НЕ ДА СПОРТУ


Нядаўнія «крамлёўскія дзяды»... Непрыемна было чуць такое пра наша старэча-нямоглае кіраўніцтва, якое i сапраўды, як гаварыў адзін з маіх разумна-вясёлых сяброў, нагадвала ўшчэнт зняможаных баксёраў, што потна, захекана павіслі адзін на адным i ім ужо не да спорту...

Асабліва прыкра думалася i ціха, даверліва гаварылася пра гэта на пленуме, прысвечаным пяцідзесяцігоддзю Саюза пісьменнікаў. Тут ужо культ асобы, развенчаны васемнаццаць гадоў перад гэтым, дэманстраваўся з асаблівай пачварнасцш. Дата пленума таксама была прадумана — назаўтра пасля дня нараджэння Чарненкі, якому, у якасці імяніннага сувеніра, была дадзена яшчэ адна Зорка Героя, i ўсе выступленнй пачыналіся з віншавання...

Кульмінацыйным было выступленне Чакоўскага: «Представим себе, товарищи, если бы Ленин зашел теперь и увидел...» I расчулена-вернападданы жэст у бок галоўнага ў прэзідыуме.

Мы, члены i госці пленума, бачылі тое, чаго мільёны не ўбачылі па тэлевізары, — як імяніннік нядошла дыбаў па сходках уніз да трыбуны, каб прачытаць сваё слова з паперкі. Мільёны ўбачылі яго вартую жалю старэчую нядошласць трохі пазней, калі ён галасаваў, потым прымаў дэпутацкі мандат.

«I лафет, i задзіранне ног...» Так асдярожна запісаў я ў блакноце, гледзячы па тэлевізары на яшчэ адно паныла-ўрачыстае пахаванне з усёй яго абавязковай i лішняй пампезнасцю. Па тэлевізары, вядома. А вестка пра смерць прыйшла спачатку музыкай па радыё: з самага ранняга ранку — жалобнае клыганне... Спусціўшыся да паштовай скрынкі, я прывітаўся са знаёмай з суседняга пад'езда i, не задумваючыся, сказаў:

— Што гэта сёння за музыка?

Вясёлая, бывалая кабеціна, яна адказала з усмешкай:

— Яе ж так даўйо ўжо чакалі!..

1987

Загрузка...