ВЕЦЕР

На працяглай жалобнай ноце,

З завываннем да болю ў вушах,

На слупах, на іржавым дроце

Вецер песню пяе ў адзіноце,

Наганяючы вільгаць і жах.

Так і хочацца дзесьці стуліцца,

Каб не чуць гэтай песні мэталь,

І да сэрца твайго прытуліцца,

І, сагрэўшыся, доўга маліцца

На агеньчыка цёплы крышталь.

Загрузка...