ТАЛАКА

Талачу, талачу —

талакі не ўняць...


* * *

Талачу, талачу — не талочыцца.

Не даюць гарэлкі, мне не хочацца.

Талака, талака — талакі не ўняць.

Не дадуць гарэлкі, не буду пяяць.

Казалі на мяне, што я п'яніца,

Я ў свайго свёкаркі ўся парадніца.

Казалі на мяне, пасялушачка,

Я ў свайго свёкаркі весялушачка.

Я пайду малада быстрай ракою,

Абламлю каліну правай рукою.

А тая каліна ды ў руцэ звяла,

Я свайго свёкарку ў госцейкі звала.

Я й піва варыла, мёд саладзіла,

Я свайму свёкарку ўсё не ўгадзіла.

I піва не п'яна, мёд не салодак.


* * *

Нядоля, нядоля, свёкарка, твая,

Не п'яна, не п'яна талака мая.

Нядоля, нядоля, няшчасце мае,

Не любіць свякроўка йменніка

майго.

Шлець мяне маладу ў Дунай па

ваду.

I пятух не прапеў, гусак не

крыкнуў.

Я іду па ваду, тоячы крыўду.

— Не стукні, не грукні, суды

беручы,

Не ступі няроўна, ваду несучы.

A нясі вадзіцу паціхусеньку,

A стаўляй вадзіцу памалюсеньку.

Каб твая вадзіца не пліхнулася,

Каб твая свякроўка не абачхнулася.

Стукнула, грукнула, суды [5] беручы.

Як пачуў міленькі, коні пасучы.

— Пастаў, мілая, не ходзі вады,

На рацэ паставіў туман невады.

Я коні напасу й вады прынясу.

Заняўся, заткаўся а дзень малады,

Прынясла з Дунаю свякроўцы

вады:

— Во табе, мамулька, свежая вада,

Напіся, памыйся з поўнага вядра.

— Я цябе, нявестка, не вады слала,

Я цябе нявестка, з свету зжывала.

— Ты мяне, свякроўка, дзеўкаю

знала,

Нашто ж ты ,мамулька, за сына

брала?


* * *

Ішоў я, ішоў я

З паўначы з карчмы.

Знайшоў я, знайшоў я

Салаўя ў карчы.

— Салавей, салавей,

Ранняя пташка,

Ты запей, салавей,

Раннюю песню.

— Рад бы я пяяці,

Голасу няма.

Учора з вячора

Сам мамку схаваў,

Сягоння раненька

Голас мой прапаў.


* * *

Ай, гуляй-гуляй, шчука-пладіца,

Калі цёпла вадзіца.

Пойдзеш на мора, на сіні азёры,

Гуляці не будзеш.

Ай, гуляй, гуляй, млода

Клаўдзічка

У роднай мамкі.

Пойдзеш к свёкарку,

Гуляці не будзеш.

Цябе маладу пашлюць па ваду,

Самі сядуць абедаці.

Прянясла вады — на сябе бяды.

Ёсць каму піці даці,

Даць i старому, даць i малому,

I міламу маладому.

Лыжачка лясніць, слёзачка

капніць,

Я й паабедала.


* * *

A ў майго татулькі двор над вадою,

А двор над вадою, сад над ракою.

— A пусці, татулька, мяне ў сад

пагуляць,

Не буду, не буду вішань шчыпаць.

Выкрышу, выкамлю вінаградачку,

Прынясу к татульку на парадачку:

— Парай, татулька, а як мне жыць,

Ці замуж ісці, a ці дзеўкай быць?

— Калі дзеўкай быді, накрасуешся,

Калі замуж ісці,нагаруешся,

Дробненькіх дзетачак нагадуешся.


* * *

Як пайду малада быстрай ракою,

Адламлю каліну правай рукою.

А тая каліна на руках звяла.

А я свайго татульку ў госці звала:

— А прыедзь, татулька,

Прыедзь родненькі.

Буду частаваць, буду я вельмаваць,

Буду я татульку ўсю праўду казаць.

А ўчора з вячора мяне свёкар біў,

А біўшы-журыўшы, сам у пір

пайшоў.

У піру ходзіць, пахваляецца:

— А добра, як добра чужых

дзетак біць.

Яна ж у мяне не прасілася,

Толькі слёзкамі вымывалася,

Бяленькім рукоўком выціралася.


* * *

У майго свёкаркі двор на памосце,

У яго за стал ом любыя госці.

У майго свёкаркі двор над ракою,

У майго свёкаркі сад над вадою.

Тут я п'ю, тут я п'ю, тут я гуляю,

Як тая рыбінка сярод Дунаю.

Прыплыла к беражку,

страпянулася,

Я ж сваім злоснічкам наругнулася.


* * *

Добра мне, добра мне

За маім дзедам,

Не маю клопату

За яго хлебам.

У карчомку ён ідзець,

Я за ім следам.

З карчомкі ён ідзць,

За ручку вядзець.

Прывёўшы дамоўкі,

Пасцельку сцеліць,

Паслаўшы пасцельку,

Спаткі ён кладзець:

— Cпi, мая бабулька,

Да бе лага дня.

Ў мяне ж вас не дзесяць,

Ты ў мяне адна.


* * *

А дайце мне, дайце

Сем чарак гарэлкі.

Ай, адну мне дайце,

Каб я пасядзела,

А другую дайце,

Каб я пасмялела,

А трэцюю дайце,

Каб я пагуляла,

Чацвёртую дайце,

Каб я папяяла,

А пятую дайце,

Збрую сабірайце,

А шостую дайце,

Коні запрагайце,

А сёмую дайце,

Дамоў выпраўляйце!

Загрузка...