ВЫБУХ


Пасля XXII з'езда ў нашым пісьменніцкім клубе выступаў лектар ЦК КПСС. Гаварыў ён па пісаным, a ўжо адказваючы на пытанні разгаманіўся шчырэй.,Што запомнілася: тры сталінскія забойствы — Кіраў, Горкі, Крупская, i «тое, што мы цяпер гаворым пра яго, — дзесяць працэнтаў з таго, што ведае центральны камітэт»...

Гэта было першае i апошняе выступление таго лектара ў Мінсісу — яго папрасілі вярнуцда ў Маскву.

Да нас прыйшоў таварыш X., дэлегат з'езда, сакратар ЦК па прапагандзе. З яго роўненькага, адаптаванага выступления запомніўся толькі адказ на пытанне: а што будзе з тымі, па чыіх даносах садзілі, ссылалі, расстрэльвалі?

«Таварышы,— сказаў ён,— не трэба пометы, не трэба болей лішняй крыві».

На гэта «выбухнулі» апладысмеяты, кароткія, міжвольныя, неасцярожныя, сіламі, не больш сямівасьмі чалавек. Дваіх я заўважыў, але ж няма належнай упэўненасці, каб ix тут называць.

Саюзу пісьменнікаў быў дадзены гонар першаму патрабаваць зняць помнік Сталіну на Цэнтральнай плошчы. Быў мітынг, былі выступленні, з крыкунамі на ўсіх паваротах,

А ноччу мяне разбудзіў недалёкі выбух. Момант — гістарычны. Я ўстаў, адзеўся i выйшаў, паглядзець. Дарма. Плошча была шчыльна ачэплена вайскоўцамі, ніякія просьбы не памаглі.

Уранні жонка пайшла ў магазін, Пошукі хлеба завялі яе на далёкую вуліцу па-за межамі ачаплення. Вярнуўшыся, яна расказала, як на той вуліцы з Цэнтральнай плошчы, на якой з ночы, пасля выбухаў, гурчэла, грукала тэхніка, ішоў грузавік з поўным кузавам гістарычнага друзу, на якім зверху ляжаў вялізны Сталінаў бот.

Людзей там стаяла больш, чым магло быць звычайна. Рогат i крыкі. Асабліва моладзь.

А бабка з кашолкай, як прарочыца, на ўсіх:

— Смейцеся, смейцеся! Памрэ гэты — i гэтага абсеруць!..

1987

Загрузка...