ЭЛЕГІЯ


Вецер, вецер, шаноўны мой вецер!

Белай стужкай далёкіх аблок

Ты нясешся з нябыту на вечнасць,

Ахвяруючы нам халадок.

Я таксама, мой вецер, жадаю

Белай стужкай імчаць над зямлёй

І прамовіць да ўсіх: пакідаю

Вам у спадчыну сэрца спакой.

Загрузка...