Ачалавечыліся


На экватары ў лясах жылі прыматы,

Па экватары круціліся, калматыя.

А хто ўлева ці ўправа ўбакавіўся,

Той хвастом накручаным накрыўся.

Грэла сонца — на галінах загаралі,

Ночы ў вечных футрах караталі.

Ні СНІДу не ведалі, ні бяды,

Хапала ўсім какосавай яды.

Аж з'ехаў у буш аблуплены галяк,

Ні то гарыла, ні то гляк.

І запісаў нас у род свой гамінід.

Адняў какосы. Кажа, што за СНІД.

Загнаў у клеткі. Пэўна на вякі.

Завошта? Адкажыце, сваякі.

Ачалавечылася малпа — і прыплод

Ганьбай пакрыў увесь малпін род.


У час капітуляцыі мы з Родзькам паехалі ў Польшчу, каб перабрацца ў Белавежскую пушчу. Па дарозе Усевалад пазнаёміўся з маладой жанчынай. Спыніліся ў Беластоку. Нам далі працу паблізу горада. Памятаю, як я і Усевалад выйшлі на верхавіну гары і бачылі, як савецкія самалёты бамбілі партызанаў у лесе. Родзька часта хадзіў да той жанчыны, хацеў праз яе навесці сувязь з польскай партызанкай. Аднаго вечара ён кажа: „Пайду да жанчыны”. Тэта быў астані вечар, калі я яго бачыў (з друку).

Загрузка...