10


Пасля таго, як немцы перагналі лагер з кароўніка ў школу, каля якой самі жылі ў бараку, Хяндога адчуў, што яны маюць намер атабарыцца ў гэтых мясцінах надоўга i што палонных тут збіраюцца трымаць не часова. Ён разумеў, што абставіны для нявольнікаў таксама ўскладняюцца. Вакол кароўніка ўначы стаял! на вышках толькі вартавыя з ручнымі кулямётамі, а тут паблізу знаходзіцца ў бараку ўся спецкаманда. Калі што якое, яна па першаму сігналу трывогі падымецца на ногі і імгненна з’явіцца каля лагера. У гэтым сэнсе ў кароўніку былі болей спрыяльныя абставіны для палонных на выпадак узброенага выступлення і ўцёкаў. Адчувалася, што ўпушчаны зручны момант, які наўрад ці паўторыцца ў далейшым. Праўда, Хяндога разумеў, што гэта адчуванне болей разумовае, тэарэтычнае. Пасля няўдалага прарыву з акружэння, пры якім у адзіным парыве чырвонаармейцы харкнулі ў твар захопнікам свінцом ды металам і выдыхнуліся, захлынуўшыся ў крыві і ў агні, цяпер, фізічна надломленыя, галодныя і бяззбройныя, яны бяссільныя для новага рашучага рыўка. А калі б у самаахвярным парыве і хлынулі на агароджу, дык пад скрыжаваным агнём чатырох ручных кулямётаў толькі захліснулі б калючы дрот хваляю мёртвых целаў.

Пра зброю Хяндога пакуль што мог толькі марыць. Галоўнай прычынаю няўдачы была ізаляванасць палонных ад навакольнага свету. Яны не толькі не мелі ніякіх кантактаў з мясцовым насельніцтвам, але пакуль што наогул не бачылі яго ў вочы. Тое, на што спачатку спадзяваўся Хяндога, таксама не здзейснілася. Ён меркаваў, што, налягаючы на падножны корм, палонныя не толькі падтрымаюць сілы, але ў траве па кюветах знойдуць што-небудзь са зброі, пакінутай нашымі войскамі пры адс.тупленні. Мо мінулым летам у гэтых месцах і пазаставалася якая-небудзь амуніцыя і эброя, але пасля таго, як высякалі абапал гравійкі дрэвы і кусты, маглі пазбіраць яе і падчысціць усё навокала. Дый стрэляныя патроны і парожнія гарматныя гільзы, якіх шмат валялася па кюветах, сведчылі пра тое, што чырвонаармейцы абараняліся тут да апошняй хвіліны і, адыходзячы з баямі на ўсход, не пакінулі ў спешцы ні вінтовак, ні аўтаматаў. Бо ў абедзенны перапынак, седзячы, лежачы і поўзаючы на каленцах па зямлі, палонныя так выклычвалі траву, што, калі б што-небудзь заставалася ў ёй, яны абавязкова абмацалі б: рэвальвер або граната мулел! б.

Згаладнелыя небаракі цяпер сама што пачалі налягаць на падножны корм, а ў лагеры на новым месцы і з гэтай справаю ім не было дзе разгарнуцца. Не хапала таго прасторнага двара, сярод якога яны распальвалі цяпельцы. А каля дзвюх грубак у школьным будынку да самага вечара, нібы ў завозным млыне, выстройваліся доўгія чэргі палонных з бляшанкамі i кацялкамі ў руках.

Хяндога, канечне, ведаў, што на адным падножным корме доўга не пратрымаешся. Трава застаецца травою. Якая ў ёй спажыўнасць? Толькі падманлівае адчуванне, што нечым напоўнены жывот, а сілы ўбываюць. Трэба было неяк выкручвацца, штосьці знаходзіць, каб выблытацца з цяжкага становішча.

I таму, калі Хяндога пачуў ад перакладчыка вестку аб тым, што немцы пачалі выганяць на дарожныя работы сялян з навакольных вёсак ды яшчэ ўбачыў сам паблізу абозніц з фурманкамі, у ягонай душы зацеплілася кволае спадзяванне паспрабаваць наладзіць сувязь з мясцовымі жыхарамі. «Хоць немцы і трымаюць іх на ладнай адлегласці ад палонных, аднак жа не можа быць, каб на нашай зямлі, сярод сваіх людзей, нельга было перахітрыць чужынцаў», — думаў ён, паглядаючы ў той бок, дзе i сягоння на гравійцы корпаліся жанкі з некалькімі фурманкамі. Да іх двойчы хадзіў дарожны майстра з перакладчыкам. Мабыць, правяраў, як працуюць, або загадваў, што яны павінны рабіць.

Тым ча.сам палонныя, што хадзілі на пару, разносілі патрушчаныя руіны, засыпаючы імі калдобіны, а тыя, хто накідаў лапатамі гліністы друз на насілкі, лрастойвалі ў чаканні або толькі рабілі выгляд, што варушацца, нечым занятыя. Вартавы з жалезным крыжам на грудзях зрэдку пакідаў ланцуг ачаплення, як быццам яму надакучыла стаяць у ім, і праходжваўся па абочыне сваёй малайцаватай паходкаю, нібы спрактыкаваны паляўнічы з дубальтоўкаю збоку, артыстычна адпіхваючы локцем і кісцю правай рукі вінтоўку, што казённікам уніз трымалася за рэмень на ягоным плячы. Ідучы міма Леаніда і Міхася, што стаялі над насілкамі, на якія Багдан Платонавіч накідваў лапатаю патрушчаныя руіны, канваір, на момант. затрымліваючыся, па-нямецку запытаўся:

— Ну што, Лео? Гэта твой сябра Міхель? — і, адыходзячы, дадаў: — Два студэнты.

Калі абвясцілі абедзенны перапынак, вартавы нечакана папрасіў Сіліча распаліць яму цяпельца. Паколькі ўчора Леанід ужо расказваў Міхасю і Багдану Платонавічу пра гаворку з немцам, дык сягонняшняя просьба канваіра не ўстрывожыла хлопца, хаця, праўда, не магла не выклікаць павышанай зацікаўленасці. «Чаму сягоння ён папрасіў менавіта мяне, а не Леаніда? — не разумеў Міхась, перад немцам пералазячы праз кювет. — Цікавіцца, што думаюць пра іх палонныя, або хоча пераканацца, ці праўда, што я таксама ведаю нямецкую мову?»

— Міхель, вы з Лео саромеецеся сваіх, што ведаеце нашу мову?—неспадзявана запытаўся па-нямецку вартавы, калі Міхась падымаў з долу галінку.

Сіліч не чакаў такога пытання. Ён разгублена глянуў у канваіраў твар з шыракаватым пляскатым носам, што быў нібы перашчыкнуты вузкім пераноссем, ад чаго немец хрыплавата гундосіў, і выпрастаўся. Здзіўлена паціснуў плячамі і, раздумваючы, нетаропка адказаў:

— Чаго сваіх саромецца? Мы баімся вашых, каб не ўзялі нас сабе ў хаўруснікі.

Вартавы памаўчаў, не гледзячы на Міхася, і працягваў:

— А гэты ж ваш, высокі, малады, сам напрасіўся на службу i па сваёй ахвоце кій узяў у рукі?

Міхась разумеў, што вартавы мае на ўвазе Паўла, таму хацеў прамаўчаць, але не выцерпеў і з’едліва зазначыў:

— Ён малады, таму i не разважае. Думае, што разумнейшы за іншых.

— Спецыяльна вывучыў нашу мову толькі для таго, каб атрымаць у турэмшчыкаў пасаду наглядчыка, —з асуджэннем у голасе прамовіў немец.

— Якія турэмшчыкі? — не зразумеў Міхась.

— Брэе і ПІтунц.

— А хто гэта?

— Брэе—камендант лагера, а Штунц—яго намеснік.

— А чаму турэмшчыкі?

— Яны працавалі ў турме наглядчыкамі. Штунц нават быў старшым наглядчыкам.

«Значыць, вось адкуль з’явіліся ў лагеры свае наглядчьші,—нарэшце дайшло да Міхася. —Турэмныя звычаі і астрожная тэрміналогія». Праўда, хлопца заінтрыгавала, чаму фашысты памянялі іх пасадамі: звычайнага наглядчыка паставілі камендантам лагера, а старшага—толькі ягоным намеснікам. Але не ў меншай меры Міхася цікавіў і жалезны крыж на грудзях вартавога. Паколькі ў прысутнасці палоннага немец асудзіў учынак Паўла, хлопец адчуў, што цяпер можна пацікавіцца пра гэта, і, кідаючы на дол перад вартавым бярэма галля, без хітрыкаў запытаўся:

— За што Гітлер узнагародзіў вас жалезным крыжам?

Немец незадаволена зморшчыў твар, нібы праглынуў горкую пілюлю, задумаўся і, відаць, каб не пачулі бліжэйшыя вартавыя, скорагаворкаю паціху прамямліў:

— Калі б узнагародзіў ён, дык я не насіў бы гэтага крыжа.

Міхась не чакаў такога прызнаяня. Разгублены, ён утаропіў позірк у жалезны крыж. А калі разгледзеў на ім дробныя лічбы: 1915, расслаблена прысядаючы на кукішкі, нарэшце занытаўся:

— А што азначае нарукаўная павязка са словам «смерць»?

— У нямецкім слове «Tod» — тры літары,— усміхнуўся вартавы, а ў гэтым жа чатыры, — i ягоны твар пасур’ёзнеў. З глыбакадумным выглядам немец не спяшаючыся растлумачыў:—Todt — назва ваенізаванай будаўнічай арганізацыі, па прозвішчу інжынера, які яе стварыў.

«От дык будучы настаўнік! I трэба ж гэтак схібіць перад немцам!» — няёмка адчуў сябе хлопец. — Хоць ты скрозь зямлю праваліся!»

Добра, што вартавы болей не затрымліваў яго, а падзякаваў за паслугу дый адпусціў да астатніх палонных.

— Дарэмна мы трывожыліся, што трапілі ў лапы смертаноснай спецкаманды. Звер не такі страшны, як яго малююць,—-супакаіў Міхась абодвух таварышаў, калі сеў паміж імі на схіле кювета. — Аказваецца, намі распараджаецца ваенізаваная будаўнічая арганізацыя, што называецца «Todt». Усяго толькі адна лішняя літара ў канцы слова, а ўжо ў ім зусім іншы сэнс, — сарамліва прызнаўся ён, апраўдваючыся перад Багданам Платонавічам.

— Я сам збольшага ведаю нямецкія словы толькі па вымаўленню і не заўсёды помню, як яны правільна пішуцца, — прыйшоў на выручку яму Леанід.

— Мусіць, любая мова мае свае загадйавыя тонкасці,— усё яшчэ апраўдваўся Міхась. — Ёсць аднолькавыя па напісанню словы, а сэнс залежыць толькі ад таго, на якім складзе зрабіць націск пры вымаўленні: кабель, кабель, не кажучы ўжо пра тое, як мяняецца значэнне слова, калі да яго дадаць адну літару або адзін гук — дож, дождж.

— Ці пнём аб калоду, ці калодаю аб пень —усё адно, — рассудзіў абодвух таварышаў Багдан Платонавіч. — Пад якую шыльду ні маскіравалася б гэтая арганізацыя, а ўсё роўна ж яна фашысцкая. I нам ад яе не чакаць дабра.

Сіліч яшчэ не ведаў, што ніякаватасць, якую ён адчуў перад вартавым i перад Багданам Платонавічам за сваю недасведчанасць у нямецкай мове, не ідзе н,і ў якое параўнанне з тым сарамлівым пачуццём, якое давядзецца перажыць у гэты дзень, праз пару гадзін пасля абедзеннага перапынку.

Напэўна, канваіру з жалезным крыжам было болей даспадобы размінацца, праходжваючыся, чым нерухома падоўгу стаяць на адным месцы ў ланцугу ачаплення. Таму ён час ад часу пакідаў палосу адчужэння i праз кювет пераходзіў на абочыну, па якой шпацыраваў у нязменнай паставе паляўнічага.

Шывучы ў бараку на ўскраі вёскі, немцы, вядома, мелі зносіны з мясцовым насельніцтвам i, канечне, чулі ягоную гаворку. Канваір з жалезным крыжам ужо вывучыў на памяць некалькі рускіх слоў і цяпер, відаць, хацеў пахваліцца .перад палоннымі сваімі ведамі. Ідучы па абочыне, ён прыпыніўся каля кучы патрушчаных руінаў, з аднаго боку якой Багдан Платонавіч, а з другога Хяндога лапатамі накідалі насілкі сваіх напарнікаў, i з усмешкаю на твары лагодна прамовіў: «Давай хлеб, картошка, капуста».

— Ты дай нам іх, — памяркоўна адказаў Хяндога і павучальна дадаў: — Чым шпацыраваць туды-сюды, лепей схадзіў бы да сялян, што працуюць на гравійцы, ды сказаў, каб яны падкшулі нам чаго-небудзь.

— Міхель, што ён сказаў? — па-нямецку пацікавіўся вартавы.

Міхась разгубіўся. Яму няёмка было дакладна пераказваць словы Хяндогі, у якіх адчувалася папрашайніцтва, таму хлопец трохі перайначыў іх змест на свой лад:

— Ён кажа, што ў нас няма гэтага. Лепей схадзіце да сялян, якія працуюць на дарозе, скажыце, каб яны далі.

Твар вартавога на імгненне асвятліла здагадка, потым ён пасур’ёзнеў, зрабіўся задуменны. Немец павярнуўся і павольна рушыў далей па абочыне.

— Нябось, дайшло! — праводзячы яго насмешлівым позіркам, урачыста зазначыў Хяндога.

— Завучыў чатыры рускія словы, якія яму патрэбны, і казырае імі! — з’едліва дадаў Ярмолік, падымаючы з Казнадзеем насілкі. — Ды, можа, яшчэ ведае: — Матка, яйкі!

Але амаль адначасова з абедзвюма парамі палонных, якія заеыпалі калдобіны і з парожнімі насілкамі вярнуліся да кучы, сюды зноў падышоў вартавы з жалезным крыжам.

— Міхель, скажы яму,—па-нямецку прамовіў ён, паказваючы рукою на Хяндогу,—няхай возьме замест цябе насілкі.

Хлопец, запінаючыся, пераклаў тое, што сказаў немец, і разгублена перадаў Хяндогу ручкі насілак.

— Міхель, ком, — запрасіў канваір, кіўком галавы паказваючы, каб хлопец пайшоў абочынаю паперадзе яго.

Збянтэжаны, Сіліч крануўся з месца, не аглядаючыся на вартавога, што ішоў следам за ім са звешанаю з пляча вінтоўкаю.

Толькі абедзве пары палонных ды Багдан Платонавіч, які накідваў насілкі, з насцярожанаю цікаўнасцю паглядалі за імі ўслед, у той час як астатнія нявольнікі праводзілі іх няўцямнымі позіркамі, не разумеючы, куды яны ідуць.

Калі мінулі ўсіх палонных і наперадзе раскінулаея аголеная гравійка, на якой метраў праз трыста корпаліся сяляне, разгублены Міхась, аглядваючыся, прыпыніўся, але немец словамі «ідзі-ідзі» даў зразумець яму, што трэба ісці далей. Хлопец увабраў у плечы шыю і, неахвотна падпарадкоўваючыся канваіравым словам, нясмела ступаў перад сабою, нібы не адчуваючы пад нагамі трывалага грунту. Цяпер Сіліч упершыню папракнуў у думках Хяндогу: «У чалавека ні сораму, ні гонару! Чорт ведае, што вярзе! Уздумаў папрашайшчаць перад немцам. Мала таго, дык яшчэ i мяне на ўсеагульнае лаемешышча выставіць! Немцу што? Ён заваёўнік! Ідзе сабе, па-гаспадарску звесіўшы вінтоўку (хлопец нават не бачыў, што вартавы ўжо зняў яе з пляча i трымае напагатове). Немец жа, вядома, запатрабуе ў сялян харчы. Хай сабе не запатрабуе, а папросіць. Але выглядаць жа будзе, што папрашайнічаю я, расхрыстаны i проставалосы. Злітуйцеся, пашкадуйце гарошіка! Я не адзін, нас шмат няшчасных. Даруйце нам, не праклінайце нас за тое, што мы не абаранілі вас ад бяды-напасці, а цяпер, нібы калекі мыліцамі, грукаем па сваёй зямлі драўлянымі калодкамі. Мы ведаем, што захопнікі абрабавалі вас да ніткі, i бачым, што яны выгналі вас на паншчыну, як прыгонных. Аднак падзяліцеся з няшчаснымі, чым можаце, выратуйце бедалагаў ад галоднай смерці».

Па меры набліжэння да сялян Сілічу здавалася, што жвір і жарства ўсё болей напальваюцца пад ім, а ягоныя калодкі ўсё мацней муляюць ногі і замінаюць хадзьбе, нібы путы-ланцугі. Сяляне заўважылі іх і насцярожана паглядвалі, з трывогаю чакаючы, пакуль яны падыдуць.

— Матка, давай хлеб, картошка, капуста, — бязладна лапатаў канваір, спыніўшыся перад жанчынай, што лапатаю ссоўвала з калёс пясок.

Тая спярша з апаскаю глянула на ягоную вінтоўку, але калі ўбачыла, што ён усміхаецца, абедзвюма рукамі насунула да вачэй белую хустку, якая з’ехала на цемя, і, разгублена разводзячы іх убакі, пашкадавала:

— Мы толькі што папалуднавалі.

— Міхель, што яна кажа?—пацікавіўся немец.

Убачыўшы, што вартавы трымае вінтоўку напагатове, хлопец уздыхнуў і сарамліва адказаў:

— Яны паабедалі.

Кабета спачувальна глядзела на Міхася.

Тым часам да іх падыходзілі іншыя жанкі і падлеткі.

— Сынок! А божа ж мой! —раптам усклікнула адна з жанчын i стрымгалоў кінулася туды, адкуль з’явілася. Неўзабаве яна вярнулася з акрайцам у руцэ i, працягваючы яго хлопцу, па-ранейшаму лямантавала: — Сынок, хіба ты не пазнаеш мяне? Гэта ж я паіла цябе казіным малаком. Потым прынесла табе адзежу i хлеб. Ды ўжо не застала. Дзе яны, акаянныя, схапілі цябе?

Па радзімцы на лбе Міхась пазнаў тую кабету, якая прыходзіла даіць казу, і стаяў, разгублены, не ведаючы, што рабіць.

— Гут, матка! — адобрыў вартавы яе ўчынак і падказаў хлопцу: — Міхель, бяры хлеб.

Міхась дрыжачай рукою ўзяў акраец, але адчуў, што яго шчокі і вушы палаюць агнём. З натоўпу выйшла яшчэ адна пажылая жанчына i падала яму тоўстую лусту хлеба. Разгублены, у адной руцэ ён трымаў яе, а ў другой—акраец.

— Там шмат палонных, — па-нямецку гаварыў вартавы, тыцкаючы рукою ў той бок, дзе працаваў лагер. — Я накладваю кантрыбуцыю, — i, усміхаючыся, па-руску растлумачыў: — Давай хлеб, картошка, капуста.

Міхась то ўтаропліваў позірк у дол, то адводзіў вочы ўбок, не ведаючы, куды іх падзець. Яму не хацелася глядзець на людзей, бо было сорамна перад імі i за сябе, i за гэтае мудрагелістае слова, якое вымавіў канваір i якое ўжываецца і ў рускай мове. «Добра, што яны наўрад ці разумеюць яго значэнне. Ды, зрэшты, ім цяпер усё роўна — кантрыбуцыя ці натуральны аброк або чынш».

— Міхель, перакладзі ім, што я сказаў, — раптам папрасіў вартавы.

У хлопца не паварочваўся язык, каб перакласці сказанае немцам. Міхась залыпаў асалавелымі вачамі, нібы вол, якога агрэлі доўбняю паміж вушэй, і, адчуваючы, што яго кінула ў пот і сонца нясцерпна паліць стрыжаную галаву, ледзьве запытаўся:

— Зразумелі, што ён сказаў?

Неўпапад пачулася ажыўленае:

— Ага!

— А як жа!

— Вядома!

— Нейкі добры немец! — здзівіўся хтосьці.

— Не можа быць, каб немец! — умяшаўся другі голас.

— Але ж з вінтоўкаю, а чалавек спагадлівы! — апраўдваўся першы голас.

I ўслед, як пагрозлівыя раскаты перуна, заракатала:

— Вас зольс?! Аллее арбайтан! Шнэль!

Зіркаючы заплыўшымі масляністымі вочкамі, на жанок і на падлеткаў няўклюдна замахваўся кіем дарожны майстра, на грудзях якога каромыслам боўталася вінтоўка. Раптам ён заўважыў Міхася з акрайцам і лустаю ў руках і злосна закрычаў па-нямецку:

— А ты таксама ідзі працаваць!—а потым, калі яны ўтрох накіраваліся назад да палонных, незадаволена запытаўся ў вартавога: — Навошта ты прывёў яго папрашайнічаць! Яны толькі і глядзяць, каб адлыньваць ад працы!

— Ты бачыў, як яны, галодныя, скубуць траву ў кюветах?—-запытаўся раззлаваны канваір. — А яны ж не цяглавая жывёла. Карміць іх трэба.

— Яны жаруць не ў сябе! Іх не накорміш! — агрызнуўся майстра.

Абодва немцы змоўклі і ішлі надзьмутыя, нібы індыкі: вартавы—услед за Міхасём, а майстра—па другой абочыне. Цяпер канваір не гаварыў i з палонным, можа, не хацеў выдаваць, што хлопец разумев нямецкую мову, а можа, яму цяпер было не да гаворкі.

Сіліча таксама задавальняла тое, што абодва немцы ўжо не адцягваюць ягоную ўвагу, якая i без ix не магла сканцэнтравацца на адным, а раздвойвалася i растройвалася. Хлопец ніяк не мог супакоіцца, усё ўсярэдзіне ў ім бурліла і клекатала. Ягоная крыўда на Хяндогу сама па сабе пагасла. Але затое цяпер ён злаваў на вартавога. Відаць, пасля імперыялістычнай вайны немцам уелася ў косці слова кантрыбуцыя. Бо навошта ж яму спатрэбілася яно? Мог жа ён неяк па-чалавечы сказаць сялянам, каб яны памаглі землякам. Потым ні з таго ні з сяго ў думках пачаў дакараць сябе, што не здолеў па-свойму перакласці жанчыне тое, што сказаў немец. А як падумаў пра цётку, што паіла яго казіным малаком, думкі пераблыталіся і ў галаве праяснілася. Тады ж ён прасіў, каб яна прынесла цывільную вопратку. I не саромеўся прасіць. Дык ён жа быў не палонны. Уцякаў ад немцаў, каб выручыць з бяды сваіх. Але не абараніў іх, а сам апынуўся ў няволі. I цяпер канючыць хлеб у гэтакіх жа гаротнікаў. «Папрашайнічае», як сказаў майстра канваіру. Сіліч глянуў на акраец з лустаю—i яму стала сорамна. Хлопец хацеў есці, але яму здавалася, што цяпер ён можа ўдавіцца гэтым хлебам. Каб акраец з лустаю не спакушалі i не наводзілі яго на прыкрыя думкі, ён схаваў ix у кішэні портак пры набліжэнні да палонных. «Няхай і ў іхніх вачах яны не выклікаюць ні спакусы, ні зайздрасці!»

Толькі як вярнуўся да сваіх, нічога не кажучы, працягнуў Хяндогу акраец з лустаю і ўзяў у яго ручкі насілак. Хяндога разламаў акраец на чатыры кавалачкі, раздаў іх Казнадзею, Ярмоліку, Багдану Платонавічу і Леаніду i, не спяшаючыся, азваўся:

— Ну, што там было?

Міхась узяў з ягонай рукі палавіну лусты, якую Хяндога раздзяліў з ім пароўну, трохі памаўчаў і неахвотна выціснуў з сябе:

— Немец сказаў, што накладвае на сялян кантрыбуцыю — хлебам, бульбаю i капустаю.

— Ты ж, нябось, сказанае растлумачыў па-свойму?

— У мяне язык не павярнуўся перакладаць тое, што ён сказаў,— прызнаўся хлопец, — і, апраўдваючыся, дадаў: — Яны зразумелі ўсё без майго тлумачэння.

Загрузка...