Аўтар дзякуе сябрам за пераўвасабленне вершаўна літаратурную мову
калі надыдзе чорны дзень
павер
ён не апошні
не пужайся
узляцець
на ведзьмiнай
мятле
у багровы замак
што на сабатавай гары
каб упэўніцца
як за неронавым сталом
сытым пладамі твайго поту
варожаць аб тваім жыцці
ад імяні твайго
каб ты пакорным быў
каб ніколі
з рук тваіх
не ўваскросла
сонца
волі
жыву
з укрыжаванай надзеяй
з якой абсыпаюцца
бязглузда наклееныя мроі
калі
мутнее іх фіялкавы колер
які
ўжо
непатрэбны
адвечнай
раніцы
што адчыняе дзверы
у шэрае
неба
дня
іду
спатыкаючыся аб яго крохі
за хлебам надзённым
ён вырастае за араратавай гарой
радзімы раніцай
распятай йосіпам пілатам
я абмываю хрупкі сон дзяцей
каб не прысніўся ім ягоны цень
і жар хатыні
жар гарэўшых хатаў
адкуль
астыўшую слязу
расплаўленай
падковы
я забяру на страшны суд
там ветрам слоў расчэсану расу
рассыплю я на роднай мове
пра Беларусь
абдзёртую з вякоў у спальні з тронам
на чарнобыля крыжы распяту
з душой замучанай у курапатах
харонену трохмоўным звонам
каб уваскрэсла
светлым
раннем
з чараю мінулага ў далонях
і грогкатам капыт
святой
пагоні
абвесціла сваё вяртанне
прачнулася гоманам
у бярозавай прасторы
цемраю
спалоханае
рэха
узляцела на крыллях зязюлі
у вусны першага слова
абмыла снегам вішнёвага саду
загадзя паморшчаны твар
чалавек
занава
стаў
расці
выпрамляць
у дугу згорбленыя плечы
каб толькі не азірнуцца
вышугнуць
з венаў жывёлахатнюю пакорнасць
а то ізноў аслепне рэха
пакоціцца
у чорны
замак
цішыні
каб блукаючы там
вышываць узор жыцця
абыякавы як ты сам
патрапаны
як падлеткава вопратка
учарашні сон
накрэсліў прымхлівай рукою
надзею
сённяшняга
дня
затрымаў у паўжэсце
завешаны на шэфавых дзвярах
позірк
ліслівы паўкорнасцю
як жыццё
паміж
учора і заўтра
без
ужо і яшчэ
праз якое
паўзе
чалавек
мазолячы
калені
за каўбасным звонам чужога стала
ён не затрымаўся
учарашні сон
разбіўся аб люстру
мурашкавай карпатлівасці