РАСТВО

Petit Palais. Musée des Beaux-Arts

Божае нараджэньне,

у вэрсіі паўднёванямецкага разьбяра

першай чвэрці XVI стагодзьдзя.

Немаўля Ісус.

Два анёлы над ясьлямі.

Вол. Восьлік.

Авечкі засталіся на другім пляне.

Дзьве пары выпадковых сьведкаў,

з выгляду — тыповыя нямецкія бюргеры,

трэба разумець — пастухі.

Усярэдзіне — Марыя

з малітоўна складзенымі рукамі.

Ейнага мужа Язэпа,

цесьляра,

лёгка пазнаць па руцэ

з чатырма адцяпанымі пальцамі.

Загрузка...