ЛІЦЫЯ ЛЕТУ

Мастаку і сябру Галіне Сігневіч

Адыходзіць лета, адыходзіць.

Клінга жаўруковая плыве.

І ніколі сэрца не загоіць

жоўтая расінка на траве.

Што каханне? Замуціць крыніцу?

Пасіі згараюць, як агмень.

Забярэцца восень на званіцу,

меднікаў раскідае струмень.

Не гукайце стомленага лета,

Крок яго губляе далячынь.

І сланечнік — сонечнае рэха —

кліча ўсіх пакінутых жанчын.

Загрузка...