* * *

промністай

прабоінай

у небасхіле

сонца звякнула аб шыбіны акон

зварухнуліся вусны дрэў

у пацалунку першай цеплыні

у позірку воч яе

дзень

зацвіў

крыштальнымі пузыркамі мрояў

што выпырснулі ў прастору неба

каб растрэскаўшыся аб яго купал

арасіць

зямлю

святымі

іскрамі

дзявочай чысціні

нараджаўся першы дзень вясны

я міг гэты

прагна

піў

з вуснаў

што побач

* * *

мне б

апошняй

птушкай

у ключы

паляцець у вырай

ад учарашніх ідалаў

партрэтных

позіркаў

ад мазолістых каленяў

зашнураваных вуснаў

замарожаных сэрцаў

ад распяццяў

войнаў

і пагроз

ад экалёбыля чорных снегападаў

узляцець бы

ў млечны

шлях

дзіцячых

сноў

ачалавечыцца

* * *

пакуль памеркне дзень

і ангел цьмы

разгорне брамы крыл

а промні сонца

зашнуруюць гарызонт

бачу

як цемры змей

выпаўзае

з космасу

глыбінь

і сее іскры зор

у пасьянс жыцця

нованароджаны прастор

і сцежкі дзён

шыфруе ў знакі коду

каб у гушчы зманлівых дарог

іх ісціну збярог

свой зорны дар

у дзень народзін

калі твой першы крык

сусветны каляндар

прызнаў у міг

й пячаць прыклаў да скрыні лёсу

мне б

золаку майго іскрынку

адшукаць

і на азімут сэрца

праставаць

дзе чаканы ўжо

на ўскраі

свайго часу

* * *

kuol zmerkne deń

i anhieł t’my

rozpostyryt bramy krył

a promni soncia

zasznurujut horyzont

hlidżu

jak temry źmiyej

powze

z wselennoji

hłubin

i siyeje iskry zuor

w pasjans żyt’ja

novonarodżany prostuor

a steżku dion

stebnuje w znaki kodu

kob w huszczy zmanczyvych doruoh

ich istinu zberuoh

svuoj zuorny dar

w deń roduw

koli tvuoj perszy kryk

wselenny kalendar

odmiyetiw mih

i nałożyw pieczat’ na skryniu losu

mniye b

iskorku zorye mojye najti

i jti

na sercia azimut

de mene żdut

po kres

mojoho czasu

* * *

хопіць хавацца ў сон

каб вырвацца

з нутра

бетонных

глыб

дзе лёгка

кожнага

закаваць

у закон

і кінуць у сець

без акон

праз якія відзён гарызонт

страчанай дабрыні

ты

тут

малы

ублытаны ў ляклівы быт

апускаешся

у акіян

тугі

дзе мільярд такіх

як ты

Загрузка...