РУЖЫ


На труне паміраюць ружы

(іх прынеслі сябры для мяне).

І пунсовасці ветразь кружыць

жаўцізну, што ляжыць у труне.

Не шкадуйце мяне, не трэба.

Шкадаванне не тоіць надзей.

Сілай ружы жывіла глеба,

каб памерлі яны для людзей.

Загрузка...