кармуніну і іншым за выдатнае ўвасабленне галоўнай ідэі п’есы. Яе раскрыццю, эмацыянальнай напоўненасці спектакля дапамагае арганная музыка Сяргея Картэса і мастацкае афармленне, зробленае Барысам Герлаванам. — Раеўскі Валерый (1939–2011) — беларускі тэатральны рэжысёр; мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы (1991–2009); народны артыст Беларусі (1998). Рахленка Леанід (Леон, 1907–1986) — беларускі акцёр, рэжысёр, педагог; народны артыст БССР (1946) і СССР (1966). Макарава Галіна Кліменцьеўна (у дзявоц. Чаховіч Агата; 1919–1993) — беларуская актрыса; народная артыстка БССР (1967) і СССР (1980). Кармунін Павел (1919–2002) — беларускі акцёр; народны артыст БССР (1980). Картэс Сяргей (нар. у 1935) — беларускі кампазітар чылійскага паходжання; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1980); народны артыст Беларусі (1999). Герлаван Барыс (нар. у 1937) — беларускі мастак украінскага паходжання; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977); народны мастак БССР (1990).

1975
Вялікая акадэмія — жыццё (стар. 261)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Вопросы литературы», 1975, № 1, дзе апублікавана ў рубрыцы «В творческой мастерской. (К 30-летию Победы над фашистской Германией)». Гутарка, якую вёў Л. Лазараў, друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатыни», зб. «Оружием слова» (Минск, 1978), Зб. тв.: у 4 т., т. 4.

Датуецца часам першай публікацыі.

Перадгісторыя з’яўлення гутаркі вядомая з успамінаў Л. Лазарава: «Здаецца, і я ў яго [В. Быкава. — С. Ш.] выклікаў сімпатыю. Пачаў клікаць у госці да сябе ў Гродна. Мне таксама вельмі хацелася з’ездзіць да яго, але вырвацца з часопіса было няпроста. Я паабяцаў начальству інтэрв’ю Быкава і атрымаў згоду. Паслаў Васілю пытанні і адправіўся ў Гродна. […]

Да майго прыезду інтэрв’ю было гатова, Васіль адказаў на ўсе пытанні, мы, здаецца, паправілі два ці тры словы (потым гэтае інтэрв’ю неаднойчы перадрукоўвалася, у ім былі і матэрыялы, што характарызавалі творчасць самога Быкава, і нетрывіяльныя яго меркаванні пра асвятленне вайны ў нашай літаратуры). Я паклаў інтэрв’ю ў партфель, а пасля правёў у Гродне некалькі цудоўных дзён, якія запомніліся на ўсё жыццё».


Стар. 261. Барыс Слуцкі (1919–1986) — расійскі паэт.

Стар. 267. Тут патрэбны зусім іншыя фарбы і страсці маштабу шэкспіраўскіх. — Шэкспір Уільям (1564–1616) — англійскі паэт, драматург; класік англійскай літаратуры.

Стар. 268. Я пісаў ужо пра радаслоўную Рыбака з «Сотнікава», правобразам яго паслужыў чалавек, які, апроч аднолькавага лёсу, не меў больш нічога агульнага з яго літаратурным персанажам. — Гл. артыкул «Як была напісана аповесць „Сотнікаў“».

О книге «Высокий день» и ее авторе (стар. 278)

Друкуецца паводле кн.: Пациенко Г. Высокий день. Повесть и рассказы. М., 1976, дзе ўпершыню апублікавана.

Можа быць датавана не пазней 3 студзеня 1975 г. — зыходзячы з ліста В. Быкава да Г. Пацыенкі.

Прадмова да кнігі Генадзя Пацыенкі (нар. у 1937), беларускага пісьменніка, які піша на рускай мове. Прадмова была напісана ў адказ на просьбу Г. Пацыенкі. Быкаў паведамляў у суправаджальным лісце: «Высылаю просимое, которое написал тотчас по получении письма, хотя, м[ожет] б[ыть], и не так, как следовало, но я не очень умею делать подобные вещи. Но я старался пообъективнее и подоброжелательнее, как и следует в таких случаях».


Стар. 278. …Геннадию Пациенко повезло с самого детства, прошедшего среди живописной природы северной Белоруссии и Смоленщины, — в местах, некогда страстно любимых И. Репиным… — Рэпін Ілья (1844–1930) — рускі мастак.

[Беседа с Юрием Бондаревым и Михаилом Кузнецовым] (стар. 280)

Друкуецца ў скарачэнні паводле — Юрий Бондарев, Василь Быков, Михаил Кузнецов. Почему и сегодня мы пишем о войне? // Лит. газета, 1975, 19 февр., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «30 лет Великой Победы». Гутарку правяла і запісала Т. Залатухіна.

Датуецца часам першай публікацыі.


Стар. 281. Но даже в быту Достоевский поставил Родиона Раскольникова в невероятно сложные коллизии… — Раскольнікаў — герой рамана Ф. Дастаеўскага «Преступление и наказание».

Стар. 283. …в эпоху ли Петра I… — Пётр І Вялікі (Пётр Аляксеевіч; 1672–1725) — апошні цар Усея Русі з дынастыі Раманавых (з 1682) і першы Імператар Усерасійскі (з 1721).

Стар. 285. Еще мне хотелось бы вспомнить повесть «Сорок дней, сорок ночей» крымского писателя Анатолия Никаноркина… — Ніканоркін Анатоль (1921–1994) — расійскі паэт, празаік.

Стар. 285. Я знаю в Гродно бывшего командира батареи, много пережившего на фронте и отдавшего пятнадцать лет жизни написанию содержательных и правдивых воспоминаний, относящихся к весне и лету 1942 года. Желая увидеть этот материал изданным, я за несколько месяцев тщательно выправил его язык, но куда бы автор затем ни обращался, он получал отказ. — Размова ідзе пра Івана Ушчапоўскага (1913–1995), які падчас Другой сусветнай вайны служыў у гаўбічным артылерыйскім палку 697-га асобнага вынішчальнага дывізіёна. У 1955 г. выйшаў у адстаўку. Працаваў настаўнікам працы ў школах Гродна, на Гарпрамкамбінаце. Быў членам літаб’яднання пры газеце «Гродненская правда», якім кіраваў Быкаў. Аўтар шэрагу публікацый, у тым ліку ў газеце «Гродненская правда»: «Однополчане» (1984, 3 жн.), «Не забыть» (1985, 12 янв.), «Младший Гастелло» (1985, 23 марта).

Стар. 287. М. Пришвин — Прышвін Міхаіл (1873–1954) — расійскі пісьменнік.

Праўда вайны (стар. 292)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Літ. і мастацтва», 1975, 7 сак. пад назвай «Агульнымі намаганнямі». Друкаваўся таксама са скарачэннямі ў часоп. «Новый мир», 1975, № 4 пад назвай «Правда войны».

Датуецца не пазней 3 сакавіка 1975 г.

Скарочаны варыянт даклада на Усесаюзнай творчай нарадзе пісьменнікаў і крытыкаў «Неўміручы подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне і савецкая літаратура». Нарада, прысвечаная 30-годдзю Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй, адбылася ў Мінску, у памяшканні Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, 27 лют. — 3 сак. 1975 г.


Стар. 294. …«Спадарожнікі» В. Пановай… — Панова Вера (1905–1973) — расійская пісьменніца.

Стар. 296. …эстонца Куусберга, латыша Бірзе, літоўца Авіжуса, украінца Казачэнкі, казаха Нурпеісава… — Куусберг Пауль (1916–2003) — эстонскі пісьменнік. Авіжус Ёнас (1922–1999) — літоўскі пісьменнік; народны пісьменнік Літоўскай ССР (1986). Казачэнка Васілій (1913–1995) — украінскі пісьменнік. Нурпеісаў Абдзіжаміл (нар. у 1924) — казахскі пісьменнік; народны пісьменнік Казахскай ССР (1985).

Стар. 296. …дакументальнай прозы Івана Новікава. — Новікаў Іван (1918–?) — беларускі пісьменнік, публіцыст; у 1965–1986 гг. загадчык карэспандэнцкага пункта газ. «Правда» па Беларускай ССР.

Стар. 296. …Івана Чыгрынава… — Чыгрынаў Іван (1934–1996) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст; народны пісьменнік Беларусі (1994).

Стар. 296. …Мікалая Аляксеева, Мікалая Кругавых… — Аляксееў Мікалай (1909–1976) — расійскі пісьменнік украінскага паходжання. Кругавых Мікалай (1926–1994) — беларускі пісьменнік расійскага паходжання (нарадзіўся ў Растоўскай вобл.).

Сорак трэці (стар. 298)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Правда», 1975, 11 крас.

Датуецца часам першай публікацыі.


Стар. 298. …узяліся дабіваць рэшткі акружанай арміі Паўлюса… — Паўлюс Фрыдрых (1890–1957) — нямецкі военачальнік; генералфельдмаршал (1943); камандуючы 6-й арміяй, якая была акружана і капітулявала пад Сталінградам (1943); аўтар аперацыі «Барбароса» — плана нападу Германіі на СССР.

Наша трывожная памяць (стар. 302)

Друкуецца паводле кн.: Быкаў В. Крыжовы шлях: артыкулы, эсэ, інтэрв’ю, выступленні. Мінск, 1998. Упершыню — газ. «Известия», 1975, 25 мая. Друкаваўся таксама ў Зб. тв.: у 4 т., т. 4 — пад назвай «Тревожное воспоминание»; у Зб. тв.: у 6 т., т. 6.

Датуецца часам першай публікацыі.


Стар. 304. Аднойчы ранкам, калі вышыня… — Гэты сказ адсутнічае ў першай публікацыі артыкула.

Стар. 305. …аб трагічным фінале нядаўняга паядынку жменькі байцоў з нямецкімі танкамі. — У першай публікацыі: «о трагическом исходе развернувшегося здесь единоборства горстки бойцов с не менее чем батальоном танковой дивизии СС „Адольф Гитлер“».

Стар. 305. …усяго за два месяцы да нашай перамогі. — У першай публікацыі далей ідзе: «И мне не дает покоя мысль, что, уйдя из этой жизни, он так никогда и не узнал о том заветном и радостном днем, когда в Европе смолк грохот разрывов и воцарился мир».

Юрый Бондараў (стар. 305)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — у якасці прадмовы да выдання рамана «Берег» Ю. Бондарава ў «Роман-газете» [1975, № 23 (789)] пад назвай «На рубежах добра и любви». Пад гэтай жа назвай друкавалася ў кн. «Колокола Хатыни», у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.

Датуецца часам першай публікацыі.

1976
Ясно сознавая свой долг… (стар. 308)

Друкуецца паводле газ. «Гродненская правда», 1976, 14 лют, дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «К Дням белорусской литературы в Гродненской области». В. Быкаў прадстаўлены тут як адказны сакратар абласнога аддзялення СП БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.

Датуецца часам першай публікацыі.


Стар. 308. …вождя героического восстания 1863 года публициста Кастуся Калиновского, его боевого соратника и зачинателя белорусского литературного возрождения Франтишка Богушевича, замечательного белорусского поэта Максима Богдановича, поэтессыреволюционерки Тетки… — Каліноўскі Вінцэнт Канстанцін (1838–1864) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, паэт; адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг.; быў пакараны смерцю на шыбеніцы паводле пастановы царскага ваенна-палявога суда. Багушэвіч Францішак (1840–1900) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч; адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры. Багдановіч Максім (1891–1917) — беларускі паэт; класік беларускай літаратуры. Цётка (сапр. Пашкевіч Алаіза; 1876–1916) — беларуская паэтка, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Стар. 308. …Адама Мицкевича, Элизы Ожешко, Владислава Сырокомли, Винцента Каратынского… — Міцкевіч Адам (1798–1855) — польскі паэт беларускага паходжання (нарадзіўся ў Навагрудку), публіцыст, асветнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага польскага руху. Ажэшка Эліза (1841–1910) — польская пісьменніца беларускага паходжання (нарадзілася ў м. Мількаўшчына паблізу Гродна). Сыракомля Уладыслаў (сапр. Кандратовіч Людзвік Уладыслаў Францішак; 1823–1862) — беларускі паэт, краязнавец, гісторык літаратуры, перакладчык. Каратынскі Вінцэсь (1831–1891) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Стар. 309. …Ежи Путрамента, Виктора Ворошильского… — Путрамент Ежы (1910–1986) — польскі пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч беларускага паходжання (нарадзіўся ў Мінску). Варашыльскі Віктар (1927–1996) — польскі пісьменнік, перакладчык, беларускага паходжання (нарадзіўся ў Гродне).

Стар. 309. …нашего старейшего литератора, бывшего преподавателя Гродненского педагогического института Михаила Юрьевича Дубровского… — Дуброўскі Міхась (Міхаіл; 1897–1983) — беларускі паэт, драматург; у 1950–1957 гг. старшы выкладчык Гродзенскага педінстыута імя Я. Купалы.

Стар. 309. Данута Бичель-Загнетова — Бічэль Данута (нар. у 1938) — беларуская паэтка; з 1962 г. выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна; з 1982 г. загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча (Гродна).

Стар. 309. …поэзия сморгонского учителя и поэта Марьяна Дуксы… — Дукса Мар’ян (нар. у 1943) — беларускі паэт; у 1969–1987 гг. настаўнік у Сольскай сярэдняй школе на Смаргоншчыне.

Стар. 310. …русский поэт, инвалид Великой Отечественной войны Гавриил Шутенко. — Шутэнка Гаўрыіл (нар. у 1924) — беларускі паэт; працаваў старшынёй касы ўзаемадапамогі калгаса «Парыжская камуна» на Стаўрапольшчыне, ва ўстановах Таварыства сляпых — культаработнікам, дырэктарам вучэбна-вытворчага прадпрыемства, інспектарам.

Стар. 310. …слонимский поэт Анатоль Иверс (Иван Дорофеевич Миско)… — Іверс Анатоль (сапр. Міско Іван; 1912–1999) — беларускі паэт; у 1976–1984 гг. сакратар Слонімскага раённага аддзялення Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Стар. 310. …активный участник борьбы белорусского народа против пилсудчины… — Пілсудскі Юзаф (1867–1935) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч; першы кіраўнік незалежнай Польшчы (1918–1922), Галоўнакамандуючы Войска польскага (з 1918); прэм’ерміністр Польшчы (1926–1928, 1930); першы маршал Польшчы (1922).

Стар. 310. …поэтический талант нашего молодого поэта и тележурналиста Юрки Голуба… — Голуб Юрка (Юрый; нар. у 1947) — беларускі паэт; з 1970 г. рэдактар на Гродзенскай студыі тэлебачання; з 1979 г. загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлерадыё.

Стар. 310. Алексей Петкевич — Пяткевіч Аляксей (нар. у 1931) — беларускі літаратуразнавец; у 1968–1974 гг. загадчык кафедры, затым дацэнт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы; з 1990 г. дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Стар. 310. …щучинская журналистка Мария Шевчонок… — Шаўчонак Марыя (нар. у 1944) — беларуская паэтка; у 1966–1978 гг. працавала ў шчучынскай раённай газеце «Савецкая вёска»; з 1978 г. старшы рэктар аддзела прапаганды Гродзенскай студыі тэлебачання.

Стар. 310. …бывший юрист Петр Лисицын… — Лісіцын Пётр (нар. у 1927) — беларускі пісьменнік; працаваў у органах МУС Латвійскай ССР, затым БССР, юрыскансультантам Гродзенскага абласнога вытворчага аб’яднання бытавога абслугоўвання; у 1978–1985 гг. упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Гродзенскай вобласці.

Стар. 310. Валентин Блакит — Блакіт Валянцін (сапр. Болтач Валянцін; 1938–2008) — беларускі пісьменнік; у 1967–1968 гг. уласны карэспандэнт газеты «Гродненская правда»; з 1968 г. загадчык сектара друку, радыё і тэлебачання, у 1971–1972, 1974–1978 гг. намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гродзенскага абкама КПБ; у 1978–1987 гг. загадчык сектара тэлебачання і радыё ЦК КПБ.

Стар. 310. Лидия Яловник — Ялоўчык Лідзія (1911–1999) — беларуская пісьменніца, педагог.

Стар. 310. Вал. Чекин — Чэкін Валянцін — беларускі паэт, перакладчык.

Стар. 310. Л. Цыхун — Цыхун Апанас (1910–2005) — беларускі педагог, краязнавец; стваральнік Мемарыяльнага музея Я. Карскага ў в. Лаша Гродзенскага раёна (1964–1997).

Стар. 310. Вл. Васько — Васько Уладзімір (нар. у 1937) — беларускі паэт, журналіст.

Стар. 310. С. Перлович — Пярловіч Самсон (1923–2001) — беларускі паэт.

[Интервью газете «Гудок»] (стар. 311)

Друкуецца паводле газ. «Гудок», 1976, 7 мая, дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Сражающиеся посмертно» і падзагалоўкам «Беседа с писателем Василем Быковым». Гутарку вёў А. Вараб’ёў.

Датуецца часам першай публікацыі.

Гутарка апублікавана з наступным уступным словам: «Герои военных повестей Василя Быкова словно рождены для бессмертия. Своим высоким нравственным взлетом на той, последней, черте жизни, где обозначен для каждого предел человеческих возможностей, они обретают право оставаться всегда сражающимися героями. Как ни тяжело принимать правду войны такой, которая не оставляет никаких шансов выжить в схватке с врагом ни лейтенанту Ивановскому и солдату Пивоварову („Дожить до рассвета“), ни Сотникову из одноименной повести, ни учителю Морозу („Обелиск“), но правда есть правда, и, принимая ее такой, какая она есть, мы вместе с ощущением болезненной утраты обретаем высокий заряд нравственности, сообщенный героями быковских повестей, обретаем надолго, навсегда.

В канун праздника Победы наш кореспондент встретился с лауреатом Государственной премии СССР Василем Быковым и сегодня предлагает читателям „Гудка“ запись беседы с писателем».

Загрузка...