Ліст Адаму Міцкевічу


пра сьмерць Літвы,

напісаны Адамам Клакоцкім у Ліпнішках

па дарозе на Вільню


Час гуляецца з тварамі і нябытам

Душа набывае форму маўклівых прысадаў:

Па якіх ідуць на сваю Галгофу

Ксёнз Робак, сьляпая Марыля

Арфэй, Густаў, Анджэй Тавяньскі Гільгамэш,

Шапэн, граф Суліма-Заблоцкі...

Вечар Літвы: нібы кулі ноч рассыпала зоркі

Зьверы на ўсіх шляхох: што нам застаецца?

Сны

ды магія словаў, што забылі прачнуцца


Загрузка...