КАМАР-ЗВАНАР

Руплівая Пчала ад рання

Над кветкамі кружыла на паляне,

3біраючы па кропельцы нектар,

Паблізу з ёй кружыўся і Камар.

І, згледзеўшы Пчалу, рашыў, што на паляне

Ён ад яе ніколі не адстане.

«Перазваню!» — ён з думкаю такою

Лятаў за ёю.

Кружыў, звінеў Камар той без развагі.

Пчала ж на гэта не звяртала ўвагі,

Яна над кветкамі кружыла

Ды ў вулей мёд насіла.

Камар таксама ўслед за ёй насіўся,

А вечарам сказаў:

«Як я змарыўся».

Вядома, тут не Камара

Я меў на ўвазе.

Але каго?

Хай сам чытач разважыць.

Загрузка...