Стар. 313. Сейчас на «Мосфильме» режиссер Лариса Шапитько снимает фильм по «Сотникову». — Шапіцька Ларыса (1938–1979) — расійскі кінарэжысёр; заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1974). Размова ідзе пра фільм «Восхождение» (1977, к/с «Мосфильм»; сц. Ю. Клепікава, Л. Шапіцькі).
Друкуецца паводле газ. «Звязда», 1976, 20 чэрв., дзе ўпершыню апублікаваны з падзагалоўкам «Майстры сцэны».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны з нагоды 50-годдзя Мікалая Яроменкі.
Стар. 315. Б. В. Платонаў — Платонаў Барыс (1903–1967) — беларускі артыст, педагог; народны артыст БССР (1946) і СССР (1948); з 1922 г. артыст Першага беларускага драматычнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы); у 1961–1963 гг. мастацкі кіраўнік тэатра.
Друкуецца паводле — Далягляды. Літаратурны зборнік. Мінск, 1976.
Датуецца часам першай публікацыі.
Напісана ў якасці ўступнага слова да апавяданняў Віктара Астаф’ева «Трубіць дзікі» і «Той самы Камароў» (пер. А. Жука).
Друкуецца паводле кн.: Гардзіцкі А. Гутаркі: інтэрв’ю, дыялогі пра літаратуру. Мінск, 1988, дзе апублікавана пад агульнай назвай «Гутаркі з Васілём Быкавым». Упершыню — Гардзіцкі А. «Пра самае галоўнае»: дзве гутаркі з Васілём Быкавым // Маладосць, 1978, № 9.
Датуецца 1976 г. — паводле ўступнага слова да публікацыі.
Адказы на пытанні ўдзельнікаў літаратуранага семінара, які праходзіў у Доме творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах у 1976 г.
Стар. 318. У Паўла Місько… — Місько Павел (нар. у 1931) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Стар. 318. — Як вы ставіцеся да Юрыя Трыфанава? — Трыфанаў Юрый (1925–1981) — расійскі пісьменнік.
Стар. 319. Самерсэт Маэм (1874–1965) — англійскі пісьменнік.
Друкуецца паводле «Лит. газеты», 1976, 29 снеж., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Друкуецца паводле копіі машынапісу, які захоўваецца ў Архіве В. Быкава (Мінск). Упершыню — Смена, 1977, № 16, с. 18–19.
Датуецца паводле рукапіснай пазнакі напрыканцы машынапісу — 24.I.77.
Машынапіс (1 арк.) за подпісам В. Быкава. Уступнае слова да апавядання «Музыка» Ігара Бажко (нар. у 1937), украінскага мастака, скульптара і пісьменніка, напісана Быкавым у адказ на просьбу часоп. «Смена», пра што Васіль Уладзіміравіч паведамляў у лісце да І. Бажко:
«Недавно журнал „Смена“ обратился ко мне написать вступление к Вашему рассказу „Музыка“, что я, разумеется, сделал с удовольствием. Кроме того, всюду, где имеет смысл, говорю о Вас и Вашей прозе. Может быть, Вы наконец станете печататься в Москве.
Высылаю Вам копию моего „вступления“ в „Смене“».
Друкуецца паводле кн. «Колокола Хатыни». Упершыню — «Лит. газета», 1977, 27 крас. Друкаваўся таксама ў Зб. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Друкуецца паводле газ. «Правда», 1977, 27 жн., дзе ўпершыню апублікаваны з падзагалоўкам «Заметки публициста».
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 326. …французских летчиков эскадрильи «Нормандия — Неман». — Французскі вынішчальны авіцыйны полк, які ваяваў на савецка-германскім фронце ў 1943–1945 гг. Французская эскадрылья, пазней рэарганізаваная ў полк, была сфарміравана ў снежні 1942 г. у расійскім г. Іванаве. Назва «Нармандыя» была абраная ў гонар французскай правінцыі, якая найбольш пацярпела ад нямецкай акупацыі. Полк браў удзел у Курскай бітве (1943), Беларускай аперацыі (1944), у баях па разгроме нямецкіх войск ва Усходняй Прусіі (1945). У лістападзе 1944 г. за баявыя заслугі і мужнасць, якая была праяўлена падчас паветраных баёў у час вызвалення Літвы і пры фарсіраванні р. Нёман, загадам І. Сталіна палку было нададзена ганаровае найменне «Неманскі», з таго часу полк стаў называцца «Нармандыя — Неман».
Стар. 326. …Лизы Чайкиной… — Чайкіна Елізавета (1918–1941) — сакратар Пенаўскага падпольнага райкама камсамола Калінінскай вобласці (цяпер — Цвярской), адна з арганізатараў партызанскага атрада ў гады Другой сусветнай вайны; Герой Савецкага Саюза (1942, пасмяротна).
Друкуецца паводле часоп. «Библиотекарь», 1977, № 9, дзе ўпершыню апублікавана пад агульнай назвай «Книги и библиотеки в нашей жизни». Інтэрв’ю ўзяла В. Дышыневіч.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю надрукавана разам з адказамі іншых дзеячаў навукі і культуры Беларусі (скульптара З. Азгура, дырэктара Інстытута атамнай энергетыкі АН БССР А. Красіна, паэта М. Танка, мастака А. Кашкурэвіча) з наступным уступным словам: «По просьбе редакции В. Н. Дышиневич, главный библиограф Государственной библиотеки БССР имени В. И. Ленина, обратилась к ряду ученых, писателей, деятелей искусства Белоруссии с предложением поделиться мыслями о том, какую роль играют в их жизни и работе книги и библиотеки».
Стар. 327. …под Яссами… — Ясы — горад у Румыніі.
Друкуецца са скарачэннямі паводле кн. «Гутаркі: інтэрв’ю, дыялогі пра літаратуру» А. Гардзіцкага, дзе апублікавана пад агульнай назвай «Гутаркі з Васілём Быкавым». Упершыню — Гардзіцкі А. «Пра самае галоўнае» // Маладосць, 1978, № 9.
Датуецца 1977 г. — паводле ўступнага слова да публікацыі. Публікацыі гутаркі з В. Быкавым папярэднічае ўступнае слова А. Гардзіцкага: «Прайшоў месяц [размова ідзе пра літаратурны семінар у Доме творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах 1976 г. — С. Ш.], і я зноў сустрэўся з Васілём Быкавым, цяпер ужо ў Гродне, горадзе, з якім звязаны яго першыя літаратурныя крокі і ў той жа час зусім не лёгкі поспех.
„Як выйдзеш з вакзала, павярні налева і ідзі ўздоўж чыгункі. Ад вадакачкі павернеш — глядзі пяты дом злева“. У пачутых па тэлефоне словах мне адчулася, што Гродна — яго горад і ён свой для гэтага горада. Адразу прыгадалася, як Васіль Уладзіміравіч, убачыўшы заснежаны каралішчавіцкі дом, усклікнуў: „Тут усё як было. Я люблю наведваць такія мясціны“. — „Тады яны быццам родныя“, — дабавіў я. „Вось Полацк неяк не цягне мяне да сябе, усё там змянілася, — нібы пажурыўся пісьменнік. — Нават Мінск мне бліжэй, ён ужо амаль усталяваўся“.
Пісьменнік так доўга жыў у Гродне (пазней ён пераехаў у Мінск), што ва ўяўленні чытачоў неяк міжволі Гродзеншчына атаясамліваецца з яго радзімай. Гродзенцы часам называюць яго земляком, хоць радзіма пісьменніка — Полаччына, Ушацкі раён.
І, нібы працягваючы тую гаворку, што адбылася ў Каралішчавічах, я пытаюся ў Васіля Уладзіміравіча, як сталася, што ён апынуўся ў Гродне».
Стар. 328. Дырэктарам вучылішча быў тады Іван Восіпавіч Ахрэмчык. — Ахрэмчык Іван (1903–1971) — беларускі мастак; народны мастак БССР (1949).
Стар. 329. …паэзія Купалы… — Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван; 1882–1942) — народны паэт Беларусі (1925); класік беларускай літаратуры.
Стар. 330. …Паўстоўскага… — Паўстоўскі Канстанцін (1892–1968) — расійскі пісьменнік.
Стар. 330. В случае главной утопии… — Радкі з верша А. Твардоўскага «В случае главной утопии..» (1939).
Стар. 330. …жонка паэта, Марыя Іларыёнаўна… — Твардоўская Марыя (1908–1991).
Стар. 330. А гэта — фатаграфіі сыноў, адзін з іх афіцэр, другі медык. — Быкавы Сяргей (1952) і Васіль (1957).
Стар. 330. Паведамляю, што ў імянным спісе беззваротных страт 399 стралковага палка за 1943–44 гг. значыцца: камандзір стралковага ўзвода лейтэнант Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10.1.44 г., пахаваны на цэнтральных могілках в. Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці. Падстава: вопіс 84108, с. 8, л. 58. — «Именной список безвозвратных потерь 399 стрелкового полка 111 стрелковой дивизии» з 12 снежня 1943 г. да 10 студзеня 1944 г. за подпісамі камандзіра палка капітана Перапёлкіна і начальніка штаба маёра Марозава захоўваецца: Цэнтральны архіў Міністэрства абароны РФ. Ф. 33, воп. 11458, адз. зах. 290.
Стар. 333. …калі мастак апераджаў магчымасці ўспрымання мастацтва сваімі сучаснікамі і прызнанне і папулярнасць прыйшлі толькі пасля смерці, як, напрыклад, да Ван Гога. — Ван Гог Вінсэнт (1853–1890) — нідэрладскі мастак-постімпрэсіяніст, сусветная вядомасць да якога прыйшла пасля яго смерці; разам з працамі Пабла Пікаса карціны Ван Гога адны з першых у спісе самых дарагіх карцін, якія калі-небудзь былі прададзены ў свеце.
Стар. 333. …вялікі польскі паэт Норвід… — Норвід Цыпрыян (1821–1883) — польскі паэт, празаік, драматург, мастак; класік польскай літаратуры.
Стар. 333. …Славацкага. — Славацкі Юльюш (1809–1849) — польскі паэт, драматург; класік польскай літаратуры.
Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — у якасці прадмовы да кн.: Смирнов С. С. Герои Великой войны. М., 1977 пад назвай «Завидная писательская судьба». Пад гэтай жа назвай друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатыни».
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 336. Што ж, цудоўны яго пісьменніцкі лёс! — У першапублікацыі: «Что ж, завидная человеческая участь, прекрасная писательская судьба!»
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Известия», 1978, 10 лют. пад назвай «Всенародная память». Друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатыни», у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Ніжэй прыводзяцца істотныя разыходжанні паміж публікацыяй у кн. «Праўдай адзінай» і першапублікацыяй:
Стар. 337. На самой справе, як можна забыць наш бяспрыкладны подзвіг, нашы велізарныя страты, прынесеныя ў імя перамогі над самым каварным і жорсткім ворагам — нямецкім фашызмам! — У першапублікацыі далей ідзе: «Четыре военных года по концентрации пережитого несравнимы ни с какими другими годами нашей истории. Кроме того, война преподала истории и человечеству ряд уроков на будущее, игнорировать которые было бы непростительным равнодушием».
Стар. 338. Але ўся неаглядная разнастайнасць народнага подзвігу ў агняныя гады вайны, гераізм мільёнаў, поўная не меншага гераізму і самаадданасці работа савецкага тылу тояць у сабе нямала неасветленых, а то і забытых старонак. — У першапублікацыі далей ідзе: «Нужно как можно больше ярких индивидуальных и коллективных свидетельств об этой небывалой в истории войне, рассказанных по радио и телевидению, написанных воспоминаний, очерков, статей».
Стар. 338. Сярод іх нямала цікавых успамінаў, асветленых незвычайнасцю барацьбы, значнасцю асобы іх аўтараў. — У першапублікацыі: «Среди них немало интересных воспоминаний, освещенных незаурядностью личности авторов». Далей ідзе з новага абзаца: «Только что февральский номер журнала „Новый мир“ познакомил читателей с воспоминаниями Леонида Ильича Брежнева „Малая земля“ — взволнованным и ярким рассказом об одной из героических страниц Великой Отечественной войны, о бессмертном подвиге солдат и матросов, защитников легендарного плацдарма у Новороссийска. „Мысленно возвращаясь к тем штормовым дням, вспоминая суровую клятву, я всегда испытываю душевное волнение и гордость, — пишет Леонид Ильич. — История знает немало героических подвигов одиночек, но только в нашей великой стране, только ведомые нашей великой партией, советские люди доказали, что они способны на массовый героизм“». Між тым, нельга выключаць, што гэты абзац быў напісаны не В. Быкавым, а яго сябрам, уласным карэспандэнтам газ. «Известия» М. Матукоўскім, бо, па-першае, ён адсутнічае ў публікацыі артыкула ў абодвух кніжных выданнях («Колокола Хатыни» і «Праўдай адзінай»); па-другое, па сведчанні жонкі пісьменніка І. М. Быкавай, неаднойчы здаралася, што Матукоўскі, рыхтуючы артыкулы ці інтэрв’ю Быкава да друку ў «Известиях», рабіў нейкія допісы, не ставячы ў вядомасць пра тое пісьменніка.
Стар. 340. На днях у Мінску… — У першапублікацыі: «9 февраля в Минске».
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікаваны пад назвай «Леў Талстой». Упершыню — «Лит. газета», 1978, 6 верас. Друкаваўся таксама ў кн. «Колокола Хатыни» пад назвай «Неиссякаемая щедрость ума». На бел. мове і пад назвай «Невычэрпная шчодрасць розуму» ў газ. «Голас Радзімы», 1978, 21 верас. і ў зб.: Леў Талстой і Беларусь: артыкулы, эсэ, выказванні / уклад. Ф. І. Куляшоў. Мінск, 1981.
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны да юбілею Льва Талстога і ўпершыню надрукаваны ў «Лит. газете» пад агульнай назвай «К 150-летию со дня рождения Л. Н. Толстого. Наследие, устремленное в будущее. Слово советских и зарубежных писателей. Анкета „ЛГ“» [разам з В. Быкавым прадстаўлены пісьменнікі Ю. Бондараў, П. Нілін, П. Праскурын, Ю. Трыфанаў (Расія), А. Ганчар (Украіна), В. Бубніс (Літва), А. Нурпеісаў (Казахстан), М. Ананд (Індыя), Й. Балаж (Венгрыя), М. Друон (Францыя), Е. Каранфілаў (Балгарыя), Дж. Чывер (ЗША)].
Падчас кожнай публікацыі на бел. мове ў артыкуле, мусіць, самім Быкавым рабіліся шматлікія стылёвыя праўкі; да таго ж быў скарочаны апошні абзац: «Усё яго жыццё — няспынныя пошукі: спачатку самога сябе ў гэтым свеце, затым сэнсу і мэты ўсяго жыцця. Нягледзячы на шэраг паражэнняў і страт, ён да канца сваіх дзён заставаўся ворагам душэўнай самаўспакоенасці. Ці не ў гэтым, апрача многіх іншых, яго вялікі ўрок для ўсіх яго сучаснікаў і тых, хто жыве ў другую эпоху, але ўсё на той жа цудоўнай і грэшнай зямлі?»
Друкуецца паводле кн.: Соболев А. Какая-то станция. Повести. М., 1978, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці прадмовы.
Датуецца часам першай публікацыі.
У Архіве В. Быкава (Мінск) захоўваецца экзэмпляр кнігі «Какаято станция» з наступным дарчым аўтографам:
«Василю Быкаву — солдату верному, писателю суровому, человеку прекрасному — с преклонением перед его талантом и судьбой.
Поклон и благодарность за предисловие.
4.10.78. А. Соболев г. Минск».
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях». Упершыню — «Лит. газета», 1979, 1 студз., дзе апублікавана пад назвай «Однажды в самом конце войны». Друкаваўся таксама ў кн. «Колокола Хатыни», у Зб. тв.: у 4 т., т. 4; у пер. на бел. мову пад назвай «Некалькі слоў аб „Альпійскай баладзе“» ў кн. «Праўдай адзінай» і ў Зб. тв.: у 6 т., т. 6.
Датуецца часам першай публікацыі.
Надрукавана як адказ на ліст, з якім студэнты Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава звярнуліся ў рэдакцыю «Лит. газеты»:
«Мы даже не предполагали, какое это трудное дело — назвать среди ряда имен писателей, книги которых мы любим, одно-единственное. Но вот в результате обсуждений, споров оно было произнесено. Это Василь Быков. Его произведения нас волнуют, заставляют думать о человеческой жизни, о ее ценности, о ее смысле, заставляют сопоставлять, сравнивать, открывают, какими силами наделен человек. Мы вновь перечитали его книги, и они вновь заставили нас страдать и наслаждаться, радоваться и горевать. Мы очень просим Василя Владимировича рассказать какую-нибудь историю из его жизни, какой-нибудь эпизод, свидетелем, участником которого он был, который лег в книгу или послужил толчком для написания повести. А мы их, повторяем, хорошо знаем.
Студенты биофака МГУ Н. Казеннова, А. Белкин, В. Мельников, В. Кондратов, секретарь комитета комсомола биофака МГУ».
Стар. 345. Здаецца, гэта быў Фэльбах або, можа, Глейсдорф… — Фельбах — горад у Германіі, знаходзіцца на зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Глайсдорф — горад у Аўстрыі, знаходзіцца на федэральнай зямлі Штырыя.
Стар. 345. Яны неслі нацыянальны французскі сцяг, спявалі «Марсельезу»… — «Марсельеза» — самая знакамітая песня Вялікай французскай рэвалюцыі, якая была спачатку гімнам рэвалюцыянераў, а ў 1793 г. была абраная дзяржаўным гімнам Францыі. Першапачатковая назва — «Ваенны марш Рэйнскай арміі»; аўтар — ваенны інжынер Клод Жазэф Ружэ дэ Ліль.
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1979, 3 студз., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай: «Васіль Быкаў: „Абавязак перад народам“».
Датуецца часам першай публікацыі.
Нагодай для публікацыі стала прысуджэнне В. Быкаву Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1978, за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён»).
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Советская Белоруссия», 1979, 21 студз. пад назвай «На пульсе жизни» ў рубрыцы «Рядом с интересным собеседником». Інтэрв’ю ўзяў А. Літвін.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю надрукавана з наступным уступным словам: «Государственная премия БССР имени Якуба Коласа присуждена писателю Василию Владимировичу Быкову за повести „Волчья стая“ и „Его батальон“. Это высокая оценка творчества известного белорусского писателя, его произведений о Великой Отечественной войне, которые воспитывают у читателя глубокое чувство патриотизма, любви и преданности Отчизне, взывают к бдительности и неустанной борьбе за мир и дружбу на земле».
Падчас публікацыі ў кн. «Праўдай адзінай» у інтэрв’ю быў дададзены апошні сказ («Над усімі гэтымі і некаторымі іншымі тэмамі і працуюць сёння многія паэты, празаікі, драматургі нашай рэспублікі»), да таго ж быў скарочаны апошні абзац: «Что же касается меня лично, то на моем рабочем столе появилась новая рукопись именно на упомянутую выше тему. Впервые это будет произведение не о войне, а о сегодняшнем дне республики и, возможно, в этом году оно будет закончено».
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню са скарачэннямі — газ. «Известия», 1979, 21 студз. пад назвай «Подвиг художника» і падзагалоўкам «Раздумья о новых живописных полотнах Михаила Савицкого»; на бел. мове і пад назвай «Права на подзвіг» — газ. «Літ. і мастацтва», 1979, 26 студз.
Датуецца часам першай публікацыі.
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1979, 9 сак., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны да 60-годдзя Аляксея Слесарэнкі (нар. у 1919), беларускага акцёра эстрады, чытальніка беларускай літаратуры, пісьменніка; заслужнага дзеяча культуры БССР (1960).
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — «Лит. газета», 1979, 25 крас. пад назвай «Знать то, о чем пишешь…». Друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатыни», Зб. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Адказы на анкету «Лит. газеты» ў рубрыцы «Социалистический реализм: художественный опыт и теория». Анкетаванне [у ім таксама прынялі ўдзел пісьменнікі Й. Авіжус (Літва), М. Аляксееў, Р. Бакланаў, Ю. Бондараў, Я. Ісаеў (Расія), Т. Курбанаў (Туркменістан)] праводзілася па наступных пытаннях: «1. Какие НОВЫЕ черты присущи, с вашей точки зрения, современному этапу развития литературы социалистического реализма? 2. Как вы понимаете новаторство в литературе? 3. Какие произведения мировой прогрессивной литературы являются, на ваш взгляд, наиболее значительными и почему? Ощущаете ли вы как писатель их воздействие?» Аднак, як вынікае са зместа, артыкул В. Быкава носіць самастойны характар і мае чыста фармальнае дачыненне да анкеты «Лит. газеты».
Стар. 357. Гусараў Дзмітрый (1924–1995) — расійскі пісьменнік; народны пісьменнік Рэспублікі Карэлія (1994).
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Журналист», 1979, № 6 пад назвай: «Василь Быков: Газета — школа слова». Інтэрв’ю браў А. Сакалоў.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 359. …выпадак з творчага жыцця, напрыклад, У. Цендракова, які адзін сюжэт сваёй даволі вядомай аповесці ўзяў з газеты. — Цендракоў Уладзімір (1923–1984) — расійскі празаік, сцэнарыст, драматург.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Ларыса Шапіцька». Упершыню — «Лит. газета», 1979, 11 ліп. пад назвай «Памяти художника». Пад гэтай жа назвай друкаваўся ў кн. «Колокола Хатыни».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны з выпадку гібелі ў аўтамабільнай катастрофе Ларысы Шапіцька.
Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — газ. «Правда», 1979, 16 ліп. Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай»; у Зб. тв.: у 4 т., т. 4, дзе апублікавана ў якасці раздзела эсэ «Верность памяти» пад агульнай назвай «По праву фронтовика».
Датуецца часам першай публікацыі.
Ніжэй прыводзяцца істотныя разыходжанні паміж публікацыяй у Зб. тв., 1994 і першапублікацыяй.
Стар. 363. …чый талент дасягнуў значнага ўзлёту менавіта ў адлюстраванні мінулай вайны, хоць у яго творчым актыве значацца і такія безумоўныя ўдачы мірнай тэмы, як многія апавяданні або шырокавядомая аповесць «Карпухін». У апошнім, майскім, нумары часопіса «Октябрь» ён выступіў з новым творам на сваю ранейшую тэму — аповесцю пра вайну «Навекі дзевятнаццацігадовыя». — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Стар. 363. …як псіхалогію людзей вайны, іх пачуцці, настрой — свет іх душы. — У першапублікацыі: «душевное состояние героев войны, мир их души».
Стар. 363. Сюжэтная будова аповесці грунтуецца пераважна на раманнай аснове і ўключае ў сябе… — У першапублікацыі: «Сюжет повести включает в себя».
Стар. 363. …з уласцівым Бакланаву густам… — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Стар. 363. Менавіта аўтарскі густ дазваляе яму пазбегнуць распаўсюджаных трывіяльнасцей у адлюстраванні салдацкага гераізму, хоць паводзіны Траццякова ў часе атакі можна расцаніць як подзвіг. Гэта, калі так можна сказаць, двойчы на працягу года ажыццёўлены ўдзел лейтэнанта ў вайне, пасля першага з якіх паследаваў доўгі перыяд лячэння ў тылавым шпіталі, а пасля другога яму суджана было навек застацца дзевятнаццацігадовым. — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Стар. 364. Таленавіта засведчаная ў мастацтве салдацкая памяць становіцца своеасаблівым духоўным абеліскам, пастаўленым жывымі ў гонар сваіх мёртвых братоў. — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Стар. 364. Цудоўна, што ў аповесці зусім не адчуваецца выдуманага, усё быццам пачэрпнута, перажыта, вынесена з уласнага вопыту аўтара. […] Тым больш здзіўляючая гэта здольнасць таленту — з такой верагоднасцю выклікаць з небыцця мінулае, насяляць яго жывымі паўнакроўнымі вобразамі. — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Стар. 365. …сэнс іх ратнага подзвігу становіцца здабыткам усіх. Асабліва цяпер, калі беларускі народ урачыста адзначае 35-годдзе вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Стар. 365. …пра якіх таленавіта расказаў адзін з іх жывых аднагодкаў. — Адсутнічае ў першапублікацыі, якая заканчваецца наступным чынам: «В то же время — это урок нынешним девятнадцатилетним, которых должно воспитывать на опыте их ровесников, не доживших до Дня Победы».
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Арлен Кашкурэвіч». Упершыню — часоп. «Маладосць», 1979, № 9 пад назвай «Пазначана высокаю гармоніяй».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны да 50-годдзя з дня нараджэння Арлена Кашкурэвіча (1929–2013), беларускага мастака; народнага мастака БССР (1973).
Стар. 367. …Лакснеса… — Лакснес Халдар Кільян (1902–1998) — ісландскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1955).
Стар. 367. …«Фаўста» Гётэ. — Гётэ Ёган Вольфганг (1749–1832) — нямецкі паэт; класік нямецкай літаратуры.
Стар. 367. …разам з цудоўным перакладам В. Сёмухі… — Сёмуха Васіль (нар. у 1936) — беларускі перакладчык; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа (1992, за пераклад «Доктара Фаўстуса» Т. Мана), кавалер «Залатога Знака Гонару» ГДР (1981), ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй» (2001), а таксама латвійскага «Ордэна Трох Зорак».
Друкуецца паводле Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню са скарачэннямі — газ. «Літ. і мастацтва», 1979, 23 лістап. пад назвай «Адказнасць пісьменніка». Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Нашы надзённыя клопаты».
Датуецца не пазней 16 лістапада 1979 г.
Прамова на пленуме праўлення СП БССР, які праходзіў у Мінску 15–16 лістапада 1979 г. і быў прысвечаны праблемам сучаснага беларускага рамана.
Стар. 368. 3 горкім сумам успамінаеш той даўні час, калі наш вялікі паэт, паміраючы ля сіняй бухты, быў шчаслівы тым, што меў кніжку з друкарні Марціна Кухты. — Пераказ верша М. Багдановіча «Ў краіне светлай, дзе я ўміраю…»:
Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
Маецца на ўвазе адзіная прыжыццёвая кніга М. Багдановіча «Вянок», якая была выдадзена ў віленскай друкарні Марціна Кухты (1875–1941/1942) у 1914 г. (на самой кнізе пазначаны 1913 г.).
Стар. 368. …варта працытаваць сёння хоць бы «Неистового Виссариона»… — Так сябры называлі рускага літаратурнага крытыка В. Бялінскага за яго незвычайную гарачнасць і энергію падчас спрэчак па папаважных для яго пытаннях.
Стар. 368. Бахцін — Бахцін Міхаіл (1895–1975) — расійскі філосаф, мысляр, лінгвіст, тэарэтык еўрапейскай культуры і мастацтва.
Стар. 369. …за выключэннем, здаецца, добрага рамана У. Фаменкі… — Фаменка Уладзімір (1911–1990) — расійскі пісьменнік. Размова ідзе пра раман «Память земли».
Друкуецца паводле газ. «Социалистическая индустрия», 1979, 8 снеж., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Василь Быков: „Чтобы читателю было над чем задуматься…“» у рубрыцы «Субботние встречи». Інтэрв’ю вёў У. Мехаў.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю надрукавана з наступным уступным словам: «…Шли вражеские танки. Кому довелось бывать в такой ситуации, тот знает, что это значит, — зажавшись в окопчике неполного профиля, ожидать, когда движущееся на тебя бронированное страшилище очутится на расстоянии прицельного выстрела противотанкового ружья или еще ближе, на расстоянии, с которого можно швырнуть в него связку гранат.
Девятнадцатилетний лейтенант, командир стрелкового взвода, следил за приближением танков взглядом бывалого солдата — он уже успел повоевать. В том бою пулеметной очередью ему прошило ногу. Он и теперь удивляется, как товарищам удалось его выхватить почти из-под самых гусениц фашистского танка.
После ночи в хате, где размещены были раненые, он решил добираться до медсанбата сам. Собрав остаток сил, выполз на дорогу, остановил попутную подводу. А хату через некоторое время разворотило снарядом. Товарищи лейтенанта видели это, и, когда деревня снова была освобождена, в список захороненных в братской могиле воинов вписали и девятнадцатилетнего лейтенанта…
Та деревня в Кировоградской области на Украине называется Большая Северинка.
Того лейтенанта — в архивных документах он и сейчас числится погибшим и захороненным — звали Василий Владимирович Быков.
Ныне это известный белорусский писатель, лауреат Государственной премии СССР, депутат Верховного Совета Белорусской ССР Василь Быков».
Стар. 375. Илья Эренбург — Эрэнбург Ілья (1891–1967) — расійскі пісьменнік, публіцыст; двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі (1948, 1953). Аповесць Эрэнбурга «Оттепель» (1954) дала назву цэламу гістарычнаму перыяду ў грамадска-палітычным развіцці СССР.
Друкуецца паводле арыгінала машынапісу (2 арк.) з Архіва В. Быкава (Мінск). Упершыню: Памир, 1980, № 5. Друкавалася таксама пад назвай «Предисловие» ў кн.: Гольбрайх Е. Войны разрозненные строки. Душанбе, 1984; пад назвай «Слово об авторе и его книге» — у кн.: Гольбрайх Е. Войны разрозненные строки: (издание второе, исправленное и дополненное). Душанбе, 1991.
Датуецца паводле пазнакі напрыканцы машынапісу — 22 декабря 1979 г., Минск.
Напісаны ў якасці прадмовы да кнігі ўраджэнца Беларусі (нарадзіўся ў Віцебску) пісьменніка Яфіма Гольбрайха (нар. у 1921) у адказ на просьбу рэдактара Дзяржаўнага выдавецтва «Ирфон» (Душанбэ, Таджыкістан) А. Яблакава, які пісаў у лісце да Быкава: «Издательство „Ирфон“ в настоящее время готовит к печати книгу Е. А. Гольбрайха „Войны разрозненные строки“.
Автор познакомил редакцию с Вашим письмом, в котором Вы справедливо отмечаете оригинальность удачно найденной формы произведения („именно в такой форме, кажется, еще не писали“).
Посылаем Вам копию предисловия, написанного Вами для опубликования в журнале „Памир“ (май, 1980); быть может, Вы пожелаете внести какие-либо коррективы для отдельного издания, и просим Вас дать согласие на его опубликование в книге».
Упершыню — газ. «Літ. і мастацтва», 1979, 28 снеж. пад назвай «Васіль Быкаў, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР: „Першым заўжды трудней“». Інтэрв’ю вёў У. Анісковіч.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 378. …В. Земляка, Л. Якіменкі, В. Курачкіна… — Зямляк Васілій (сапр. Вацык Вацлаў; 1923–1977) — украінскі пісьменнік, сцэнарыст. Якіменка Леў (1921–1978) — расійскі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік. Курачкін Віктар (1923–1976) — расійскі пісьменнік.
Стар. 378. Бюфон Жорж-Луі Леклерк дэ (1707–1788) — французскі натураліст, біёлаг, матэматык, пісьменнік.
Стар. 378. …фламандскага мастака Брэйгеля. — Брэйгель Пітэр (каля 1525–1569) — фламандскі мастак; самы найзнакаміты з тых мастакоў, хто насіў гэтае прозвішча. Вядомы таксама пад мянушкай «Мужыцкі».
Стар. 378. …гісторыю пра мужыцкага Хрыста, які «прызямліўся ў Гародні». — Маецца на ўвазе раман У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Стар. 378. …ваенны раман В. Хомчанкі… — Хомчанка Васіль (1919–1992) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст.
Стар. 378. … новая кніга А. Адамовіча, якая неўзабаве будзе друкавацца ў часопісе «Дружба народов». — Адамович А. Каратели // Дружба народов, 1980, № 1.
Стар. 379. …змястоўную кнігу Э. Скобелева «Міраслаў князь дрыговіцкі»… — Скобелеў Эдуард (нар. у 1935) — беларускі пісьменнік; піша на рускай мове.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Міхась Лынькоў». Упершыню — зб.: Святло яго душы: успаміны пра Міхася Лынькова / [склад. С. Лынькова-Куспіц і Ю. Пшыркоў; аўтар камент. і рэд. Ю. Пшыркоў.] Мінск, 1979, дзе апублікавана пад назвай «Адна рыска з многіх».
Датуецца часам першай публікацыі.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — у якасці прадмовы без назвы да кн.: Чергинец Н. Финал Краба. Минск, 1979.
Датуецца часам першай публікацыі.
Падчас публікацыі прадмовы да кнігі М. Чаргінца ў кн. «Праўдай адзінай» быў скарочаны апошні абзац з прадмовы: «В заключение хочется пожелать читателю истинного удовольствия от чтения этого полного напряжения, местами захватывающего и поучительного сюжета».
Варта адзначыць, што падчас падрыхтоўкі кн. «Праўдай адзінай» да друку аўтар так званай закрытай выдавецкай рэцэнзіі Д. Бугаёў, адзначаючы, што «прапанаваны выдавецтву „Мастацкая літаратура“ зборнік артыкулаў Васіля Быкава „Праўдай адзінай“ з’яўляецца яркім узорам так званай пісьменніцкай крытыкі», разам з тым заўважаў:
«…усе гэтыя матэрыялы, можа, за адзінкавымі выключэннямі тыпу нататкі пра Чаргінца, маюць вялікую каштоўнасць». Значна пазней і А. Лукашук прыводзіў словы самога Быкава адносна гэтай прадмовы:
«Мы загаварылі пра літаратуру, і я спытаўся пра жанр прадмовы і яго адметнасьці.
— Пісаў, а як жа, — усьміхнуўся Быкаў. — Вось некалі напісаў аднаму журналісту для кніжкі „Зьдзек“…
— Ну, а аднаму генэралу? Здаецца, міліцэйскі дэтэктыў — зусім ня ваш жанр…
— Шмат пісаў, прасілі, — лаканічна адказаў Васіль Уладзіміравіч.
Быкаў выказаўся аб прадмове як аб характарыстыцы: часьцей за ўсё фармальна, але часам патрэбная, каб дапамагчы аўтару».
Друкуецца са скарачэннямі паводле — Ришина И. Василь Быков: О самом главном // Лит. газета, 1980, 23 янв., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю, якое было надрукавана ў рубрыцы «Литературная мастерская», папярэднічае аповед пра жыццёвы і творчы шлях В. Быкава, а таксама пераказ і цытаванне адказаў пісьменніка на пытанні чытачоў падчас творчай сустрэчы ў Політэхнічным інстытуце ў Маскве ў 1979 г.
Друкуецца паводле Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — «Лит. газета», 1980, 19 сак. Друкавалася таксама ў кн.: «Колокола Хатыни» і «Праўдай адзінай»; у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Рэцэнзія на аповесць «Каратели» А. Адамовіча (Дружба народов, 1980, № 1).
Стар. 386. Гэта і зразумела, бо фашызм — з’ява жывучая, шматаблічная, здольная, як паказала жыццё, з аднолькавай жорсткасцю паражаць народы ўсіх кантынентаў. Пераканаўчы таму прыклад — памятныя падзеі ў Чылі або нядаўняя трагедыя Кампучыі, якія, несумненна, яшчэ паслужаць зыходным матэрыялам для многіх твораў сусветнага мастацтва. — Чылі — дзяржава на паўднёвым захадзе Паўднёвай Амерыкі; відаць, маецца на ўвазе ваенны пераварот у Чылі ў 1973 г., у выніку якога быў адхілены ад ўлады сацыялістычны ўрад на чале з прэзідэнтам Сальвадорам Альендэ (1908–1973) і ў краіне ўсталявалася дыктатура Урадавай хунты на чале з генералам Аўгуста Піначэтам (1915–2006). Кампучыя (Каралеўства Камбоджа) — дзяржава на паўднёвым усходзе Азіі, на поўдні паўвострава Індакітай; мабыць, маецца на ўвазе звяржэнне ў 1979 г. вьетнамскімі войскамі ўлады «чырвоных кхмераў» на чале з Пол Потам (сапр. Салот Сар; 1925–1998), падчас кіравання якога ажыццяўляўся генацыд народа Камбоджы (было знішчана па розных ацэнках ад 1 да 3 млн жыхароў Дэмакратычнай Кампучыі — так у той час называлась дзяржава).
Стар. 389. …вобраз Шыкльгрубера-Гітлера… — Шыкльгрубер — першапачатковае прозвішча бацькі Адольфа Гітлера Алоіса, які да 1876 г. меў прозвішча сваёй маці Марыі Анны Шыкльгрубер; сам Адольф Гітлер гэтае прозвішча ніколі не насіў.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Советская культура», 1980, 21 сак. пад назвай «От имени моего поколения»; на бел. мове — газ. «Голас Радзімы», 1980, 17 крас. Гутарку вяла Н. Кузняцова.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю папярэднічае наступнае ўступнае слова: «Каб стаць пісьменнікам, чалавеку неабходны жыццёвы вопыт, пэўная культура і ўяўленне. Без кожнага з гэтых элементаў пісьменніцкая праца немагчыма. (3 адказаў В. Быкава на пытанні чытачоў аб працы пісьменніка.)
Але ж як пачынаецца пісьменнік? Канешне, кожны па-свойму, аднак мне заўсёды здавалася, што ён пачынаецца з дзяцінства, таму што менавіта там, у дзяцінстве, вытокі яго асобы. Вось чаму, рыхтуючыся да сустрэчы з Васілём Уладзіміравічам Быкавым, збіраюся перш за ўсё запытаць яго аб той пары, калі наперадзе былі толькі ружовыя надзеі і мары, калі ў спевах птушак чуўся голас будучыні…
Мы сустракаемся ў яго доме на Танкавай вуліцы ў Мінску. Але ўжо пасля першай часткі майго пытання характэрная складка на лбе майго субяседніка прыкметна паглыбілася. Выраз застылага напружання на твары прымусіў мяне спыніцца».
Стар. 390. Пісемскі Аляксей (1821–1881) — рускі пісьменнік.
Стар. 391. …Крамскім… — Крамской Іван (1837–1887) — рускі мастак.
Стар. 391. …Каровіне… — Мабыць, маецца на ўвазе Каровін Канстанцін (1861–1939) — рускі мастак.
Стар. 391. …Клеверы… — Клевер Юлій (1850–1924) — рускі мастак. Стар. 392. Наш стралковы батальён вёў бой пад Вялікай Севярынаўкай. — Насамрэч — сяло Вялікая Севярынка.
Стар. 393. …Яўгена Носава, Юрыя Ганчарова… — Носаў Яўгеній (1925–2002), Ганчароў Юрый (1923–2013) — расійскія пісьменнікі.
Стар. 395. «Воўчая зграя» — Аповесць Быкава (1974). Стар. 395. …«Абеліску»… — Аповесць Быкава (1971).
Стар. 395. Памятаеце фільм «Беларускі вакзал»? — Фільм расійскага рэжысёра Андрэя Смірнова (1970).
Стар. 395. «Пайсці і не вярнуцца» — Аповесць Быкава (1978). Стар. 397. …Васіля Бялова… — Бялоў Васілій (1932–2012) — расійскі пісьменнік.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Каб толькі чытаць». Упершыню — газ. «Неделя», 1980, № 20, дзе апублікавана пад назвай «Василь Быков» у рубрыцы «Гость 13-й страницы». Інтэрв’ю вёў М. Матукоўскі.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 399. Аповесць «Жураўліны крык» пабачыла свет у 1959 годзе ў часопісе «Маладосць». — «Жураўліны крык», які быў напісаны ў 1959 г., упершыню апублікаваны: Маладосць, 1960, № 2.
Стар. 399. …аповесць Адамовіча «Карнікі», надрукаваная ў «Дружбе народов». — У публікацыі артыкула ў газ. «Неделя» назва аповесці адсутнічае.
Стар. 399. …ля вёскі Вялікая Севярынаўка. — Насамрэч — сяло Вялікая Севярынка.
Друкуецца паводле часоп. «Маладосць», 1980, № 5, дзе ўпершыню апублікаваны ў рубрыцы «35 год Перамогі».
Датуецца часам першай публікацыі.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Неман», 1980, № 6.
Датуецца часам першай публікацыі.
Эсэ напісана ў адказ на просьбу часоп. «Неман» у сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння Кузьмы Чорнага і надрукавана разам з эсэ іншых беларускіх пісьменнікаў (А. Адамовіча, А. Асіпенкі, А. Васілевіч, А. Жука, І. Навуменкі, Я. Скрыгана, М. Стральцова, І. Шамякіна) пад агульнай назвай «Судьба народа, движение истории» і з наступным уступным словам: «В чем же — в главном — творческие уроки К. Чорного? Какое место занимает его наследие в современном литературном процессе? Об этом в канун юбилея писателя редакция „Немана“ попросила поделиться своими мыслями прозаиков разных поколений, разных художнических манер и устремлений».
Ніжэй падаюцца істотныя разыходжанні паміж абедзвюма публікацыямі:
Стар. 403. Як і кожны сапраўдны мастак, ён не змяшчаецца… — У першапублікацыі: «Как и всякий подлинно великий художник, он и в малой степени не вмещается».
Стар. 403. Раманы К. Чорнага… — У першапублікацыі: «Романы и повести Чорного».
Стар. 403. У яго лепшых рэчах выяўляецца духоўная роднасць з ідэямі такіх гігантаў думкі… — У першапублікацыі: «В его лучших вещах явственно обнаруживается духовное родство с идеями таких великанов духа».
Стар. 403. Улюбёныя матывы журботнай іх музы… — У першапублікацыі: «Излюбленные мотивы их скорбной и величественной музы».
Стар. 403. Мастацкі геній К. Чорнага такі ж беларускі, як і агульнанацыянальны. — У першапублікацыі: «Кузьма Чорный — гений в такой же мере белорусский, в какой и всенациональный».
Стар. 404. У гэтым двуадзінстве — несакрушальная веліч гэтага цудоўнага мастака Белай Русі. — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Друкуецца паводле кн.: Содружество литературы и труда. Материалы всесоюзных творческих конференций писателей и критиков 1978–1980 гг. М., 1981, дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца не пазней за 27–31 кастрычніка 1980 г. — часа правядзення канферэнцыі ў г. Баку.
Тэкст выступлення В. Быкава на Усесаюзнай творчай канферэнцыі пісьменнікаў і крытыкаў «Дружба народов — дружба литератур. Слово писателя — активная сила в интернациональном и патриотическом воспитании советского человека», якая праходзіла 27–31 кастрычніка 1980 г. у г. Баку.
Стар. 405. …как великий Лев Николаевич… — Л. Талстой, рускі пісьменнік.
Стар. 406. …о которой было высказано немало точных и верных суждений в блестящем докладе Г. А. Алиева, в содокладе Ю. Суровцева и выступлении С. Баруздина. — Аліеў Гейдар (1923–2003) — савецкі і азербайджанскі партыйны і дзяржаўны дзеяч; у 1969–1982 гг. 1-шы сакратар ЦК КП Азербайджанскай ССР; у 1993–2003 гг. прэзідэнт Азербайджана. Сураўцаў Юрый (1931–2001) — расійскі крытык, літаратуразнавец; сакратар праўлення СП СССР (1976–1992). Баруздзін Сяргей (1926–1991) — расійскі пісьменнік; галоўны рэдактар часоп. «Дружба народов» (з 1965); сакратар праўлення СП СССР (з 1967).
Стар. 406. Маяковский — Маякоўскі Уладзімір (1893–1930) — расійскі паэт; класік рускай літаратуры.
Стар. 407. …100-летний юбилей серебряной звезды русской поэзии А. Блока… — Блок Аляксандр (1880–1921) — рускі паэт; класік рускай літаратуры.
Стар. 407. Что же касается Ахматовой, Цветаевой… — Ахматава Анна (1889–1966), Цвятаева Марына (1892–1941) — расійскія паэткі; класікі рускай літаратуры.
Друкуецца паводле часоп. «Беларусь», 1980, № 11, дзе ўпершыню апублікаваны з падзагалоўкам «Андрэю Макаёнку — 60 гадоў».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны з нагоды 60-годдзя Андрэея Макаёнка.
Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — Дзень паэзіі-80. Мінск, 1980. Друкаваўся таксама: Быкаў В. Паэзія дабрыні і мужнасці // Панчанка П. Зб. тв.: у 4 т. Т. 1. Вершы, паэмы (1934–1945 гг.). Выбраныя пераклады Мінск, 1981; у кн. «Праўдай адзінай».
Датуецца часам першай публікацыі (у Зб. тв., 1994 памылкова ўказаны 1981 г.).
Падчас пазнейшых публікацый у тэкст былі ўнесены наступныя змяненні сэнсавага характару:
Стар. 409. …нямала лепшых гадоў адабрала вайна… — У першапублікацыі, а таксама ў прадмове да Зб. тв. П. Панчанкі далей ідзе: «прамая сутычка ўзаемавыключных сіл».
Стар. 411. Толькі б захаваць… — У прадмове да Зб. тв. П. Панчанкі цытуецца іншы верш:
«Бо без чалавечнасці
Не будзе и вечнасці».
Стар. 412. Асцерагайцеся падробкі… — Адсутнічае ў прадмове да Зб. тв. П. Панчанкі.
Стар. 412. …ён захапляецца таленавітай паэзіяй Міколы Аўрамчыка, Янкі Сіпакова, Веры Вярбы. — Аўрамчык Мікола (Мікалай; нар. у 1920), Сіпакоў Янка (Іван; 1936–2011), Вярба Вера (сапр. Сакалова Гертруда; 1942–2012) — беларускія паэты.
Стар. 412. Будучы шмат гадоў галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць»… — Галоўным рэдактарам часоп. «Маладосць» П. Панчанка быў у 1958–1966 гг.
Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — Быкаў В. Яркае і самабытнае дараванне // Караткевіч У. Выбр. тв.: у 2 т. Т. 1. Апавяданні, аповесці. Мінск, 1980. Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай».
Датуецца часам першай публікацыі.
Падчас другой публікацыі, у кн. «Праўдай адзінай», у прадмову былі ўнесены нязначныя стылёвыя праўкі, а таксама праўкі сэнсавага характару, якія затым былі паўтораны ў Зб. тв., 1994 і якія падаюцца ніжэй:
Стар. 417. Прырода гэтага краю, тамтэйшыя людзі і іх праца, убачаныя і адчутыя чалавекам Захаду, ператварыліся ў своеасаблівы гімн жыццю, адухоўлены паэзіяй адкрыцця і светлым сумам кахання. — У першапублікацыі далей ідзе з новага абзаца: «Некалькі асобна ў творчасці Ул. Караткевіча стаіць ягоная аповесць „Лісце каштанаў“. Гэта адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка, напісаны на матэрыяле першых пасляваенных гадоў, праведзеных ім у Кіеве. Дакладна і лёгка выпісаныя вобразы юнакоў і дзяўчат вялікага горада з яго нялёгкім пасляваенным бытам грунтуюцца на пэўных прататыпах, і нават трагічны фінал аповесці ўзяты з жыцця, пабудаваны на аснове канкрэтнага факта. У гэтай аповесці Караткевіча шмат горкіх і трудных рэалій, узаемаадносін і акалічнасцей, і хіба толькі ў першых праявах юнацкага кахання знаёма гучыць, хаця і не пазбаўлены драматызму, улюбёны рамантычны матыў».
Стар. 417. Уладзімір Караткевіч нямала стварыў за чвэрць стагоддзя літаратурнай працы, за 50 год жыцця. Ёсць усе падставы меркаваць, што лепшыя з яго твораў… — У першапублікацыі: «Нямала стварыў Уладзімір Караткевіч за чвэрць стагоддзя літаратурнай працы, і зараз ён знаходзіцца ў поўным росквіце творчых магчымасцей. Лепшыя з яго твораў…».
Стар. 415. …Вальтэра Скота, Генрыха Сянкевіча. — Скот Вальтэр (1771–1832) — англійскі пісьменнік, гісторык шатландскага паходжання, пачынальнік жанра гістарычнага рамана; класік англійскай літаратуры. Сянкевіч Генрых (1846–1916) — польскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1905); класік польскай літаратуры.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Вольга Іпатава». Упершыню — Быков В. От поэзии к прозе // Ипатова О. Ветер над кручей: рассказы и повесть / [пер. с бел.]. М., 1980.
Датуецца часам першай публікацыі.
Падчас другой публікацыі ў прадмову да кнігі Вольгі Іпатавай (нар. у 1945), беларускай пісьменніцы, былі ўнесены праўкі як стылёвыя, так і сэнсавага характару (у тым ліку ўзноўлена назва апавядання «Дваццаць хвілін з Немезідай», якое ў першапублікацыі адсутнічае). Ніжэй падаюцца істотныя разыходжанні паміж дзвюма публікацыямі:
Стар. 418. Праца ў камсамоле, на тэлебачанні і ў рэдакцыі газеты, вучоба ў Маскве… — У першапублікацыі: «Трудное послевоенное детство, жизнь в детском доме, где она воспитывалась, рано лишившись матери, работа в школе, городском комитете комсомола (г. Гродно), на телевидении и в редакции газеты, учеба в аспирантуре Литературного института в Москве».
Стар. 418. …гераіні апавядання «Дваццаць хвілін з Немезідай», бадай, самага лепшага ў зборніку. […] Толькі страціўшы яго, гераіня разумее ягоную вялікую вартасць, як і тое, што страчанае не паўтараецца. — Адсутнічае ў першапублікацыі.
Стар. 419. …хворага хлопчыка з бальніцы… — У першапублікацыі: «больного мальчика (рассказ „Перекат“)».
Стар. 419. …але і вымагае яго на штось большае — на вяртанне ў жыццё, чаго не маглі зрабіць ні дактары, ні лякарсты. — У першапублікацыі: «но и заставляет поверить его в свои силы».
Друкуецца паводле кн.: Юные герои Витебщины. Мінск, 1980, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці прадмовы без назвы.
Датуецца часам першай публікацыі.