Шпацыр па новай перыферыі / Spacer na peryferiach miasta


Шпацыр па новай перыферыі

Ён усё заўважыў адразу, калі ўжо першы раз праходзіў сюдою, па нагах гэтых вулачак, упоперак ix, ускраем гарадскога парку i цяністаю сцяжынкаю, што абрубляла перыферыю Беластока, мяжою засені i сонца.

Стоеныя асабнячкі. Тут час махнуў рукою на вялікія турботы, разлёгся млява ды прыдрамаў.

Мясцовы рай.

Устойваўся нядзельны полудзень.

Ля вуліцы Чароўнай i далей — Кветкавай, Белавежскай, Ягаднай — утульныя тэрасы, на якіх, у плеценых крэслах, усё яшчэ не могуць наадпачывацца ўчарнелыя ад гароўнае працы здабытчыкі гэтай вымураванай нерухомай маёмасці... На якойсьці верандзе рэжуць у карты, з мужыцкімі прысваркамі i папіваючы самаробнае віно з пузатае бутлях!. На панадворку ж павісквае галоднай свіннёю матацыкл, з якім цацкаюцца паўголыя юнакі. Каля тае ўгадованае хлапцоўшчыны швэндаюцца дзяўчыніскі, аднак, са спакуслівымі малінамі роцікаў, хоць i змораныя дабрабытам. Мацяркі, адна ў адну пабрыдчэлыя ад уедлівага замагання багацця, з ардынарным голасам, такім сіплым. У ix напэўна зацятыя вочы ды заскемлівасць на твары, з нясціхна злосным: — Няхай табе Бог дасць задарма!

Ад затаполенае Рамантычнай папахвае п'яным балем i цяжкастраўнаю кухняй. Насупроць тае ж Ягаднай забівае дух недарэчнасць спакою, распружыненая ляжанка пад вішнямі, Загон маку невядома каму... Дзесьці, пасярэдзіне Белавежскай, высокагалоса буяняць; будуць выдурньвацца там да вечара, трохі патанцоўваючы, i ў змярканне, з гігам пазагольваюцца ў кустоўі чагосьці (язьміну?).

Выскачкі.


Spacer na peryferiach miasta

Pierwszy raz przechodząc tędy, po odnogach ulic, w poprzek, skrajem miejskiego parku i cienistą ścieżynką pokrywającą jakby haftem nowe dzielnice Białegostoku, miedzą cienia i światła, wszystko chłonął wzrokiem i pamięcią.

Wspaniałe domki! Pomiędzy nimi zaś zgoniony czas jakby machnął w ogóle na cały świat ręką, rozłożył się beztrosko i zadrzemał.

Raj na ziemi, słowem.

Była niedziela.

Przy ulicy Uroczej i dalszych: Kwiecistej, Białowieskiej i Jagodowej zgrabne tarasiki z plecionymi krześliskami w cieniu, co trwają jak krowy na wygonie... Na werandzie rżną w karty. W podworcu buczy motocykl; półnadzy chłopcy. Bezmyślne dziewuszki, z kuszącymi jak maliny usteczkami, wymęczone dobrobytem, jaki przypłacili zdrowiem ich rodzice. Mateczki, brzydkie baby z męskim zachrypłym głosem. Z przymrużonymi ślepiami, sknerliwe.

Od Romantycznej pachnie dziewczynami... i ciężko strawną kuchnią. Naprzeciw Jagodowej aż wstrzymuje oddech niedorzeczny spokój, rozstawiona leżanka pod kloniskiem, zagon maku, nie wiadomo czyj... Gdzieś pośrodku Białowieskiej — bal na całego, wygłupiają się aż do wieczora, niby tańcząc, niby śpiewając; o zmierzchu, z bezmyślnym chichotem uganiają się w jakichś zaroślach (jaśminu?) i w wolnosobotnim dniu szukają osłody w samoupodleniu, zalewając wódką gardła.

Zmęczeni dorabianiem się.

Przeł. Jan Leończuk


Загрузка...