РАДАСЦЬ

Радасць завітала ў маю хату,

Мая радасць плача.

Мне ж здаецца,

Што я самы чалавек багаты,

Шчаслівейшы ад усіх на свеце.

Проста пад сабою ног не чую,

Усё бягом, і не магу іначай.

І мяне сустрэчныя віншуюць

3 радасцю,

Што у маёй хаце плача.

З раніцы, ад самага ад золку

Слухаю розныя парады.

Нават дзеці нашага пасёлка

Ведаюць, якая ў мяне радасць.

Маю хату радасць асвятліла

Уцехаю жаданаю, адзінай:

Мне сягоння жонка нарадзіла

Сына!


ЦЕШЧА ВІНАВАТА

3 даўніх часін,

3 даўніх паданняў

На языку,

Як апраўданне,

Фраза крылатая:

— Цешча вінаватая.

3 раніцы ходзіць

Ходарам хата:

Жонка ці цешча? —

Хто ж вінавать?

Хто верхаводзіць дома?

— Цешча, вядома.

Сварка ў сямі,

Сварка адносная:

3 жонкаю муж

Высвятляюць адносіны —

Рэўнасць заела праклятая.

Цешча і тут вінаватая.

Можа быць горшае...

Хто ж рушыць згоду,

Каб іх давесці

Аж да разводу,

Хто ж іх каханне

3нішчае да рэшты?

— Вядома, цешча!

Так вось гавораць

Нярэдка у злосці,

Але ж да цешчы

Едуць у госці.

Не абмінаюць

Яе стараною.

Хто ж вінаваты?

Цешча віною.

Хто ж вінаваты,

Што ўнучкі і ўнукі

Просяцца цешчы

Заўсёды на рукі,

3 ёю звычайна

Жывуць немаўляты?

Цешча і тут вінавата.

Хто ж вінаваты

У гэткай нагодзе,

Што з жонкай і сёння

Жыву я у згодзе?

Мушу прызнацца, урэшце,

— Ведама, цешча.


Загрузка...