ВЯСЕЛЛЕ

Звіўся рой пад гарой,

Ляцець хочаць...


* * *

Гойкнуў баравік на бару:

— Сабірайцеся, грыбочкі, на вайну.

Паедзем апеначак ваяваць,

Каторая лепшая, з сабой браць.

Гойкнуў маладзік за сталом:

— Сабірайцеся, сваточкі, ўсім

гуртом.

Паедзем паненачак выбіраць,

Каторая ў вяночку, з сабой браць.


* * *

Сядзіць зайка пад ёлачкай, вочкі

трэць.

Едзідь хлопец жаніціся, зайку

б'ець.

— А не бі мяне, не страляй мяне,

хлопча.

Ці я табе дарожачку перабег,

Ці я тваіх конікаў сапудзіў,

Ці я табе тваю дзяўчыну адгудзіў?

А перабег табе дарожку шэры воўк,

A сапудзілі тваіх конікаў галубцы,

A адгудзілі тваю дзяўчыну

малайцы.


* * *

Па полю дымы дымяць,

А па дварэ шатры стаяць.

Пад тымі шатрамі

Петрачок з сястрамі.

— Сястрыцы-парадніцы,

Парайце парадачку,

Ці Богу маліціся,

Ці ехаць жаніціся?

— Браціка наш родненькі,

Памолімся Богу,

Паедзем у дарогу.


* * *

А не гніся, не ламіся, каліна,

Не вялікая пад Іванечкам

дружына.

Семсот казакоў апроч палякоў

Ля яго.

Семсот шынкарак апроч баярак

Ля яго.

Ён борам едзіць, барочкі шумяць

Ад яго.

Ён полем едзіць, поле ялеіць [6]

Ад яго.

Ён мостам едзіць, масточкі гручаць

Ад яго.

Ён сялом едзіць, людзі дзівяцца

Ўсе з яго:

А чыё ж гэта дзіцятка прыбрана,

У чужую староначку паслана?

Бог таму дасць, хто аддасць

Дачку за яго.


* * *

А пад кім такім вараны конік

гарцуіць?

А пад Іванькам сваіх ножачак не

чуіць.

А на кім такім кашуля хараша?

А на Іванечку ўся золатам вышыта.

A хто яму гэту кашулю вышываў?

А хто яму золатам раскашаваў?

Матулька родная вышывала

А шчырым золатам раскашавала,

Пры цёмнай начы, пры яснай

свячы седзючы.

У каўнярочак яму зорачку ўшыла,

Каб яна яму ўсю дарожку свяціла.

А зорачка свяціла, свяціла ды

перастала,

А зорачка Іванечку адказала:

— Досіць я табе маладзенькаму

адсвяціла,

А як цябе родная мамка радзіла.

Яна хадзіла па новых сянёх, як

пава,

Яна радзіла цябе, малайца, як

пана.


* * *

А паедзем горы-даліны раўнаваць,

A пакінем сваю маладую гараваць.

Гаруй, гаруй, наша маладая,

не кайся,

A прыехаўшы дамовачкі,

не жалься.

Было табе ўсіх хлопчыкаў не

звадзіць,

Было табе гарэлачкі не піці,

Было табе цукерачак не есці.


* * *

Прыехалі запіўнічкі:

— Kaго ж будзем запіваці?

Дзяўчыны дома няма.

Пайшла яна ў ягодачкі,

У чорныя смародачкі.

Смародачка ці не ягадка,

А Наташка ці не дзяўчынка?

Kaca яе ці не русая

Шоўкам пераплецена,

А золатам пераведзена,

Па плечках распушчона?

А яна ўжо заручона.


* * *

— A ў дарожку, мой брацітка,

ў дарожку,

A набірай злота-серабра

ў паможку.

A будзіць табе тры прыгодачкі

ў дарожцы.

Перша прыгода — сівога каня

падкаваці,

А друга прыгода — дешчухну

прывітаці,

Тряцця прыгода — дзяўчыначку

выкупляці.

— А не тужы, мая сястрыца,

не бядуй.

Сівога каня падковамі падкую,

A цешчухну зялёным віном напаю.

A дзяўчыначку злотам-серабрам

выкуплю.


* * *

— А чаго сядзіш,

А што думаеш, Іванька?

A ці ўсе твае

Вараны конікі асядланы?

A ці ўсе твае

Родныя брадіткі сабраны?

— Мае конікі,

Як гаголікі, на дварэ.

Мае брадіткі,

Як саколікі, ля мяне.

Мае конікі,

Як гаголікі, брок ядуць.

Мае браціткі, як саколікі,

Мядок п'юць.


* * *

З-пад саду зялёнага

Сакалы выляталі,

Зязюлю з сабой бралі.

— I з намі, зязюля, i з намі,

I з намі сакаламі.

— Рада б я палецеці,

Жаль саду зялёнага,

Вішанек чырвоненькіх.

I з бору сваты з'язджалі,

Паненачку з сабой бралі:

— I з намі, паненачка, i з намі,

I з далёкімі сватамі.

— Рада б я паехаці,

Жаль мамкі пакінуці,

Жаль мамкі старэнькае,

Сястрыцы маладзенысае.


* * *

Сабраліся стральцы-лаўцы

на аблаву,

A забілі ласянёначка на бару.

А як пачула старая ласіца

ў лам'ю,

А як кінула крутыя рогі

аб зямлю:

— А няхай мае крутыя рогі

прападуць,

А нячым майго ласянёначка там

заб'юць.

A застучэлі каваны колы на дварэ.

А як пачула Ганніна мамка

ў адрыне,

А як кінула залаты ключы

аб скрыню:

— А няхай мае залаты ключы

прападуць,

Нячым маю дачушку павядуць.


* * *

Зелены дубочак зелянюсенькі

На мора пахіліўся.

Молад хлопчык маладзюсенькі

Ў дарожку нарадзіўся.

Трымае насовачку ў белых

ручаньках

Слёзанькі выціраіць.

Сваёй мамульцы, сваёй родненькай

Да ножак дападаіць:

— Мамулька мая, родная мая,

З кім мяне выпраўляеш?

— З Богам, дзіцятка, з Богам, родны,

Ca ўсею дружынаю.

Табе дарожка багаслаўлёна,

Цэркаўка расчынёна,

Табе дарожку Бог багаславіў,

Табе цэркаўку Бог расчыніў.

Твая свацціка, твая сястрыца

Ля цябе, як жар, гарыць,

Твая дзяўчына маладзюсенькая

Уся, як мак, цвіціць.


* * *

Ганульчына матка

На парог ступаіць,

На кут паглядаіць,

Што ў яе на куце ззяіць,

A ці месяц, ці соўнейка?

А не месяц, не соўнейка,

Гэта ж мае дзіцятка.

Хай жа яно красуецца,

Да шлюбу рыхтуецца.


* * *

Стукнула-грукнула на дварэ.

— Ці не па мяне, мамка,

Ці не па мяне?

— Па цябе, кудлачка, па цябе,

Па цябе, кудлачка, па цябе.

Паедзеш, кудла, без кубла

Затое, што кудзелькі не скубла.

Было табе позненька не ляжаць,

Было табе кубельчык заказаць.


* * *

Ехалі мы, ехалі,

Тры сялы мінаючы,

Чацвёртае пытаючы:

А дзе ж тое сяло,

Багатая хата?

Там вісокі ганак,

Там вітаюць прыданак.

Там наша сястра ўзята,

Ўся яе краса знята.

Мы ўвялі слядочак

А на сватні дварочак.

Дзе мы яе аслядуем,

А мы там заначуем,

Нап'ёмся гарэлачкі

За сваю паненачку.


* * *

Вясёлым долам каціліся колы.

Ехалі сваты ля стадолы.

Дарогу запылілі,

Стадолу запалілі.

Адна свацціка хоць невялічка,

Дык яна разумная.

Падняла ножку

Сікнула трошку,

Стадолу абтушыла.

Пусціла сікі

Пад чаравікі,

Панчошкі абмачыла.

Прыданыя ў дом едуць,

A курачкі пад печ бягуць.

— Не бойцеся, курачкі,

Супакойцеся, сакатурачкі.

Не многа нас едзіць,

Не многа вас трэба —

Мы ведаем меру:

Сем курачак на вячэру,

А восьмая на сняданне,

Дзевятая на ад'язджанне.


* * *

Ля сваццінага двара

Вісокая rapa —

Hi ўзыйсці, ні ўз'ехаці,

Hi сакалам узлецеці.

А што даць-перадаць,

Якіх сакалоў паслаці?

A дзяўчыну к сабе ўзяці.


* * *

У хату сваты лезуць,

Аб вушак .ракі чэшуць,

За сталы сядаюць,

У печ паглядаюць,

Ці тлуста капуста,

Ці вялік кацёл кашы,

Ці пад'ядуць сваты нашы.

A панаехалі прыданыя цяцеры,

A захаделі нашай маладой вячэры.

— А, прыданачкі, сваёй пасудачкі

не маю,

А пакуль жа я сваю свякроўку

ўзнаю.

А тады я вам батату вячэру згадаю.

А ёсць у мяне качан капусты на

лясе,

А ёсць у мяне верабеечка на страсе.

Качан капусты — добрая патраўка,

Верабеечка — тлустая запраўка.


* * *

— A просім у вас пашаны-спавагі,

Каб не было нашай маладой

знявагі.

Каб не была ей паветачка за хатку,

Каб не была ей суеедачка за матку.

Каб не была яе лыжачка пад

сталом,

Каб не была яе пярыначка пад

палом [7].

— A маўчыце, нашы прыданачкі,

маўчыце,

A лепі вы сваю Тэклечку наўчыце.

Няхай яна паранюсеньку ўстаедь,

Няхай яна сені-хату падмяцець.

Няхай яна шумку [8] на вуліцу не

нясець,

А пад парожкам насыпіць,

А няхай яна ножкамі

прытопчыць,

А няхай яна i слёзкамі прымочыць.


* * *

Не прыехалі к вам пяяць,

A прыехалі піць-гуляць.

Каб ад вас не пачулі злосці,

Каб мы былі госці за госцяў.

Каб былі для конікаў стайнічкі,

Каб былі для вуздэчак палічкі,

Каб былі для сёдлаў кулічкі [9],

А для нас маладых i старых

святлічкі .

Каб былі столікі пазасціланы,

Каб былі кубачкі паналіваны.

Калі будуць нам даваць,

Дык мы i будзем піць-гуляць.

Што ж, пане браце, горка,

Ці ёсь пры боку бачорка?

А пры мне ёсь маленькі рабой [10],

Нап'ёмся гарэлачкі з табой.

Пан Езус пахвалёны!


* * *

Дадому, сваты, дадому,

Паелі коні салому.

А каля тыну крапіву,

Каля восеці мякіну.

Калі будзеце начаваць,

Будзіць дорага каштаваць.

За сена вязку — сярмяжку,

За аўсяны снапок — кажушок,

За маладушку — падушку.


* * *

А дзенькавала

Бела бярозка дуброўцы:

— Дзянькую табе,

Мая дуброўка, за тое,

А за тваё пастаяньніка ціхое,

Што за табой

Ціхусенька стаяла,

Што за табой

Буйных вецяроў не знала.

А дзенькавала

Наша Аксінька мамульцы:

— Дзянькую табе,

Мая мамулька, за тое,

За тваё гадаваньніка ціхое,

Што я за табой

Маладзенькая адгуляла,

Што я ў цябе

Цяжкай работкі

Не знала,

Hi дзяжу мясіць,

Hi ваду насіць,

Не знала.

Я ў свякровачкі ўсю работачку

Узнала,

I дзяжу мясіць, i ваду насіць,

узнала.


* * *

Як жа заранцы, як жа заранцы

З зорамі расстаціся,

З месяцам спаткаціся?

— Пайду я па загор'іку,

Хмаркаю апушчуся,

Дожджыкам абліюся,

З зоркамі расстануся,

З месяцам спаткаюся.

Як жа Мар'ічцы маладзенькай

З дзеўкамі расстаціся,

I з мілым спаткаціся?

— Пайду я па застолліку,

Коскамі апушчуся,

Слёзкамі абліюся,

I з дзеўкамі расстануся,

I з мілым спаткаюся.


* * *

Каралёва дачка — панначка.

А каля двору пшаніца,

Пасярод двору крыніца.

А пад ганачкам васількі.

Прыехаў хлопец сам-дзесят,

Папускаў конікаў простых [11] у сад.

Гібкія лавачкі паламаў,

Шызых галубоў пастраляў,

Пшаніцу-ярыцу вытравіў,

Сінія васількі патаптаў.

Як загневалася дзяўчына

За тую пшаніцу-ярыцу,

За тую крыніцу-вадзіцу,

За тыя сінія васількі.

— А не гневайся, дзяўчына.

Пшаніца-ярыца адрасцець.

Крыніца-вадзіца не ўцячэць.

Сінія васількі цвіцець будуць.

Мы з табой, дзяўчына, жыць

будзем.


* * *

На моры пятух пяець,

У церам голас даець.

Іванька па двару ходзіць,

Сваю цешчухну просіць:

— Цешчухна, мая мамухна,

Не дзяржы нас доўга,

Адпраўляй нас скора.

Коні мае настаяліся,

I сваты мае нагуляліся,

Іскрыпачка сайгралася,

Свацціца спяялася.

Я молад знябыўся,

Дамоўкі спазніўся.

Дзяўчына сплакалася.

А мне маладому

Дарожка даўгая,

Дарожка даўгая,

Дзяўчына дарагая.


* * *

Белая бяроза нецярэблена,

Дробнае суччака не ўберана.

Ідзіце, малойцы, церабіці,

Дробнае суччака прыбярыце.

Молада дзяўчьшачка непрыбраная,

Русая косачка несчасаная.

Ідзіце, дзяўчатачкі, прыбярыце,__

Русую косачку расчашыце.


* * *

— A зіма, зіма сцюдзёная,

Чаю рана нападаеш?

— А я не рана, а я не позна,

Вот мая пара прыйшла.

Лісточак падзець, травіцу кладзець,

Вот яго пара прыйшла.

А хлопец едзіць, дзяўчыну бераць,

Вот яе пара прыйшла.


* * *

Гаварыў мой лён зялён:

— А бяда мне, бяда,

Што няцёплае лета.

Чаго часта дажджы ідуць.

Не дадуць мне вырасці,

Сінім цветам выцвіцець.

Гаварыла Ганулечка:

— А бяда мне, бяда,

Што кароткае лета.

Чаго часта сваты едуць.

Не дадуць мне вырасці,

Русы коскі выплесці.


* * *

— Кляновая лісціначка,

Куды цябе вецер веіць,

Ці ў бор, ці ў даліну,

Ці ў шчырую баравіну?

— Я й сама не ведаю,

Куды мяне вецер веіць.

— Маладая дзяўчыначка,

Куды цябе татка аддаець,

Ці к свёкру, ці к свякроўцы,

Ці к дзеверу, ці к ятроўцы?

— Я й сама не ведаю,

Куды мяне татка аддаець.


* * *

— Ай, бору мой, барочак,

Чаму, мой бор, не шумён?

— Як я маю шумён быць?

У маім бару пташак няма,

Адна была пташачка,

I тую пташкі забралі

I салавейку аддалі.

— Ай, двору мой, дварочак,

Чаму, мой двор, не мяцён?

— Як я маю мяцён быць?

У маім дворы дзевак няма.

Адна была Мар'ічка,

I тую дзеўкі забралі

I Хведарку аддалі.


* * *

У панядзелак рана

Сіняе мора йграла.

А там Мар'ічка ваду брала

I ў мора ўвалівала.

I ў мора ўвалілася,

I ў татулькі прасілася:

— Татулька мой родненькі,

Вылій жа ваду з мора

I вазьмі мяне з гора.

— Дзіцятка мая родная,

Hi ў мяне чаўночка,

Hi ў мяне вясельца,

Не хінецца да чужыны

Мае сэрца.

У панядзелак рана

Сіняе мора играла.

А там Мар'ічка ваду брала

I ў мора ўвалівала,

I ў мора ўвалілася,

I ў Іванькі прасілася:

— Іванька мой міленькі,

Вылій жа ваду з мора

I вазьмі мяне з гора.

— Мар'ічка мая мілая,

У мяне i чаўночак,

У мяне i вясельца,

I хінецца да цябе

Мае сэрца.


* * *

З чыстага полечка гуci лятуць,

З цёмнага лясочку сваты едуць.

— A выйдзі, дзяўчына, пераймі

сватоў.

Варанога каня за абротачку,

Маладога Паўлачку за ручачку.

Варанога коніка ў стаіньку,

Маладога Паўлачку ў хатачку.

Вараному коніку броку-аўса,

Маладому Паўлачку піва-віна.


* * *

Пасадзілі паненачку на дзяжы.

— Хадзі, мамулечка, паглядзі,

Ці добра паненачцы сядзеці,

Ці лёгка мамульцы глядзеці.

А пара, пара лучыначкі паліці,

А пара, пара грабёлачкі шукаці,

А пара, пара русую коску часаці.

A ўжо косачка, ўжо русая

У шаўку пабывала,

A ўжо Наталачка,

Ужо маладзенькая

З дзеўкамі адгуляла.


* * *

Кацілася заранка з падгор'я,

Прасілася наша малада з застолля:

— А, дзяўчаткі, вы, баярачкі, вы

мае,

A пусціце з застолліка вы мяне.

А хоць жа коскамі дварок падмяту,

А хоць я слёзкамі ганак памыю.

— A быў жа табе вольны дзянёчак

— субота,

А была ж табе ў твайго таткі

работа.

Было падмятаць таткаў дварочак

мяцёлкай,

Было ўмываць таткаў ганачак

вадзіцай.


* * *

Ай, вумная-разумная Аксінка.

Сама села застолікам піць-гуляць,

A паставіла сваіх браціткаў

пілнаваць,

Каб не ўзыйшоў ясны месяц з

зарою,

А каб не прыехаў яе міленькі з

сястрою.

A застольнічкі-свавольнічкі гулялі,

A пільныя браціткі не ўпілнавалі.

A ўзыйшоў ясен месяц з зарою,

A прыехаў яе міленькі з сястрою.


* * *

— Ай, сядзь, дзяўчына,

Па канец стола,

Мы на цябе нагледзімся.

Аддалі цябе дужа далёка,

Не скора ўбачымся.

Ай, тут вуліцы незнаёмыя,

Ай, ты тут блудзіць будзеш,

Ай, тут суседзі незнаёмыя,

Аб цябе судзіць будуць.

— Ай, я вуліцы праведаю,

Не буду блудзіці.

Ай, з суседкамі пазнаёмлюся,

Не будуць судзіці.


* * *

Наша маладая,

Як сыр белы.

Наш малады,

Як пень гарэлы.

Наша маладая,

Як сураежка.

Наш малады,

Як пабаешка.


* * *

— Не стой, Божа, пад вакном,

Хадзі, Божа, ў хатку,

А сядзь, Божа, на куце,

А дай долю сіраце.

— І я ў хатку не пайду,

Я ў сенечках пастаю,

Сіраце долю перашлю.

Дзяўчына ў татулькі дары просіць:

— Татулька родненькі, дары мяне.

— Дачушка родная, чым цябе

дарыць?

— I хлебам i соллю,

I шчасцем i доляй.


* * *

А белая кудравая бяроза,

А бедная наша дзяўчынка сіротка.

Маладзенькая па магільнічку

хадзіла,

Чаравічкамі магілачку страчыла,

I слёзкамі жоўты пясочак мачыла,

Паціхусеньку сваю мамульку

будзіла:

— A ўстань, мая мамулька,

не ляжы,

Хоць жа мне ты гэты вечарочак

паслужы.

— А я не магу, мае дзетанька,

ўстаці,

Грабовы дошкі сціснулі ножкі,

Не магу пайсці к табе.

Сырая зямля на сэрца лягла,

Не магу пачуці цябе.

Жоўты пясочак залёг насочак,

Неяк прадыхнуці.

Траўка-мураўка зарасла вочкі,

Не магу на цябе паглядзеці.

Вечны замочак замкнуў раточак,

Не магу табе парадзіці.


* * *

А зорачка i з месяцам гукала:

— Калі ўзойдзеш уперад за мяне,

Чакай мяне,

Пакуль мы з табой

Кругом свету абойдзем.

А ты, свецячы,

Я, ялеючы, абойдзем.

А Ганначка з Іванькам гукала:

— Калі ўедзеш уперад за мяне,

Чакай мяне,

Пакуль мы з табой

Кругом стала абойдзем.

А ты, йграючы,

Я, ўздыхаючы, абойдзем.

Ты, ручкі ламя,

Я, слёзкі раня, абойдзем.


* * *

Сядзіць галуб на пярэплаце,

Боб клюець,

А ля яго галубка пшаніцу.

— Як клюй, дык клюй,

Мая галубка, ля мяне.

Далягаецца мае пер'іка да цябе.

Сядзіць хлопец за столікам,

Мядок п'ець,

А ля яго дзяўчына — саціцу [12].

— Як пі, дык пі,

Мая дзяўчына, ля мяне,

Далягаецца мае сэрдачка да цябе.


* * *

У аўторак рана

Сон бачыла Ганна,

Нікому не казала,

Мамульцы расказала:

— Мамулька мая родная,

А што я за сон бачыла.

Сакалы наляцелі,

Чорны шоўк развярцелі,

Золата рассыпалі.

— Дачушка мая родная,

Праўдзівы сон бачыла.

Сакалы — сваты твае,

Чорны шоўк — коскі твае,

А золата — слёзкі твае.

Сваточкі наедуці,

Косачкі расплятуці,

Слёзачкі разліюці.


* * *

Бяроза з лістам, бяроза з лістам

Усю восень гаварыла:

— А мой лісточак,

а мой зялёненькі,

Ты ж мяне пакідаеш.

— Нябось, бяроза, нябось, белая,

Я цябе не пакіну.

Я к табе вясной прыду,

З табою шумець буду,

Цябе зелянець буду.

Дзяўчына з мамкаю, дзяўчына

з мамкаю

Усю ночку гаварыла:

— Дачушка мая, родная мая,

Ты ж мяне пакідаеш.

— Мамулька мая, зязюлька мая,

Я цябе не пакіну,

Я к табе ў госці прыду,

З табою гукаць буду,

Усё гора казаць буду.


* * *

Цёмная ночанька, цемната,

Дзе ж мая дзелася пекната?

За табой, міленькі, за табой

Не бачу сцежачкі за слязой.

Масціла кладачку сем нядзель,

Гасціла ў мамулькі адзін дзень.

Масціла кладачку тры гады,

Гасціла ў мамулькі на Дзяды.

На вяселліка пазвалі,

Чаркі гарэлкі не далі.

Каб я ведала, не пайшла,

Ці б я сабе работкі не знайшла?

Я б за печкаю сядзела

I кудзелечку вярцела.


* * *

Сакол на вылёце

Сеў-паў на вароцях,

Крыллікам махаючы,

Пташачак збіраючы:

— Ка мне, пташачкі, ка мне,

Палечу я з вамі

Ў шчырыя бары,

Ў зялёныя сады

Па шэрую зязюлечку.

Іванька на выездзе

Сеў жа ён за столікам,

Насовачкай махаючы,

Дружыну збіраючы:

— Ка мне, дружына, ка мне,

Паеду я з вамі

Ў вялікае сяло,

Ў багатую хату

Я па сваю Мар'ічку.


* * *

Садавая яблынка зграбненька

На ўзгор'ю стаяла.

Белым цветам зацвіла,

Тры яблычкі дала.

Маладая Ганначка

Усю ночку не спала

Дык дачушку даждала.

Хоць набралася мукі,

Ды пярэміць жа рукі.

Хаць набрала гора,

Прынясець вады з мора.


* * *

Дзяўчынка маладая,

Галоўка разумная.

Пайшла яна на рыначак,

Купіла кубачак мёду.

Свякроўку прывітала,

Работку папытала.

— A йдзі, мая нявестачка,

Ў крыніцу па вадзіцу,

У клець па мучыцу.

У сянёх даёначка,

У хлеве каровачка.

Вот твая работачка.


* * *

Як заручалі, тады казалі,

Што ў свата кароў многа.

Як пайшла даіць,

Адзін бык стаіць,

I той не доіцца.

Вазьму я быську

Ды за пумпыську:

А дай, быська, малака!


* * *

Сарока па двару ходзіць,

Золата ў хвасце носіць,

А цешча зяця просіць:

— Зяцёк мой, сыночак,

Не ходзі ты ў шыночак,

Дам табе чатыры бычкі,

Не бі маёй дачкі,

Пятую цялушачку,

Не бі маю дачушачку.

— Я тваіх бычкоў прап'ю,

Я тваю дачку наб'ю.

Зарэжу цялушачку,

Наб'ю тваю дачушачку.


* * *

А што за вечар, што за

гадзіначка настала.

Наша малада па татулечку паслала.

— А няхай жа мой татулечка

паслала,

А няхай жа ён маю сялібу агледзіць.

— А я прыеду, мая дачушка, начою,

А я агледжу тваю сялібу з свячою.


* * *

А добра, добра наша Мар'ічка чыніла,

Што не хадзіла ў шчырыя бары ў

арэшкі,

Што не нарабіла сваёй радзіне

пасмешкі.

Ай, добра, добра наша Мар'ічка

чыніла,

Што хадзіла ў зялёны лугі ў каліну,

A пакрасіла ж яна ўсю сваю радзіну.


* * *

A рассцяліся, белая бяроза, па

зямлі,

A пакланіся, наша дзяўчына,

ўсей радні.

Ані старога, ані малога не мінай,

Сваёй мамулечцы да ножачак

прыпадай.


* * *

— А куды ты, наша дзяўчына,

глядзела,

Ай, за такога прыгожага хацела?

— А я глядзела ў шкляное

ваконца,

Я ўбачыла свайго мілага, як

сонца.


* * *

— Жані мяне, татка,

Жані маладога.

— Жаніся, дзіцятка,

Ўсё будзіць гатова.

I хамут у стрэсе,

I дуга ў лесе,

A конік на пашы,

Дзеўка на кірмашы.

A конік гагочыць,

Дзеўка замуж хочаць.


* * *

А цераз бор дарожанька-чарназём,

А там ехаў молад хлопчык

чарнаброў.

А ён думаў, што зязюлька кукуіць.

Гэта ж яго татка з мамкай бядуіць:

— А дзе ж нашых пара дзетак

начуіць?

Калі ў дарозе на перавозе,

Крый Божа!

Калі ў цясцёчка за столікам,

Дай Божа!


* * *

A ў нас сягоння ды заручыны,

Бог нам даў.

А наш Іванька заручаецца.

Бог нам даў.

А яго мамулька суцяшаецца,

Бог нам даў.

— А мой сыночак заручаецца,

Бог нам даў.

Звязлі сем пудоў мукі

На каравай.

А, Божа мой моцны,

Каравай наш поены,

Бог нам даў.


* * *

Ай, нуці-нуці,

А не марудзце, сваточкі.

Ай, запрагайце

Маляваныя вазочкі.

Выпраўляйцеся,

Выладжвайцеся, сваточкі.

Ай, мы паедзем

Горы-даліны раўнаваць,

А мы павязём

Сваю паненачку гараваць.

Ай, гаруй, гаруй,

Наша паненачка, не кайся,

А як паедзеш

Да мамкі ў госцкі —

Не дужа жалься.


* * *

Дзяўчына к вянцу едзіць,

А долечка ў варотах.

— Доля мая, доля,

Калі ты добрая,

Садзіся ca мною,

Паедзім з табою.

A калі ты дрэнная,

Ідзі вадою

Ад мяне маладое!


* * *

A ў нашага свата

Багатая хата:

З пірагоў збіта,

Блінамі накрыта,

Абаранкам замкнёна

I паўлітра ўтаркнёна.

A ў нашага свата

Саламяная хата,

Hi клеці, ні павеці —

Недзе коні падзеці.


* * *

Адчыні, мамулька, ваконца,

Вязуць табе нявестку, як сонца.

Адчыні мамулька, карытца,

Вязуць табе нявестку сварыцца.

Адчыні, мамулька, новы тын,

Вязуць табе нявестку, як твой сын,

Адчыні, мамулька, новы двор,

Вязуць табе нявестку на выбор.


* * *

Ляцелі пташачкі па тры

стадачкі,

Зязюля папераду.

Пташачкі палі, зашчабяталі,

Зязюля закукавала.

Ішлі паненачкі цераз сеначкі,

Мар'ічка папераду.

Паненачкі селі, песню запелі,

Мар'ічка заплакала.

Ў яе мамулька, ў яе родная

Ціха запытала:

— Чаго, дачушка, маё дзіцятка,

Так сільненька плачаш?

— Мамулька мая, родная мая,

Як жа мне не плакаці?

Я сама знаю, мне людзі кажуць,

Апошні дзянёк гуляю.


* * *

А на дварэ пагодачка ці будзіць?

А нашая маладая

Свайму свёкарку ці дагудзіць?

А дагуджу, мая мамулечка,

Дагаджу,

А я з мяцёлачкай каля восеці

Пахаджу.

А на дварэ пагодачка ці будзіць?

А нашая маладая сваёй свякроўцы

Ці дагудзіць?

Я дагуджу, мая мамулечка,

Дагаджу,

Я з палонічкам каля печачкі

Пахаджу.


* * *

Казалі: на моры вады многа,

A прыйшлі чарэпаць са дна сухога.

Казалі: ў Ганначкі радні многа,

А як сталі дарыці, — няма

нікога.

Цётачкі, дзядзечкі па запеччыку,

Сястрыцы, бараціткі па

заплеччыку.

Пайшлі па хатах суседзі старыя,

Паклаліся спаці дзеці малыя.


* * *

За лесам, лесам

Ды мядзведзь рыкаіць.

Ой, будзіць табе, дзетка,

Свякроўка ліхая.

Я сваю свякроўку

У пярыну ўкіну,

Я сваму мядзведзю

Саладзін падкіну,

Спi, мая свякроўка,

Не прачхніся,

Cni, мой мядзведзька,

Не насіся.


* * *

Аставайся, мая мамулька, здарова,

А падпала ка мне

З Украіначкі дарога.

А ты будзеш, мая мамулька,

Тужыці,

А я буду чужой свякроўцы

Гадзіці.

А ты будзеш, мая мамулька,

Бедаваці,

А я буду чужой свякроўцы

Слугаваці.

Загрузка...