СТОМЛЕНАСЬЦЬ ПАРЫЖАМ

Мазалі на нагах націраеш адразу,

адзін на правай падэшве,

другі — на левай.

Каб хоць трохі загаварыць боль,

прыдумляеш для іх імёны

і, наступаючы,

просіш яшчэ пацярпець:

правай нагой — Дранько,

левай — Майсюка.

Загрузка...