ПОЎНАЧ


Дрэмле вецер на лістоце.

Перабрэх сабак чуваць.

Ноч стамілася, на плоце

Разляглася коткай спаць.

Ды саломаю спавіты

З гарбыля старой страхі

Месяц сканню самавіта

Карануе небасхіл.

Загрузка...