КІМ ЛЕПЕЙ СТАЦЬ
Бывае: падумаеш гэтак употай,
Якую б — ды з выгадай —
выбраць работу.
Пасаду б такую — прыбыткаў каб мора...
Мо лепей бы стаць мне кінарэжысёрам?
Бо дзе ні паглядзіш — тактоўна і чыста
Звялі рэжысёры амаль сцэнарыстаў,
Пазбавілі іх самастойнае працы,
Няцяжка, вядома, нам тут здагадацца,
Як гэта бывае.
Задумы і мары
Уклаў сцэнарыст у свой новы сцэнарый.
Пасля той сцэнарый,
хоць, праўда, не скора,
Нарэшце, трапляе да рэжысёра.
А ў рэжысёра свае думы-мары —
Ён так перакроіць той новы сцэнарый,
Што хоць на сааўтарства ты не ахвочы,
А стаў яго прозвішча, хочаш — не хочаш.
І проста і гладка — сумесная праца...
А можа ў тэатр лепш за ўсё ўладкавацца?
Там, кажуць, жывецца таксама не горай...
Ну, гэтым... Ну, як іх? Ну, рэжысёрам...
Яны, як казалі, таксама шчыруюць
І аўтара добра такі марынуюць,
Быў толькі б фуганак
ці нейкі там гэблік,
Калі тым сааўтарствам сам не пагрэбваў.
Дык чым не жыццё тут?
Чаго засмучацца?
А можа б у крытыкі лепей падацца?
Праглядвай, чытай, перачытвай навінкі.
Хай пішуць, а ты выпраўляй іх памылкі...
І гэтак у думках, бывае, лунаю,
А кім лепей стаць? —
І па сёння не знаю.
ВЯСНУШКІ
Грыміць на рэках крыгаход.
Злізала сонца покрыў снежны.
Вясна стаіць каля варот,
Трымае у руках падснежнік.
Вароты — насцеж! Добры дзень!
Заходзь! Будзь госцяю жаданай!
І па зямлі Вясна ідзе
І прыбірае ўсё старанна:
Абрусам засцілае луг,
Сады ўбірае дбайна ў квецень...
Як гаспадыня, без патуг
Запрэгла і вясновы вецер.
Такі ў яе заўсёды лёс —
Усё перайначваць безупынку.
І дзіва-дзіўнае з дзівос —
На тварах у дзяўчат крапінкі.
Не празявайце гэты дзень,
Чаргу займайце, рагатушк?!
І без чаргі, і па чарзе
Вясна раздорвае вяснушкі.
Кухары мы, кулінары,
Аб адным мы толькі марым,
Аб адным мы дбаем толькі,
Каб хапала ўсяго з гакам,
Каб стол гнуўся ад прысмакаў,
Каб і выбар быў па густу.
Вось вам свежая капуста,
Вось салацік толькі з градкі,
Ешце, ешце, калі ласка?
Вось вяндлінка, вось каўбаска
Толькі, толькі што з патэльні.
Ешце шніцель! Смачны вельмі.
Вось катлеты адбіўныя,
Языкі вось заліўныя.
Мы гасцям заўсёды рады.
Свежы карп пад марынадам
Пададзім на стол, як казку.
Ешце, ешце, калі ласка!
А як трэба што да чаю —
І да чаю мы ўсё маем.
Вось ляжыць, бы кветка, торт —
Сам ён просіцца у рот.
Шчыра запрашаем вас:
— У любы заходзьце час!
Наш брыгадзір Антось — цыркач,
Не скажаш тут іначай,
І хоць спявай ты або плач —
Яго не перайначыш.
Ён дзень у дзень, як калаўрот,
Снуе без дай патрэбы.
А справы усе — наадварот,
Ідуць не так, як трэба.
Вось, скажам, вывезлі мы гной...
Ну, на палі, вядома.
Не зааралі ў час — і ён
Не гной ужо — салома.
Затое сёлетняй зімой
(Далася яна ў знакі)
3 саломы атрымаўся гной
За ніпанюх табакі.
Альбо: на ферме — гразь, вада.
Кароў чуваць рыканне,
А у паілках — зноў бяда! —
Вады няма і звання.
І так усюды і ва ўсім.
І кажуць людзі жартам:
— Тут не брыгада — нейкі цырк,
Які глядзець не варта.
Як нам такое назіраць?
Як даць Антосю рады?
Яму б у цырку выступаць —
Не кіраваць брыгадай!
Экспедытар не па ўласнай волі
Ветрагонаў Станіслаў не раз
Гаварыў у роспачы;
«Даволі
Марна траціць дарагі мне час!»
Часта ў інстытуце чуў на лекцыях
(Пажаданні там цяклі ракой):
«Ваша справа — перш за ўсё селекцыя,
Мяса каб было і малако».
Пажаданні —што й казаць — найлепшыя,
Бо наказ той — поспеху выток.
Толькі крокі ў гаспадарцы першыя
Павялі зусім у іншы бок.
Не паспеў, як кажуць, і агледзецца,
Падступіць к селекцыі на крок,
Старшыня сказаў яму:
«Расседжвацца
У нас табе не выпадзе, браток.
Той наказ забудзь на час, як водзіцца,
І адсунь яго пакуль назад,
Разважаць тут доўга не даводзіцца,
Спешна едзь на мясакамбінат.
Там прыём жывёлы штось зрываецца,
Значыць, страты зноўку будуць нам.
Вось і пасядзіш там, паваждаешся,
Покуль уладкуеш справы там.
А затым...»
Затым — пайшло-паехала...
Што ні дзень, ні месяц, што ні под.
Справы неадкладныя з прарэхамі
Закружылі, нібы калаўрот.
Разважаць не будзеш, як на лекцыях,
Любай справе часу не знайсці...
...Дарагая, мілая селекцыя,
Як жа да цябе мне падысці?
«Падхалім ды падхалім...» —
Шэпчуцца за вочы...
У маёй бы скуры ім
Пабываць аднойчы.
Паспыталі б «каравай»,
А калі б прыпекла,
Зразумелі б, што не рай
У мяне, а пекла.
Што не рай — не гавары,
Можа быць прамакашка:
Падхалімам быць, сябры,
Цяжка, вельмі цяжка.
Тут асобны трэба нюх,
Каб не быць на мелі:
Устаў начальнік сёння з дзвюх,
А ці толькі з левай?
І асобны мець сакрэт
На любое выйсце —
Як зайсці у кабінет
І назад як выйсці?
Трэба ведаць мне, між тым
(Каб не змог надзьмуцца),
Як сагнуцца перад ім
І як разагнуцца.
Толькі гэта іншы раз
Мне вылазіць бокам...
Запытаць хачу я ў вас:
Хіба ж гэта лёгка?
«БЮРО ДАВЕДАК»
Ёсць у мяне сусед-дзівак,
Ён вып'е і як след закусіць.
Затым — на гэта ён мастак —
Любую павядзе з дыскусій.
У курсе ўсіх зямных турбот,
Ад вас таіцца ён не стане
Пра перарод, пра недарод,
Дзе што было і ў які год —
Даведнік па усіх пытаннях.
Спытайце, дык сусед і ў сне
На запытанне вам адкажа:
Калі ў Сібіры выпаў снег,
Калі растаў ён на Каўказе.
Калі ж хто ў гутарцы кране
Пытанне цэн, дык безупынку
Ён назаве, не праміне,
Якія цэны дзе на рынку —
Пад Кіевам і пад Масквой,
Пад Талінамі і пад Калугай,
Пад Тулай і пад Кастрамой
І нават за Палярным кругам.
Аднойчы так сказаў ён мне,
А гаварыў, нібыта марыў:
— Эх, яблыкі ў якой цане
У тым далёкім Нар'ян-Мары!
А ў нас іх — проста гаць гаці.
А колькі страт, а колькі глуму!
А там за яблыкі — плаці!
Плаці — і немалую суму.
Ва ўсім ён праяўляе спрыт,
Ён адчувае нюхам спрытам
І што сягоння дэфіцыт,
Што заўтра стане дэфіцытам.
Здзіўляешся такому, каб
Адзін ён мог так многа ведаць...
Ну, не сусед, а проста скарб,
Сапраўднае бюро даведак.
І не прафесар, і не ўрач,
Не быў экскурсаводам зроду.
...Ўсяго ён наўсяго «штурхач»,
Якіх нямала на заводах.
ТВОРЧЫЯ ПАКУТЫ
Маладзіка на небе серп
Над дачаю павіс.
А Станіслаў, па клічцы Сверб,
Ледзь за сталом не скіс.
Сядзіць. А кнігі — па баках.
Паперы чыстай стос.
Знаёмы свежай фарбы пах
Яму казыча нос.
А думкі мрояцца ў яго,
Ніяк іх не суняць.
Артыкул трэба. Пра каго?
Ну, пра каго пісаць?
Вось кніжку новую Якім
Яму прэзентаваў.
Слабая кніжачка,
Ды з ім
Даўно пасябраваў.
Хоць быў з Якімам угавор,
Дзе трэба — падтрымаць,
Ды вельмі ўжо слабенькі твор,
Як пахвалу пісаць?
А можа ўсё ж нафугаваць?
Адсохне хай рука,
Што ўздумае крытыкаваць
Суседа-дружбака!
Артыкул трэба вось якраз,
Бо папракнуць, што Сверб
Не заўважае бегу час
І сённяшніх патрэб.
А мо падсыпаць незнарок
У крупнік Тамашу
Жмень колькі перцу, як урок,
Каб апякло душу?
Яно-то так, ды і не так,—
У вершы ён слабак,
Ды перчыць юшку ён... і як!
На юшку ён мастак!
А можа Янку крытыкнуць,
Хоць, праўда, ён зямляк...
Не, не! У Янкі на куццю
Якія клёцкі?! Смак!
Не варыць нешта галава,
Што хочаш тут рабі:
Рыбачыў з тым, з тым паляваў,
А з гэтым чарку піў...
Пісаць на іх нейк не з рукі,
Тым больш крытыкаваць.
Куды ні глянеш — дружбакі.
Дык пра каго ж пісаць?
Маладзіка на небе серп
Даўно ўжо не вісіць.
А Станіслаў, па клічцы Сверб,
У роздуме сядзіць.
КРОКІ
***
Кім ты б ні быў — ці лётаеш высока,
Ці пад вадою ходзіш, вадалаз,—
Твая дарога пачалася з кроку,
Які ў жыцці зрабіў ты першы раз.
І машыніст, і слесар, і вучоны,
І майстар адмысловага ліцця
Былі там першым крокам заручоны
На ўсё жыццё з дарогамі жыцця.
***
Наш першы крок... Здаецц, ён падобен
На слова і на першае «у-га».
І важна, як быў першы крок той зроблен
І як ступіла ўпершыню нага.
І першы крок заўжды мяне трывожыць,
Каб чалавек зрабіць той крок умеў —
Бо можна стаць на слізкую дарожку,
А там — і пакаціўся, загрымеў.
***
Я часта заўважаю у маркоце,
Як іншы ўкрыў ідзе і наўскасяк.
Павее ветрык — і яго пакоціць...
Няўжо ж хадзіць яго вучылі так?
Не, не і не!
Ды ўсё ж якімсьці чынам
Быў крок той першы зроблен.
Можа так:
— Ды не
Выпі!
Ты ж — мужчына!
Цяпер — які мужчына? —
Проста так...
***
Здаецца,
разарвецца ён на часткі,
Каб дагадзіць начальству, як мага.
І тупае каля свайго начальства
Не чалавек, а тупае дуга.
Яго ж, напэўна, людзі навучалі
У тых мясцінах,
дзе ён жыў і рос,
Каб на дарогах,
На любых скрыжалях
Хадзіў,
Не гнуўся,
Крочыў ва ўвесь рост.
***
А бюракрат...
А хабарнік...
А злодзей...
А хуліган,
Што ўжо даваў зарок...
Не так яны, як іх вучылі, ходзяць
І не туды скіроўваюць свой крок.
Дык дзе ж крыніцы бруднай той вытокі
Учынкаў іх на грэшнай на зямлі?
І дзе пачатак тых лявацкіх крокаў,
Якія ў стан такі іх прывялі?
***
Здараецца, такое учуеш з болем:
І ў нас, як і ў любой сям'і, не без...
Маўляў, не ўсюды роўна родзіць поле,
І не аднолькавы усюды лес.
Яно, вядома, тут не запярэчыш.
Ды толькі ад таго душа баліць,
Што некалі харошая малеча
Цяпер дарослым пудзілам глядзіць.
***
Мы па зямлі хадзіць прывыклі горда,
Вырошчваць хлеб, узводзіць гарады,
Наш крок заўсёды ўпэўнены і цвёрды,
Да мэты ён скірованы заўжды.
Наш час — змагар за шчасце ва ўсім свеце,
Каб засціць сонца хмары не маглі.
Няхай смяюцца звонка ўсюды дзеці,
Упэўнена хай крочаць па зямлі.
— 3дароў, Кузьміч!
— Здарова, брат!
— Скажы, ты слухаў мой даклад?
І як жа слухаў? 3 захапленнем?
— Прыйшоў я крыху са спазненнем,
Аднак даслухаў.
Толькі ноччу
Ніяк не мог заплюшчыць вочы.
— Даклад усхваляваў цябе? Я рады...
— Не, выспаўся у час даклада.
Клім Іванавіч Маргалка
Узначаліў гаспадарку.
І ўсе справы з таго часу
Закульгалі у калгасе.
Пра любыя недаробк?
Гаварыў заўжды таропка.
На палях гніе салома...
— Тут віна мая, вядома.
У хлявах жа іней белы...
— Так, мы тут не даглядзелі.
Клуб таксама не ўцяплілі...
— Так, мы гэта упусцілі.
Ад другіх зусім адсталі...
— Тут, як кажуць, прамаргалі.
Гаспадарка ж, як снег, тае.
Старшыня адно — маргае.
Ды кіруе гаспадаркай
Дзе-нідзе такі Маргалка.
Каб там справы йшлі да ладу,
Старшыню б змагнуць з пасады.
«Гарэлка, п'янства — сацыяльны біч!
Мірыцца з гэтым нам ужо даволі!» —
3 натхненнем гаварыў Іван Фаміч
Пра шкоднасць тых напіткаў з алкаголем.
«Пакончым з п'янствам!» —
пад канец сказаў.
3 трыбуны злез, накіраваўся ў залу.
Яго сябры віншуюць, акружылі:
«Цудоўна прачытаў, Іван Фаміч!
Па выпадку такому б — магарыч!»
І што ж вы думалі —
пайшлі і «замачылі».
ЗАХВАРЭЛА АГРЫПІНА
Без ніякае прычыны
3ахварэла Агрыпіна.
Людзі ўсе ідуць у поле,
А ў яе дзесь штосьці коле,
Як заколе, як падверне —
Абарвалася, напэўна,
Штось ўсярэдзіне ў жанчыны.
— Ой, маю як крышыць спіну,
Ой, як ломіць паясніцу...
— Дык паехала ў бальніцу б
Ці схадзіла б у аптэку —
Там табе прыпішуць лекі,
Што рабіць, параяць, можа.
— Ой, нішто не дапаможа
Мне з хваробаю ліхою —
Нарадзілася такою.
Як не гэтае, дык тое.
Што паробіш ты з бядою.
Агрыпіна так заўсёды
Енчыць-плача пры народзе.
Калі ж пойдуць людзі ў поле,
Дык тады не чуе болю.
На сваім на агародзе
Да дзесятага мо поту
Напрацуецца ў ахвоту,
А затым — зноў ледзьве ходзіць.
Вы б пабачылі на рынку
Калі-небудзь Агрыпінку:
Зноўку там не чуе болю —
Выступае ў іншай ролі.
Выбар у яе багаты:
Ранняю вясной — салата,
Кветкі першыя на рынак
Носіць шчодра Агрыпіна.
Першы ўкроп, цыбулі строчкі,
Памідоры, агурочкі,—
Усё прадаваць яна тут зможа.
А цана — дык крый нас божа?
Лепш не знаць яе ніколі.
Агрыпіна на прыволлі
Гандаль развяла шырокі,
А на працы — дык марока.
Людзі ўсе ідуць у поле,
А ў яе дзесь штосьці коле,
Захварэла зноў, нябога,
Не паможа тут нічога —
Ні бальніцы, ні аптэкі.
Трэба іншыя ёй лекі.
Ён будзе клясціся: ніколі, ні разу...
Што база не крама,— напомніць дарэчы.
А сам тую базу усюды аблазіў,
Цягае дамоў дэфіцытныя рэчы.
Глядзяць на такога,
Здзіўляюцца людзі:
Шанцуе ж: глядзіце,
Ён крадзе — не судзяць.
Калгас для яго, нібы тая прынада,
Мо пяць разваліў ужо іх да асновы.
Змясціць у адным не паспеюць з пасады,
Глядзіш — ён калгас узначальвае новы.
Глядзяць на такога,
Здзіўляюцца людзі;
Шанцуе ж —
Разваліць калгас — і не судзяць.
«Развод... Разлюбіў...
Не магу...» — ён ляпеча.
І што яму жонка, і што яму дзеці.
А ён жа жыццё чалавеку скалечыў,
І можа яшчэ не адно пакалечыць.
Глядзяць на такога,
Здзіўляюцца людзі;
Шанцуе ж такому —
Не садзяць, не судзяць.
«У Брацк — калі ласка!
На ўсход — не адмоўлю!» —
Ён месяц — на ГЭСе, другі — каля домны.
Лятае з адном на другую будоўлю.
Каб толькі пабольш праязных ! пад'ёмных.
Глядзяць на такога,
Здзіўляюцца людзі;
Шанцуе ж —
Транжырыць усё — і не судзяць.
Цудоўны наш час пралятае ракетай.
Узводзім мы дом камунізма над светам,
Будуем, ствараем, шукаем...
А гэта...
А гэта мінуўшчыны племя адпетае.
Глядзяць на такіх вось,
Здзіўлядюцца людзі...
Вяровачка ўецца —
Канец усё ж будзе!
Яно як завярэдзіць —
І рад ты ці не рад,—
А дома ўжо не ўседз?ш,
Не ўтрымаюць нат
Ні жонка і ні цешча,
І нават сваякі...
На золку сабярэшся,
Шыбуеш да ракі,
Каб захапіць куточак,
Плацдарм, як на вайне,
Дзе рыбы той, браточкі,
Нібыта ў чыгуне.
Не рэчка — проста міска,
Бяры і пі нагбом,
А хочаш — чэрпай лыжкай,
Бы дома за сталом.
Такое й не прысніцца,
Тут можна паглязець...
Вось толькі б не спазніцца,
А першаму паспець.
Уяўляю сам, як буду
Над рэчкаю сядзець.
У руках трымаю вуду,
Хаця б не праглядзець...
Нарэшце!
Мітусіцца
На хвалях паплавок.
А мне ўжо не сядзіцца,
Не церпіцца, браток.
Чакай...
Чакай...
Нырае!
А раптам як сарве?
Імгненне!
Вось такая! —
Трапеча на траве.
А навакол — прыгожа!
А час той — не суняць!
І клёў такі! — што нельга
І словам перадаць.
...Сяджу, вось гэтак мару...
Я б паляцеў, дальбог.
Ды жонка, нібы хмара,
Як толькі на парог,
Мае яна намеры
Кляне і сяк і так.
Патрапіў, нібы ў нерат
На досвітку шчупак.
Сядзі і ўнукаў гушкай —
Вось лёс мой, рыбака.
А недзе — пахне юшкай
І плешчацца рака...
Ажыўлення ўсюды рух —
Клопатаў багата.
Роўна па календару
Завітала на парог
К нам належным чынам.
Разгубіліся і з ног
Збіліся мужчыны.
Дзе прыскокам, дзе бягом
У святочным тлуме
Абмінаць гастраном,
Атакуюць ГУМы.
І такія ўсе наўздзіў,
Ну, як дзеці, прама.
З сівізною, вунь, камдзіў
У чарзе таксама.
Вунь пісьменнік. На Парнас
Так не лез бы, пэўна, —
Ля прылаўка ж тут якраз
Выглядае пеўнем.
Не адбіцца ад пралаз,
Не знайсці ратунак:
Падавай ім экстра-клас,
Экстра-падарункі!
І выстойваюць падчас
У чарзе гадзіны.
...І ўсё гэта дзеля вас,
Дзеля вас, жынчыны!
Скажу па-шчырасці я вам
(Пацвердзіць гэта кожны):
Грымеў наш завадскі ансамбль,
Грымеў, як толькі можна.
Ён выстаўляў нам напаказ
Рэпертуар багаты.
У ў клубе завадскім штораз
Ён выступаў на святы.
Прыхільнасць заваёўваў ён,
Яго паслухаць — люба!
Грымець пачаў на ўвесь раён,
Радзей — у родным клубе.
І ўсё званчэй, званчэй гучаў.
І ўжо без астаноўкі
На вобласць ён грымець пачаў,
А ў родным клубе — змоўкнуў.
А слава ўсё расла — ого!
І ўжо цяпер, няйначай,
Глядзім і слухаем яго
Па тэлеперадачах.
Глядзім, а на душы шчыміць:
Адкуль такое ліха? —
Наш завадскі ансамбль грыміць,
А ў нашым клубе — ціха.
Здаўна павялася гаворка такая,
Што п'янаму бог сам дарогу ўступае.
Любіў брыгадзір наш такую гаворку,
Калі запраўляўся «вадзіцаю» горкай.
Ідзе ён — ніхто не трапляйся на вочы,
Калі непрыемнасцей розных не хочаш.
Аднойчы яго падвяла ўсё ж сівуха...
...Ішоў брыгадзір наш пад добраю «мухай».
Ішоў, як звычайна, хістаўся... І многім
Прыйшлося ўступіць брыгадзіру дарогу.
І раптам — о, божа! — аж ахнулі людзі,—
Раз'юшаны бык на дарозе што будзе?
Магчыма, ад статку адбіўся, задзіра.
І вось ён насустрач ідзе брыгадзіру.
Яго усё гэта, напэўна, здзіўляла,
Што наш брыгадзір, як ні ў чым не бывала,
Ішоў на збліжэнне, выводзіў заўзята:
«Бывайце здаровы, жывіце багата...»
І бык тут спыніўся, нацэліў рагамі,
Зямлю стаў капаць пад сабою нагамі...
Здзівіўся і наш брыгадзір ад такога:
Як гэта яму не ўступаюць дарогу?
А бык — ані з месца, прырос да дарогі.
Імгненне —
Паддзеў брыгадзіра на рогі.
І трэба сказаць вам, браткі, па сакрэту:
Пайшло на карысць, брыгадзіру ўсё гэта.
Адрасціў мой Саша вусы,
Прыгажун стаў — хоць куды!
Я вусамі ганаруся.
Ды праз вусы — нелады.
Пасміхаюцца дзяўчаты,
Як мяне сустрэнуць дзе;
Ты глядзі, маўляў, вусаты
Вакол пальца абвядзе.
Я ўсміхаюся таксама:
— Нас вадой не разальеш,
Мне, прызнацца, ён з вусам!
Падабаецца нат лепш.
А у вёсцы — ці то ўранні,
Ці то вечарам ідзеш:
«Вусачыха», да спаткання...
«Вусачыха», добры дзень...
І таму сказаць я мушу
Пры сустрэчы першай з ім:
— Буду так кахаць!
А вусы?
Вусы, мілы, ні пры чым!
Дзе б ж пачуў што важнае
Ці плётку ні падслухаў —
Другому скажа усё роўна па сакрэту ён —
На вуха.
Адлічвае ён дні, мінулыя падзеі
І з кожным днём худзее...
Як глянуў,
дык адразу закахаўся,
Але ў адказ чуў
толькі адны кпіны.
Бо закахаўся —
вось у чым бяда ўся —
Ён не ў дзяўчыну,
а ў яе машыну.
СЯБЕ ПАДВЁЎ
— Ах, «Жыгулі»! —
3агадчык базы
Уздыхнуў.—
Набуду іх адразу!..
І стаў цягнуць —
Сябе падвёў:
Ні базы і і ні «Жыгулёў».
— Тым трэба жыць,
Што набяжыць,—
Казаў заўжды Выносаў.—
Бяры, дзе дрэнна што ляжыць,
У разявак з-пад носа.
І без разбору браў і нёс —
Ці мала там, ці многа...
Яму, нарэшце, здрадзіў лёс —
Яго ўзялі самога.
Малых ён пеўнікаў усіх
Дзяўбаў, як мог. Напэўна,
Ён быў дужэй за ўсіх за іх.
Ды раптам сцішыўся, прыціх
Перад сапраўдным Пеўнем.
ЯГО МЕТАД
Ён кожны часопіс прагледзіць,
Заўжды прагартае газеты,
Што знойдзе — праз сіта працэдзіць,
Затым зарыфмуе ўсё гэта.
Чужыя сабраўшы усходы,
Ён зноўку іх сее у друку...
... Народзіцца рыфма заўсёды,
Была б толькі знойдзена думка.
ЗАКАПАЎ
Пісьменнік твор свой новы напісаў.
Цяпер над ім ён ночы каратае,
Бо так глыбока думку закапаў,
Што сам яе ніяк не адкапае.
Ён так чытаў, што ў зале — ні-ні-ні:
Ні шэптаў не было, ні рухаў.
Нат муха не парушыць цішыні —
Заснула на ляту і муха.
***
— Чаму на працы не відаць Глафіры?
— Глафіра — жонка брыгадзіра.
— Чаму ж на сходзе першаю Глафіра?
— А як жа — яна жонка брыгадзіра.
***
— Усё ты для мяне, мая каханая,
Мая бясцэнная, мая жаданая,
Мая ты ластаўка харошая!..
— Дай божа толькі, каб апошняя...
АБАЗНАЎСЯ
— Ого, які вы клуб сабе займелі!
— Дык гэта ж домік старшыні арцелі.
— А там што за пакрыўлены ў вас зруб?
— А то ж і ёсць наш клуб.
Плануе часта ён на вока,
Бо сам у справу ён не ўнік.
І планы ад жыцця далёка,
Як гэты самы планавік.
ЭПІТАФІІ
Падхаліму
На рознай працы ў розныя гады
Ён гнуў перад начальствам сваю спіну.
І толькі распластаўся ён тады,
Калі яго паклалі ў дамавіну.
П'яніцы
Нябожчык быў і сапраўды мацак —
Больш літра асушаў за... так.
Яму б, нябогу, жыць яшчэ ды жыць,
А ён, як бачыце, даўно ўжо тут ляжыць.
Ананімшчыку
Хто ён такі? Што здарылася з ім?
Як пры жыцці, і тут ён ананім.
Лайдаку
Усё жыццё ён марыў пра той час,
Калі не трэба будзе варушыцца.
Збылася мара гэтая якраз —
Ён тут цяпер уволю наляжыцца.
Плеткару
Не плёў ён плётку толькі на каго!
І колькі нерваў папсаваў ён людзям.
Не вытрымалі нервы і яго —
Сюды пайшоў. Пляткарыць больш не будзе.
Перастрахоўшчыку
Канаў — не пакідала хваляванне:
Ці ўзгоднена з кім-небудзь пахаванне?
МАЛЫМ КАЛІБРАМ
Гарачы час. І кожная рука
У гаспадарцы летам на уліку.
Хоць рукі, праўда, ёсць і ў лайдака,
Ды тыя рукі толькі для прыліку.
Лайдак не любіць працаваць,
А любіць толькі спажываць.
Напэўна, трэба здаравяку
Заўжды падносіць кукіш з макам.
Мікіта жах быў дамавіты —
Не выйдзе з дому наш Мікіта
Ні да сяброў, ні прагуляцца,
І нават не хадзіў... на працу.
Дапрэміраваўся
Хоць планы не выконваў зроду,
А атрымоўваў прэміі заўсёды,
Бо на прыпіскі быў ён зухаваты...
Цяпер не атрымоўвае й зарплаты.
Няўпэўненасць хвалько
Славутых мог пералічыць, дальбог.
Сказаць, што снедаў з тым, а з тым абедаў,
Адно сказаць дакладна ён не мог:
Яго самога хто з славутых ведаў?
У вочы ён — добразычлівец,
Гарохам сцелецца, няйначай.
За вочы ж — дык такі зласлівец,
Якіх даўно ўжо свег не бачыў.
Так павялося ўжо спрадвеку
(Тут не адняць і не дадаць):
Каб нарадзілася дзесь рэха,
Спачатку трэба пагукаць.
Ён з гэтай самае пароды,
Што бачыць ва усім выгоду.
І за нязначную паслугу
Бярэ з усіх і нават з друга.
Ён першы новага начальніка вітаў.
Быў на віду ў таго і меў спагаду.
Калі ж начальніка знялі з пасады,
Ён першы з ім вітацца перастаў.
Дубовы стол. І крэсла з дуба.
Пад дуб падведзен кабінет.
І тут дубовым думкам люба
Сядзець і не глядзець на свет.
На сходзе, пленуме ці з'ездзе —
Хвалілі адным словам недзе
Не тое, што ён напісаў,
А як і дзе ён выступаў,
За тое, што ён многа ездзіў.
Гаворыць жонка гэтак мне спакойна:
— Мы здатны, як і вы, на справы слаўныя:
Не толькі на зямлі мы з вамі роўныя,
Цяпер і ў космасе мы раўнапраўныя.
Я выслухаў такое урачыста.
Другое мне прыйшлося не па густу:
Калі яна, напрыклад, бульбу чысціць,
Я ў гэты час, браткі, крышу капусту.