Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне філасофіі). Працуе ў Інстытуце філасофіі Акадэміі навук Беларусі. Займаецца кампаратыўнай філасофіяй і гісторыяй ідэй. Выкладае ва ўніверсітэтах Мінска і Вільні. Пры канцы 80-х быў сябрам літаратурных суполак “Бабілён” і “Тутэйшыя”. Браў удзел у аднаўленні газеты “Наша Ніва” на пачатку 90-х, быў адным з заснавальнікаў “Беларускага калегіума”, выдаваў і рэдагаваў часопіс “Фрагмэнты”. Лаўрэат прэміяў “Гліняны Велес”, “Залатая літара”, “Залаты апостраф”. Фіналіст сярэднееўрапейскай прэміі Angelus (Вроцлаў).
Празаічныя творы, вершы і эсэ Ігара Бабкова перакладзеныя на польскую, украінскую, літоўскую, англійскую, нямецкую, чэшскую й вугорскую мовы. З’яўляецца аўтарам тэкстаў да песень гурта “Новае Неба”. Упершыню раман “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” быў выдадзены ў 2001 годзе.
Іншыя творы Ігара Бабкова:
Solus Rex.
Вершы
Герой вайны за празрыстасьць.
Вершы
Філязофія Яна Сьнядэцкага.
Каралеўства Беларусь.
Вытлумачэньнi ру[i]наў.
Эсэістыка
Засынаць, прачынацца,
слухаць галасы рыб.
Паэзія
Партрэт мастака, нябачны ў сутонні
(рыхтуецца да друку). Раман