Ідзі, кумок, касі, мяту,
Накрый куме хату...
* * *
А запаржыце каня варанога,
A завязіце кума маладога.
А наш кумочак паездзінкі любідь,
А можа ж, нам ён гарэлачкі
купіць.
А запражыце авечку-пузатку,
A завязіце бабульку ды ў хатку,
А запражыце авечку-сівушку,
A завязіце бабульку-шчырушку.
А наша бабка паездзінкі любіць,
Тады ж яна нам гарэлачкі купіць.
* * *
I дождж ідзець,
I снег падзець
На куміну хату.
Ідзі, кумок,
Kaci мяту,
Накрый куме хату.
Ідзі, кумок,
Kaci сена,
Накрый куме сені.
* * *
А вы, столікі, вы цісовыя,
А чаго вы стаіцё
Не засланыя ў мяне?
А вы, госцікі, мае любыя,
А чаго вы сядзіцё
Невясёлыя ў мяне?
Ці мой хлеб не пушон,
Ці мой хмель не вясёл?
Адкажыце шчыра мне.
Як мой хлеб не пушон,
Я яго падпушу.
Як мой хмель не вясёл,
Я яго падвесялю.
* * *
Па лугу бабка хадзіла,
Карэнніка капала,
Настоічкі стаўляла,
Радзішачку паіла.
Каб яе ўроцы не бралі:
Жаноцкія пасмехі,
Дзявоцкія пагляды.
* * *
A пазавіце Іванечку з току
Хай прынясець ён
Вішнёвагаа соку.
— Калі сыночак, —
За морам здабуду,
Kaлi дачушка, —
Дык так абыйдзецца.
* * *
Ты, кумочак, сорам май,
А на мыла рубля дай.
Радзілася паненачка,
Хочаць мыцца беленька.
Штодзянёчак фунточак,
A ў нядзельку пудочак.
Добра, добра бацьку мець,
Адчыняе бацька клець.
Не паспелі песню спець,
А ён жа нам дары шлець.
* * *
— А чаго ты, яліненка, не зялёна?
— А як жа мне, ялінечцы,
зеляной быць?
Пада мной два купчыкі начавалі.
Яны мне сучча-вецце паламалі.
— А чаго ты Мар'ічка, не вясёла?
— А як жа мне маладой вясёлай
быць,
Калі мяне мой Іванька зневажаіць,
Істопачкі, каморачкі замыкаіць?
А я йстопачкі, каморачкі
адчыніла,
Усю сваю бяседачку нанаіла.
* * *
Піва п'яна, піва п'яна,
Гарэлачка горка.
Захварэла,задурэла
Стахванава жонка.
Трэцці гадок,
Як п'ець мядок,
Дамоў не бываідь.
А хто ж яе маладзенькай
Хаткі даглядаіць?
А ёсь жа ў яе служкі —
Сынкі ды дачушкі.
Сыночкі загонюць,
Дачушкі падоюць.
* * *
Hi на кога мне не жаль,
Як на татку свайго.
На каго ён памяняў,
Мяне замуж аддаў, —
Ці на хату багату,
ЦІ на коні вараных,
Ці на служак маладых?
Хоць i хата багата,
Невясёла. мне жыць,
Хоць i коні вараныя,
Мне не ездзіць на ix,
Хоць i слугі маладыя,
Не загадаваць мне.
Самі сядуць абедаці,
Мяне шлюць па ваду.
А нясу ж я ваду, прыслухаюся,
Сям'я мужа навучаіць,
Нагавараваіць:
— Ты чаму жонку не б'еш,
Жонцы волю даеш?
— А за што мне жонку біць,
Калі з жонкай міла жыць?
* * *
— Каліна-маліна мая,
Чаго ты не так зеляна,
Як ў Пятроў дзень была?
— А дайце ж мне ночы цёплыя,
А дайце ж мне росы мокрыя.
Тады буду так зеляна,
Як у Пятроў дзень была.
— А Ганначка, душка мая,
Чаму ж ты не так малада,
Як у мамулькі расла,
Як ты ў татулькі расла?
— Дайце ж мне волю таткаву,
Дайце ж мне негу мамчыну,
Тады буду так малада,
Як ліпінка, што ў саду цвіла.
* * *
А чый галуб ляціць на дуб,
А мой на бярозу.
Чые мужы п'юць-гуляюць,
А мой у дарозе.
A калі ж ён у дарозе,
Пашчась яго, Божа.
A калі ж ён у карчомцы,
Забі яго, Божа.
A калі ж ён у дарозе,
Пашчась пірагамі,
A калі ж ён у карчомцы,
Забі перунамі!
* * *
А я б гэту бабку,
А я б гэту любку
Я б у бабкі не браў.
Не часта хадзіла,
Не смашна насіла,
Адзін раз i з юшкай,
Другі з калатушкай
На пахмелкі прыйшла.
* * *
Усе людзі жыта сеюць,
А я сваё гора.
Усе людзі Бога просяць,
Каб жыта ўрадзіла.
А я хаджу, прашу Бога,
Каб гора не ўсхадзіла.
Як узыйшло мае гора
Шырокім лісточкам,
Зацвіцела мае гора
Жоўценькім цвяточкам.
Ўзыйдзі, ўзыйдзі, мая доля,
Цёплымі садамі,
Цвіці, цвіці, мая доля,
Рознымі цвятамі.
Усе цветы — пустацветы,
Адзін васілёчак.
Уся сям'я нелюбая,
Толькі міл дружочак.
* * *
Ясна-красна на небе зара.
Міла i люба Іваньку жана.
Пашыў ей шубачку з сямі сабалёў:
— Мар'ічка-душачка, насі шубачку.
Насіўшы шубачку, ды не падбівай,
Раджаўшы дзетачак, ды не
старыся.
Гаруй гора, ды не скаржайся.
— Іванечка-дарагушачка,
няпраўда твая.
Насіўшы шубу, мушу падбіваці,
Радзіўшы дзетачак, мушу
старыцца,
Гаруючы гора, мушу скаржацца.
* * *
Цераз кладачку, цераз гібкую
Мужык жоначку вядзець.
— Ах ты кладачка, ах ты гібкая,
Ты не гніся пада мной.
Ой ты жоначка, мая мілая,
Не сварыся ты са мной.
Выпі чарачку-пазлачаначку,
Ой, не будзь жа п'яненька,
Радзі сем сыноў i дачушачку,
Ой, не будзь жа старанька.
— Ах, мой міленькі, ай, мой
любенькі,
Ўся ж няпраўдачка твая.
Вып'ю чарачку-пазлачаначку,
Мушу быць я п'яненька.
Раджу сем сыноў і дачушачку,
Мушу быць я старанька.
* * *
Наварыў брацец піва п'янага,
A зазваў радню ўсю багатую.
А па бедную ён i сам не йдзець,
Ён i сам не йдзець i паслоў не
шлець.
А я бедная ды сама прыйшла,
Занядбаная ды нязваная.
Як багатыя на куце сядзяць,
А як бедныя — ў канцы століка.
Як багатыя, — яны п'юць, пяюць,
А як бедныя, — горкі слёзы льюць.
* * *
А як выйду я за вароцечкі,
Кругом чужа старана.
А туды, сюды дзве дарожанькі,
A ў мой сад адна.
— Ай вы, сёстрачкі, вы сяструлечкі,
Вы куды ідзіцё?
— A ідзём жа мы у зялёны сад
Мёд-гарэлку піць.
— А як будзеце мёд-гарэлку піць,
Успомніце пра мяне:
А дзе ж тая сіраціначка
У чужой старане?
* * *
A спіралася* бабровачка
З баброчакам:
— Лацьвей табе, мой баброчака,
А не мне.
А ты палеціш на сіне мора,
А я не.
А ты будзеш купаціся,
А я не.
На беражочку страхаціся,
А я не.
A спіралаея млода Ганначка
З Іванькам.
— А лацьвей табе, мой
малойчыку,
А не мне.
А ты будзеш у роднай мамулькі,
А я не.
Цябе будуць паціхусеньку
Будзіці,
Мяне моладу выйдуць на вулку
Судзіці.
* * *
А я ў піpy была,
З піру я дамоў прыйшла.
А дома журбу знайшла.
Свёкар па сянёх ходзіць
I ў руках бізун носіць.
A мілы за ім ходзіць,
Свайго татульку просіць:
— Не бі жонку бізуном,
Hi каляным рукавом,
Не бі жонку цвярозую.
Бярозка гібучая,
Мне жонка балючая.
Бярозка з макушкамі,
А жонка з дачушкамі.
Бярозка бяленькая,
Мне жонка міленькая.
Бярозка i з веткамі,
А жонка i з дзеткамі.
* * *
Дзякуй тому х.юшку,
Што нам зробіў пірушку.
I ў ручачкі не хукаў,
Малаточкам не грукаў.
* * *
А на дварэ шум-шум.
— А хто едзіць?
— Кум, кум.
— А што вязець?
— Акуні.
— А для каго?
— Для кумы.
* * *
А кум куме рад,
Павёў куму ў вінаград:
— Шчыпі, кума, ягодкі,
Каторыя салодкі.
Каторыя сладкі, —
Для маёй маткі,
Каторыя горкі, —
Для маёй жонкі.
* * *
Кум не п'ець,
Кум не п'ець,
Кума не хочаць.
A ў кумы пад пупам
блыха шчакочаць.
— Ты, кумок, галубок,
Не будзь у граху,
Паганяй у кумы
Пад пузам блыху!