— РАЗДЗЕЛ VII — Капялюш-размеркавальнік



Вароты неадкладна адчыніліся. На парозе ў ізумрудна-зялёнай мантыі стаяла высокая цёмнавалосая ведзьма. У яе быў вельмі суворы твар, і Гары падумаў, што, мабыць, з гэтай дамай лепш не спрачацца.

- Першакурснікі, прафесар МакГонагал, - даклаў Хагрыд.

- Дзякуй, Хагрыд. Я адвяду іх.

Яна шырока расчыніла дзверы. Хол, у якім яны апынуліся, быў настолькі вялізны, што ў ім мог бы вольна размясціцца ўвесь дом Дурсляў цалкам. Каменныя сцены, гэтак жа, як і ў "Грынгатсе", асвятляліся запаленымі паходнямі, столь была занадта высокай, каб яе можна было разгледзець, а наверх вяла пышная, раскошная мармуровая лесвіца.

Дзеці ўслед за прафесарам МакГонагал пайшлі праз вестыбюль, урачыста ідучы па брукаванай падлозе. З-за дзвярэй справа да Гары даносіўся прыглушаны гуд сотні галасоў - астатнія вучні, па ўсім, ужо таксама прыбылі ў замак - але прафесар МакГонагал правяла першакурснікаў у маленькі пусты пакойчык убаку ад цэнтральнай залы. Дзеці стоўпіліся, прыціснуўшыся значна цясней адзін да аднаго, чым зрабілі б пры звычайных акалічнасцях, і разгублена аглядалі наваколле.

- Сардэчна запрашаем у "Хогвартс", - вымавіла прафесар МакГонагал. - Хутка пачнецца абед, прысвечаны пачатку навучальнага года, але, перш чым вы сядзеце за стол у Вялікай Зале, вас павінны размеркаваць па каледжах. Сартаванне - адна з найважнейшых цырымоній у нашай школе, таму што, пакуль вы знаходзіцеся ў яе сценах, ваш каледж - гэта тое ж самае, што ваша сям'я. Вы будзеце займацца ў будынку свайго каледжа, спаць у агульнай спальні свайго каледжа і праводзіць вольны час у агульнай гасцінай свайго каледжа.

- У нашай школе чатыры каледжы, яны завуцца "Грыфіндор", "Хафлпаф", "Рэйвенкло" і "Слізэрын". У кожнага каледжа свая, вельмі цікавая і высакародная, гісторыя, і ў кожным у свой час вучыліся выбітныя ведзьмы і чараўнікі. Пакуль вы знаходзіцеся ў "Хогвартсе", за любы ваш поспех вашаму каледжу будзе налічацца вызначаная колькасць балаў, а за любое парушэнне правіл балы будуць адымацца. Напрыканцы навучальнага года той каледж, які заробіць найбольшую колькасць балаў, будзе ўзнагароджаны адмысловым кубкам, гэта вельмі ганаровая ўзнагарода. Я спадзяюся, што кожны з вас стане гонарам таго каледжа, куды ён неўзабаве будзе вызначаны.

- Цырымонія сартавання пачнецца праз некалькі хвілін у прысутнасці астатніх навучэнцаў школы. Прапаную вам не марнаваць час дарма і прывесці сябе ў парадак перад пачаткам цырымоніі.

Яе погляд затрымаўся на хвіліну на мантыі Нэвіла, зашпіленай пад левым вухам, і на выпацканым носе Рона. Гары прыняўся ліхаманкава прыгладжваць валасы.

- Я вярнуся за вамі, калі ўсё будзе гатова, - сказала прафесар МакГонагал, - будзьце ласкавыя, не шуміце.

Яна выйшла. Гары праглынуў сліну.

- А як размяркоўваюць па каледжах? - спытаў ён у Рона.

- Праводзяць якую-небудзь праверку, пэўна. Фрэд гаварыў, гэта жудасна балюча, але я думаю, ён, як заўжды, жартаваў.

Сэрца ў Гары ёкнула. Праверку? Перад усёй школай? Але ён жа ж яшчэ не ведае ніякага чараўніцтва - што жа яму рабіць? Ён не чакаў, што іх будуць правяраць адразу жа, ледзь толькі яны прыедуць. Ён збянтэжана паглядзеў наўкол і ўбачыў, што ўсё астатнія знаходзяцца ў такой жа разгубленасці, як і ён сам. Усё маўчалі, за выключэннем Герміёны Грэйнджэр, якая вельмі-вельмі хутка шаптала нешта аб замовах, якія яна вывучыла і спрабавала здагадацца, які з іх у яе спытаюць. Гары паспрабаваў не слухаць яе. Ён аніразу яшчэ так не нерваваўся, ні разу, нават тады, калі нёс Дурслі занатоўку ад дырэктара, у якой было сказана, што ён невядомым спосабам перафарбаваў парык сваёй настаўніцы ў сіні колер. Гары ўтаропіўся ў пол. Літаральна ў любую секунду можа вярнуцца прафесар МакГонагал і павесці яго на ганьбу.

І тут здарылася штосьці такое, што прымусіла яго падскокнуць ледзь не на метр уверх - а нейкія хлопцы, што стаялі ззаду, страшна закрычалі:

- Што гэта?!

Гары, як і ўсё астатнія наўкол, проста збялеў ад жаху. З задняй сцяны суцэльным струменем выслізгвалі прывіды, штук, як мінімум, дваццаць. Перлінна-белага колеру, напаўпразрыстыя, яны струменіліся па пакоі, гутарачы адзін з адным і не прыкмячаючы першакурснікаў. Падаецца, яны аб чымсьці спрачаліся. Адзін, у выглядзе тоўсценькага нізенькага манаха, гаварыў: "Забудзь і прабач, як кажуць, мы павінны даць яму яшчэ адзін шанец…"

- Дарогі Манах, хіба мы не далі Піўзу ўсе шанцы, якія толькі маглі? Ён кідае цень на ўсіх нас і потым, ведаеце, ён жа ж нават не зусім прывід… А вы ўсе што тут робіце?

Прывід раптам звярнуў ўвагу на дзяцей.

Ніхто не адказаў.

- Папаўненне! - выклікнуў Тоўсты Манах, усміхаючыся ўсім адразу. - На размеркаванне, мяркую?

Некалькі чалавек моўчкі кіўнулі.

- Спадзяюся, вы патрапіце ў "Хафлпаф"! - пажадаў Манах. - Я там вучыўся, разумееце?

- Пастроіліся! - раздаўся рэзкі голас. - Цырымонія размеркавання пачынаецца!

Гэта вярнулася прафесар МакГонагал. Адзін за адным, прывіды пакінулі пакой праз супрацьлеглую сцяну.

- Пастроіліся, пастроіліся, - падганяла прафесар МакГонагал першакурснікаў, - і за мной.

Адчуваючы, як ногі наліваюцца свінцом, Гары ўстаў следам за хлопчыкам з валасамі пясочнага колеру, а Рон устаў за Гары, пасля чаго няўпэўненымі крокамі яны папляліся з пакоя і, праз падвойныя дзверы, вышлі ў Вялікую Залу.

Гары і ўявіць не мог, што на свеце бываюць такія дзіўныя і выдатныя месцы. Зала была асветленая тысячамі і тысячамі свечак, якія плавалі ў паветры над чатырма доўгімі сталамі, за якімі сядзелі астатнія навучэнцы школы. Сталы былі сервіраваныя залатымі талеркамі і кубкамі. У далёкім канцы залы стаяў яшчэ адзін доўгі стол, для настаўнікаў. Прафесар МакГонагал правяла дзяцей туды і паставіла іх так, што яны выстраіліся тварамі да вучняў, а настаўніцкі стол апынуўся ў іх за спінамі. На пачаткоўцаў глядзелі сотні твараў, падобных у няяркім святле свечак да бледных ліхтарыкаў. Там і сям між навучэнцамі цьмяным срэбрам адлівалі фігуры прывідаў. Гары паглядзеў уверх, галоўным чынам, каб пазбегнуць накіраваных на яго поглядаў. Ён убачыў бархаціста-чорнае неба, усеянае зоркамі. Ён пачуў, як Герміёна шэпча: "Ён так заварожаны, як быццам гэта сапраўднае зорнае неба. Я чытала ў "Гісторыі "Хогвартса".

Немагчыма было паверыць, што гэтае не неба, а столь, і што Вялікая Зала не сыходзіць уверх, прама ў космас.

Прафесар МакГонагал моўчкі ўсталявала перад першакласнікамі табурэтку на чатырох ножках. На табурэтку яна паклала спічастую чароўную шапку. Капялюш быў ўвесь у латках, патрапаны і неверагодна брудны. Цётка Пятуння ні завошта не пагадзілася б трымаць такі ў доме.

Можа быць, трэба дастаць адтуль труса, у жаху падумаў Гары. Зазначыўшы, што ўсё пільна глядзяць на капялюш, ён таксама стаў уважліва глядзець. На працягу некалькіх секунд у Зале стаяла абсалютная цішыня. Затым капялюш тузануўся. Поруч яго боку ўтварылася дзірка накшталт рота - і капялюш заспяваў:


Можа, выгляд мой мяне вас не ўразіў,

Ды па знешнасці адной не мяркуйце,

Разумней за мяне Шапкі ў свеце няма -

Пахвальбу маю мне ўжо даруйце.


Кепкі, цыліндры ды кацялкі…

Так, яны прыгажэй за мяне,

Ды ў іх няма ані кроплі мазгоў,

І на’т сотні год з іх ніхто не жыве.

Я ўсіх вас бачу практычна наскрозь,

Не схаваць ад мяне анічога,

Надзеньце мяне – і я вам скажу,

На які факультэт вам дарога.

Можа быць, ў "Грыфіндор" йдзе ваш шлях?

Калі страху няма ў вашым сэрцы,

А затое паўнютка адвагі,

“Грыфіндора” расчынены дзверы.

Ці, мо, “Хафлпаф” ваш лёс,

Дзе ўсе верныя свайму слову,

Дзе пераўзмагаюць жыццё

Й заступаюцца ўсе за аднога.

А калі ў вас ёсць гумор й мазгі,

Ідзіце ў “Рэйвенкло” хутчэй

Там веды ў вялікай цане,

Навуку асвойваць з сябрамі лягчэй.


Або, можа, ў "Слізэрыне",

Адшукаеце сяброў,

Яны хітрасцю ў асноўным

Йдуць да мэты да сваёй.

Апрані ж мяне й не бойся!


Сядзь спакойна, супакойся,

Размяркую я цябе.

Рук і ног няма ў мяне,

Ды затое ёсць мазгі.

Выслухаў вярдыкт – ідзі!


Як толькі капялюш скончыў спяваць, зала напоўнілася апладысментамі. Капялюш пакланіўся кожнаму з чатырох сталоў і знерухомеў.

- Дык атрымоўваецца, нам трэба ўсяго толькі прымерыць капялюш! - шэптам выклікнуў Рон. - Я заб'ю Фрэда, ён усё хлусіў пра паядынак з тролем!

Гары слаба ўсміхнуўся. Вядома, памераць капялюш куды лягчэй, чым прамаўляць замовы, але ўсё роўна хацелася б, каб гэта адбывалася не на вачах ва ўсёй школы. З песні выходзіла, што капялюш прад'яўляе высокія патрабаванні; Гары не адчуваў сябе адважным, не адчуваў, што ў яго хуткі розум або што там яшчэ, нічога гэтага ён у сабе не прыкмячаў. Вось калі б капялюш згадала пра каледж для тых, каго нудзіць ад страху, дык гэта было б месца як раз для яго.

Прафесар МакГонагал выступіла наперад з доўгім пергаментным скруткам у руках.

- Я буду называць імёны, а вы павінны надзець капялюш і сесці на табурэт, - паведаміла яна. - Абот, Ханна!

Ружовашчокая дзяўчынка са светлымі касічкамі, спатыкнуўшыся, выйшла з шэрагу, надзела капялюш які тут жа з'ехаў ёй на вочы, і села. Пасля хвіліннай паўзы:

- "Хафлпаф”! - абвясціў капялюш.

Ханна прайшла да стала Хафлпаф і села там. Гары ўбачыў, як прывід Тоўстага Манаха весела памахаў ёй рукой.

- Боўнс, Сьюзэн!

- "Хафлпаф"! - зноў выгукнуў капялюш. Сьюзэн паспешліва адышла і села побач з Ханнай.

- Бут, Тэры!

- "Рэйвенкло"!

Гэтым разам воплескі раздаліся ад стала, што стаяў злева; калі Тэры падышоў да іх, некалькі рэйвенклоўцаў усталі, каб паціснуць яму руку.

"Брокльхерст, Мэндзі!" таксама адправіўся ў "Рэйвенкло", а "Браўн, Лаванда" стала першай новай Грыфіндоркай, і стол на далёкім канцы злева падарваўся апладысментамі; Гары пачуў, як двайняты, браты Рона, выдаюць гучныя каціныя ляманты.

"Булстроўд, Міллісент" была залічаная ў "Слізэрын". Магчыма, у Гары разгулялася ўяўленне, але пасля ўсяго, што ён паспеў пачуць пра "Слізэрын", усе, хто патрапіў туды, падаваліся яму вельмі прыкрымі людзьмі.

Яго ўжо нудзіла даволі моцна. Ён успомніў, як у школе на фізкультуры набіралі каманды для розных гульняў. Яго заўсёды выбіралі апошнім, не таму, што ён дрэнна гуляў, а таму, што ніхто не жадаў, каб Дадлі падумаў, быццам Гары ім падабаецца.

- Фінч-Флэтчы, Джасцін!

- "Хафлпаф"!

Часам, зазначыў Гары, капялюш выкрыкваў назоў каледжа адразу ж, а часам ён некаторы час разважаў, перш чым прыняць рашэнне. "Фініган, Шэймас", хлопчык з валасамі пясочнага колеру, які стаяў перад Гары, прасядзеў на зэдліку добрую хвіліну, пакуль шапка не прызначыла яго ў "Грыфіндор".

- Грэйнджэр, Герміёна!

Герміёна амаль бегам паспяшалася да зэдліка і з запалам насунула шапку на галаву.

- "Грыфіндор"! - выгукнуў капялюш. Рон застагнаў.

Жудасная думка ўразіла Гары нечакана - як заўсёды робяць жудасныя думкі, калі вы нярвуецеся. А што, калі яго наогул не вылучаць? Што, калі ён так і будзе сядзець з капялюшам на вачах, пакуль прафесар МакГонагал не сарве яе ў яго з галавы і не скажа, што, відавочна, адбылася памылка і лепш яму адправіцца назад на станцыю?

Калі выклікалі Нэвіла Лонгбатама, хлопчыка, які ўвесь час губляў сваю жабу, ён спатыкнуўся па дарозе да табурэта. Шапка доўга вырашала, куды адправіць Нэвіла. Нарэшце яна абвясціла: "Грыфіндор!". Нэвіл саскочыў з табурэта, усё яшчэ знаходзячыся ў шапке, і яму прыйшлося пад гучны рогат кінуцца ўбок, каб перадаць капялюш Макдугал, Мораг.

Малфой, пачуўшы сваё імя, ганарліва выступіў наперад. Яго жаданне выканалася адразу ж: капялюш заекатаў: "Слізэрын!", ледзь крануўшы яго галавы.

Малфой вярнуўся да Крэба і Гойла, вельмі задаволены сабою.

Заставалася не так ужо шмат народу.

Мун…, Нот…, Паркінсан…, потым дзяўчынкі-блізняткі Паціл…, потым Перкс, Саллі-Эн…, а потым, нарэшце –

- Потэр, Гары!

Ледзь толькі былі вамаўленыя гэтыя словы, па Зале, як язычкі полымя, успыхнулі прыглушаныя воклічы:

- Яна сказала, Потэр?

- Той самы Гары Потэр?

Апошняе, што ўбачыў Гары перад тым, як капялюш з'ехаў яму на вочы, была поўная зала студэнтаў, якія прыўзняліся з месцаў, каб лепей разглядзець яго. У наступную секунду ён ужо разглядаў чорны выварат капялюша. І чакаў.

- Хмм, - вымавіў ціхі голас яму ў вуха. - Складана. Вельмі складана. Вельмі адважны, гэта бачна. Але і кемлівы. Талент, так, бог ты мой, вядома ж - і вялікае жаданне выявіць сябе, вось што цікава… Куды ж мне цябе накіраваць?

Гары ўчапіўся рукамі ў зэдлік і маліўся: толькі не ў Слізэрын, толькі не ў Слізэрын.

- Толькі не ў Слізэрын, кажаш? - перапытаў ціхі голас. - Упэўнены? Ты мог бы стаць вялікім, ведаеш, у цябе ўсё для гэтага ёсць, і Слізэрын вывядзе цябе адразу да славы, у гэтым няма ніякіх сумненняў - не жадаеш? Не? Што ж, калі ты ўпэўнены – тады... Грыфіндор!

Гары зразумеў, што апошняе слова было вымаўлена на ўсю залу. Ён сцягнуў капялюш і на дрыготкіх нагах адправіўся да стала "Грыфіндора". Ён адчуў вялізную палёгку, што яго ўсё-ткі вылучылі і да таго ж не накіравалі ў Слізэрын, і нават не заўважыў, што яму пляскалі і крычалі больш, чым усім астатнім. Стараста Персі устаў і энергічна патрос яму руку, у той час як двайняты Уізлі надрываліся: "Потэр з намі! Потэр з намі!". Гары сеў насупраць прывіда ў жабо, якога ён бачыў раней. Прывід папляскаў яго па руцэ, і ў Гары з'явілася непрыемнае адчуванне, быццам ён толькі што акунуў руку ў вядро з ледзяной вадой.

Цяпер ён мог разглядзець Высокі Стол. З блізкага боку сядзеў Хагрыд, які злавіў яго погляд і падняў уверх абодва вялікія пальцы. Гары ўсміхнуўся ў адказ. У цэнтры Высокага Стала, у вялікім залатым крэсле, сядзеў Альбус Дамблдор. Гары адразу ж пазнаў яго па картцы, якая яму патрапілася ў цягніку, у шакалабцы. Срэбная галава Дамблдора адзіная ва ўсёй Зале зіхацела гэтак жа ярка, як прывіды. Гары зазначыў таксама прафесара Квірэла, нярвовага маладога чалавека з "Дзіравага катла". У вялікім пурпурным цюрбане ён выглядаў дзіўна і неяк недарэчна.

Да гэтага часу засталося ўсяго чацвёра неразмеркаваных. Дын Томас, хлопчык, які быў яшчэ вышэй за Рона, далучыўся да Гары за сталом Грыфіндора. Ліза Цюрпін накіравалася ў Рэйвенкло, і тады надышла чарга Рона. Небарака даўно ўжо быў бледна-зялёнага колеру. Гары пад сталом скрыжыў пальцы, і праз секунду капялюш закрычаў: Грыфіндор!

Гары гучна пляскаў разам з астатнімі, калі Рон зваліўся на крэсла побач з ім.

- Выдатна, Рон, проста цудоўна, - напышчана вымавіў Персі Уізлі, у той час як Блэйз Забіні быў прызначаны ў Слізэрын. Прафесар МакГонагал скруціла скрутак і забрала капялюш-размеркавальнік.

Гары паглядзеў на пустую залатую талерку перад ім. Толькі зараз ён адчуў, наколькі прагаладаўся. Апошні раз, падавалася, ён еў сотню гадоў таму, хоць на самой справе гэта было толькі некалькі гадзін таму ў цягніку.

Альбус Дамблдор падняўся. Ён глядзеў на навучэнцаў і ззяў, працягваючы ім насустрач рукі, так, як быццам для яго не было ў жыцці большага задавальнення, чым бачыць усіх, хто сабраўся разам у гэтай зале.

- Сардэчна запрашаем! - выклікнуў ён. - Сардэчна запрашаем да пачатку новага навучальнага года ў "Хогвартсе"! Перш чым пачаць банкет, я жадаў бы сказаць некалькі слоў. А словы мае будуць такія: Лайдак! Румза! Пульхір! Рэшта! Дзякуй!

Дамблдор сеў на месца. Усе радасна закрычалі і запляскалі ў ладкі. Гары не ведаў, смяяцца яму ці не.

- Ён што - злёгку таго? - няўпэўнена звярнуўся ён да Персі.

- Таго? - безуважліва перапытаў Персі. - Ён геній! Ён найлепшы чарадзей у свеце! Але ён, цалкам дакладна, злёгку таго. Пакласці табе бульбы?

Гары так і ахнуў ад здзіўлення – аказалася, сталы даўно ўжо былі поўныя страў. Яму яшчэ ні разу не даводзілася бачыць столькі смачных страў разам: смажаныя кураняты, свіныя адбіўныя, сасіскі, бякон, стэйк, смажаная бульба, вараная бульба, бульба фры, ёркшырскі пудынг, гарошак, морква, поліўка, кетчуп і, нават мятныя ляндрынкі, якія немаведама як таксама апынуліся на стале.

Наогул, Дурслі не мардавалі Гары голадам, але ўсё ж ён ніколі не еў уволю, столькі, колькі яму хацелася. Акрамя таго, Дадлі заўсёды адбіраў усё, да чаго Гары выяўляў цікавасць, нават калі самога Дадлі ад гэтага нудзіла. Гары напоўніў талерку да бакоў, паклаўшы ўсяго патрошку (акрамя лядзяшоў) і стаў есці. Ежа была вельмі смачная.

- Выглядае ўзрушальна, - сумна сказаў прывід, назіраючы, як Гары жуе стейк.

- А вам нельга?…

- Я не еў ужо каля чатырох соцень гадоў, - адказаў прывід. - Вядома, мне гэта не трэба, але, сказаць праўду, без гэтага нудзішся. Падаецца, я не назваўся? Сэр Нікалас дэ Мімсі, да вашых паслуг. Рэзідэнцыя ў вежы Грыфіндор.

- Я ведаю, хто вы! - раптам выгукнуў Рон. - Мае браты распавядалі аб вас, вы - Амаль Безгаловы Нік!

- Мне болей падабаецца, калі мяне называюць Сэр Нікалас дэ Мімсі… - халодна пачаў прывід, але тут умяшаўся Шэймас Фініган:

- Амаль Безгаловы? Як гэта можна быць амаль безгаловым?

У Сэра Нікаласа зрабіўся збянтэжаны выгляд, падобна, гутарка пайшла зусім не так, як ён разлічваў.

- А вось так! - выпаліў ён раздражнёна. Ён схапіў сябе за левае вуха і тузануў. Галава яго тут жа саскочыла з шыі і адкінулася на левае плячо так, быццам была прымацаваная на завесах. Відавочна, хтосьці спрабаваў адсекчы сэру Нікаласу галаву, але не давёў справу да канца. Дзеці самлелі. Задаволены эфектам, Амаль Безгаловы Нік ліха паставіў галаву на месца, пракашляўся і сказаў: "Такім чынам - новыя Грыфіндорцы! Спадзяюся, вы дапаможаце нам выйграць кубак? "Грыфіндор" так даўно ўжо не выйграваў... Слізэрынцы атрымоўваюць кубак ужо шэсць гадоў запар! Крывавы Барон стаў проста невыносны - у яго рэзідэнцыя ў "Слізэрыне".

Гары паглядзеў: за сталом "Слізэрына" сядзеў жудасны прывід з пустымі вачніцамі, жудасным тварам, у вопратцы, заплямленай серабрыстай крывёй. Ён сядзеў справа ад Малфоя, які, як з задавальненнем зазначыў Гары, зусім не быў у захапленні ад такога суседства.

- А з-за чаго ён увесь у крыві? - з прагнай цікаўнасцю спытаў Шэймас.

- Я не пытаў, - далікатна адказаў Амаль Безгаловы Нік.

Калі ўсе наеліся, рэшткі ежы выпарыліся з талерак, і посуд ізноў заззяў чысцінёй. Праз імгненне з'явіўся дэсерт - вялізная колькасць марозіва ўсіх гатункаў, якія толькі можна сабе ўявіць, яблычныя пірагі, тарты з патакай, шакаладныя эклеры, пончыкі з сочывам, труфелі, трускаўкі, жэле, рысавы пудынг…

Пакуль Гары набіваў рот тортам з патакай, гутарка зайшла аб родных.

- А я паўкроўка, - абвясціў Шэймас. - Мой бацька магл. Маці не казала яму, што яна ведзьма, пакуль яны не ажаніліся. Вось яму была неспадзеўка.

Усё засмяяліся.

- А ты, Нэвіл? - пацікавіўся Рон.

- Мяне выхоўвала бабуля, яна ведзьма, - сказаў Нэвіл, - але наогул усё ў сям'і думалі, што я стоадсоткавы магл. Мой стрыечны дзядуля Альжы усё спрабаваў заспець мяне знянацку, каб прымусіць чараваць - аднойчы ён нават сапхнуў мяне з мыса Блэкпул, я ледзь не патануў - але ў яго нічога не атрымоўвалася, пакуль мне не споўнілася восем. Дзядуля Альжы прыйшоў у мой пакой, узяў мяне за ногі і трымаў мяне за іх, вывесіўшы з вакна другога паверху. А у гэты час стрыечная бабуля Енід прапанавала яму мярэнгі, і ён выпадкова адпусціў рукі. Але я не зваліўся, я скокнуў - праз увесь сад прама на дарогу. Яны ўсе былі так задаволеныя, бабуля плакала, проста не ведала, куды падзецца ад шчасця. Бачылі б вы іх твары, калі я ўвайшоў да іх у пакой - разумееце, яны думалі, што ў мне не хопіць чароўнай сілы, каб вярнуцца назад. Дзядуля Альжы быў так мной задаволены, што набыў мне жабу.

З іншага боку ад Гары Персі Уізлі і Герміёна размаўлялі аб вучобе ("Я так спадзяюся, што заняткі пачнуцца адразу ж, мяне больш за ўсё цікавяць ператварэнні, ведаеш, ператварэнні чаго-небудзь у нешта іншае, вядома, лічыцца, што гэта вельмі цяжка…"; "вы пачнеце з элементарнага, запалкі ў іголкі і таму падобнае…").

Гары, самлеўшы ад цяпла, паглядзеў на Высокі Стол. Хагрыд піў нешта з вялізнага кубка. Прафесар МакГонагал размаўляла з Альбусам Дамблдорам. Прафесар Квірэл, у сваім вар'яцкім цюрбане, гутарыў з выкладчыкам, у якога былі сальныя чорныя валасы, кручкаваты нос і хваравіты колер твару.

Усё здарылася раптам. Настаўнік з кручкаватым носам па-над цюрбанам прафесара Квірэла зірнуў Гары прама ў вочы - і востры, гарачы боль пранізаў шнар на ілбе хлопчыка.

- Ой! - Гары прыціснуў далонь да ілба.

- Што здарылася? - устрывожыўся Персі.

- Н-нічога.

Боль прайшоў гэтак жа хутка, як і з'явіўся. Складаней было пазбавіцца ад уражання, якое пакінуў погляд настаўніка – па ўсім, Гары яму моцна не падабаўся.

- А што гэта за настаўнік, які размаўляе з прафесарам Квірэлам? - спытаў Гары ў Персі.

- А, дык ты ўжо ведаеш Квірэла? Нядзіўна, што ён так нярвуецца, гэта жа прафесар Снэйп. Ён выкладае зеллеварэнне, але ўсім вядома, што насамрэч ён марыць аб месцы Квірэла. І ён, гэты Снэйп, ведае ўсё пра Цёмныя Сілы.

Гары некаторы час назіраў за Снэйпам, але той больш ні разу не зірнуў у ягоны бок.

Нарэшце, дэсерты таксама зніклі, і прафесар Дамблдор зноў устаў. Усё замоўклі.

- Э-хем - яшчэ некалькі слоў, зараз, калі мы ўсе наеліся і напіліся. Перад пачаткам семестра нагадаю вам некаторыя правілы.

- Першакурснікам варта памятаць, што лес вакол замка з'яўляецца забароненай зонай для ўсіх навучэнцаў без выключэння. Пра гэтае таксама варта ўспомніць некаторым са старэйшых вучняў.

Мігатлівыя вочы Дамблдора бліснулі ў бок двайнят Уізлі.

- Акрамя таго, м-р Філч, наглядчык, прасіў мяне нагадаць, што вам забараняецца чараваць у калідорах у перапынках паміж заняткамі.

- Набор у каманды па квідытчу адбудзецца на другім тыдні семестра. Жадаючыя гуляць за свой каледж павінны звярнуцца да мадам Хуч.

- І, нарэшце, абавязаны папярэдзіць вас, што сёлета ўваход у правы калідор на трэцім паверсе зачынены для ўсіх, хто не жадае памерці страшнай і жудаснай смерцю.

Гары засмяяўся, але ён быў адзіны, хто так зрабіў.

- Ён жа ж гэта не сур'ёзна? - ціха пацікавіўся ён у Персі.

- Пэўна, сур'ёзна, - нахмурыўся Персі, не адводзячы вачэй ад Дамблдора, - дзіўна, звычайна ён тлумачыць, чаму нам нельга кудысьці хадзіць - напрыклад, у лесе жывуць небяспечныя пачвары, гэта мы ўсе ведаем... Ужо нам, старастам, мог бы і сказаць...

- А зараз, перш чым пайсці спаць, давайце праспяваем наш школьны гімн! - закрычаў Дамблдор.

Гары зазначыў, што ўсмешкі на тварах астатніх выкладчыкаў неяк застылі.

Дамблдор злёгеньку паварушыў чароўнай палачкай, так, быццам праганяў муху, якая села на яе кончык, і з палачкі выляцела доўгая залатая стужка. Яна паднялася высока над сталамі і, выгінаючыся, бы змяя, склалася ў словы.

- Абярыце кожны свой улюблёны матыў, - сказаў Дамблдор, - і - паехалі!

І школа зацягнула:


Хогвартс, Хогвартс, наш любімы Хогвартс,

Ты ўсіх нас павінны навучыць,

Цвярозых і п’яных, лысых і калматых,

Ўсіх, хто горы ведаў гатовы скарыць.

Калі што забудзем, ты нам нагадай,

Патлумач, калі не ведаем наогул.

Ты ж на гэта здольны, наш любімы Хогвартс,

Навучы, але не будзь залішне строгі.


Усё скончылі спяваць у розны час. Самымі апошнімі скончылі двайняты Уізлі, яны цягнулі словы ў тэмпе пахавальнага марша. Дамблдор да апошняга гуку дырыжаваў ім чароўнай палачкай, а калі яны даспявалі, апладыяваў гучней за ўсіх.

- Ах, музыка! - ціха ўсклікнуў ён, выціраючы хусцінкай мокрыя вочы, - Магія мацней за нашы здольнасці! Ну што ж, а зараз - спаць! Марш!

Гамонячым натоўпам першакласнікі-Грыфіндорцы ўслед за Персі пайшлі з Вялікай Залы ўверх па мармуровай лесвіцы. Ногі ў Гары зноў наліліся свінцом, але гэтым разам толькі таму, што ён моцна наеўся і стаміўся. Яму так хацелася спаць, што ён ужо зусім не здзіўляўся - ні таму, што людзі на партрэтах, што віселі ў калідорах, шапталіся і паказвалі пальцамі, калі дзеці праходзілі паблізу, ні таму, што Персі двойчы правёў іх праз дзверы, схаваныя за рухомымі панэлямі і за дыванамі на сцяне... Пазяхаючы, ледзь перасоўваючы ногі, хлопцы караскаліся ўверх па лесвіцах і, якраз калі стомлены Гары ўжо толькі марыў пра прыпынак, працэсія раптам спынілася.

У паветры віселі мыліцы, цэлая зграя, і, як толькі Персі зрабіў крок, яны пачалі кідацца зверху.

- Піўз, - шэптам растлумачыў Персі першакурснікам, - палтэргейст.

Персі падвысіў голас:

- Піўз - Прэч!

Адказам яму быў гучны, непачцівы гук, падобны на той, з якім паветра вырываецца з паветранага шарыка.

- Мне што, пайсці да Крывавага Барона?

Раздаўся хлапок, і з'явіўся маленькі чалавечак са зласлівымі, цёмнымі вочкамі і шырокім ротам. Ён вісеў у паветры, склаўшы па-турэцку ногі і прыціскаючы да жывата мыліцы.

- Ооооо! - праспяваў ён, ліха хахатнуўшы. – Першы курс! Вось пацеха!

Нечакана ён прасвістаў у іх над галовамі. Усё хутка нырнулі ўніз.

- Сыйдзі, Піўз, а не тое я ўсё распавяду Барону, май на ўвазе! - крыкнуў Персі.

Піўз паказаў язык і знік, папярэдне высыпаўшы мыліцы на галаву Нэвілу. Было чуваць, як палтэргейст нясецца прочкі і збівае на ляту рыцарскія даспехі.

- Ад Піўза трэба трымацца як мага далей, - перасцярог Персі, аднавіўшы рух. - З ім можа зладзіць адзін Крывавы Барон, а Барон нават нас, стараст, не слухаецца. Ну вось, мы і дайшлі.

У самім канцы калідора вісеў партрэт вельмі поўнай жанчыны, апранутай у сукенку з ружовага шоўка.

- Пароль? - спытала яна.

- Капут Драконіс, - адклікнуўся Персі. Партрэт сам па сабе ад'ехаў уверх, і ў сцяне з’явілася круглая адтуліна. Дзеці праціснуліся туды - Нэвілу спатрэбілася дапамога - і апынуліся ў агульнай гасцінай "Грыфіндора", утульным, круглым пакоі, абстаўленым пульхнымі крэсламі.

Дзяўчынак Персі накіраваў у адны дзверы, за ёю была іх спальня, а хлопчыкаў - у іншую. Падняўшыся па шрубаватай лесвіцы - відавочна, яны знаходзіліся ў вежы - хлопчыкі нарэшце ўбачылі ложкі: пяць ложкаў пад полагамі цёмна-чырвонага аксаміту. Яны занадта стаміліся, каб шмат размаўляць, нацягнулі піжамы і плюхнуліся ў ложкі.

- Вячэра была выдатная, так? - прамармытаў Рон. - Сыйдзі, Скраберс! Жуе падушку, уяўляеш?

Гары хацеў было спытаць, ці спрабаваў Рон торт з патакай, але заснуў практычна адразу ж.

Магчыма, Гары трохі пераеў за вячэрай, і яму прысніўся вельмі дзіўны сон. У яго на галаве сядзеў цюрбан прафесара Квірэла, і гэты цюрбан усё гутарыў з ім, даказваючы, што яму трэба неадкладна перавесціся ў "Слізэрын", таму што гэта - яго лёс. Гары спрачаўся з цюрбанам, кажучы, што не жадае ісці ў Слізэрын; цюрбан станавіўся ўсё цяжэй і цяжэй; Гары паспрабаваў зняць яго, але той толькі стаў цясней і да болю сціснуў галаву - тут з'явіўся Малфой, ён смяяўся, гледзячы, як Гары дужаецца з цюрбанам - потым Малфой ператварыўся ў настаўніка з кручкаватым носам, Снэйпа, чый смех стаў высокім і халодным - успыхнула асляпляльна-зялёнае святло, і Гары прачнуўся ў дрыжыках і спатнелы.

Ён перавярнуўся на іншы бок і заснуў зноў. Прачнуўшыся наступнай раніцай, ён зусім не памятаў пра свой сон.



Загрузка...