* * *
Прыйшоў кум да кумы:
— А дай, кума, чапялы.
Кума нагу падняла:
— А во табе чапяла!
* * *
Ішоў кум гародам,
Кума вуліцай.
Трос кум пятухом,
Кума курыцай.
* * *
У полі дубок ілаваценькі,
А наш Іванька кілаваценькі.
У поле гоніць i кіла звоніць,
На кароў крычыць i кіла вурчыць.
* * *
Нанясі, Вожа, абалынку,
Дай, Божа, нам адпачынку.
Дай, Божа, нам кугакала,
Каб часценька плакала.
А мы б селі, скалыхнулі,
Сярэдзінкі б адпачнулі.