ДОЖДЖ


Вечар.

Вецер.

Дождж ліе,

б’е па шкле

крохкім.

Рэжа

межы

даўніх сноў

болем зноў

вохкім.

Соннасць.

Млоснасць.

У акне,

бы ў труне,

вечнасць.

Крочыць

з крозаў

небыцця

да жыцця

вернасць.

Вецер.

Вечар.

Дождж ліе...

Загрузка...