На Русі


На Русі ў цане вякі

І плодныя мужыкі.

А тут час гулагаплённы

Вычасаў юр пагалоўна.

Першы ўзняў надзеі зніч

Мікіта Сяргеевіч.

Пры вусатым дэмане

Выстаяў пандэмію,

Бацьку сунуў фігу

І сплодзіў адлігу.

Брэжнеў — маршал і герой —

Сплодзіў валавы застой.

Галоснасці спее плод.

— Горбі, Горбі! Поўны ход!..

— Айн момент!..

У пару мядову

Сплодзіў Горбі перабудову.

Цар Барыс — хвацкі рубака —

У ідэі поўзаў ракам.

Хоць прастол пакінуў годна,

Быў вяршыцелем бясплодным.

Кануў у Лету спэцканы

Без цаны Дом Ельцыных.

Загрузка...