СУСТРЭЧА
Якіх здарэнняў не бывае ў ноч
пад Новы год!
Ну, узяць бы гэтае. Хоць і не ў іх натуры,
А года Новага прыход
Задумалі адзначыць Куры.
На седала рашылі не садзіцца,
як заўсёды, рана,
А загаддзя падрыхтаваліся старанна —
У складчыну сабралі усяго патроху:
Адна прынесла бульбіну, другая
дзесь знайшла гароху,
А трэцяя ў дадатак
Прынесла некалькі зярнятак,
Каб быў дастатак за сталом.
І справа стала толькі за пітвом,
Якое Певень абяцаў прынесці.
Даўно ўжо час за стол прысесці,
Ды Певень дзесьці затрымаўся...
А дзе?
Калі у краму ён спяшаўся,
3 ім адбылося гэткае здарэнне:
3 суседняга двара сустрэў другога Пеўня.
— Вітаю, браце, з Новым годам!
Не шкодзіла б нам з гэтае нагоды...
Пайшлі далей. ідуць ды размаўляюць.
А тут і трэцяга, нарэшце, сустракаюць.
І вось, пакуль ісці дадому,
Рашылі прапусціць па чарачцы, вядома,
Спачатку па одной за стрэчу,
для прыліку.
3атым яшчэ... Затым пайшло скарэй...
Пілі за Новы год ужо без ліку.
Забыліся пра дом і пра Курэй.
Я словы гэтыя належным чьнам
Пад Новы год адрасаваў мужчынам
ІНДЫК І ПЕВЕНЬ
На сметніку, напэўна,
індык сустрэў аднойчы Пеўня
Ды кажа так яму;
— Сусед,
Мы раіліся тут усе,
А зразумець цябе ніяк не можам:
Чаму ты ноччу нас трывожыш?
Усім яшчэ так хочацца паспаць,
А ты, бы нейкі недарэка,
На золку пачынаеш вэрхал узнімаць,
На ўсё ваколле кукарэкаць.
Ні нам і ні сабе ты не даеш спакою.
— Э, Людзі мой сусед, з табою
Я пагадзіцца не магу ніяк,—
Спакойна адказаў наш Певень гак.—
Калі б не я, дык ноч была б бясконцай,
Ніколі не настаў бы дзень.
Я ж расганяю ночы цень,
Не проста кукарэкаю — я клічу сонца!
Вось так і іншы пустазвон
Пераканаць, спрабуе, што, калі б не ён,
Даўным-даўно усё прапала б,
І нават сонца не ўставала.