Крыноцкі роздум


За лясамі, за гарамі

Жыў Сакрат, мысляр з вусамі

І з курчавай барадою

Старагрэцкага пакрою.

Маладым задаваў тон —

Арыстып, Эўклід, Платон

Выйшлі з-пад яго рукі.

Усіх праславілі вякі.

— Вялікая, цёзка, справа

Ў жыцці ўвайсці ў славу.

Так, калі ўначы не спаў,

Мысляр з Крынак разважаў.

— Зведаў свету я нямала:

Нью-Йорк, Лондан, Парыж, Рым.

Усюды грэк я. Жоўць навалам.

Хоць ты у Афіны пры.

— А, Sokrates! Witaj w domu!

Перадай паклон Афону, —

Па плячы мяне паляпаў

Сам найбелы польскі папа.

— Święty Ojcze, jam z Warszawy!

Не вусата-кучаравы.

Jeno imię...

— Wiem skądeście.

Што чуваць w litewskim mieście?

— Przenajświętszy nasz, aliści...

— Niechaj cud się w Krynkach ziści.

— Jeno cud?

З вякоў: — Халоп!

У цябе ж Сакратаў лоб.

Дык мазгуй — у цэль глядзі,

Паству ў Крынкі не вядзі.

Кіруй блудных новым тропам,

Не на Усход — у Еўропу!

А як мяне прысабечыў,

Слухай не сябе, а веча.

— Вось яно што! Вось яно!

Хамам волю, мне — ярмо?

Пацалуйце мяне ў ж...,

Зраблю з Крынак Еўропу!

Ну й асілак, ну й яцвяг —

Наш пачатак і працяг.

Загрузка...