КАЛЫХАНКІ

Люлі-люлі-люлі,

Пайшоў кот у дулі.


* * *

Сядзіць кошачка на кухні,

Аж яе вочкі падпухлі.

— Чаго, кашачка, ты плачаш,

Ці піткі-есткі хочані?

— Піткі-есткі я не хачу,

Па сваім горачку плачу.

Сам кухар смятанку злізаў,

На мяне, кошачку, сказаў.

Маніўся мне лапкі пабіць.

Чым жа буду шчурак лавіць?

* * *

Люлі-люлі-люлі,

Пайшоў кот у дулі.

Памарозіў лапкі,

Скочыў на палаткі.

Сталі лапкі грэцца,

Недзе катку дзецца,

Сталі лапкі сохнуць,

Трэба катку здохнуць.

Будзем лазню паліць —

Катку лапкі парыць,

Катку лапкі парыць,

Катку хвосцік правіць.

* * *

Чыкі-чыкі, чыканачкі,

Едзіць баба на саначкі,

Пытаецца ў Васіля,

Ці далёка да сяла.

Вась праўды не сказаў,

У балота паказаў.

* * *

Люлі-люлі-люлі,

Прыляцелі вулі,

Селі на вароцях

У чырвоных боцях,

Сталі вуркатаці,

А што вулям даці.

Ці гароху троху,

Ці ячменю жменю,

A ці жартаў кварту,

Ці паўмеха смеху,

Ці прыпол пшаніцы,

Той, што куркам сніцца?

Загрузка...