А дзед бабу разуваў...
* * *
A ў сераду на Масляніцу,
Ha жыдоўскія запусты
Пятух яйцо знёс,
На паліцу ў куточак узнёс.
А сляпы падглядаваў,
A глухі падслухаваў,
A бязрукі яечка ўкраў,
A бязногі уздагон паджгаў.
A бязрукі ды ў бязногага
Яечка адабраў,
Галапузаму за пазуху паклаў.
* * *
Цераз тры дні
На чацвёртай нядзелі
Майго мужа камары з'елі.
Ай, пайду з тугі-гора заб'юся
Аб белыя падушкі.
Цераз тры дні
На чацвёртай нядзелі
Майго мужа камары з'елі.
Ай, пайду з тугі-гора
ўтаплюся
У салодкім мядочку.
Цераз тры дні
На чацвёртай нядзелі
Майго мужа камары з'елі.
Ай, пайду з тугі-гора задаўлюся
На маладых малойчыках.
* * *
Пайшоў казёл у гарод,
Стаптаў часнык, зламаў плот.
Павязу казла на базар
I за тры рублі прадам.
За руб куплю чарніла,
А за другі бяліла,
А за трэцці румянаў,
Каб на мяне сусед глянуў.
Прадала я свой тавар,
А на двор мой гаспадар:
— Чаго, жонка, чырвона?
— Печ паліла сягоння.
— Чаго, жонка, чарнаброва?
— А я ў печ клала дровы,
Лучыначку паліла,
Бровы агнём хапіла.
— Чаго, жонка, так бела?
— А я муку сеяла.
— Ну, дзе ж, жонка, наш казёл,
Быў жа спрыцен i вясёл?
— Пайшоў казёл на гару,
Скруціў сабе галаву.
* * *
A ў нядзелю п'ю, п'ю,
Ў панядзелак п'ю,п'ю.
A ў аўторак снапоў сорак
Пшанічаньку жну, жну.
Ў сераду сушыла,
Ў чэцвер малаціла,
Ў пятніцу веяла,
A ў суботу сеяла.
A ў нядзелю прадала
I з хлопцамі прапіла.
Слава Табе, Госпадзі,
Што да дзела давяла!
* * *
Ай, жонка мужа ды зневажала,
Завяла ў поле дый прывязала
Плячмі к бярозе, х..м к дарозе.
A людзі едуць ды ўсё пытаюць,
Што чалавеча х..м баўтаіць?
A паставіла вадзіцы ражку,
А палажыла саломы вязку.
Не йдзець нядзелю, не йдзець
другую,
Трэццяй нядзелі пайшла
глядзеці.
Салома ляжыць, вадзіца стаіць.
Салома цалютка, ражка
паўнютка.
* * *
A ў цёмным лесе сава кувічыць.
Люлі-люлі, сава кувічыць.
A ў чыстым полі муж жонку
клычыць,
Люлі-люлі, муж жонку крычыць:
— Ты, жонка мая, людзям
спадмана.
Люлі-люлі, людзям спадмана.
— Калі ж не верыш, а мой
міленькі.
Люлі-люлі, а мой міленькі, —
Купі званочак пад падалочак.
Люлі-люлі, пад падалочак.
Як хто затроніць, званок
зазвоніць.
Люлі-люлі, званок зазвоніць.
А ты пачуеш, мяне ўратуеш.
Люлі-люлі, мяне ўратуеш.
Званочак звоніць ля самай хаты.
Люлі-люлі, ля самай хаты.
А муж не чуіць, ён глухуваты.
Люлі-люлі, ён глухуваты.
* * *
А дзед бабу разуваў,
Разуваў, разуваў.
Пад ножачку паглядаў,
Паглядаў, паглядаў,
— Ой, бабулька, што за звер,
Што за звер, што за звер,
Я ж баюся, каб не з'еў
Каб не з'еў, каб не з'еў.
— Ці ж ты ў лесе не бываў,
Не бываў, не бываў,
Чорных звяроў не відаў,
Не відаў, не відаў?
Ты, дзядулька, не рабей,
Не рабей, не рабей, —
Гэта птушка салавей,
Салавей,салавей.
Ён i свішчыць i пяець,
I пяець, i пяець,
I спакою не даець,
Не даець, не даець.
А дзед бабу разуваў,
Разуваў, разуваў...