АРОЛ


У студзені шасцідзесятага года я быў госцем пленума Саюза пісьменніісаў Украіны, які праходзіў у Львове i быў прысвечаны апавяданню i нарысу. Светла помніцца ён i дзелавой атмасферай, i сустрэчамі, знаёмствамі, i выступленнямі перад чытачамі, i яснымі днямі з багатым чысцень кім снегам у маляўнічым, вельмі ўкраінскім горадзе.

I Чыжам помніцца, адным з хрушчоўскіх вундэркіндаў.

«Гэта не чыж — гэта арол!» — нядаўна на адпаведнай нарадзе гукнуў гарачы Мікіта Сяргеевіч.

Новае адкрыдцё, яшчэ адна панацэя — карміць свіней сырою бульбай...

У зорныя дні «каралевы палёў» адна з вясковых жанчын, рукі якое добра ведалі зямлю, недаўмявала пера да мною: «Якая ж яна тут у нас каралева? Во каралева!» I наказала на свой агарод, дзе густа, хораша цвіла бульба.

Па просты чалавечы сэнс i пра Чыжа гаварылася: дзе яна, тая дурная свіння, што не захоча варанай, цёпленькай бульбяной тоўчанкі з мучною вобмешкай, a кінецца да сырое, халоднае бульбы?..

Аднак ён стаяў перад намі, на трыбуне пленума, нярослы, непаголены мужычок у валенках з галёшамі, ён гаварыў, i не абы-як, а зверху:

«Пішыце так, як мы працуем! — i ў заключэнне: — Цяпер я пайду, а вы яшчэ пабалакайце...»

A ў зале i ў прэзідыуме — сівізна акадэмікаў, стомленыя, яшчэ не вельмі стомленыя i поўныя маладога задору вочы работнікаў багатай літаратуры вялікага народа.

Калі сябры мяне праводзілі, Чыж выпадкова трапіўся нам на пероне. Ён ехаў другім цягніком, у іншым напрамку — зноў засядаць, выступаць, пакуль яго палітычна свядомыя свінні хрумкаюць недзе сырую бульбу. Ён трушком «чымчыкуваў» уздоўж вагонаў, з вакзальнага буфета ў свой купэйны вагон, яшчэ ўсё ў валёнках з галёшамі, з чатырма бутэлькамі салодкага напітку ў абедзвюх руках. Паставіў ix на пероне і, знаёмячыся са мной, сказаў паблажліва, як па плячы паляпаў: «Знаю, знаю», ведаючы ўжо, што так яно гаворыцца ў такіх выпадках зверху.

Слава i ўдзячнасць Хрушчову за развянчанне культа, за вызваленне i рэабілітацыю многіх i многіх!.. Але ж яго рэформы гаспадарскія, нібыта крыгі на рацэ, у імкненні наперад штурхаліся, таросамі налазілі адна на адну, кружыліся, адплывалі... Разам з сырою бульбай тады якраз ішла кампанія па скарачэнні колькасці спіртазаводаў.

«Брагай корміць хітрун сваіх свіней, — смяяліся мне хлопцы пра: Чыжа, — а вось паглядзім, што будзе, як спіртзавод, які ў яго побач, закрыецца».

I праўда, увосень мяне наведаў адзін з львавян. Яшчэ з napora, не распрануўшыся, ён нібы радасна паведаміў:

«Іванэ Антонавычу, а Чыж пляснуўся!»

Я ўжо ведаў гэта i сам.

А тым не менш, вясной наступнага года, на Брэстчыне, дзе мы з Калеснікам рыбачылі на Ясельдзе, прыйшлося ўбачыць у адным калгасе прапагандысцкі шчыт, нават захацелася ефатаграфаваць яго на ўспамін, з-за верша на аперэтную мелодыю:

Разносится слава

Чижа Ярослава,

Почет им заслужен вполне...

1987

Загрузка...