Начныя матылі

хатняму кату Непрападу


* * *


Адчыненыя нябёсы трымаюцца на далоні дзіцяці.


* * *


Анархізм думкі — у яе нелагічнасці альбо ва ўзлёце духу?


* * *


Артур Шапэнгаўэр параўноўвае кнігу з люстэркам у тым сэнсе, што “калі асёл пазірае ў яго, ён не можа ўбачыць у ім анёла”. Але гэта параўнанне не датычыць непісьменных і невідушчых.


* * *


Археолагі, гісторыкі — калекцыянеры мінулага, альбо некрафілы, як і мастакі, літаратары — стваральнікі мітаў — ніколі не будуць дзейснымі палітыкамі.


* * *


Афарызмы часта нагадваюць атавізмы вядомага.


* * *


Больш чым шчыра, па-шапэнгаўэрску, пагарджаю чалавекамі: не народжаных хадзіць па хвалях вады, без згрызотаў сумлення неабходна зноў вярнуць на дрэвы.


* * *


Богу — кесарава, кесару — Боскае: парадокс, які сам сябе вычарпаў.


* * *


Вораг хутчэй не здрадзіць сабе, чым твой сябар — табе. Можа таму пошук ворага — гэта пошук сябра.


* * *


Вучыць дзяцей, не ахвочых да ведаў, — агідней, чым спаць з жанчынаю, якая цябе праклінае.


* * *


Выгульваючыся ў часе, памятай: сустрэча непазбежна.


* * *


Ганарыся, што ствараеш мараль для тых, хто дакарае цябе ў амаральнасці.


* * *


Гвалтоўнае зачацце менш амаральнае, чым добраахвотны спарон.


* * *


Гісторыя - гэта састарэлая дзева ў пошуках апошняга шанцу.


* * *


Гогаль «аддзячыў» Расеі: з яе ніхто так яшчэ не кпіў.


* * *


Гісторыя чалавецтва распачалася каштаваннем з дрэва ведаў, і ўвесь яго гістарычны шлях - гэта пошук дрэва вечнасці.


* * *


Добры афарызм варты «пэўнай» філасофіі.


* * *


Доказы - заняпад інтэлекту.


* * *


Дрэва, якое не дае плоду, ссякаюць. Аднак зялёныя не згодны.


* * *


Жах смерці кампенсуе бессэнсоўнасць жыцця. Жах — яго марнасць.


* * *


Забіць, каб не пакутаваў, — жорсткасць літасці ці літасць жорсткасці?


* * *


Зерне, кінутае фарысеямі, прарастае і на каменні.


* * *


Зоркі становяцца рэчаіснымі ў лужынах. Яны халодныя і вільготныя.


* * *


З чалавека кпяць, з чалавецтва здзекуюцца.


* * *


Ідэя — гэта свежазасеянае поле. Застылыя хвалі мёртвае зямлі хаваюць жывы плод, наліты новым сонцам.


* * *


Ілюзорная мара маленькай нацыі — бачыць Збавіцеля ў нацыянальным строі.


* * *


Ісціна, агульная для ўсіх, шкодная.


* * *


Каб знішчыць імперыю, часам дастаткова ўкрыжаваць аднаго.


* * *


Калі доўга не страляюць гарматы, гарматнае мяса пачынае смярдзець.


* * *


Калі жывыя не пахаваюць нябожчыкаў, нябожчыкі пахаваюць жывых.


* * *


Калі для з’яўлення збажынізму неабходна знікненне чалавецтва, то апошняе няхай і знікае.


* * *


Калі Уільям Блэйк мае рацыю ў тым, што “ніхто не можа жадаць таго, чаго ён не ў стане адчуць”, то гэта адзіная ўмова існавання чалавецтва.


* * *


Колькасна вялікія нацыі рэпрэсіі ўзмацняюць яшчэ больш, тады як малыя зніштажаюць ушчэнт.


* * *


Кропля дабра пералівае цераз край зло.


* * *


Крывавы ўсход і захад - след Чырвонага Сонейка.


* * *


К алі вы ўпэўнены альбо вам здаецца, што трымаеце свой лёс ва ўласных руках, пакладзіце іх у кішэню.


* * *


Лепей прадаць сяброў і паплечнікаў, дзяцей і бацькоў, уласную веру, чым веды.


* * *


Логіка кожнай ісціны — ілюзорнасць надзеі, ісціна ў поўным сэнсе гэтага слова — голая ідэя.


* * *


Малады нябожчык смерць упрыгожвае.


* * *


Мараль-гэта балаўніца, якая прываблівае прытворнаю цнатлівасцю.


* * *


«Міф аб Сізіфе» - абсурдная спроба ўсвядоміць эмацыянальнае.


* * *


Мы ўсе родам з вар’яцкага дому, дзе размовы хворых тояць філасафічную глыбіню, а паводзіны лекараў нагадваюць тыранію.


* * *


Мяняючы ідэі, знойдзеце скарб.


* * *


Нават пошук сэнсу жыцця прыносіць асалоду. Пошук — вера.


* * *


Нават смерць пакідае мёртвае.


* * *


Навошта спраўджваць тое, што можна ўявіць?


* * *


Нашае ўяўленне аб вечным смярдзіць нябожчыкам.


* * *


Нельга абысціся без нацыі, якая стварае класічную філасофію.


* * *


Не ўкладайце шчырасць у словы — атрымаеце шчодрыя кпіны.


* * *


Не глядзі туды, дзе смутак: там пахавалі Хрыста; не глядзі туды, дзе весялосць: там Яго ўкрыжоўваюць.


* * *


«Не рабі іншым таго, чаго не хочаш, каб рабілі табе». Не жадаю шкадавання, літасці, паратунку, запрашэнняў і г. д.


* * *


Ні на вокамгненне не губляй адчуванне смяротнасці, інакш смерць сама згадае аб табе.


* * *


Не будзіце спячага дракона, пакуль не падрыхтавалі ў яго гонар свята, бо ліха тым, хто будзе не ў святочнай вопратцы.


* * *


Няма большай радасці і шчасця, як на матчынай мове пісаць у сусвет сусвет.


* * *


Напісанае крывёю і прытчаю не патрабуе зносак.


* * *


Пакуль вада шліфуе каменьчык на беразе, каменьчык адшліфуе акіян.


* * *


Ніцшэ пераасэнсаваў чалавека як самакаштоўнасць, Розанаў — чалавечыя каштоўнасці. Прыклад, калі само пераасэнсаванне ўяўляе каштоўнасць.


* * *


Пазіраючы на зоркі, не перашкаджай небу.


* * *


Пакуты набліжаюць да мудрасці, ісціну знаходзіць радасць.


* * *


Памылка Сакрата: філосаф - не вынік дрэннай жонкі; апошняя - вынік філасофіі.


* * *


Паслязаўтра Ніцшэ — у яго замоўчаным. Таму напісанае ім не смярдзіць аўтарам.


* * *


Пасля смерці кожны сустракае самога сябе... Жахліва?


* * *


Рабства ўспрымаюць як трагедыю рабы, і толькі сапраўды свабодныя ставяцца да яго з цынізмам.


* * *


Разам з начнымі матылямі - праз цемру маралі ў святло агню!


* * *


Разбэшчанасць і аскетызм - дзеці інтэлекту.


* * *


Разважанні аб смерці прыемна супакойваюць тым, што і сама смерць падуладная ім.


* * *


Самазабойства - заставацца асобе настаўнікам у казённай школе сярод народжаных люмпенамі.


* * *


Смерць агідная больш за ўсё тым, што разам з табою не памірае ўсё чалавецтва.


* * *


Суцэльную костку галавы можна схаваць толькі ў пагонах.


* * *


Сэнс кожнае думкі — кропка. Шматкроп’е — бессэнсоўнасць...


* * *


Той, для каго імгненне недасяжнае, шукае вечнасці, каму неўласціва вечнасць, хаваецца ў імгненні, і толькі летуценнікам мажлівей мець іх адначасна.


* * *


Тое, што набліжаецца да хуткасці святла, само пераўтвараецца ў святло і губляе свой цень, мінаючы яго.


* * *


Тое, што зіма змяняе лета, а лета зіму, не ёсць доказ, што ў свеце існуе нейкі пачатак і колазварот і тым больш нейкая логіка.


* * *


Той, хто пераступае праз мараль, трапляе ў вечнасць.


* * *


Той, чые дзеці здольныя ахвяраваць сваім жыццём за свой народ, мае гонар быць бацькам гэтага народа і права вырашаць яго лёс.


* * *


Толькі ісціна сама сябе адмаўляе.


* * *


Увесь Дастаеўскі выкрыўся б у трох-чатырох афарызмах, дастаеўшчына — на трох-чатырох аркушах паперы. Расейцы як і дзеці: ім неабходны карцінкі, каб думаць, а не думкі.


* * *


«Увесь свет — тэатр», але чый — Шэкспіра ці Нерона?


* * *


У кожным творцы жыве свой Нерон і ў тыране творца, бо сапраўднае мастацтва, як і ўлада прагнуць да бязмежнасці праз рэчаіснасць і зліваюцца ў адзіным цэлым на вастрыі існасці чалавека.


* * *


Умова існавання кожнай дэмакратыі — заможнасць габрэяў і галеча народа: навошта яны тым, у каго пад нагамі ўласная глеба?


* * *


У таго, хто хоча забраць у цябе маладосць, забяры жыццё!


* * *


Уся глыбінная псіхафіласофія “лекараў”ХХ стагоддзя шукае і тлумачыць дэструктыўнасць у тых, хто не любіць габрэяў, і ніколі гэту нелюбоў як вынік дэструктыўнай рысы цэлай нацыі.


* * *


Філасофія права Гегеля — усяго толькі ўласны саркафаг аўтара. І не навука здзьмухваць з яго пыл.


* * *


Філасофія Льва Шастова падобная да ананізму, які пры багацці ўласнай фантазіі, гнуткасці ўяўленняў і эмацыянальнай разнастайнасці ўспамінаў прыносіць непараўнальнае здавальненне і жывое семя, але ніколі не нараджае.


* * *


Фром распрануў душу чалавека - і, аголеная, яна засаромелася.


* * *


Фройд засведчыў ісціну, якая памірае разам з чалавекам. Ён забойца чалавецтва.


* * *


Хто доўга ўглядаецца ў зорнае неба, запаліць на ім сваю Батлеемскую зорку.


* * *


Хто ўсміхаецца смерці — усміхаецца чалавецтву.


* * *


Хто не ведае, чым вабілі Хрыста бадзягі, — той не хрысціянін; хто ведае і не бадзяга, — фарысей.


* * *


Цвярозасць — маці мяшчанства. Мастацтва і навуку нарадзілі п’яная блудніца з галодным аскетам.


* * *


Цень чалавецтва знікае там, дзе пачынаецца змрок багоў.


* * *


Цынізм — рэалізм без пачуццяў.


* * *


Цяжка размаўляць сам-насам: заўжды ведаеш, што табе скажуць, і ніколі — што адказаць.


* * *


Чалавечым Ніцшэ абмежаваў чалавецтва, адмежаваўшыся ад дзікуноў сам. Пасля гэтага ў цывілізацыі толькі адно намаганне — выбрацца з гэтае агароджы.


* * *


Чым больш нікчэмнае чалавецтва, тым на яго фоне больш выразным здаецца Гайдэгер.


* * *


Шапэнгаўэр шукаў абсурд філасофіі, астатнія – філасафічнасць абсурду.


* * *


Шлях Еўропе асвятліла вогнішча інквізіцыі.


* * *


Шукаючы святое, знайдзі яго і грэшным.


* * *


Шчырасць апладняе, хлус нараджае, праўда хавае.


* * *


Шчырасць ператварае грамадскае ў забабоны.


* * *


Шарль Марыс Талейран прадаваў тых, хто яго купляў, і як вынік гэтага — ніхто за ім не гандляваў Францыяй.


* * *


Як вынік шкадавання Дастаеўскім зняважаных і прыгнечаных - наданне апошнім уласцівасці думаць.


* * *


Малюся на Ніцшэ, але гэта не перашкаджае Богу бараніць і ратаваць мяне.

Загрузка...