* * *

прачнулася гоманам

у бярозавай прасторы

цемраю

спалоханае

рэха

узляцела на крыллях зязюлі

у вусны першага слова

абмыла снегам вішнёвага саду

загадзя паморшчаны твар

чалавек

занава

стаў

расці

выпрамляць

у дугу згорбленыя плечы

каб толькі не азірнуцца

вышугнуць

з венаў жывёлахатнюю пакорнасць

а то ізноў аслепне рэха

пакоціцца

у чорны

замак

цішыні

каб блукаючы там

вышываць узор жыцця

абыякавы як ты сам

патрапаны

як падлеткава вопратка

Загрузка...