ВЯЛІКАДНЕ

Вялічка прыйшло,

Яечка знясло...


* * *

Вялічка ідзець, нечага надзець.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Шапка-лапырка, пасярод дзірка.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Ў насаўку крушна, ў сярмяжцы

душна.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Усе прыборы — лапці й аборы.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Вялічка прыйшло, яечка знясло.

Хрыстос васкрос, сын Божы!


* * *

A ў полі дубок тонак i вісок.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

А на тым дубку сядзіць галубок.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

А там жа ехаў слічны панічок.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Вамаіць ражок, сыпліць

парашок.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Ай, меціць наўзглядзь галубка

страляць.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

— А не бі мяне, не страляй мяне.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Табе малайцу я прыгаджуся.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Як паедзеш ты ды жаніціся.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Твая залётка дужа далека.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

За сінім морам, за быстрай ракой.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Цябе малайца я перавязу.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Цябе весяло на права крыло.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Тваю дзяўчыну на лева крыло.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Тваю дружыну на серадзіну.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Тваю свацціцу на галовачку.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Тваю музыку хоць на языку.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

A надкоснічак* на шэры хвасток,

Хрыстос васкрос, сын Божы!


* * *

Валачобнічкі валачыліся.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Валачыліся, замачыліся.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Масці кладку, Хрыстос,

Сын Божы ўваскрос.

Заві ў хатку, Хрыстос,

Сын Божы ўваскрос!

Масці кладачку,

Заві ў хатачку.

Хрыстос васкрос, сын Божы!


* * *

Дзень добры таму, хто ў гэтым даму!

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Гаспадынечка-журавіначка.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Гаспадарочак — дому паночак.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Устань раненька, мыйся беленька.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Мыйся беленька, ўтрыся суханька.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Запалі ліхтарок, ідзі ў хлявок.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

У тваім хляве праявы сталі.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Праявы сталі, праявіліся.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Усе каровачкі пацяліліся.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Ў кожным куточку па бычочку.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

A ў клятушачцы па цялушачцы.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

А мы госцікі нехаджалыя.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Нехаджалыя, небывалыя.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Не часта ходзім, не многа просім.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Кварту гарэлкі, сыр на талерцы.

Хрыстос васкрос, сын Божы!


* * *

А ясён-красён мак у гародзе.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

А ясней-красней дзяўчына ў таткі.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Па двару ідзець, як пава плывець.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

На ганак зайшла, ганак зламіла.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

У сені зайшла, сені асвяціла.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

У хату зайшла, баяры сталі.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Баяры сталі, шапачкі знялі.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

— А проша, проша i з намі сесці.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

I з намі сесці, золата ўмесці.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

А мне маладой сёрабра цяжка.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

Серабра цяжка, золата важка.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

А яшчэ важчэй міленькі дружок.

Хрыстос васкрос, сын Божы!

А яшчэ жалчэй родненькі куток!

Хрыстос васкрос, сын Божы!


* * *

Зялёным садам лётала пава.

Зялёны сад вішнёвы.

Лётала пава распавістая,

Зялёны сад вішнёвы.

Раняла пер'е распавістая,

Зялёны сад вішнёвы.

Раняла пер'е златавістае.

Зялёны сад вішнёвы.

А там гуляла млода дзяўчына.

Зялёны сад вішнёвы.

Яна гуляла, пер'е збірала.

Зялёны сад вішнёвы.

Большае брала, ў рукавок клала,

Зялёны сад вішнёвы.

Меншае брала, ў прыпалок клала.

Зялёны сад вішнёвы.

З рукаўка брала, вяночкі віла,

Зялёны сад вішнёвы.

А з прыпалка брала, падвівала.

Зялёны сад вішнёвы.

Савіўшы венчыкі, пазлаціла,

Зялёны сад вішнёвы.

А пазлаціўцы, на вулку выйшла.

Зялёны сад вішнёвы.

Выдаляецца, пахваляецца:

Зялёны сад вішнёвы.

— Пярловы вянец ніхто не сарвець,

Зялёны сад вішнёвы.

Hi буйны вятры, ні дробны дажджы.

Зялёны сад вішнёвы.

Адкуль узняліся буйныя вятры,

Зялёны сад вішнёвы.

Венчык схвацілі i пакацілі,

Зялёны сад вішнёвы.

Лугом, берагом, быстрай ракою

Зялёны сад вішнёвы.

На сіне мора.

Зялёны сад вішнёвы.

Там рыбаловы рыбу лавілі.

Зялёны сад вішнёвы.

— Рыбалоўчыкі, мае малойчыкі

Зялёны сад вішнёвы.

A закідайце шаўковы сеці,

Зялёны сад вішнёвы.

А вы паймайце пярловы венчык,

Зялёны сад вішнёвы.

Дарам не хачу, я вам заплачу.

Зялёны сад вішнёвы.

Аднаму я дам залаты персцень,

Зялёны сад вішнёвы.

Другому я дам шаўкову хусту,

Зялёны сад вішнёвы.

Трэццяму я дам сятковы паяс,

Зялёны сад вішнёвы.

А к чацвёртаму я сама пайду.

Зялёны сад вішнёвы.


* * *

Пан-гаспадарок,

У святы вечарок

Пастаі ў двары,

Шчодра адары.

З кубла, з-пад страхі

Паўні нам мяхі.

Вялічка даўно

Грукнула ў вакно.

Не дасі яец, —

Палупіш авец,

Не дасі сыра, —

Паложаш сына.

Мы не жабракі,

Ды з тваёй рукі

Рады многа ўзяць,

Многа пажадаць:

У дзяжу спарыну,

Сына на вясну,

Увосень зяця,

У восець багацця.

Загрузка...