ДЫСЕРТАНТ
У інстытуце аспірант Яфрэмау
Займаўся дужа важнаю праблемай.
Не спіць наш бедалага і не п'е, не есць —
Вісіць праблема, бы на шыі гіры:
Саскоў карова мае шэсць,
А доіцца з іх усяго чатыры.
Чаму чатыры?
А калі б даілася хоць пяць,—
3 праблемай гэтай трэба разабрацца!—
Дык вунь на колькі б можна ўдой падняць!
Яна б давала літраў дваццаць пяць,
Калі цяпер дае, напрыклад, дваццаць.
Дык то ж адна карова. А калі іх сто?
Была б прыбаўка літраў на пяцьсот.
За дзень — пяцьсот!
І ніякіх выдаткаў.
Рака малочная цякла выдатна
3 чарніліцы і — проста на паперу.
Фантазія ж не ведала ўжо ні мяжы, ні меры,
Круцілася, бы нейкі калаўрот.
Разлікі ўжо рабіліся на месяц і на год.
І не на сто кароў.
Яфрэмаў смела
Прыбаўку падлічыў і па рэспубліцы,
І па Саюзу ў цэлым.
Нарэшце, ўзяў не пяць, а шэсць саскоў.
Калі б усе давалі малако,
Яго было б, як той вады ў рацэ.
Ну, словам, хоць купайся ў малацэ.
І ўсё падлічана старанна,
Тэарэтычна усё абгрунтавана,
Хоць сёння навуковую давай ступень.
— Але ж тэорыя без практыкі
ёсць спарахнелы пень,—
Сябры сказалі.
І неяк раз
Яфрэмаў заспяшаўся у калгас,
Каб даказаць такім вось малаверам,
На практыцы тэорыю праверыць.
Прыехаў у калгас ранюткім часам.
(А старшьтня разумны быў у тым калгасе.)
Ён выслухаў Яфрэмава ды кажа:
— Прыбаўка дужа многа важыць.
Але не будзем ставіць вам рагатак:
А для навукі выдзелім вам статак.
Адна умова: тое малако,
Што з дадатковых атрымаеце саскоў,
Сабе бярыце, самі спажывайце,
А болей не дадзім, не наракайце.
Дык згодны?
— Згодзен! — адказаў Яфрэмаў.
Рашаць прыняўся ён сваю праблему.
Хадзіў ён ля кароў і так, і гэтак,
У калгасе прасядзеў амаль што лета,
Стаптаў там не адны пантоплі,
А малака не атрымаў ні кроплі.
Прызнацца, іншы раз
Такія дысертацыі страчаюцца і ў нас.
Ды з іх, як і з таго казла ўсё роўна,
Ні малака, ні воўны.