Гераня працаваў кім заўгодна і быў кім заўгодна, толькі не сабою, ня тым, кім насамрэч хацеў. З аднаго боку, на што яму скардзіцца: кожны чалавек можа ўспомніць, як за сваё жыцьцё рабіў працу, якая яму цалкам ня толькі не падабалася, але была чужой. Ён сам ведаў адну доктарку біялягічных навук, якая стрыгла валасы й кожны дзень ненавідзела сябе за гэта, ненавідзела жыцьцё, бо лічыла, што гэта прыніжае яе, але што паробіш, калі стрыгчы валасы больш карысна, чым пісаць навуковыя працы. Гераня таксама падаўся ў тыя мясьціны, дзе цанілася бытавое абслугоўваньне, але ён заўсёды імкнуўся працаваць толькі ў самых вядомых і дарагіх месцах, дый, з аднаго боку, яму гэта падабалася, бо ён знаходзіўся нібы ў нейкім іншым, замежным горадзе, а ня ў Менску... Нібыта час там быў іншы, людзі — іншымі, дызайн памяшканьняў, нават жыцьцё й палітычны ўклад падаваліся іншымі; такія мясьціны часта апыналіся ізаляванымі ад агульнай постсавецкай прасторы горада, у гэтых звышдарагіх салёнах панавала свая атмасфэра.
Ён працаваў зь людзьмі, якія займаліся бізнэсам, і з замежнікамі, яму не даводзілася сутыкацца зь неадукаванасьцю, бескультурʼем, але часам трапляліся й такія пэрсоны, як, напрыклад, расейскі палкоўнік, які паводзіў сябе, як быдла, роў і лез біцца, пакуль гатэльны ахоўнік яго не скруціў і ня вывеў вонкі... Часта Гераня сутыкаўся з дарагімі прастытуткамі, якія раскашэльвалі сваіх "папачак", разводзілі іх на комплекс працэдур. Збольшага яны паводзілі сябе проста нахабна, але некаторыя дзяліліся сваімі сакрэтамі: адна бляндынка, якая звычайна завітвала два разы на тыдзень і распавядала пра новыя сыліконавыя грудзі сваёй сяброўкі, паказваючы фоткі на сваім "айфоне", таксама любіла круціцца перад люстэркам, пытаючыся, ці файны ў яе новы сыліконавы азадак... але яна раптам перастала прыходзіць, і ад адной з кліентак Гераня даведаўся, што калі яна выкачвала сылікон з азадка ў Маскве, ёй занесьлі гепатыт.
Некаторыя мужчыны проста хутка стрыгліся, напаўняючы пакой гарлачыкавым пахам духоў "Гермэс", і пакідалі неймаверна вялікія грошы на чай. Ад гэтага Гераню звычайна было прыемна, але адначасова ён адчуваў сябе няёмка, атрымліваючы вялікія грошы ды ня ведаючы, як сябе паводзіць далей, бо калі трымаеш у руцэ столькі эўра альбо баксаў, можа трэба штосьці яшчэ зрабіць гэтаму кліенту, акрамя фрызуры, пахваліць яго вопратку, запытацца пра стан здароўя, пажадаць добрага дня... Беднасьць робіць людзей падхалімамі перад багатымі... Гераня губляўся, пакуль не мінула колькі часу й ён ня звыкся і, ня страціўшы сумленнасьці, пачаў класьці на такіх людзей адразу пасьля таго, як атрымліваў на чай.
Некаторыя з нахабнікаў наўпрост пыталіся пра ягоную полавую арыентацыю, бо, як і большасьць, лічылі, што ўсе, хто стрыжэ валасы, — підары. Гэта было ня так, частка сапраўдных геяў, якія працавалі ў сфэры, выглядалі мужна й прыстойна. Гераня заўважыў, што большасьць дагледжаных і жанчынападобных натуралаў ішлі працаваць стылістамі-цырульнікамі й часта ў атачэньні жаночага пэрсаналу пачыналі паводзіць сябе, як бабы, і менавіта яны вінаватыя ў тым, што людзі ў Беларусі мяркуюць, нібыта ў дадзенай прафэсіі працуюць спрэс геі. У Герані часта пыталіся пра арыентацыю, але калі ён пасталеў і ў яго зьявілася барада й жывот, яго пакінулі ў спакоі.
Гераня шмат піў, раскладаўся на кавалкі, пісаў у падсобных кабінэтах свае першыя апавяданьні, ненавідзеў кліентаў, не трываў сваіх вучняў і асыстэнтаў, якія былі поўнымі боўдзіламі, але паступова расьлі й мяняліся, рабіліся прафэсіяналамі... Гераня саромеўся сваёй працы, нават такой высокай і рэдкай — ангельская франшыза, вучоба ў Лёндане, асыстэнты робяць пяцьдзясят адсоткаў за цябе, прыбіраюць за табою, і ты лічышся адным зь нямногіх стылістаў у Беларусі, якія ўвогуле маюць высокую адукацыю ў гэтай галіне... Гераня саромеўся, бо звыкся з думкай большасьці: ён усяго толькі "парыкмахер". Было цяжка, крыўдна, паразьліва, але грошы, грэбаныя паперкі, вырашалі, як і дзе зарабляць.
Бытавое абслугоўваньне існуе поруч з такою рэччу, як санітарны агляд. Раз на паўгода Гераня завітвае да лекараў у спэцлякарню... Вядома, ёсьць магчымасьць іх не наведваць і набываць гатовы дакумэнт, але Гераня стаў надта клапаціцца пра сваё здароўе пасьля таго, як сэрца, печань й ныркі пачалі пра сябе паведамляць, тым больш, працуючы зь людзьмі, заўсёды трэба асьцерагацца скурных хваробаў.
Санітарны агляд — самая ненавісная й пакутлівая рэч: дэрматоляг, тэрапэўт, стаматоляг, забор крыві, калу, мачы, флюараграфія, прышчэпкі... Але ёсьць толькі два габінэты, якія валадараць над гэтым дэрматалягічным сьветам.
У першым габінэце працуе вельмі старая доктарка, яна бярэ мазкі... Рукі звычайна ў яе калоцяцца так, быццам яна моцна зьмерзла: "Штаны й майткі апусьціце, падыміце яго ўверх, агаліце галоўку"... й адразу яна сваім пінцэтам угрызаецца на тры-пяць сантымэтраў углыб мачавога каналу... Робіць яна гэта звычайна доўга, пакутліва... Гераня потым суткі мочыцца з болем і крывёю... "Чаму?.. Чаму?! ― пытае сябе Гераня. ― У лякарні чатыры габінэты гэтых грэбаных дактароў, а мне лёсіць трапляць менавіта да старой напаўсьляпой жанчыны!? Чаму замест яе я не трапляю да прыгожай дзяўчыны зь мяккімі цёплымі рукамі, вялікімі грудзямі й доўгімі валасамі?"
У другім габінэце бяруць іншы мазок — там звычайна апынаешся перад высокай і вясёлай жанчынай з прыгожай фігурай у белым халаце, празь які прасьвечваецца чорны станік... Яна на цябе ласкава паглядае, усьміхаецца, потым праводзіць за штору й там: "Штаны й майткі долу", — о так, мая дарагая, на гэта з табою я гатовы! — "Цяпер павярніцеся да мяне сьпінаю, нахіліцеся, рукамі рассуньце ягадзіцы", — і ў дупу яна засоўвае палку з ваткаю... Сорам такі, што проста хочацца памерці на месцы... Пасьля такога ўжо не глядзіш ёй у вочы, хуценька нацягваеш свае штаны й зьбягаеш з габінэту. Ёй, напэўна, весела назіраць за мужчынамі, як яны, страціўшы мужнасьць, нібыта прусакі пад уключаным сьвятлом, разьбягаюцца ў розныя бакі...
Стаматоляг... звычайна сумная бабуля, як зубы каня, аглядае Геранеў рот, пальцамі трэ дзёсны, потым бярэ ў руку язык і пачынае варушыць яго ў розныя бакі, перакладаць зь месца на месца, скручваць яго, напэўна, так адчувалі сябе чорныя рабы, калі іх прадавалі белым гаспадарам.
Усё гэта было б весела, калі б не было так сумна й пакутліва... Санітарныя агляды цягнуцца па некалькі дзён, калі ня больш, улічваючы бюракратыю лякарняў, калі тры гадзіны сядзіш у чарзе да тэрапэўта, каб атрымаць толькі паперку, на якой з аднаго боку напісаная нейкая хуйня, а з іншага — накіраваньне на прышчэпку, а потым, каля габінэта, у якім робяць прышчэпкі, атрымаць адмову, бо там да абеду прымаюць толькі тых, хто здае кроў... Нават такія ўгаворы, што гэта ж ня цяжка ўзяць шпрыц і ўкалоць, не спрацоўваюць, тоўстыя мэдсёстры зь хімічнай завіўкай на кароткіх валасах лічаць сябе гаспадынямі й самі вырашаюць твой лёс... Гераня звычайна паўзе ў абед на флюараграфію, не пасьпеўшы ў сваёй паліклініцы анічога з самага ранку, трымаючы ў руках паперку ад тэрапэўта, перад дзьвярыма габінэта флюараграфіі ён націскае на ручку, габінэт зачынены, міма праходзіць чарговая "гаспадыня" ў белым халаце: чаго дзёргаеш ручку, бачыш, напісана, што па раскладзе трэба прыходзіць толькі заўтра раніцою й толькі да дзесяці...
— Ды пайшла ты на хуй! — крычыць ёй у тоўстую сьпіну Гераня...
Так, санітарны агляд — як Новы год, да яго рыхтуешься загадзя, ведаючы, што ўсё мусіць быць файна й па-новаму, але атрымліваецца як звычайна — сумная савецкая бюракратычная пізда, схаваная ў старым будынку з пафарбаванымі лайном сьценамі з абсыпанай месцамі тынкоўкаю, парослаю імхом...
Аднойчы, калі Гераня амаль скончыў працоўны дзень, у гатэлі пасяліліся колькі старых швэдаў. Адзін зь іх, салодка пасьміхаючыся, завітаў да Герані, сеў у крэсла, пасьля таго як асыстэнты памылі яму галаву... Швэду было каля сямідзесяці, увесь, як разынка, зморшчаны, пакрыты скрозь плямкамі й бародаўкамі, валасоў на галаве амаль не было... Навошта прыйшоў? Праз хвіліну Гераня пачуў прапанову пасьля працы сустрэцца зь ім і ягоным сябрам, пагуляць па Менску, завітаць у бары, клюбы... Гераня адразу сьцяміў такі расклад і катэгарычна адмовіўся ад усяго... "Ды ладна табе, ты вельмі прыгожы малады чалавек, я — стары, я нават не жадаю з табою спаць, калі ты хочаш, можаш ты мяне. Альбо, калі што, я адсмакчу ў сваім нумары, разумееш, гэтая грэбаная старасьць, але я вельмі хачу хаця б проста адсмактаць... Вядома, было б нашмат круцей, калі б ты мяне... Гэтым займаліся нават старажытныя грэкі, так яны перадавалі сваім вучням філязофскі розум, ну й прастату масіравалі... Колькі ты хочаш? Дзьвесьце эўра, трыста, чатырыста, пяцьсот?" Швэд хуценька казаў, амаль шчабятаў, і намагаўся сваімі скручанымі рукамі схапіць Гераневы рукі, пазіраючы празь люстэрка мутнымі вачыма.
Гераня Латураў зьбялеў, потым пачырванеў, потым паклікаў асыстэнта й кінуў працаваць... Швэды ўвесь вечар дзяжурылі каля дзьвярэй салёна, але Гераня выклікаў ахову, і іх адвялі ў нумары...
Наступнай зімовай раніцай ён, галодны, зьмерзлы, прачнуўся ў сваёй здымнай кватэры. Ізноў трэба выпраўляцца на ненавісную працу... Грошай не было й дагэтуль няма! Яшчэ ўчора прапаноўвалі пяцьсот эўра, а што, заплюшчыў бы вочы й уявіў якуюсь са сваіх любімых порнаакторак, няхай стары швэд захлынуўся б ягонай спэрмай... Грошы, грошы, паўсюль грэбаныя грошы...
У адным з гатэляў, дзе ён працаваў, дырэктаркай была руская цыганка. Сквапная, за капейку душылася. Калі бачыла, што завітваў замежнік, адміністратару загадвала браць трайны прайс, гэта калі сама стрыжка каштавала нават па эўрапейскіх стандартах нямала — сорак даляраў, замежнік стрыгся за сто дваццаць. Подлая яна была, усім вакол казала пра шляхецкія азэрбайджанскія карані, але мы ведалі, што яна была простай цыганкай зь вёскі, яе брат незаконна прыклаўся да грошай і ўлады ў Менску. Яна звычайна была са сваёй сяброўкай, у якой былі вялікія грудзі й такія ж па памерах вочы... Аднойчы, калі ў дырэктаркі былі народзіны й яна, расчуліўшыся, адвезла ўсіх супрацоўнікаў у рэстарацыю за свой кошт, Гераня разам з калегам па працы, хлопцам-бісэксуалам, напаілі ейную сяброўку, адвезьлі ў клюб "Бабілён", і там у прыбіральні ракам адзін ззаду, другі сьпераду выебалі... Праз колькі дзён Гераня звольніўся з працы "па дамове бакоў"...
Якія працы толькі не зьмяняліся па жыцьці — бытавое абслугоўваньне, гатэлі, салёны, офісны плянктон у банку, выкладаньне... зьмяняліся каханкі, сябры... але адзінае, што было заўсёды з Геранем, — імпэт і мэты...
Раніца, верасень, аўторак, сонца сьвеціць ужо ня так, як летам, Гераня зьбіраецца на працу, чарговае "буржуйскае" месца, больш нікуды не бяруць, а цяпер, з гэтым крызісам у краіне, пра працу рэдактарам альбо капірайтарам застаецца толькі марыць... Але як вынік — новы гатэль, чакайце, даляравыя сыліконавыя прасталыткі, хворыя бізнэсоўцы, шызафрэнікі, мільянэры й ганарыстыя замежнікі... Гераня ўжо едзе, усяго нічога: пяць прыпынкаў на экспрэс-аўтобусе — і ён у сваім пекле, круціцца, усьміхаецца, працуе...
Новая дырэкцыя ўражвае — уладальнік гатэлю, дырэктар гатэлю і ягоная жонка, галоўны мэнэджар, дырэктар салёну, начны мэнэджар па гатэлі, а таксама асабісты мэнэджар і... усе яны туркі, акрамя апошняга мэнэджара, яна — армянка... Як вам? Ужо ад пачатку тут нейкі зьдзек: дырэктарка — турчанка, былая мадэль з сыліконавымі вуснамі, ілбом з ботэксам, сыліконавымі грудзямі й рэшткамі былых чорных валасоў, цяпер яны штучныя нарошчаныя, з канікалёну, а таксама нарошчаныя штучныя пазногці з акрылу, замест броваў татуаж, штучныя вейкі... Ад сапраўднага чалавека амаль нічога. Дырэктарка-турчанка — невыносная сука й шлёндра, яна сваю падначаленую, прывабную маладую армянку, гвалціць кожную хвіліну, ганьбіць яе, кляне й мацюкае... а Турцыя, дарэчы, да гэтага часу не прызнае генацыд армян на пачатку ХХ стагодзьдзя. Армянка доўга не пратрымалася, яе замянілі на выдатную беларуску, але той жа настрой застаўся: турчанка паводзіла сябе, як сука, незалежна ад нацыянальнасьці падначаленага; напэўна, у туркаў так прынята рабіць "бізнэс", празь зьдзек і сваркі...
Туркі... Па сутнасьці яны мне вельмі падабаюцца, асабліва ў Нямеччыне, Брытаніі... Там яны займаюць пачэсныя месцы сярэдняй клясы людзей, трымаюць свае кебабы, шчыра ўсьміхаюцца, размаўляюць, вучаць на зубок вашую біяграфію, каб наступным разам, калі вы вернецеся за дзёнэр-кебабам, шакаваць вас падрабязнасьцямі вашых жыцьцёвых варункаў, пра якія вы апошнім разам гутарылі. Туркі ў тых мясьцінах ніколі вас не пакрыўдзяць, не абразяць... у адрозьненьне ад туркаў у Беларусі. Тут яны займаюцца прастытуцыяй і бізнэсам, з усяго робяць грошы. Тут туркі паводзяць сябе як гаспадары, цалкам зьневажаючы карэннае насельніцтва, прымушаючы беларусаў на іх працаваць... Толькі ў Менску яны здольныя хадзіць па вуліцах і бессаромна чапляцца да беларускіх дзяўчат і толькі тут у іх атрымліваецца за пяць хвілін пазнаёміцца зь дзьвюма-трыма жанчынамі, запрасіць іх у рэстарацыю, а потым у гатэль... З нашымі заробкамі туркі тут, як паны, дзяўчыны й жанчыны лёгка дазваляюць ім усё, што забаронена беларускім мужчынам. Толькі тут туркі вядуць сябе, як сабакі, і раскідваюць грошы ў розныя бакі... толькі тут яны патрабуюць працаваць на вас трынаццаць гадзінаў на дзень, пяць дзён на тыдзень, атрымліваецца 65-гадзінны тыдзень — перапрацоўка на дваццаць пяць гадзін, а плацяць вам стаўку, памер якой залежыць ад настрою галоўнага мэнэджара, а не ад пагадзіннага налічэньня. Вось ён, новы сьвет, у які мусіць акунуцца Гераня, але што паробіш, усё роўна нідзе так не заробіш, як у бытавым абслугоўваньні высокага ўзроўню, у салёнах-люкс, франшызах, студыях... Таму кліентамі тут апынаюцца замежнікі, бізнэсоўцы й іхныя прывабныя жонкі, дарагія шлёндры й дурныя дзяўчаты з "папікамі"...
Гэта неверагоднае адчужэньне, гэта атручвае душу й сэрца, гэтая праца прыніжае й ганьбіць, але адначасова надае моцы й творчага патэнцыялу... бо калі ты здольны быць адным з найлепшых нават тут, гэта пра штосьці кажа.
Кастрычнік 2011
Менск